СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Сродкі мастацкай выразнасці

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Сродкі мастацкай выразнасці»

Сродкі перадачы экспрэсіі:

насычанасць твора знакамі прыпынку – перанос, акцэнтаванне ўвагі паўзай;

бяззлучнікавасць – павялічвае тэмп;

простыя сказы – перадаюць дынамізм думкі;

кальцо, паўтор – акцэнтаванне ўвагі на паўтаральнай з’яве;

інверсія – экспрэсіўна-эмацыянальнае вылучэнне члена сказа;

антытэза – сэнсавая кантраснасць цягне за сабой кантраснасць пачуццёвую;

градацыя – нарастанне з’явы ўзмацняе сэнсавую экспрэсіўнасць;

трагічнасць – узмацняе эмацыянальную сэнсавасць;

канцэнтрацыя дзеясловаў – перадае дынамізм дзеяння (зрэдку дынамізм можа перадаваць і канцэнтрацыя адных назоўнікаў);

фразеалагізмы – адлюстроўваюць каларыт мовы, часта адыгрываюць стылістычную ролю;

размоўная лексіка – для эмацыянальнасці;

неалагізмы – нясуць новыя адценні думкі;

антонімы ў ролі сінонімаў і наадварот;

гукаперайманне – спрыяе стварэнню гукавога і зрокавага вобраза;

сімвал – тэкст сэнсава і пачуццёва насычаны;

эпітэт – лаканічна і вобразна характарызуе з’яву, дае ацэнку;

параўнанне – перадае своеасаблівасць бачання аўтара, яго пазіцыю, адносіны;

гіпербала – выяўляе эмацыянальныя адносіны аўтара;

метафара – вобразна выяўляе сутнасць з’явы.


Літаратуразнаўчыя тэрміны

Аксюмаран – аб’яднанне процілеглых па сэнсе паняццяў: горкая радасць, гарачы снег.

Алітэрацыя – паўтарэнне аднолькавых зычных гукаў або спалучэння гукаў для ўзмацнення выразнасці: Над зарослай асіннікам лесасекай сонна плыло сівое павуцінне.

Алюзія – стылістычны прыём, які мае ў сваёй аснове схаваны намёк на агульнавядомы факт рэлігійнага, гістарычнага ці бытавога характару або ўзяты з мастацкай літаратуры:

Анафара – паўтарэнне слоў, выразаў у пачатку радкоў: Я не для вас, паны, о не! (Я. Купала)

Эпіфара -- паўтарэнне слоў, выразаў у канцы радкоў: Эх, гора маё! (Ф. Багушэвіч).

Антытэза – супастаўленне супрацьлеглых паняццяў, думак, вобразаў (часта з дапамогай антонімаў): лета збірае, зіма паядае; усходзілі, заходзілі свяцілы.

Афарызм – кароткае, дасціпнае, арыгінальнае выказванне, якое мае закончаны змест і дасканалую форму: раны гояцца часам, а дружбаю – гора (А. Куляшоў); людзьмі звацца (Я. Купала); асадзі назад (Я. Колас).

Перыфраза – стылістычны прыём, калі замест агульнаўжывальнага слова называецца вобразнае спалучэнне: лён –беларускі шоўк; бульба – другі хлеб; нафта – чорнае золата; Якуб Колас – бацька беларускай прозы.

Імператыў – загадны лад дзеяслова: Квітней, Беларусь!

Інверсія – размяшчэнне членаў сказа ў адваротным парадку з мэтай узмацніць выказванне: рэчка мутная; і звініць, і грыміць срэбназвонны ручэй.

Літота – вобразны выраз з непамерным памяншэннем: як макавае зерне, з камарыны нос.

Гіпербала -- вобразны выраз з непамерным павелічэннем: сыны-багатыры.

Метанімія – перанос назвы аднаго прадмета ці з’явы на іншыя на аснове сумежнасці, унутранай сувязі паміж імі: гімнасты заваявалі золата (медалі); сабралася ўся школа (вучні); чытаць Мележа (творы); выпіў шклянку (малако).

Сінекдаха -- від тропа, заснаваны на колькасных адносінах паміж прадметамі: вораг нарэшце здаўся і адступіў (ворагі); прывітанне моладзі (маладому чалавеку); на жаль, гарлахвацкія ёсць і ў наш час.

Метафара – выкарыстанне слова ў пераносным значэнні ў выніку ўвасаблення: льецца музыка; расчасалі вішні косы.

Адухаўленне – прыпадабленне нежывога прадмета да жывой істоты або да чалавека: шэпчуцца явар з калінаю; аб ёй мне баюць казкі-сны вясеннія праталіны.

Параўнанне – мастацкі прыём, характарыстыка аднаго прадмета, з’явы пры дапамозе супастаўлення яго з іншым на аснове падабенства: як матулька, вярба; вочы, як васількі.

Эпітэт – мастацкае азначэнне: цёплая сустрэча, срэбназвонны ручэй.

Паралелізм – аднолькавая сінтаксічная будова суседніх сказаў або іх частак: хай заўжды будзе сонца, хай заўжды будзе мір.

Парцэляцыя – чляненне , калі змест выказвання рэалізуецца не ў адной, а ў двух ці больш сінтаксічных канструкцыях, размешчаных адна за другой з працяглымі паўзамі: А пшаніца, якая пшаніца навокал! Густая, чыстая, высокая! (Я. Брыль).

Суплетывізм (суплетыўныя асновы) – утварэнне формы слова пры дапамозе розных каранёў: добры- лепшы, малы – меншы, мы – нас, хто – каго.


Вобразнасць мовы, заснаваная на выкарыстанні слоў у пераносным значэнні, - галоўны стылеўтваральны фактар паэтыкі.

На лексіка-семантычным узроўні найбольш актыўнымі, адметнымі для паэтычнай мовы сродкамі стварэння выразнасці тэксту з’яўляюцца эпітэт, метафара і параўнанне, а таксама перыфраза, гіпербала і літота;

на лексічным - сінонімы і антонімы,

на словаўтваральным - формы з суфіксамі субектыўнай ацэнкі;

на сінтаксічным - разнастайныя паўторы: лексічныя, лексіка-семантычныя, анафарычныя.