СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Сценарная разработка фольклорного праздника "Саракі"

Нажмите, чтобы узнать подробности

В данной разработке представлен материал о  весенних традициях и обрядах белорусов: песни, заклички, пословицы о прилёте птиц.

Просмотр содержимого документа
«Сценарная разработка фольклорного праздника "Саракі"»

Фальклорнае свята

Саракі”

Мэта:

  • Пазнаёміць вучняў са звычаямі беларусаў “запрашаць” вясну;

  • Засвоіць абрады, песні, карагоды, прыкметы пры святкаванні свята “Саракі”;

  • Узбагачаць мову малодшых школьнікаў, прывіваць любоў да роднага краю.


Папярэдняя падрыхтоўчая работа:


    1. Змайстраваць з каляровай паперы птушак, сонейка, кветкі.

    2. Падзяліць удзельнікаў на групы:

  • Журналісты

  • Фалькларысты

  • Даследчыкі

  • Творцы

    1. Даследаваць спецыяльную літаратуру і падрыхтаваць звесткі па тэмах:

      • Павер’і, звычаі і абрады свята “Саракі”

      • Прыказкі, прыкметы, загадкі аб птушках

      • Асаблівасці паводзін некаторых птушак Беларусі

      • Вершы, песні, гульні на свята “Саракі”

    2. Вырабы з цеста ў выглядзе птушак.

    3. Малюнкі “ Подых вясны”.

    4. Карткі з выявамі розных птушак Беларусі.

    5. Музычнае суправаджэнне “Спевы птушак”, народныя песні – вяснянкі.

    6. Афармленне для першакласнікаў запрашэнняў на свята.


Ход свята:


Гучыць музычнае суправаджэнне “Спевы птушак”

Вядучы:

- 21 сакавіка – дзень вясенняга раўнадзенства. Лічыцца, што менавіта з гэтага дня і пачынаецца сапраўдная вясна. Абуджаецца прырода. Усё навокал напаўняецца прыемнымі пахамі раслін, чароўнымі гукамі, птушыным шчэбетам. Як сустракалі вясну нашы продкі? Якія звычаі і абрады існавалі на Беларусі ў час вясны? На гэтыя і іншыя пытанні мы сёння і атрымем адказы. Слова нашым журналістам.


Журналісты

Свята “Саракі” – беларускае народнае свята. Яго ў старажытнасці святкавалі 22 сакавіка. У народзе казалі нібы на Саракі прылятае 40 выраяў і 40 жаваранкаў і ўжо канчаткова прыходзіць вясна.


Гаварылі: “ На сятыя Саракі ў поле саху валаклі”. Калі на Саракі быў мароз, то яшчэ чакалі 40 маразоў.


На свята гушкаліся на арэлях, каб рос лён, спявалі песні, услаўляючы птушак. Згодна павер’ям, сарока пачынае віць гняздо і прыносіць для гэтага 40 пруцікаў.


Гучыць беларуская народная мелодыя


Фалькларысты

Мы на свята запрашаем.

Свята наша – Саракі.

І сардэчна вам жадаем

Весяліцца ад душы.


Наша беларуская хата

Заселена дужа багата:

Цацкамі драўлянымі,

Ручнікамі саматканымі,

Зоркамі саламянымі,

Пеўнікамі маляванымі.


Вас, паважаныя, мы чакалі!

Свята без вас не пачыналі.

На нашым свяце

Няма часу сумаваць.

На свяце нашым трэба

Спяваць, смяяцца, танцаваць!


Сёння свята нашых птушак

І вялікіх, і малых.

Вам пабачыць і паслухаць

Прапануем мы пра іх.


Адгадайце загадкі:


Хапаткія ў мяне крылы,

Хвосцік востры, нібы вілы,

З гліны я гняздо ляплю,

Мошак на ляту лаўлю. ( Ластаўка)


У чырвоных ботах

Ходзіць па балоце,

Захаваўшы лапкі,

Спрытна ловіць жабкі. (Бусел)


Рана з поўдня прылятае,

Першы ён вясну вітае.

І штодзень, нібы дзівак,

Носіць толькь чорны фрак. ( Грак)


Дом без печы, без акон,

Толькі дзверы на балкон,

Дом на дрэве… Угары

Весяляцца жыхары.

Прыход вясны заўжды вітаюць

І песні голасна спяваюць. (Шпакі)


Гульня “ Рассялі птушак па кватэрах”

Правілы: прапанаваныя карткі з выявамі розных птушак размясціць на малюнку ў залежнасці ад месца жыхарства птушак ( луг, лес, вадаём)


Творцы

Сёння будзем святкаваць,

Нашых птушак успамінаць.

Іх дадому запрашаць.


Шпачок, прылятай,

Сабе хатку выбірай

На дрэве высокім

З ганачкам шырокім.


Ты часцей нам свісці,

Ты званчэй нам дудзі,

Звонкі голас вывадзі.


Прапануем усім стаць у карагод.

Выконваецца вяснянка “ Жавароначкі, прыляціце”.


Даследчыкі

Як вясна прыйшла ў гаі,

Разбудзіла ручаі.

І паклікала ізноў

Птушак з выраю дамоў.


Прыляцелі жаўрукі,

І зязюлі, і шпакі.

На лугі, на паплавы

Прыляцелі журавы.


Жаўрукі прылятаюць на праталінку,

Шпакі – на прагалінку,

Жураўлі – з цяплом,

А ластаўкі – з лістом.



У народзе кажуць:

Убачыў грака – вясну сустракай.

Убачыў шпака – ведай, што вясна на дварэ.

Зязюля кукуе на голы лес – год не ўраджайны.


Навукоўцы сцвярджаюць:

У час пералёту птушкі ляцяць на вышыні да 500 метраў.

У выключных выпадках могуць ляцець на вышыні 3 000 метраў.

Калі чалавек дакранаецца да яек ці птушанят, то птушкі кідаюць гняздо і больш туды не вяртаюцца.

Творцы

Зіме канец,

Вясне пачатак.

Хай будзе весела

Нам у гэта свята.


Гэй, музыка, іграй,

Жару паддавай.

Зробім круг вялікі,

Хай скачуць чаравікі.


Музычная гульня “ Танцы птушак”

Правілы: дзеці становяцца ў круг і пад музыку перадаюць сілуэт птушкі. Як толькі музыка перастала гучаць, той, у каго знаходзіцца сілуэт птушкі, выходзіць на сярэдзіну круга і танцуе, рухаючыся або імітуючы рухі любой птушкі. Пры гэтым гаворыць:

Як топну нагой

Ды прытопну другой,

Кругам пакружуся,

Усім пакажуся.


Даследчыкі

Птушкі любяць сябраваць, перасвіствацца, слухаць адна адну. Але не падабаецца ім, калі іншая птушка набліжаецца да іх гнязда, там, дзе птушаняты.


Птушка спявае, каб прывабіць і прыклікаць іншую птушку, разам віць гняздо.


Птушка – самец шукае галінкі і іншы патрэбны матэрыял для гнязда, а птушка – самка сцеражэ яго. Яна сочыць, каб ніхто чужы не заляцеў у іх домік. А хто трапіць, таго будзе кляваць сваёй дзюбай.


Птушкі – нашы сябры. Без іх сумна на зямлі. Паназірайце за імі, і вам гэта дапаможа ў жыцці.


У народзе прыкмецілі:

Калі вераб’і ў халоднае надвор’е купаюцца ў вадзе, то пацяплее.

Птушкі ўцяпляюць гнёзды - будуць моцныя маразы.

Вароны садзяцца на ніжнія галінкі дрэў дзюбай да ветру – будзе моцны вецер.

Снегіры шчабечуць пад вокнамі – будзе адліга.

Сінічкі перабраліся да жылля чалавека – пачатак зімы, якая будзе снежная і суровая.



Гучыць беларуская народная мелодыя. Дзеці танцуюць, трымаючы ў руках птушак, зробленых з цеста.


На развітанне уручаюць гасцям – першакласнікам інфармацыйныя лісты ” Птушкі роднага краю”


Надыходзіць сумны час.

Нам пара растацца.


Але просім шчыра вс

Яшчэ завітацца.


Будзем рады мы гасцям,

Пачастуем ласкай.


Няхай сонца свеціць нам,

Як у добрай казцы.













6