СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Сцэнарый конкурснай праграмы “Мая Радзіма — Беларусь”

Категория: Прочее

Нажмите, чтобы узнать подробности

Матэрыял гэтага сцэнарыя можна выкарыстаць пры правядзенні мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага дня роднай мовы, а таксама пры правядзенні пазакласных мерапрыемстваў па беларускай мове і літаратуры.

Просмотр содержимого документа
«Сцэнарый конкурснай праграмы “Мая Радзіма — Беларусь”»


Сцэнарый конкурснай праграмы “Мая Радзіма — Беларусь” (да Міжнароднага дня роднай мовы)

Мэта: садзейнічаць развіццю цікавасці і павагі да беларускай мовы, развіваць інтэлектуальныя здольнасці.

Абсталяванне: прэзентацыя “ Максім Танк. Родная мова”, малюнкі на тэму “Мая Радзіма — Беларусь”, прэзентацыя “Гарады Беларусі”, песня на словы Алеся Ставера “Жураўлі на Палессе ляцяць”, слайды з заданнем пра пісьменнікаў Беларусі і назвай конкурснай праграмы, ліст для журы (ДАДАТАК 1)

Удзельнікі: вядучы, вучні, журы.

Дэманструецца прэзентацыя “ Максім Танк. Родная мова” (5 хвілін, 21 секунда)

З легендаў і казак былых пакаленняў,

З калосся цяжкога жытоў і пшаніц,

З сузор’яў і сонечных цёплых праменняў,

З грымучага ззяння бурлівых крыніц,

З птушынага шчэбету, шуму дубровы,

І з гора, і з радасці, і з усяго

Таго, што лягло назаўсёды ў аснову

Святыні народа, бяссмерця яго, —

Ты выткана, дзіўная родная мова.

М.Танк

ВЯДУЧЫ: Менавіта гэтыя радкі Максіма Танка вельмі выразна перадаюць тыя погляды на нашу родную беларускую мову, з якімі згодны ўсе удзельнікі нашага мерапрыемства, якое праводзіцца ў нашай школе сёння, 21 лютага , калі ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.

Інфармацыйная старонка

21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Будуць адзначаць яго і звыш 140 нацыянальнасцей, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі: рускія, украінцы, яўрэі, грэкі, латышы, узбекі... Але для большасці з нас (53 працэнты паводле апошняга перапісу насельніцтва) роднай з’яўляецца менавіта беларуская мова. Роднай — значыць любімай, дарагой, самай-самай... Беларусам многія могуць пазайздросціць: у спадчыну нам засталася па-сапраўднаму ўнікальная мова.
Чаму для святкавання быў абраны гэты дзень? 21 лютага ў далёкім для нас 1952 годзе загінулі 5 студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бенгалі стуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш. Адзначаецца гэты дзень з 2000 года.

Па дадзеных ЮНЕСКА ў свеце існуе больш за 6000 моў, 95% з якіх знаходзіцца ва ўжытку ў насельніцтва планеты. Частка моў не мае сваёй пісьменнасці. Больш за палову існуючых моў свету знаходзяцца на мяжы вымірання. Тысячы моў не выкарыстоўваюцца ў сістэме адукацыі і не прадстаўлены ў Інтэрнеце.

Кожны месяц знікаюць 2 мовы. Яшчэ нядаўна налічвалася да 8000 самастойных моў. Сёння іх на 2000 менш.

Мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі. Мова абуджае цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага і служыць элементам аб’яднання людзей незалежна ад месца і часу іх пражывання.

Якая прыгожая, мілагучная, мяккая і ў той жа час яскравая, звонкая, моцная, поўная наша мова. На кожны выпадак знойдзецца ў ёй і патрэбнае слова, і трапны фразеалагізм.

Па ходзе конкурснай праграмы выступаюць удзельнікі з вершамі пра родны край, пра нашу мову.

Верш “Словы” П. Макаля чытае вучань 11 класа.

ВЯДУЧЫ: Паслухаем яшчэ адзін верш пра нашу родную мову (верш П. Броўкі “Калі ласка” чытае вучаніца 8 класа).

  • На гэтай мове размаўлялі нашы дзяды і прадзеды, за яе змагаліся нашы продкі.

  • Толькі гэтую мову мы можам назваць роднай, бо гэта мова нашай зямлі, нашых рэк, азёраў і лясоў.

ВЯДУЧЫ: У нашай зале вы бачыце малюнкі на тэму “Мая Радзіма — Беларусь”. Кожнаму малюнку прысвоены нумар. Кожны з прысутных можа аддаць перавагу аднаму з іх. Гэта можна зрабіць, напісаўшы на аркушы паперы нумар малюнка, які вам спадабаўся. Пакуль вы будзеце пісаць, паслухаем разам песню на словы Алеся Ставера “Жураўлі на Палессе ляцяць”.

  • Верш Г. Бураўкіна “Край мой” прачытае вучаніца 6 класа .

  • Верш П. Броўкі “Беларусь” прачытае вучаніца 8 “А” класа.

ВЯДУЧЫ: Прапаную вам паўдзельнічаць у акцыі “Мае любімыя беларускія словы”: кожны з удзельнікаў конкурснай праграмы павінен напісаць 10 слоў, зразумела, на беларускай мове па тэме “Мая Радзіма — Беларусь”.

  • Верш Уладзіміра Карызны “Люблю цябе, Белая Русь” прачытае вучаніца 5 класа.

— А цяпер я прапаную адправіцца ў вандроўку па гарадах нашай краіны: вам трэба назваць гарады Беларусі (дэманструюцца слайды — адзін з пытаннем, а другі з адказам).

  1. Горад Беларусі, які носіць жаночае імя (Ліда).

  2. Горад, у якім схавалася слова "слон" (Слонім).

  3. Горад, які першым прыняў бой у гады    Вялікай    Айчыннай    вайны (Брэст).

  4. Горад, які мае пушыстае імя (Пухавічы).

  5. Горад, назва якога звязана з назвай пушнога звярка, які водзіцца ў  Беларусі (Бабруйск).

  6. Горад, які мае мужчынскае імя (Барысаў).

  7. Гарады, назвы якіх адрозніваюцца толькі адной літарай  (Мінск, Пінск).

  8. Адзін з самых старажытных га­радоў рэспублікі (Полацк).

  9. Горад, у гонар якога Сімяон Полацкі ўзяў сабе прозвішча (Полацк. Там ён нарадзіўся).

  10. Старажытны горад, у якім на­радзіўся Ф. Скарына (Полацк).

  11. Сталіцу Рэспублікі Беларусь (Мінск).

-Урывак з паэмы Я.Коласа “Сымон-музыка” “О край родны, край прыгожы” прачытае вучань 11 класа.

ВЯДУЧЫ: Вы сёння паслухалі вершы беларускіх пісьменнікаў пра родны край, пра нашу мову. Цяпер трэба ўспомніць імёны і іншых пісьменнікаў Беларусі.

ВЯДУЧЫ: Вам прапануецца заданне :

напісаць насупраць кожнай літары прозвішча пісьменніка. Дзе будзе знаходзіцца літара ў слове, не мае значэння. Перамагае той, хто хутчэй выканае заданне.

Б

Е

Л

А

Р

У

С

Ь

Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе — павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак.

Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.

Родная мова - гэта жыццёвая неабходнасць, якая дазваляе адчуваць кожнаму з нас уласную прыналежнасць да свайго народа і ў пэўнай меры імкнуцца да яе захавання.

Хочацца закончыць нашу сустрэчу словамі Віктара Шведа:

“10 запаведзяў”

Мову родную беражы.

Мовай роднаю даражы.

Мову родную шануй.

Мовай роднай не гандлюй.

Мову родную любі.

Мовы роднай не кідай.

Мову дзецям перадай.

Мовы не аддай на здзек.

Толькі з ёю жыцця век.

Журы падводзіць вынікі і вызначае пераможцаў.

ВЯДУЧЫ: пакуль журы падводзіць вынікі і вызначае пераможцаў, мы з балельшчыкамі крыху паразмаўляем і высветлім, хто будзе выступаць у ролі вядучага на наступнай нашай сустрэчы. А каб гэта зрабіць, я прапаную прагаварыць наступныя скарагаворкі:

Пёк Пракоп-хлебапёк, Пятру пернік і пірог.

Каток нітак клубок закаціў у куток.

Вадавоз вёз воду ад вадаправода.

Пракоп і Барыска елі барбарыскі.




ДАДАТАК 1

Конкурсная праграма “Мая Радзіма — Беларусь”

(Ліст для журы)


Назва конкурса/ прозвішча і імя удзельніка


















I.Конкурс чытальнікаў









II.Конкурс малюнкаў



















III.Конкурс “Гарады Беларусі”









IV.Конкурс “Мае любімыя беларускія словы”



















V. Конкурс “Пісьменнікі Беларусі”



















Вынікі (агульная колькасць балаў)












Узнагарода