СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Тэхналогія інтэрактыўнага навучання на ўроках беларускай літаратуры

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Тэхналогія інтэрактыўнага навучання на ўроках беларускай літаратуры»


Выкарыстанне тэхналогіі інтэрактыўнага навучання на ўроках беларускай літаратуры як сродак развіцця маўлення вучняў

Адной з асноўных задач навучання ў сучаснай школе з’яўляецца фарміраванне камунікатыўных уменняў і навыкаў, валоданне якімі дазволіць вучням быць паспяховымі і канкурэнтназдольнымі ў розных сферах жыцця. Вядома, што фарміраванне камунікатыўных уменняў і навыкаў немагчыма без сістэмнай працы па развіцці маўлення. Развітое маўленне вучня – шлях да актыўнага самавыражэння і прызнання маўленчай асобы як у міжсуб’ектнай камунікацыі, так і ў дзелавой сферы [1, с. 49]. Вялікімі магчымасцямі для ўзбагачэння маўлення вучняў, іх слоўнікавага запасу і пашырэння сферы маўленчай дзейнасці валодаюць урокі літаратуры.

Развіццё маўлення вучняў на ўроках літаратуры прадугледжвае ўдасканаленне ўсіх відаў маўленчай дзейнасці (гаварэнне, слуханне, чытанне, пісьмо) і ажыццяўляецца ў наступных напрамках:

  • узбагачэнне слоўнікавага запасу;

  • удасканаленне звязнага маўлення;

  • работа над логікай і выразнасцю выказванняў;

  • актывізацыя міжпрадметных узаемадзеянняў у аспекце маўленчай дзейнасці;

  • улік узроставай паслядоўнасці ў авалоданні вучнямі сродкамі моўнай выразнасці праз сістэму спецыяльных заданняў [5, с. 31].

Але, на жаль, не ўсе вучні любяць літаратуру і хочуць чытаць творы, прадугледжаныя школьнай праграмай. Не ўсе гатовы ў сучасным лічбавым свеце ўдзяліць час і ўвагу кнізе і роздумам аб вечным. Нізкая культура чытання, недастатковы ўзровень маўленчай кампетэнцыі вучняў і адсутнасць матывацыі да вывучэння літаратуры – вось толькі некалькі аспектаў, з якімі сутыкаецца настаўнік-філолаг. Час патрабуе ад педагога пошуку новых арыгінальных метадаў выкладання, якія дапамаглі б актывізаваць пазнавальную дзейнасць вучняў на ўроках літаратуры і дазволілі б паспяхова вырашаць навучальныя задачы.

Развіццю маўлення вучняў садзейнічаюць як традыцыйныя (чытанне, пераказ, гутарка, ілюстрацыя), так і актыўныя і інтэрактыўныя метады, якія стымулююць дзейнасць вучня, выклікаюць жаданне выказацца, паспрачацца, агучыць сваю думку.

У педагогіцы інтэрактыўныя метады вызначаюцца як “спосабы мэтанакіраванага ўзмоцненага міжсуб’ектнага ўзаемадзеяння педагога і вучняў па стварэнні аптымальных умоў свайго развіцця” [3, с. 5]. Для інтэрактыўнага працэсу характэрны такія асаблівасці як высокая інтэнсіўнасць камунікацыі, абмен дзейнасцю, змена і разнастайнасць відаў дзейнасці, працэсуальнасць, мэтанакіраваная рэфлексія ўдзельнікамі сваёй дзейнасці [4, с. 70].

Прадстаўляю сваю сістэму развіцця маўлення вучняў на ўроках літаратуры сродкамі інтэрактыўнага навучання:





Інтэрактыўныя заданні



Спосабы развіцця маўлення вучняў

Праца ў парах, групах




Творчыя работы



Вусныя выказванні


Ролевыя гульні







Магчымасці інтэрактыўнага навучання можна выкарыстоўваць на розных этапах ўрока літаратуры, можна правесці цэлы ўрок, абапіраючыся на інтэрактыўнае навучанне.

Для стварэння спрыяльнай атмасферы ў пачатку ўрока і настрою на працоўны лад важную ролю адыгравае арганізацыйны этап урока. На дадзеным этапе я прымяняю такія метады, як “Камплімент”, “Асацыяцыі”, “Флэшмоб”.

Метад “Асацыяцыі” стымулюе вучняў выказваць свае меркаванні, прадстаўляць асабісты вопыт. Напрыклад, пры вывучэнні верша У. Караткевіча “Бацькаўшчына” ўрок пачынаецца з падбору асацыяцый са словам “Бацькаўшчына”.

Метад “Флэшмоб” аператыўна ўключае вучняў у дзейнасць, дазваляе актывізаваць вуснае маўленне. Удзельнікі флэшмобу атрымліваюць раздрукаваныя радкі верша і без папярэдняй падрыхтоўкі чытаюць радкі адзін за адным па парадку.

На этапе праверкі выканання дамашняга задання мэтазгоднымі будуць такія метады, якія садзейнічаюць уключэнню вучняў у дыялог, а таксама выпрацоўваюць навык маналагічнага выказвання. На дадзеным этапе я выкарыстоўваю “Інтэрв’ю”, “1х2х4”, “Інсцэніраваны адказ на пытанне”, “Лепшае пытанне”.

Метад Інтэрвю”. Вучні вызначаюць для сябе субяседніка. Далей я прапаноўваю 2-3 пытанні для інтэрв’ю. На працягу трох хвілін рабяты абменьваюцца інфармацыяй па пытаннях, далей прапануецца аператыўна прадставіць вынікі работы. Напрыклад, пры вывучэнні твора У. Караткевіча “Паром на бурнай рацэ” можна задаць наступныя пытанні: Што вы ведаеце пра Уладзіміра Караткевіча? Які момант у апавяданні самы напружаны? Калі б вы былі мастаком і малявалі вокладку да гэтага апавядання, які эпізод вы б адлюстравалі?

Метад “1х2х4” дазваляе далучыць усіх вучняў у вучэбны парацэс, паколькі пры гэтым метадзе няма няправільных адказаў. Пры вывучэнні апавядання Г. Далідовіча “Губаты” прапаную праблемнае пытанне “Які ўклад можам мы зрабіць для захавання прыроды?”, на якое вучні спачатку адказваюць самастойна, затым абменьваюцца думкамі ў парах, затым – у чацвёрках і прымаюць сумеснае рашэнне.

Метад “Інсцэніраваны адказ на пытанне” дазваляе пры праверцы дамашняга задання ажывіць падзеі мастацкага твора, выклікаць эмацыянальны водгук на яго. Напрыклад, пры вывучэнні апавядання А. Васілевіч “Сябры” вучні прадстаўляюць інсцэніраваны адказ на пытанне “Раскажыце пра вяртанне хлопчыкаў дадому.” Адзначу, што амаль да любой тэмы можна падабраць ролевыя сітуацыі, якія будуць цікавыя дзецям.

Метад “Лепшае пытанне” падабаецца дзецям пры рабоце з мастацкім творам. Адзін вучань задае пытанне па змесце, другі вучань адказвае і задае пытанне наступнаму вучню. Удзельнікі рашаюць, хто задаў самае цікавае пытанне. Такім чынам усе вучні прымаюць удзел у дыялогу.

Метад “Лектарская група”. На этапе вывучэння новага матэрыялу прымяняю інтэрактыўны метад “Лектарская група”. Так, пры вывучэнні аповесці Янкі Брыля “Сірочы хлеб” група вучняў атрымлівае апераджальнае заданне падрыхтаваць паведамленне пра грамадска-палітычную сітуацыю ў Заходняй Беларусі, пра арганізацыю вучэбнага працэсу ў заходнебеларускіх школах.

Метад “Выкананне песень”. Песні станоўча ўплываюць на пачуцці чалавека, выклікаюць эмоцыі. З мэтай наладжвання добразычлівых зносін у калектыве і далучэння дзіцяці да мастацтва прымяняю “Выкананне песень”. Так, у 7 класе пры вывучэнні апавядання Змітрака Бядулі “На Каляды к сыну” выконваем песню “Завіруха” на словы Г. Бураўкіна. Дадзены метад можна выкарыстаць і для правядзення фізкультхвілінкі.

Метад “Гульня”. Вядома, што прывычнай і жаданай формай дзейнасці дзяцей з’яўляецца гульня. Пры выбары гульні я кіруюся зместам мастацкага твора, яго ідэйнай накіраванасцю. Напрыклад, пры вывучэнні некаторых мастацкіх твораў з мэтай азнаямлення з бытавымі ўмовамі жыцця нашых продкаў, з колам інтарэсаў тагачасных дзяцей можна правесці беларускія народныя гульні “Работнікі”, “Арэлі”, “Паясы”, “Дзед Кароль” і інш. Беларускія народныя гульні выкарыстоўваю і для правядзення фізкультхвілінкі.

На этапах замацавання і абагульнення ведаў лічу мэтазгодным выкарыстоўваць метады, якія стымулююць вуснае маўленне вучняў, актывізуюць творчасць. Я прытрымліваюся думкі, што кожны чытач унікальны, мае свой погляд на мастацкі твор і можа зрабіць свой уклад у агульную справу. “Хвіліна маўлення”, “Пісьмо літаратурнаму герою”, “Спытайце ў аўтара”, “Вучэбная дыскусія”.

Метад “Хвіліна маўлення”. “Выкажыся, каб я цябе ўбачыў”, - гаварылі старажытныя грэкі. Літаральна да любой тэмы настаўнік можа паставіць праблемнае пытанне-выклік і прапанаваць вучням выказацца перад класам (“публікай”) па гэтым пытанні, напрыклад:

Што для мяне значыць быць шчаслівым? (Максім Танк. “Шчасце”)

Што азначае для мяне слова “спадчына”? (Янка Купала. “Спадчына”)

Каго з беларускіх пісьменнікаў я б вылучыў на атрыманне Нобелеўскай прэміі? (сучасная беларуская літаратура, 11 клас)

Метад “Пісьмо літаратурнаму герою”. На ўроках літаратуры дзеці вучацца спосабам ўзаемадзеяння не толькі з навакольнымі людзьмі, але і з аддаленымі, прычым рознымі па ўзросце, прафесіі, сацыяльным становішчы. Так, пры вывучэнні апавядання В. Быкава “Незагойная рана” практыкую напісанне пісьма Тэклі, а пры вывучэнні апавядання Змітрака Бядулі “На Каляды к сыну” – пісьма Лаўручку.

Метад “Вучэбная дыскусія”. Гэта мэтанакіраванае калектыўнае абмеркаванне канкрэтнай праблемы, абмен ідэямі. Напрыклад, пры вывучэнні апавядання Якуба Коласа “У старых дубах” на дошцы запісваю праблемнае пытанне “Ці можна назваць Грышку сапраўдным сябрам?”. Клас дзеліцца на дзве групы, адна група абмяркоўвае і выказвае аргументы “за”, другая група – аргументы “супраць”. Дадзены метад спрыяе росту ініцыятывы вучняў, абуджае цікавасць да гутаркі.

Выкарыстанне інтэрактыўнага навучання прадугледжвае развіццё ў вучняў такой уласцівасці мыслення як рэфлексія. Я прымяняю такія спосабы арганізацыі рэфлексіі, як “Анкета-газета”, “Думкі ў падарунак”, “Ланцужок пажаданняў”, “Завяршы фразу”.

Метад “Анкета-газета”. У канцы ўрока вучні дзеляцца на групы, кожнай групе прапаную выразіць свае адносіны да зяняткаў, даць ацэнку ўзаемадзеянню ў выглядзе малюнкаў, вершаў, пажаданняў, сказаў.

Метад “Думкі ў падарунак”. Мы з вучнямі звяртаемся да выказванняў вядомых пісьменнікаў, грамадскіх дзеячаў і інш, запісаных на дошцы, я прапаноўваю ўзяць некаторыя выказванні з сабой ў жыццё.

Метад “Ланцужок пажаданняў”. У канцы ўрока кожны вучань звяртаецца з пажаданнем да сябе і іншых па выніках урока. Пажаданні могуць быць накіраваны і на будучыя ўрокі.

Ролевая гульня. Даволі эфектыўнай для арганізацыі працы на ўроку як нізкаматываваных, так і высокаматываваных вучняў з’яўляецца тэхналогія ролевай гульні. “Такі дыдактычны метад актывізуе асобу вучня: дае яму магчымасць стаць лідарам, дапамагае запомніць значны аб’ём інфармацыі, наладзіць міжасобасныя стасункі з аднакласнікамі і настаўнікамі” [2, с. 105]. Падчас правядзення ролевай гульні вучні абменьваюцца вопытам, як правіла, выконваюць якую-небудзь ролю, вырашаюць прафесійную задачу ў гульнёвай пастаноўцы. На этапах замацавання матэрыялу я праводжу такія гульні, як “Прафесія рэпарцёр”, “Экскурсійнае бюро”, “Хіт-парад па-беларуску”, “Паседжанне рэдкалегіі”. Прадстаўляю фрагмент урока літаратуры ў форме ролевай гульні “Паседжанне рэдкалегіі” (Дадатак 1).

Развіццё маўлення вучняў на ўроках літаратуры рэалізуецца ў тым ліку і праз сістэму спецыяльна падабраных кампетэнтнасна-арыентаваных заданняў. Для сваіх вучняў я распрацавала шэраг заданняў па беларускай літаратуры, прапаную некаторыя з іх па тэме “Грамадзянская лірыка. 8 клас” (Дадатак 2). Дадзеныя заданні выкарыстоўваю падчас абагульнення і сістэматызацыі вывучанага. Яны дапамагаюць акцэнтаваць увагу на мастацкім творы, фарміраваць трывалыя пазнавальныя матывы, развіваюць маўленне вучняў і навыкі ўзаемадзеяння ў групе.

Сістэматычнае выкарыстанне інтэрактыўных метадаў спрыяе развіццю маўлення вучняў, яны не баяцца выказваць сваю думку, выступаць перад аўдыторыяй, паспяхова працуюць у групе, наладжваюць узаемадзеянне з мэтай вырашэння нестандартнай сітуацыі. Без выкарыстання інтэрактыўных метадаў і прыёмаў навучання нельга ўжо ўявіць сучасны ўрок літаратуры ў сучаснай школе, выпускнікі якой запатрабаваны грамадствам, умеюць працаваць у камандзе і ствараць прадукцыйнае ўзаемадзеянне з рознымі групамі людзей, камунікабельныя, мабільныя, паспяховыя і здольныя да самарэалізацыі.

Літаратура

  1. Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання. Беларуская мова. Беларуская літаратура. V – IX класы. - Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017. – 116 с.

  2. Жуковіч, М. В. Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі на ўроках беларускай мовы і літаратуры: дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / М. В. Жуковіч. – Мінск: Аверсэв, 2015. – 252 с.

  3. Кашлев, С. С. Интерактивные методы обучения: учеб.–метод. пособие / С. С. Кашлев. – Минск: ТетраСистемс, 2011. – 224 с.

  4. Кашлев, С. С. Современные технологии педагогического процесса: пособие для педагогов / С. С. Кашлев. – Минск: Вышэйшая школа, 2002. – 95 с.

  5. Методыка выкладання беларускай літаратуры: вучэб. праграма для ВНУ па спецыяльнасці: 1-21 05 01 Беларуская філалогія / склад. В. Ю. Дылеўская, В. У. Праскаловіч, Н. Б. Рашэтнікава. – Мінск: РІВШ, 2011. – 49 с.


Дадатак 1

Фрагмент урока беларускай літаратуры ў 5 класе

У. Караткевіч “Лісце”, А. Грачанікаў “Як ападае ліст...”

Мэтанакіраванне.

Настаўнік: - Сёння я атрымала па электроннай пошце аб’яву аб арганізацыі конкурсу сярод вучняў. Тэкст гэтай аб’явы я прынесла вам.

Увага!

Выдавецтва “Фрэш” абяўляе конкурс на лепшы праект восеньскага часопіса. Прапануем сабраць у гэтым часопісе вершы, малюнкі, фотаздымкі пра восень і ўсё самае цікавае, што прыдумае ваша фантазія. Клас, які складзе лепшы праект, атрымае магчымасць выдаць яго ў нашым выдавецтве.

Спяшайцеся! Дасылайце вашы работы на еmail (адрас электроннай пошты настаўніка).

Размеркаванне роляў.

Настаўнік: - На сталах ляжаць бэджы. Напішыце на іх свае прозвішча, імя і ролю, якую будзеце выконваць на ўроку.

“Галоўны рэдактар” – настаўнік, “літаратурныя рэдактары” – вучні, якія любяць чытаць,“мастацкія рэдактары” – вучні, якія любяць маляваць,“карэспандэнты” – вучні, якія перад урокам бралі ў аднакласнікаў інтэрв’ю, “менеджары па рэкламе” – вучні, якія цікавяцца рэкламнай дзейнасцю, “пісьменнікі” – вучні, якія спрабуць пісаць мастацкія творы, “крэатыўныя дырэктары” – вучні, якія любяць прыдумваць цікавыя заданні, “верстальшчыкі” – вучні, якія любяць працаваць

Паседжанне рэдкалегіі. “Галоўны рэдактар” вызначае задачу – стварыць праект часопіса пра восень, раздае заданні:

“Літаратурным рэдактарам” – адабраць вершы, якія варта памясціць у часопісе

“Мастацкім рэдактарам” – адабраць малюнкі, якія варта памясціць у часопісе

“Карэспандэнтам” – аформіць узятае ў аднакласнікаў інтэрв’ю “Якую пару года ты больш любіш і чаму?”

“Менеджарам па рэкламе” – прыдумаць назву часопіса і яго рэкламу

“Пісьменнікам” – скласці вершы пра восень

“Крэатыўным дырэктарам” – скласці красворд на тэму “Восень”

“Верстальшчыкам” – запаўняць папку лістамі, якія здаюць групы

Падвяденне вынікаў работы на ўроку. “Галоўны рэдактар” прадстаўляе вынік работы на ўроку – калектыўна складзены часопіс. Выстаўляе адзнакі. Задае пытанні: Ці задаволены вы сваёй працай на ўроку? Чые вершы пра восень вам спадабаліся? Сродкамі якіх відаў мастацтва можна расказаць пра восень? Як у жыцці вам могуць спатрэбіцца веды, уменні і навыкі, здабытыя на ўроку?


Дадатак 2

Заданні па тэме “Грамадзянская лірыка”

  1. Вы пазнаёміліся з вершамі Янкі Купалы “Спадчына”, М. Багдановіча “Слуцкія ткачыхі”, У. Караткевіча “Беларуская песня”. У гэтых вершах беларускія паэты ствараюць яркія вобразы роднага краю, дзеляцца сваімі пачуццямі, выказваюць уласную грамадзянскую пазіцыю. Паспрабуйце і вы ваказаць свае пачуцці да роднага краю, працягнуўшы фразу:

Беларусь для мяне - ...


  1. Прыміце ўдзел у флэшмобе, прачытаўшы верш Уладзіміра Мазго “Адкрыццё”:

Нарэшце я таксама

Убачыў Мірскі замак,

  1. Нясвіжскі, Навагрудскі...

А потым – пояс слуцкі.

Гляджу зачаравана:

Уся аперазана,

Нібыта паясамі,

Стагоддзяў галасамі

Любімая Айчына.

Здаецца, за плячыма

Я адчуваю крылы.

А вы свой край адкрылі?

Складзіце экскурсійны маршрут па Беларусі, абапіраючыся на вершы М. Багдановіча “Слуцкія ткачыхі”, У. Караткевіча “Беларуская песня”.


  1. Праслухайце запісы песень “Спадчына” , “Слуцкія ткачыхі”, “Беларуская песня”. Запішыце гэтыя песні на лічбавыя носьбіты, прапануйце аднакласнікам прагаласаваць у хіт-парадзе, каб вызначыць, якая песня больш падабаецца сучасным падлеткам. Выконваючы заданне, вам прыйшлося паспрабаваць сябе ў некалькіх прафесіях. Якая роля вам ўдалася найлепш?


7