Тэст “Правапіс галосных е, ё, я” (узровень 1)
Інструкцыя: адкажыце на пытанні, выберыце правільны адказ і расфарбуйце элемент малюнка абраным колерам.
Літары Е, Ё ў першым складзе перад націскам не пераходзяць у Я.
1. Правільна. (блакітны)
2. Няправільна. (карычневы)
Адзначце слова, у якім на месцы пропуску трэба пісаць літару Я.
В..сёлка. (аранжавы)
М..дуніца.(карычневы)
Дз..ця. (чорны)
Адзначце слова, у якім на месцы пропуску трэба пісаць літару Ё.
Пас..лак. (сіні)
Зел..нь.( зялёны)
К..фір. (блакітны)
Адзначце слова, у якім на месцы пропуску трэба пісаць літару Е.
Л..снік. (чорны)
С..рада.(жоўты)
Дз..сяты. (белы)
5. Вызначце правільна напісаную назву прадмета:
1. Відэлец. (чорны) 2. Відэліц. (карычневы) 3. Ведэлец. (блакітны) |  |
6. Адзначце рад слоў, у якім літара Е пішацца пад націскам.
1. Лес, медаль, падснежнік. (фіялетавы)
2. Егіпет, медзведзяня, герой. (чырвоны)
3. Газета, спевы, падземны. (ружовы)
7. Адзначце рад, у якім правільна пазначаны прапушчаныя літары:
На ўскраіне в__сковавай вуліцы расла старая __ліна, побач з ёй павылазілі парасткі маладзенькіх __лачак.
я, я, е. (жоўты)
я, я, ё. (ружовы)
е, я, ё. (сіні)
8. Адзначце рад, у якім правільна напісаны ўсе словы.
1. Дзявяты, лягенда, лясніка. (чорны)
2. Васямнаццаць, ёд, сервіз. (чырвоны)
3. Пейзаж, глядачы, цемнаваты. (карычневы)
9. Адзначце правільны пераклад слова “дежурный” на беларускую мову.
1. Дзяжурный. (сіні)
2. Дзежурны. (зялёны)
3. Дзяжурны. (жоўты)
10. Адгадайце загадку і пазначце адгадку:
Яго відаць здалёку
Над шумнай маставой.
Міргае цуда-вока:
І пешаходы, і шафёры
Гавораць дзякуй…
Святафору. (сіні)
Святлафору. (аранжавы)
Светафору. (белы)
Тэст “Правапіс галосных е, ё, я” (узровень 2)
Інструкцыя: адкажыце на пытанні, выберыце правільны адказ і расфарбуйце элемент малюнка абраным колерам.
Адзначце правільна напісаны фразеалагізм са значэннем “смяяцца, насміхацца”.
1. З усяго маху. (белы)
2. На лес гледзечы. (сіні)
3. Зубы скаліць. (карычневы)
4. Зваліць з плячэй. (зялёны)
5. Востры на язык. (жоўты)
Адзначце слова, у якім на месцы пропуску трэба пісаць літару Ё.
Дз..вяты. (зялёны)
С..мнаццаць. (ружовы)
Аб’..днанне. (жоўты)
Бал..рына. (сіні)
Няб..сы. (аранжавы)
Адзначце слова, у якім на месцы пропуску трэба пісаць літару Е.
Дз..дуля. (сіні)
Цв..рдаваты. (зялёны)
Вым..рэнне. (карычневы)
Дал..чынь. (чорны)
Рассм..шыць. (белы)
Адзначце слова, у якім на месцы пропуску трэба пісаць літару Я.
П..сняры. (зялёны)
Л..снічоўка. (фіялетавы)
Л..бядзіны. (карычневы)
Кал..ндар. (жоўты)
Пас..чаны. (аранжавы)
5. Рашыце рэбус. Вызначце марфалагічныя прыметы назоўніка – адгадкі.
1. Назоўнік м.р., адз.л., 2 скл. (чорны) 2. Назоўнік м.р, мн.л., 2 скл. (фіялетавы) 3. Назоўнік ж.р, мн.л., 3 скл. (карычневы) 4. Назоўнік ж.р, адз.л., 1 скл. (зялёны) 5. Назоўнік м.р, адз.л., 1 скл. (сіні) |  |
Размясціце ў правільнай паслядоўнасці словы, каб атрымалася прыказка.
Без, мець, на руках, будзеш, не, хлеба, мазаля, у зубах.
1, 6, 8, 5, 4, 2, 7, 3. (жоўты)
1, 7, 3, 5, 4, 2, 6, 8. (ружовы)
8, 5, 4, 2, 6, 1, 7, 3. (аранжавы)
5, 4, 2, 6, 8, 1, 7, 3. (чырвоны)
Суаднясіце правіла і прыклады:
1. У беларускай мове літара ё пішацца толькі пад націскам. 2. У першым складзе перад націскам замест е,ё пішацца літара я. 3. У некаторых словах каранёвая літара я пішацца нязменна незалежна ад націску. 4. У запазычаных словах у першым складзе перад націскам літара е заўсёды захоўваецца пасля г, к, х, у тым ліку і ва ўласных імёнах. | А. Лясы, пасялковы, сямнаццаць. Б. Герой, гектар, кефір. В. Пасёлак, вёска, вёсны. Г. Медаль, газета, егер. Д. Пояс, святкаваць, памяць. |
1. 1В, 2Б, 3А, 4Д. (белы)
2. 1А, 2В, 3Д, 4Г. (карычневы)
3. 1В, 2А, 3Д, 4Б. (жоўты)
4. 1Г, 2А, 3В, 4Б. (фіялетавы)
8. Вызначце слова з лексічным значэннем “есці ежу вечарам”.
1. Вечарэць. (ружовы)
2. Вячэраць. (чырвоны)
9. Вучні запісвалі словы пад дыктоўку. Маша запісала выспяваюць, снежная, аседлаў. Міша - выспеваюць, снежная, аседлаў. Кастусь - выспяваюць, снежная, асядлаў. Хто з вучняў запісаў усе словы без памылак?
1. Маша. (ружовы)
2. Кастусь. (жоўты)
3. Міша. (блакітны)
4. Усе вучні. (белы)
5. Ніхто з вучняў. (зялёны)
10. Колькі слоў у тэксце вучань напісаў няправільна?
Белая мецеліца
Ў чыстым полі сцелецца.
Гурбы снегу намела –
Непазнаць майго села:
Дахі белыя ў хат,
Белы плот і белы сат. (“Мяцеліца” Л.Багдановіч)
1. 5 (аранжавы)
2. 7 (жоўты)
3. 4 (сіні)
4. 8 (зялёны)
5. 6 (фіялетавы)
Тэст “Правапіс галосных е, ё, я” (узровень 3)
1. Вызначце, колькі разоў на месцы пропуску трэба пісаць літару Е.
Летнім ранкам
Прас..лак віўся між жытн..вых пал..ткаў, і прыемна было ісці ім, калі паабапал клан..лася і ціха шапацела кранутае подыхам в..трыку калоссе, якое толькі што адкрасавала і налівалася ц..пер. Сінімі вочкамі пазіралі з жыта васількі, узм..жак быў усыпаны рамонкамі, і яны пахлі востра... Раса бл..шчала на жытн..вых каласках, на сц..блінках травы і пял..стках красак, і ў яе крыштальных кроп..льках мігцела в..с..лка. А над пал..ткамі звінелі жаваранкі, яны то віселі трапяткімі кропкамі ў небе, то кам..чкамі, прыглушыўшы п..сню, наўскасяк падалі долу.(Паводле Т. Хадкевіч).
Адказ _____ .
2. Адгадайце метаграму і запішыце адгадку.
З е –
Дружу
З будаўнікамі.
З а –
Купляй
У хлебнай краме.
Адказ: _______________________________________ .
3. Успомніце і запішыце па 2 прыказкі ці прымаўкі, што пачыналіся б са слоў Без і Не.
1. Без ________________________________________________________________.
2. Без ________________________________________________________________.
3. Не ________________________________________________________________.
4. Не ________________________________________________________________.
4. Аднойчы ў Кастуся і Марылькі згубіліся загадкі, засталіся толькі адгадкі. Дапамажыце дзецям: успомніце або прыдумайце самі загадкі на наступныя адгадкі:
1. Падушка.
2. Вядро з вадой.
3. Вясёлка.
5. Прачытайце ўрывак з казкі. Успомніце і запішыце назву казкі, каму належаць словы. Падлічыце, колькі разоў сустаракаецца [э] у тэксце.
Ідзі ў гэты палац. Толькі паціхусеньку, памалюсеньку, каб нідзе і не шархнуў, бо гэта зачараваны палац: усё ў ім спіць. Але калі ты неасцярожна дакранешся да чаго, то ўсё абудзіцца, і тады жывым табе адтуль не выбрацца. Як увойдзеш у браму, убачыш там двух сабак. Яны на жалезных ланцугах да слупоў прыкуты. Глядзі ж, не пабудзі іх, бо як забрэшуць яны, то ўвесь палац на ногі ўзнімуць. Мінеш гэтак браму, увойдзеш у першы пакой. Там вісіць меч бразгучы. Ён залаты, дарагімі камянямі аздоблены. Але ты яго не чапай, бо ён пачне бразджаць і ўсіх пабудзіць. Увойдзеш у другі пакой, там вісіць гадзіннік пявучы, і яго не чапай, а ідзі проста ў трэці пакой: у ім убачыш залатую клетку, а ў той клетцы і сядзіць залаты птах. Вымі яго асцярожна з клеткі і сам варочайся да мяне.
Ключы да тэставых заданняў
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
1 узровень | 2 | 1 | 1 | 2 | 1 | 3 | 1 | 2 | 3 | 2 |
2 узровень | 3 | 5 | 2 | 4 | 1 | 2 | 3 | 2 | 2 | 1 |
Ключы да заданняў 3 узроўня
1. | 6 разоў |
2. | Бетон – батон. |
3. | Без гаспадара – дом сірата. Без справы жыць, толькі неба капціць. |
Не май сто рублёў, а лепш сто сяброў. Не кажы, што рабіў, а кажы, што зрабіў. |
4. | 1. Пер'я наелася, у кашулю адзелася, спіць у ахвоту начная істота, ляжыць, дзе і ты, чатыры рукі і два жываты. 2. На той свет бяжыць – звініць, а адтуль вяртаецца – плача. 3. Каляровае карамысла цераз рэчку павісла. |
5. | “Златаы птах”. Словы належаць Ваўчысе. 32 разы |
Каментарый да заданняў 3 узроўня: да 1 і 2 узроўня прапаную 10 заданняў, для 3 узроўня – 5. Улічваючы, што заданні 3 узроўня, - заданні творчага характару, і на іх рашэнне патрабуецца больш часу.
Спіс літаратуры:
Беларуская мова. Падручнік для 5 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання. У дзвюх частках. / В.П. Красней, Я.М. Лаўрэль, В.I. Несцяровіч, Л.С. Васюковіч - Мінск : Нац. Інстытут адукацыі, 2014. – 160 с
Вясёлкавы масток : зборнік вершаў / Лёля Багдановіч. – Мінск : Беларус. асац. “Конкурс”, 2015. – 192 с.
Гульня-конкурс па беларускай мове і літаратуры “БУСЛІК - 2015”: заданні, адказы, пазнавальныя артыкулы для вцчняў 5 – 11 класаў / уклад. Т.М.Лапіцкая. – Мінск : Беларус. асац. “Конкурс”, 2015. – 64 с.