СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Тэставая работа па тэме "ЗАЙМЕННІК. АБАГУЛЬНЕННЕ"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Тэставая работа па тэме "ЗАЙМЕННІК. АБАГУЛЬНЕННЕ"»

Самастойная работа (6 клас)

ЗАЙМЕННІК. Абагульненне вывучанага па раздзеле

1 варыянт


1. Знайдзіце і выпішыце радок з асабовымі займеннікамі:

а) яго, мой, табе, іх;

б) мой, твой, наш, ваш;

в) іх, мне, яго, цябе;

г) мой, твой, табе, сабой.


2. Выпішыце словазлучэнні, у якіх ужываецца форма займенніка табе:

а) зразумеў (ты); г) павіншаваць (ты);

б) напісаў (ты); д) успомніў (ты).

в) удзячны (ты);


3. Знайдзіце і запішыце лішні займеннік і растлумачце, чаму:

а) увесь, усе, усякі, якісьці, сам;

б) ніхто, нішто, нічый, ніякі, нейкі.


4. Запішыце займеннікі ў форме Р.склону:

Мой, хто-небудзь, нехта, ніхто, той.


5. Запішыце займеннікі ў форме М.склону:

Мой, хто-небудзь, нехта, ніхто, той.


6. Запішыце сказы з правільным ужываннем займеннікаў:

а) Я табе ўчора там не бачыў.

б) Цяжка быць самім сабою, і так лёгка стаць нікім.

в) Я ведаю сябе цану.

г) Цяжэй за ўсё сябе перамагчы, стаць над сабой бязлітасным суддзёю.


7. Запішыце правільна:

(Няма)(ў)каго, (абы)каго, (ні)якай, каго(небудзь), чый(сьці).


8. Выпішыце няпэўныя займеннікі:

а) ніхто; б) некалькі; в) нічый; г) нехта; в) некаторы; г) ніякі; д) хто-небудзь;

е) штосьці.


9. Перакладзіце на беларускую мову:

Кто-то из знакомых, кем-то недовлен, свои произведения, уважать себя, не с кем погулять.


10. Запішыце сказы, раскрываючы дужкі. Вызначце разрады займеннікаў паводле значэння:

1. Паляўнічы азірнуўся і ўбачыў на снезе (ён) след. 2. Усё ж нядрэнна было б убачыць (хто-небудзь) знаёмага. 3. Замяніць Алену Васільеўну было (ніхто). 4. (Яна) не было ўжо дзве гадзіны. 5. Я ніколі не бачыў (такі) сонейка.



Самастойная работа (6 клас)

ЗАЙМЕННІК. Абагульненне вывучанага па раздзеле

2 варыянт


1. Знайдзіце і выпішыце радок з асабовымі займеннікамі:

а) яе, твой, цябе, усякі;

б) табой, яго, ёй, вас;

в) мой, увесь, наш, сябе;

г) ён, гэты, табе, сабой.


2. Выпішыце словазлучэнні, у якіх ужываецца форма займенніка сябе:

а) даў (сябе) слова; г) павіншаваць (сябе);

б) паважаць (сябе); д) купіць (сябе).

в) чытаць (сябе) пад нос;


3. Знайдзіце і запішыце лішні займеннік і растлумачце, чаму:

а) той, такі, гэты, які?, усякі;

б) абы-хто, нехта, нічый, чымсьці, каму-небудзь.


4. Запішыце займеннікі ў форме Р.склону:

Твой, хтосьці, нешта, ніхто, гэты.


5. Запішыце займеннікі ў форме М.склону:

Твой, хтосьці, нешта, ніхто, гэты.


6. Запішыце сказы з правільным ужываннем займеннікаў:

а) Я сябе ўчора набыў новае паліто.

б) Цяжка быць самім сабою, і так лёгка стаць нікім.

в) Мы цябе сёння не чакалі, Антось.

г) Цяжэй за ўсё сабе перамагчы, стаць над сабой бязлітасным суддзёю.


7. Запішыце правільна:

(Абы)(з)кім, (не)калькі, (ні)кога, чым(небудзь), хто(сьці).


8. Выпішыце адмоўныя займеннікі:

а) ніхто; б) нехта; в) некалькі; г) ніякі; в) нічым; г) некаторы; д) нікога;

е) ні з кім.


9. Перакладзіце на беларускую мову:

Кого-то увидеть, твои друзья, подарить тебе, не у кого спросить, кем-то гордиться.


10. Запішыце сказы, раскрываючы дужкі. Вызначце разрады займеннікаў паводле значэння:

1. (Ён) тут больш ніколі не бачылі. 2. Настаўніцу ўжо здзівіць было (нішто). 3. Алоўкі (яна) ляжалі побач, на парце. 4. (Гэты) чалавеку патрэбна было адно: узяць залаты медаль. 5. (Увесь) жыццё ён імкнуўся вярнуцца назад, на Радзіму.