Сінтаксічныя адметнасці простага і складанага сказаў
Тэставая работа сістэматызуе веды вучняў па раздзеле «Сінтаксі і пунктуацыя».
1) Адзначце аднасастаўныя сказы.
Добра марыцца ў асеннім лесе.
Матэрыяльнае не павінна браць верх над духоўным.
Праца – гэта аснова жыцця.
Лес на ласункі багаты.
Беражы нос у вялікі мароз.
2) Адзначце, чым ускладнены просты сказ:
Ад жоўтай лотаці берагі рэк ды каналаў становяцца сонечнымі.
Адасобленае азначэнне
Параўнальны зварот
Аднародныя члены сказа
Пабочная канструкцыя
Устаўная канструкцыя
3) Адзначце, чым ускладнены просты сказ:
Пасаджаны некалі ўсѐй вѐскай, зацвіў сѐлета рабінавы гай.
Адасобленае азначэнне
Параўнальны зварот
Аднародныя члены сказа
Пабочная канструкцыя
Устаўная канструкцыя
4) Адзначце, чым ускладнены просты сказ:
Нібы дзеці, плачуць у асеннім небе гусі.
Адасобленае азначэнне
Параўнальны зварот
Аднародныя члены сказа
Пабочная канструкцыя
Устаўная канструкцыя
5) Адзначце, чым ускладнены просты сказ:
Дабро (хто ж пра тое не ведае?) вяртаецца назад дабром.
Адасобленае азначэнне
Параўнальны зварот
Аднародныя члены сказа
Пабочная канструкцыя
Устаўная канструкцыя
6) Суаднясіце прапанаваныя сказы з іх характарыстыкамі. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэнняў літар і лічбаў (А3Б2...)
| Сказ | | Від ускладнення |
А. | Шэзлонг лёгкае рассоўнае крэсла з пакатай спінкай. | 1. | Сказ з аднароднымі членамі. |
Б. | Верабей драмаў на галіне ліпы, схаваўшы галаву пад духмяным кветам. | 2. | Сказ са звароткам. |
В. | Ніхто з маладых, зразумела, не верыў у старыя забабоны. | 3. | Сказ з адасобленым членам. |
Г. | Лес мой бяссонны, у час навальніцы буду разгадваць твае таямніцы. | 4. | Сказ з параўнальным зваротам. |
Д. | Вярба, як дзяўчына ў каралях, стаіць над вірлівай вадой. | 5. | Сказ з пабочным словам. |
Е. | Анісім назвібаў альховых і бярозавых пянькоў і наламаў сухіх сасновых лапак. | 6. | У сказе прапушчаны працяжнік. |
А _ Б _ В _ Г _ Д _ Е _
7) Адзначце складаназалежны сказ з даданай дапаўняльнай часткай.
Міколка вельмі хацеў ведаць, што прынёс бацька.
Люблю паперы аркуш белы, што пазірае ў вочы мне.
Калі пачынаецца вецер на родных прасторах, шуміць васільковая ніва.
Зямля, калі глядзіш на яе з акна самалёта, нагадвае вялізную, ярка пафарбаваную геаграфічную карту.
Там, дзе раней ляжалі хмызнякі, раслі стройныя сасонкі.
8) Адзначце складаназалежны сказ з даданай акалічнаснай часткай умовы.
Міколка вельмі хацеў ведаць, што прынёс бацька.
Люблю паперы аркуш белы, што пазірае ў вочы мне.
Калі пачынаецца вецер на родных прасторах, тады шуміць васільковая ніва.
Зямля, калі глядзіш на яе з акна самалёта, нагадвае вялізную, ярка пафарбаваную геаграфічную карту.
Там, дзе раней ляжалі хмызнякі, раслі стройныя сасонкі.
9) Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, паміж часткамі якіх трэба паставіць двукроп’е:
Даспяваюць суніцы ў зялѐных барах звіняць на шыпшыне пчаліныя гуслі.
Балоты з’яўляюцца выдатнымі біялагічнымі фільтрамі яны паглынаюць і перапрацоўваюць бактэрыяльную і грыбковую мікрафлору.
Убачыць зблізку жураўлѐў складана птушкі гэтыя жывуць на балотах.
Ліпа зацвіла ля нашай хаты тут жа прыляцеў і чмель пухнаты.
Няма вясною камароў летам дрэнны ўкос будзе.
10) Суаднясіце сказы і іх віды паводле будовы. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў (А3Б4...).
А) На свята Багач усе вяскоўцы нездарма завіталі ўхату майго суседа: гаспадару, які шчыра працаваў, урачыста прыносяць у нашай вѐсцы апошні сноп жыта. Б) У баброў, як і ў людзей, будаўніцтва жылля вядзецца па плане. В) Усе мы жывѐм у адным доме, назва якому, вядома, Зямля. Г) Не толькі спелымі ягадамі, але і шпакамі была ўсыпана чарэшня. Д) Зноў кружыць буслоў жнівень і рабіны гарыць касцѐр. | 1. Просты сказ, ускладнены параўнальным зваротам 2. Складаназлучаны сказ 3. Складаназалежны сказ 4. Бяззлучнікавы сказ 5. Складаны сказ з рознымі відамі сувязі частак 6. Просты сказ, ускладнены аднароднымі членамі |
А _ Б _ В _ Г _ Д _ Е _