СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Тэставы кантроль па тэме "Тканкі"

Категория: Биология

Нажмите, чтобы узнать подробности

Заданне складаецца з 9 тэстаў (з выбарам правільнага адказу). У 10 заданні неабходна ўстанавіць суадносіны паміж тканкамі, іх будовай і  функцыямі. 

Просмотр содержимого документа
«Тэставы кантроль па тэме "Тканкі"»

Тэставы кантроль па тэме “Тканкі”

1 варыянт

  1. Кроў адносіцца да: а) нервовай тканкі; б) эпітэліяльнай тканкі; в) мышачнай тканкі; г) тканкам унутранага асяроддзя.

  2. Дыхальныя шляхі і стрававальная сістэма высцелена ўнутры клеткамі: а) эпітэліяльнай тканкі; б) злучальнай тканкі; в) нервовай тканкі; г) тлушчавай тканкі.

  3. Якая тканка складаецца з клетак з адросткамі і можа ўзбуджацца і перадаваць узбуджэнне: а) нервовая; б) мышачная; в) эпітэліяльная; г) злучальная?

  4. Эпітэліяльная тканка: а) мае добра развітае міжклетачнае рэчыва; б) утворана клеткамі з доўгімі адросткамі; в) утворана шчыльна прылягаючымі адна да адной клеткамі; г) складаецца з мышачных валокнаў.

  5. Пазваночныя дыскі утвораны тканкамі: а) касцявой; б) храстковай; в) рыхлай злучальнай; г) шчыльнай злучальнай.

  6. Уласцівасцю да міжвольнага скарачэння валодае: а)шчыльная валакністая тканка; б) гладкая мышачная тканка; в) папярэчнапаласатая мышачная тканка; г) рыхлая валакністая тканка.

  7. Укажыце ўласцівасці нервовай тканкі: а) узбудлівасць і праводнасць; б) праводнасць і скарачальнасць; в) узбудлівасць і скарачальнасць.

  8. Скарачэнне сценак унутраных полых органаў забяспечвае: а) шчыльная валакністая тканка; б) гладкая мышачная тканка; в) папярэчнапаласатая мышачная тканка; г) рыхлая валакністая тканка.

  9. У шкілетнай мышачнай тканкі клеткі: а) тонкія, падоўжаныя, завостраныя на канцах, аднаядзерныя; б) доўгія, мнагаядзерныя, складаюцца з паслядоўна змяняючыхся цёмных і светлых частак; в) маюць спецыяльныя кантакты для скорай перадачы ўзбуджэння ад адной клеткі да другой; г) шчыльна прылягаюць адна да адной і амаль не маюць міжклетачнага рэчыва.

  10. Устанавіце суадносіны паміж назвамі, будовай і функцыямі тканак:

тканка

будова

функцыі

  1. Кроў

  2. Нервовая

  3. Тлушчавая

  4. Эпітэліяльная

а) эрытрацыты

б) дэндрыт

в) утварае залозы

г) утрымлівае клеткі гліі

д) добра развіта міжклетачнае рэчыва

е) ніжні слой клетак звязаны з асноўнай мембранай

ё) ахова ад механічных пашкоджанняў

ж) забяспечвае пастаянства унутранага асяроддзя арганізма

з) утварае і выдзяляе сакрэт.

А)_____________; Б)_____________; В)______________; Г)______________.

Тэставы кантроль па тэме “Тканкі”

2 варыянт

  1. Тлушчавая тканка адносіцца да: а) нервовай; б) мышачнай; в) эпітэліяльнай; г) тканак унутранага асяроддзя.

  2. Звязкі і сухажыллі ў арганізме чалавека ўтвораны тканкай: а) храстковай; б) мышачнай; в) эпітэліяльнай; г) злучальнай.

  3. У якой тканцы мала міжклетачнага рэчыва і клеткі шчыльна прылягаюць адна да адной: а) нервовай; б) мышачнай; в) эпітэліяльнай; г) злучальнай?

  4. Нервовая тканка: а) мае добра развітае міжклетачнае рэчыва; б) утворана клеткамі якія не дзеляцца; в) утворана шчыльна прылягаючымі адна да адной цыліндрычнымі клеткамі; г) складаецца з мышачных валокнаў.

  5. Верхні слой сценкі крывяноснага сасуда утвораны: а) шчыльнай валакністай злучальнай тканкай; б) рыхлай валакністай злучальнай тканкай; г) мнагаслойная эпітэліяльная тканка.

  6. Злучае скуру з мышцамі: а) тлушчавая тканка; б) шчыльная злучальная тканка; в) рыхлая валакністая злучальная тканка; г) мнагаслойная эпітэліяльная тканка

  7. Укажыце уласцівасці мышачнай тканкі: а) узбудлівасць і праводнасць; б) праводнасць і скарачальнасць; в) узбудлівасць і скарачальнасць.

  8. Якая мышачная тканка скарачаецца міжвольна: а) папярэчнапаласатая і сардэчная; б) папярэчнапаласатая і гладкая; в) папярэчнапаласатая; г) гладкая і сардэчная?

  9. У сардэчнай мышачнай тканцы клеткі: а) тонкія, падоўжаныя, завостраныя на канцах, аднаядзерныя; б) доўгія, без’ядзерныя, якія складаюцца з участкаў светлых і цёмных; в) маюць спецыяльныя кантакты для скорай перадачы узбуджэння ад адной клеткі да другой; г) не шчыльна прылягаюць адна да адной і амаль не маюць міжклетачнага рэчыва.

  10. Устанавіце суадносіны паміж назвамі, будовай і функцыямі тканак:

тканкі

будова

функцыі

  1. Мышачная

  2. Шчыльная валакністая

  3. Касцявая

  4. Лімфа

а) лейкацыты

б) маюць спецыяльныя кантакты для скорай перадачы ўзбуджэння

в) міжклетачнае рэчыва прадстаўлена пласцінкамі

г) у міжклетачным рэчыве маюцца шчыльныя расцяжымыя валокны

д) унутры клетак ёсць тонкія і тоўстыя бялковыя ніці

е) удзельнічае ў абмене мінеральных рэчываў

ё) удзельнічае ў падтрыманні хімічнага пастаянства унутранага асяроддзя

ж) апорная

з) забяспечвае перамяшчэнне ў прасторы.

А)_______________; Б)_________________; В)_________________; Г)____________.