СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Цётка. “Вершы “Мае думкі”, “Вера беларуса”, “Мора”

Категория: Литература

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Цётка. “Вершы “Мае думкі”, “Вера беларуса”, “Мора”»

Цётка. “Вершы “Мае думкі”, “Вера беларуса”, “Мора”

Уклад у развіццё літаратуры

1. Цётка — адна з самых вядомых беларускіх паэтак1 мяжы ХІХ—ХХ стагоддзяў. Яна падтрымала сфармуляваную Францішкам Багушэвічам канцэпцыю нацыянальнага адраджэння (у Яна Чачота або Вінцэнта Дуніна­Марцін кевіча не было такіх актыўных паслядоўнікаў), пашырыла яго эстэтыку і ра зам з іншымі аўтарамі­сучаснікамі змагалася за беларускую дзяржаўную ідэю.

2. У беларускай літаратуры ХХ стагоддзя Цётка — адна з пачынальніц жанру дарожнага эсэ (падарожныя нататкі). Ва «Успамінах з паездкі ў Фінляндыю» пісьменніца ўзняла актуальную тэму — Беларусь у свеце і свет для Беларусі.

3. Цётка прынесла ў беларускую паэзію моцную стыхію лірызму, пачуццёвасці, якая абапіралася на вобразы і мастацкія прыёмы фальклору.

4. Героі і гераіні Цёткі траплялі ў сітуацыі на мяжы жыцця і смерці і ў такіх абставінах асэнсоўвалі сваё жыццё (апавяданне «Зялёнка»). Праз некалькі дзесяцігоддзяў творы такога тыпу будуць называць экзістэнцыяльнымі.

5. Цётка стварыла ўзоры сацыяльна­бытавога, алегарычнага, псіхалагічнага і сатырычнага апавяданняў, выкарыстоўвала пры гэтым прыёмы сінтэтычнага пісьма: рэальны сюжэт часта меў сімволіка­алегарычны план, містычныя перажыванні ўпляталіся ў рэалістычныя падзеі.

6. Цётка была аўтарам першых беларускіх чытанак, закладвала асновы методыкі выкладання, падрыхтаваўшы «Першае чытанне для дзетак беларусаў». У 1906 годзе выйшаў «Беларускі лемантар, або Першая навука чы тання», дзе Цётка, магчыма, была адным з аўтараў.

7. Цётка ўдзельнічала ў стварэнні непадцэнзурнага, а потым і легальнага беларускага перыядычнага друку.

Лірыка

У вершах паэткі прасочваюцца рысы вуснай народнай творчасці (танічнае вершаскладанне, фальклорныя вобразы і эпітэты, параўнанні, звароткі), звязаныя з песеннай традыцыяй, у творах прысутнічаюць рамантычна­сімвалічныя вобразы, засяроджваецца ўвага на мастацкіх дэталях. Паэтычны стыль Цёткі вылучаецца адмысловай («няроўнай») рытмікай і інта на цыйнай выразнасцю (прынцып ін танацыйнага падкрэслівання), выкарыстаннем гукапісу і тропаў, адметным паэтычным сінтаксісам. Сінтаксіс паэтычнага твора больш складаны за сінтаксіс празаічнага тэксту. Да паэтычнага сінтаксісу найперш адносяцца рытарычныя фігуры, розныя віды і формы стылістычных (або сінтаксічных) фігур: у вершаваных творах сустрака юцца градацыя, недаказ, пара лелізм, разнастайныя паўторы (анафара, эпіфара, шматпрына зоўні кавасць, шматзлучнікавасць) і інш.

У вершы “Мора” (1905), які мае падзагаловак «Рэвалюцыя народная», паэтка стварыла алегарычны малюнак рэвалюцыйнай барацьбы. Вобраз бурнага мора ўвасабляе стыхію народнага бунту, гневу і рашучасці:

Мора вуглем цяпер стала,

Мора з дна цяпер гарыць,

Мора скалы пазрывала,

Мора хоча горы змыць.

Вобразы неба і нябеснага трона сімвалізуюць месцазнаходжанне абагоўленага цара. Пры гэтым у вершы не закладзены антырэлігійныя ідэі. Бой паміж «морам» і «небам» апісваецца паэтэсай як смяротны, але неабходны, жаданы, чым сцвярджаецца адпаведная эстэтыка гераічнага і ўзвышанага ў змаганні. У вершы Цёткі «Мора» можна адзначыць дынамізм, эмацыянальнасць, узнёсласць, якія дасягаюцца праз паўторы, схільнасць да гіперба лізацыі, наяўнасць адпаведных вобразаў і метафар, выкарыстанне гукапісу.