План-канспект урока 7 клас.
Тэма урока: Ціск вадкасці, абумоўлены яе вагой
Тып урока: Вывучэнне новага матэрыяла.
Від урока: змешаны.
Цэлі: агульнаадукацыйная-усваенне вучнямі ведаў аб сазлучаных сасудах і злучэнне іх з жыццевым вопытам
Развіваючая: развіцце мышлення вучняў , развіцце іх пазнавальнага інтарэсу
-паказаць пазнавальнасць міру і яго заканамернасці
Асноўныя метады: славесныя і практычныя.
Абсталяванне уроку: вучэбны дапаможнік, табліцы.
Вядучая ідэя урока: Давесці да дзяцей паняцце гідрастатычнага ціску , што ціск вадкасці на дно залежыць ад яе шчыльнасці і вышыні.
Структура ўрока з прыблізнай разбіўкай па часе:
Арганізацыйны этап 2 хвіл.
праверка д/з 3 хвіл
актуалізацыя апорных ведаў 2 хвіл
aсваенне ЗУН 25 хвіл
замацаванне новага матэрыялу 10 хвіл
запіс д/з 3 хвіл
Змест уроку
Уваходжу ў клас ,вітаюся з дзецьмі правяраю падрыхтоўку класа і вучняў да працы на уроку в класс, адмячаю адсутнічаючых.
Праверка д/з
П: Што такое ціск увогуле?
А:Ціск –гэта фізічная велічыня , лікава роўная сіле ціску , якая дзейнічае перпендыкулярна на адзінку плошчы апоры.
П: Учым вымяраецца ціск у СІ?
А: Ціск у СІ —1 Па.
П: Як фармулюецца закон Паскаля?
А: Ціск, які ўтвараецца знешняй сілай на вадкасць (газ), што знаходзіцца ў пасудзіне, перадаецца вадкасцю (газам) ва ўсе пункты вадкасці (газу) аднолькава па ўсіх напрамках.
Тэма нашага уроку: “ Ціск вадкасці, абумоўлены яе вагой ” Але перш чым прыступіць да вывучэння новай тэмы адкажыце мне на наступныя пытанні .
П: Што такое ціск ? Якой літарай абазначаецца?
А Ціск –гэта фізічная велічыня , лікава роўная сіле ціску , якая дзейнічае перпендыкулярна на адзінку плошчы апоры. P
П: Адзінкі вымярэння ціску
А: Адзінкі вымярэння ціску —паскаль.
А зарас мы прыступім да вывучэння новай тэмы. У тым што вадкасць цісне на сценкі і дно пасудзіны, можна вельмі проста пераканацца, замяніўшы цвёрдую пасудзіну (каструлю, чайнік) на эластычны поліэтыленавы пакет, гумавы шарык. Яшчэ больш зручная пасудзіна з эластычным дном, якую ножна выкарысгаць не толькі для назіранняў, але і для вымярэнняў, Наліваючы ўсё больш вады ў пасудзіну, мы бачым, як павялічваецца прагін плёнкі, што выклікана ўзрастаннем ціску (мал. 105).
Няцяжка зразумець, што прычынай такой з'явы з'яўляецца сіла цяжару вадкасці. Прыцягваючыся да Зямлі, вадкасць цісне сваей вагой на плёнку падобна да таго, як цісне на стол стос кніг. Такі ціск называюць звычайна гідрастатычным, г, зн. гэта ціск нерухомай вадкасці.
Гідрастатычны ціск вельмі лёгка разлічыць матэматычна. Так, для пасудзіны з вертыкальным сценкамі і плошчай дна

Мал. 107
Мал. 105
S(мал. 106) ціск
, сілай ціску з'яўляецца вага налітай у пасудзіну вадкасці. Для нерухоадай апоры вага вадкасці роўна сіле цяжару:
Выразіўшы масу праз шчыльнасць і аб'ём, маем:
і падстаўляючы вагу ў формулу ціску, атрымаем:
.
Такім чынам, ціск вадкасці на дно залежыць ад яе шчыльнасці і вышыні ўзроўню вадкасці:

Атрыманая формула важная тым. што, па-першае, яна дазваляе знайсці ціск на дно не толькі ў выпадку пасудзіны з вертыкальнымі сценкамі, а і для пасудзіны любой іншай формы. Каб гэга праверыць, можна ўскладніць прыладу з эластычным дном так, каб дзеянне прагнутай пленкі перадавалася вымяральнай сістэме (мал. 106). Пры замене цыліндрычнай пасудзіны А на канічную Б (пасудзіны маюць аднолькавую плошчу дна) прылада фіксуе роўныя дзеянні вады на дно абедзвюх пасудзін пры роўнай вышыні ўзроўняў вадкасці, хаця маса вады ў кожнай пасудзіне розная.
П

а-другое, формула дазваляе знай-сці ціск не толькі на дно, але і на бакавыя сценкі пасудзіны — успомніце дослед з пасудзінай і чатырма трубкамі (гл. мал. 104). Можна прывесці яшчэ адзін больш наглядны, дослед (мал. 108). Нальём у пластыкавую пасудзіну з праколатай у сценцы адтулінай падфарбананую ваду. Назіранні за ныцякаючым струменем паказваюць, што гідрастатычны ціск дзейнічае на сценку насудэіны, і яго велічыня памяншаешда адначасова з паніжэннем узроўню вады ў пасудзіне — гэта праяўляецца ў памяншэнні далёкасці налёту струменя (сгрумень 1—пры ўзроўні вадкасці 1; сгрумень 2 — пры ўзроўні 2).
Гідрастатычны ціск з'яўляецца галоўнай перашкодай для пранікнення чалавека ў глыбіні Сусветнага акіяна. Успомніце вашы спробы нырнуць гльебей. Ужо на глыбіні 2,5—3 м нетрэніраваны нырэц адчувае моцны боль у вушах, выкліканы ціскам вадкасці на барабанныя перапонкі. Нават карпусы падводных лодак, вырабленыя з самых трывалых сталей і тытану, на глыбіні некалькіх соцень метраў знаходзяцца на мяжы дапушчальнай трываласці. Тут можна паставіць пытанне: чаму камфортна адчуваюць сябе на такой і нават большай глыбіні рыбы, якія зусім не маюдь брані? Дык вось які будзе правільны адказ на гэта пытанне: вада цісне на рыб і знутры (тут дзейнічае закон Паскаля!), г. зн. адбываецца кампенсацыя сіл ціску.
А цяпер праверым, ці правільна вы зразумелі сутнасць вывучаемага матэрыялу. Для гэтага паставім яшчэ адно пытанне: а які будзе гідрастагычны ціск у стане бязважкасці? Ен будзе роўны нулю. У звычайных умовах верхнія слаі вадкасці сваёй вагой ціснуць на ніжні, а тыя, у сваю чаргу, перадаюць ціск на дно пасудзіны. Але ў бязважкасці паняцці «верх», «ніз», «дно» губляюць сэнс.
Для закраплення новага матэрыялу вучням на картачках даюцца невялікія заданні для вуснага рашэння з практыкавання 11.
Сення мы на уроку даведаліся, што:
1 . Гідрастатычны ціск –гэтаціск нерухомай вадкасці.
2 . Гідрастатычны ціск не залежыць ад плошчы дна пасудзіны.
3 . Ціск вадкасці на дно залежыць ад яе шчыльнасці і вышыні ўзроўню вадкасці і вызначаецца па формуле:
Д/з §35, Пр.11 (1,2)