Урок беларускай літаратуры ў 5 класе
Тэма: “Загубленае маленства”
(Апавядане Міхася Лынькова “Васількі”)
Мэты: садзейнічаць асэнсаванню ідэйнага зместу твора, развіццю ўмення даказваць сваю думку, карыстацца тэкстам, характарызаваць вобразы; спрыяць развіццю маўлення, выразнаму чытанню твора; дапамагаць успрымаць гора, задумвацца над лёсам чалавека, ствараць пачуццё непрымання вайны як найвялікшага зла і бяды.
Абсталяванне: партрэт М.Лынькова, малюнкі вучняў, падручнік па беларускай літаратуры ( частка 2), мультымедыйная прэзентацыя, песня “Жураўлі” ў выкананні М.Бернэса.
Эпіграфы:
Войны! Злачынная справа – вайна
выклікае і гнеў мой, і слёзы, і боль.
М. Гусоўскі
Можна навучыцца ваяваць,
але прывыкнуць да вайны немагчыма.
К. Сіманаў
Ход урока:
I. Арганізацыйны момант.
II. Уводзіны ў тэму:
Слова настаўніка:
– З якім творам мы пазнаёміліся на прошлым уроку?
– Калі адбываюцца падзеі ў апавяданні?
– Як вы рыхтаваліся да ўрока? ( Рыхтавалі малюнкі да твора, выразнае чытанне ўрыўкаў, паведамленні ў групах “Літаратары” і “Гісторыкі”, завяршалі план апавядання).
III. Праверка дамашняга задання:
1. Прыгожы дзень ... (жніўня).
2. Вяртанне з ... (лесу).
3. Вясёлая ... (груша-дзічка).
4. Спахмурнелае ... (дрэва).
5. Вялікая ...(страта).
6. Адпомсціць... ( фашыстам).
7. Яго бачылі ў ...(мястэчку).
8. Наце ж ...(вам).
9. Сляды ўсмешкі, ..., ... ( слаўнай, дзіцячай).
Дэманстрацыя малюнкаў, каменціраванне іх вучнямі.
IV. Новая тэма
Настаўнік аб’яўляе тэму ўрока. Вучні запісваюць тэму ў сшыткі і вызначаюць задачы ўрока).
Гучыць музыка.
Настаўнік:
– Якія пачуцці выклікала ў вас музыка? Аб чым вы падумалі? ( Сумныя думкі ад вайне).
Зварот да эпіграфаў.
Калі чуеш слова “вайна, то ўяўляеш гора, няшчасце, скалечаныя лёсы, матуліны і дзіцячыя слёзы. Рускі пісьменнік Канстанцін Сіманаў пісаў: “Можна навучыцца ваяваць, але прывыкнуць да вайны немагчыма.” Вы – дзеці 21 ст., нарадзіліся ў мірны час. І гэта вялікае шчасце. Дзякуй богу, што вы даведваецеся пра вайну толькі з кніг...
Раскажыце, калі ласка, што вы ведаеце пра вайну? (Адказы вучняў)
Выступленне групы “Гісторыкаў” (прэзентацыя)
1. 22 чэрвеня 1941 года раніцай, калі людзі мірна спалі, нямецка-фашысцкія войскі раптоўна абрынуліся на гарады і вёскі Беларусі. На нашу зямлю пасыпаліся тысячы снарадаў і бомб. Першы ўдар ворага прынялі пагранічнікі і воіны Брэсцкай крэпасці, якія мужна трымаліся 28 дзён. На сценах крэпасці да нашага часу захоўваецца надпіс: “Паміраю, але не здаюся. Бывай, Радзіма!”
2. На тэрыторыі Беларусі, якая была захоплена ворагамі, разгарнулася
сапраўдная народная вайна. У ёй удзельнічалі як дарослыя, так і дзеці. Гераічна змагаўся з фашыстамі юны партызан, 14-гадовы Марат Казей, які стаў пасмяротна Героем Савецкага Саюза. У гэтай барацьбе рашаючую, выключную ролю адыграла адданасць сваёй Радзіме, мужнасць партызанаў і падпольшчыкаў, якіх у Беларусі было каля 440 тысяч.
3. У пачатку ліпеня 1941 г. тры танкавыя дывізіі немцаў рушылі на Магілёў. Прарваць абарону горада лабавым ударам не ўдалося. Абарону трымаў 61-ы корпус генерала Бакуніна. 12 ліпеня ў в. Буйнічы адбылася бітва, якая апісана карэспандэнтам і рускім паэтам К. Сіманавым. Абарона працягвалася 23 дні. У гонар паўшых герояў пастаўлена капліца на месцы жорсткіх баёў.
4. 3 ліпеня 1944 года беларуская сталіца была вызвалена ад ворага. Цяпер мы святкуем 3 ліпеня як Дзень Незалежнасці нашай краіны. Але мы памятаем незлічоную колькасць загінуўшых у гэтай страшнай вайне. За гады вайны было зруйнавана больш за 200 беларускіх гарадоў, спалена 9200 вёсак, 627 з іх – разам з жыхарамі. Больш за 2 млн. жыхароў загінула ў час Вялікай Айчыннай вайны. Але самае жудаснае тое, што за гады вайны загінула больш за 10 млн. дзяцей розных народаў.
“вайна”: смерць, забойства, гора, слёзы, пагібель, жах, зло, жудасць, зверства, танк, самалёты, граната.
Выступленне групы “Літаратараў” (прэзентацыя)
Першы вучань.
У беларускай літаратуры ёсць шмат твораў і кніг, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне. Гэта зборнік апавяданняў “Ніколі не забудзем”, аповесці Васіля Быкава “Жураўліны крык”, “Альпійская балада”, “Воўчая зграя”; “Хатынская аповесць” А.Адамовіча, “Сцяг брыгады” А. Куляшова і інш. Усе яны раскрываюць веліч і патрыятызм народа і з’яўляюцца суровым абвінавачваннем ваенным злачынцам – разбойнікам, бандытам і нелюдзям, якія хацелі панаваць на нашай зямлі.
Другі вучань.
Апавяданне “Васількі” М. Лынькоў напісаў пасля прачытання газетнага паведамлення ад 7 верасня 1941 г., у якім гаварылася: “У адным калгасе недалёка ад Жлобіна германскія афіцэры бязлітасна катавалі, а потым перабілі сям’ю рахункавода калгаса Тышкевіча. Фашысты закалолі штыкамі Тышкевіча, яго маці, сястру і дзвюх малых дачок. З усёй сям’і застаўся ў жывых старэйшы 14-гадовы сын Саша, якога не было ў гэты час дома.
Трэці вучань.
Прыйшоўшы дамоў і ўбачыўшы знявечаныя трупы сваіх родных, Саша дастаў ручную гранату і выйшай на вуліцу. Ён цярпліва стаяў на вуліцы і сачыў за танкамі, бронемашынамі, артылерыяй і пяхотай, якія праходзілі міма яго. Калі паказалася вялікая штабная машына, у якой сядзела некалькі афіцэраў, Саша падбег і кінуў у машыну гранату. Выбухам былі знішчаны машына і ўсе германскія афіцэры. Азвярэлыя фашысты на кавалкі разарвалі цела героя, забітага асколкам гранаты.
Фізкультхвілінка.
Я – чалавек,
Заўседы гатовы стаць побач або крыху наперадзе,
Працягнуць руку дапамогі,
Падставіць плячо пад цяжар клопату і турбот,
Нахіліцца да малога або старога,
Падняцца пасля няўдач,
Змагацца з асабістай лянотай,
Абярнуцца да тых, хто не паспявае,
Дацягнуцца да мары,
Пранесці праз усе жыцце сапраўднае сяброўства,
Глыбока ўздыхнуць па тым, што не збылося,
Паўтараць усе спачатку – да перамогі.
Абмеркаванне твора:
Прачытайце выразна апісанне прыгожага летняга дня, стар. 35-36.
Пра што мараць хлопчыкі, вяртаючыся з лесу? Стар. 37.
Што нясе Міколка дамоў з лесу? Які ў яго настрой? Стар. 36, 39.
“мір”: шчасце, радасць, усмешка, жыццё, свабода, васількі, бусел, мама.
Мір - гэта ранак зялёны,
Сонца на парастку кожным.
Мір – гэта маці, дзіцёнак,
Радасць на твары кожным.
Мір – калі ўсе пуцявіны
Водарам лета дурманяць.
Мір – калі толькі ўспаміны
Вочы слязамі туманяць.
Е.Лось
Прачытайце апісанне грушы-дзічкі перад трагедыяй і пасля. Што гэтыя апісанні дапамагаюць нам зразумець? Стар. 39.
Чаму твор называецца “Васількі”? (Гэта сімвал міру, радасці, шчаслівага дзяцінства).
Ці ёсць у вашай сям’і блізкія, якія бачылі вайну і расказвалі аб ёй вам?
У Хатыні
У Смаленску,
У Брэсце,
Над Волгай, над Бугам,
Над Цісай.
Як вечнага полымя ўсплескі,
Застыўшы, стаяць абеліскі...
Куды б ні ішоў, ні ехаў ты,
А тут прыпыніся!
Магіле гэтай дарагой
Усім сэрцам пакланіся,
Тым, хто гарачае сэрца аддаў
Радзіме нашай любімай
Тым, хто прыкладам у жыцці нам стаў
Клятву даём мы сёння:
У тым, што герояў не зможам забыць ніколі
У гэтым зараз клянёмся.
V. Рэфлексія
Складаем сінквейн са словам “вайна”
Вайна
Жудасная, крывавая
Забівае, разбурае, знішчае
Гэта слезы і боль
Смерць
VI. Дамашняе заданне: вывучыць на памяць урывак з апавядання “Васількі”.
VII. Выстаўленне адзнак.