СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Урок "Будова раслін. Умовы, неабходныя для росту і развіцця раслін"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Тэма: Будова раслін. Умовы, неабходныя для росту і развіцця раслін.

 Мэта: сфарміраваць уяўленне пра будову раслін,умовы, неабходныя для іх росту. 

Просмотр содержимого документа
«Урок "Будова раслін. Умовы, неабходныя для росту і развіцця раслін"»

Урок па прадмету “Чалавек і свет” у 2 класе



Тэма: Будова раслін. Умовы, неабходныя для росту і развіцця раслін.

Мэта: сфарміраваць уяўленне пра будову раслін,умовы, неабходныя для іх росту.

Задачы: стварыць умавы для фарміравання здольнасці навучэнцаў знаходзіць і паказваць часткі раслін на рысунках раслін, пакаёвых раслінах; вызначаць па знешнім выглядзе расліну, у якіх умовах яна расла; садзейнічаць фарміраванню патрэбнасці ў клапатлівым стаўленні да раслін; стварыць умовы для развіцця ўменняў параўноўваць, рабіць вывады.



1. Арганізацыйны этап.

У кожнага вучня на парце карцінка з выявай расліны саду і агарода.

  • Сядзьце тыя, у каго на карцінцы нарысавана культурная расліна агарода (бульба, морква, бурак).

  • Сядзьце тыя, у каго на карцінцы нарысавана культурная расліна саду (яблыня, груша, сліва).

Тыя вучні, якія засталіся стаяць, запрашаюцца да дошкі для таго, каб прадэманстраваць свае карцінкі (асот, пырнік, лебяда).

  • Назавіце гэтыя расліны адным словам. (Пустазелле).

2. Этап праверкі дамашняга задання.

Практыкаванне “Лагічны ланцужок”.

  • Дапоўні выказванне:

У агародзе людзі вырошчваюць…(цыбулю, буракі, агуркі, яблыкі).

У садах нашай рэспублікі растуць… ( грушы, вішні, абрыкосы).

Да культурных раслін адносяцца… (бульба, груша, крапіва, дзьмухавец, тамат).

(Настаўнік робіць акцэнт на адрозненні паміж культурнымі раслінамі і пустазеллем).

У дрэва заўсёды ёсць… ( кветкі, корань, лісты, кветачкі, плады з насеннем).

Апошняе заданне выкліча ў вучняў цяжкасць. Гэта і стане праблемай, якую трэба будзе рашыць у час урока.)

Для таго, каб высветліць, хто з вас правільна адказаў на гэта пытанне, сёння на ўроку мы:

  • Даведаемся пра асноўныя часткі раслін, іх значэнне;

  • Будзем вучыцца знаходзіць і паказваць іх на малюнках раслін і на пакаёвых раслінах.

3. Падрыхтоўка вучняў да работы на асноўным этапе.

- Ці ведаеце вы, якія часткі мае расліна?

Настаўнік запісвае на дошцы адказы дзяцей у выглядзе схемы, дапаўняе іх, а ў вучняў свае пустыя схемы. На схеме настаўніка часткі раслін: плады з насеннем, кветка, лісты, сцябло, корань.

4. Этап засваення новых ведаў і спосабаў дзеянняў.

1). Праводзіцца практычная работа з заданнямі №1-5 на старонцы 38 вучэбнага дапаможніка.

2). Вучні запаўняюць сваю схему будовы расліны.

3). Праца ў групах.

- Карыстаючыся тэкстам вучэбнага дапаможніка, вучні дапаўняюць схему словамі, якія тлумачаць значэнне частак раслін.

Першы рад: с.39, 1-ы абзац, (раслінам патрэбна святло, цяпло, вада, паветра, пажыўныя рэчывы).

Другі рад: с.39, 2-і абзац, ( караням раслін патрэбна вада, паветра, цяпло глебы.)

Трэці рад: с.39, 3 абзац, ( лісты патрэбны раслінам для дыхання.)

Чацвёрты рад с.39, 4 абзац, ( кветкі, плады і насенне служаць для размнажэння раслін.)

5. Этап праверкі разумення вывучанага.

- Чаму не прарастае насенне агуркоў, морквы, буракоў, якое знаходзіцца ў пакеціку?

6. Этап абагульнення і сістэматызацыі ведаў.

- Чаму нельга збіраць букеты з раслін, якія цвітуць?

- Дакажы, што расліны – частка жывой прыроды.

7. Этап кантроля і самакантроля ведаў і спосабаў дзеянняў.

Г. В. Трафімава, С. А. Трафімаў “Рабочы сшытак. Чалавек і свет. 2 клас”, с. 8, №7 (рыс.3).

Заданне: падпішы ў квадраціках часткі расліны.

8. Самаправерка і самаацэнка.

9. Этап карэкцыі ведаў і спосабаў дзеянняў.

- Вернемся да праблемы, якая была пастаўлена ў пачатку ўрока:

- У дрэва заўсёды ёсць …( кветкі, корань, лісты, кветачкі, плады з насеннем).

10. Дамашняе заданне.

Прачытаць артыкул на с.39, 40, адказаць на пытанні да яго.

11. Этап падвядзення вынікаў работы.

Настаўнік праводзіць аналіз работы класа і асобных вучняў.

12. Этап рэфлексіі.

Лесвіца поспеху”.

Вучні робяць выснову аб ступені сваіх вучэбных дасягненняў і прыклейваюць сцікеры на “лесвіцы поспеху.”