СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Урок чарчэння, чытанне зборачных чарцяжоў

Нажмите, чтобы узнать подробности

План-канспект урока чарчэння. Апісанне самаго урока, тэсты, заданне на дом і дадаткі.

Урок распрацаваны на беларускай мове.

Просмотр содержимого документа
«Урок чарчэння, чытанне зборачных чарцяжоў»

13 11.04.2016


Урок чарчэння, 9 клас 11.04.2016


РАЗДЗЕЛ: ЧАРЦЯЖЫ ЗБОРАЧНЫХ АДЗІНАК


ТЭМА: ЧАРЦЯЖЫ ЗБОРАЧНЫХ АДЗІНАК. ЧЫТАННЕ ЗБОРАЧНЫХ

ЧАРЦЯЖОЎ


§ 28, старонка 156 - 160

практ.падручнік №59 - с. 164

практ.сшытак №59

дадатковае заданне зборнік – 96

МЭТА: ЗАБЯСПЕЧЫЦЬ ЗАСВАЕННЕ ВУЧНЯМІ ПРАДМЕТНАГА ЗМЕСТУ

ТЭМЫ “ЧАРЦЯЖЫ ЗБОРАЧНЫХ АДЗІНАК. ЧЫТАННЕ ЗБОРАЧНЫХ

ЧАРЦЯЖОЎ:

Садзейнічаць фарміраванню ў вучняў цікавасці да вывучаемай тэмы;

садзейнічаць ўсведамленню алгарытму чытання зборачных чарцяжоў;

садзейнічаць у развіцці ў навучэнцаў прасторавага ўяўлення і прасторавага

мыслення;

садзейнічаць удасканальванню навыкаў калектыўнай працы пры франтальнай рабоце ў

класе;

выхоўваць акуратнасць ў рабоце.


Від урока: урок «адкрыцця» новых ведаў і адпрацоўкі ўменняў і рэфлексіі.


Формы арганізацыі пазнавальнай дзейнасці: франтальная, індывідуальная.


Міжпрадметныя сувязі: геаметрыя, матэматыка.


Тып урока:

  • паведамленне новых ведаў


  • кантроль пройдзенага матэрыялу


Месца ўрока ў вывучаемай тэме: першы


Метады навучання: - тлумачальна-ілюстрацыйны (гутарка, дэманстрацыя,

практычная работа);

- рэпрадуктыўны (агульныя звесткі аб чытанні чарцяжоў,

паслядоўнасць чытання чарцяжоў).


Матэрыяльна-тэхнічнае абсталяванне: камп’ютарны клас, мультымедыйная ўстаноўка, інтэрактыўная дошка, праграмы PowerPoint, Word, easyQuizzy-2.0, чарцёжная папера фармату А4, аловак, гумка, лінейка, транспарцір, вугольнік, цыркуль.


Метадычнае забеспячэнне ўрока: старонка 156 – 160 падручніка В.Н. Вінаградава,

рабочы сшытак, заданне № 59, падручнік, заданне № 59, старонка 164, зборнік задач

№ 95,96.


Матывацыя: Веды чарцёжнай граматы дапамогуць правільна афармляць чарцяжы, а таксама чытаць і разумець чарцяжы, выкананыя іншымі людзьмі.


Павінны даведацца:

аб прызначэнні і змесце чарцяжоў зборачных адзінак;

аб паслядоўнасці чытання зборачных чарцяжоў.


Павінны навучыцца:

чытаць зборачныя чарцяжы ў пэўнай паслядоўнасці;

ужываць графічныя веды пры вырашэнні практычных задач з творчым зместам.


ХОД УРОКА

І. УВОДНА-МАТЫВАЦЫЙНЫ ЭТАП

Добры дзень, паважаныя вучні !

Сёння мы працягваем вывучэнне раздзела Чарцяжы зборачных адзінак ”.


І І . ПАДРЫХТОЎКА ДА АКТЫЎНАЙ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

Сёння на ўроку мы вывучым практычна значную тэму школьнага курсу «Чарчэнне». Пасля заканчэння вывучэння гэтай тэмы, вам трэба будзе выканаць вялікую работу. Назавём яе Праектам.


Такім чынам, тэма нашага ўрока “Чарцяжы зборачных адзінак. Чытанне зборачных чарцяжоў”

Але перад тым як перайсці да вывучэння новага матэрыялу, давайце ўспомнім ужо вывучаны.

І І І . АКТУАЛІЗАЦЫЯ І ФІКСАЦЫЯ ЦЯЖКАСЦЕЙ У ДЗЕЙНАСЦІ

Дадатак 1 (вучні 10-15 хвілін адказваюць на пытанні ў пісьмовай форме на картках зробленых настаўнікам, выконваюць тэсты ў тэставай праграме ЕasyQuizzy і праз блог настаўніка з выкарыстаннем сэрвісаў WEB 2.0 BankTestov.RU ).


І V . СТВАРЭННЕ ПРАБЛЕМНАЙ СІТУАЦЫІ

Тэма нашага ўрока “Чарцяжы зборачных адзінак. Чытанне зборачных чарцяжоў

Давайце разам паспрабуем вызначыць мэты ўрока:


Павінны даведацца:

аб прызначэнні і змесце чарцяжоў зборачных адзінак;

аб паслядоўнасці чытання зборачных чарцяжоў.


Павінны навучыцца:

чытаць зборачныя чарцяжы ў пэўнай паслядоўнасці;

ужываць графічныя веды пры вырашэнні практычных задач з творчым зместам.


V . ПОШУК РАШЭННЯ ПРАБЛЕМНАЙ СІТУАЦЫІ


АГУЛЬНЫЯ ЗВЕСТКІ АБ ВЫРАБАХ І КАНСТРУКТАРСКІХ ДАКУМЕНТАХ

Выраб – гэта прадмет або набор прадметаў вытворчасці, якія атрымліваюць на прадпрыемстве. Згодна са стандартам вырабы падзяляюць на дэталі , зборачныя адзінкі і іншае.

З прыкладамі дэталей мы сустракаліся неаднаразова пры пабудове і чытанні чарцяжоў. Зараз мы будзем весці размову пра зборачныя адзінкі.

Зборачнай адзінкай называюць выраб, састаўныя часткі якога павінны быць злучаны паміж сабой на прадпрыемстве-вытворцы шляхам зборачных аперацый. Такімі зборачнымі аперацыямі з’яўляюцца скручванне, кляпанне, зварка, склейванне, паянне і інш.





Для атрымання вырабу, вызначэння яго складу і будовы , а таксама даных для яго эксплуатацыі, рамонту служаць розныя канструктарскія дакументы.


Канструктарскія дакументы могуць быць:

графічныя (чарцяжы, схемы, графікі і іншае);

тэкставыя (спецыфікацыі, тэхнічныя ўмовы, тлумачальныя запіскі і іншае).

Канструктарскія дакументы падраздзяляюць на:

праектныя (чарцяжы агульнага віду, тлумачальныя запіскі);

рабочыя ( чарцяжы дэталей, зборачныя чарцяжы), прызначаныя для стварэння,

зборкі, кантролю вырабаў.

Чарцёж агульнага выгляду – гэта дакумент, які вызначае канструкцыю вырабу, узаемадзеянне яго састаўных частак.

ЗБОРАЧНЫЯ ЧАРЦЯЖЫ

Зборачным чарцяжом называюць дакумент, які змяшчае відарыс зборачнай адзінкі і іншыя даныя, неабходныя для яе зборкі і кантролю. (рысунак 170).














Рыс. 170. Чарцёж зборачнай адзінкі “кандуктар”

Па зборачным чарцяжы выконваюць злучэнне (зборку) дэталей у выраб (зборачную адзінку) пасля таго, як гэтыя дэталі выкананы па іх рабочых чарцяжах.

На зборачным чарцяжы над асноўным надпісам змяшчаюць табліцу, у якой паказваюць назвы ўсіх састаўных частак зборачнай адзінкі. На такім чарцяжы наносяць нумары пазіцый, пад якімі значацца ў табліцы састаўныя часткі вырабу, гэта значыць дадзенай зборачнай адзінкі.

Нумары пазіцый (1. 2, 3, і г.д.) размяшчаюць над кароткімі гарызантальнымі

лініямі-паліцамі. Гэтыя лініі злучаюцца з відарысам з дапамогай ліній-вынасак, якія заканчваюцца кропкай на відарысе той дэталі, нумар якой нанесены на лініі-паліцы.

Лініі-вынаскі і лініі-паліцы праводзяць суцэльнымі тонкімі лініямі.

Каб знайсці відарыс той ці іншай дэталі, якая ўваходзіць у выраб, вызначаюць па табліцы яе нумар, адшукваюць яго на чарцяжы і па лініі-вынасцы знаходзяць яго відарыс. Лічбы , якія абазначаюць пазіцыі, павінны быць большымі за лічбы размерных лікаў. Табліцу, якая змяшчае асноўныя даныя пра дэталі, што ўваходзяць у выраб, называюць спецыфікацыяй. Яе выконваюць на асобным лісце. На вучэбных чарцяжах мы будзем прымяняць спрошчаную форму спецыфікацыі, размяшчаючы яе над асноўным надпісам.

АСАБЛІВАСЦІ ЗБОРАЧНЫХ ЧАРЦЯЖОЎ

Зборачны чарцёж змяшчае толькі тыя звесткі аб вырабе, якія неабходны спецыялісту (напрыклад, слесару –зборшчыку) для зборкі раней зробленых дэталей у зададзенай паслядоўнасці ў адзін вузел або зборачную адзінку, г. зн. у механізм, машыну і інш.

Асаблівасцю зборачных чарцяжоў з’яўляецца тое, што яны павінны ўтрымліваць памеры, неабходныя для правільнага размяшчэння дэталей у вырабе адна адносна адной, для ўстаноўкі вырабу (установачныя памеры), далучэння яго да іншага вырабу (далучальныя памеры). Наносяць таксама памеры, якія вызначаюць габарыты вырабу.

Зборачны чарцёж разам з выглядамі ўтрымлівае неабходную колькасць разрэзаў, іншых умоўнасцей. Да такіх умоўнасцей адносяцца відарысы дэталей у крайнім або прамежкавым становішчы, відарысы ўшчыльняльных прыстасаванняў, крапёжных дэталей, аднолькавых элементаў і інш.














ЧЫТАННЕ ЧАРЦЯЖОЎ

Прачытаць зборачны чарцёж - гэта значыць прадставіць форму і канструкцыю выраба, зразумець яго прызначэнне, прынцып работы, парадак зборкі, а таксама выявіць форму кожнай дэталі ў дадзенай зборачнай адзінкі.

Працэс чытання зборачнага чарцяжа – гэта працэс атрымання па чарцяжы інфармацыі аб паказаным вырабе. Гэта інфармацыя ўключае даныя аб прызначэнні, будове, прынцыпе работы вырабу і інш.

Чытанне чарцяжа павінна праходзіць у наступнай паслядоўнасці:

  1. З асноўнага надпісу вызначыць назву вырабу, маштаб відарыса і іншыя звесткі.

  2. Знаёмяцца з відарысамі, прыведзенымі на чарцяжы, іх складам (выгляды, разрэзы, сячэнні і інш.), прызначэннем кожнага відарыса на чарцяжы вырабу.

  3. Вывучыць састаўныя часткі вырабу, з якіх ён складаецца. Па спецыфікацыі высвятляюць назвы дэталей і іх колькасць. Па нумарах пазіцый знаходзяць відарысы дэталей на чарцяжы, усведамляюць іх форму.

  4. Вывучаюць канструкцыю вырабу. Вызначаюць геаметрычную форму асобных дэталей , узаемнае размяшчэнне, спосабы і характар злучэння паміж сабой, месцы злучэнняў і інш.

  5. Вызначыць парадак і паслядоўнасць зборкі і разборкі вырабу.

Разгледзім прыклад чытання чарцяжа зборачнай адзінкі – кандуктара.

(рыс. 171), чарцёж якога змешчаны на рысунку 170.

Кандуктар – прыстасаванне, з дапамогай якога атрымліваюць (свідруюць) адтуліны ў дэталях.








  1. Назва – кандуктар

  2. Чарцёж выкананы ў маштабе – М 1:1

  3. Чарцёж мае два мясцовыя разрэзы ( на галоўным выглядзе і выглядзе злева), а таксама выгляд зверху. Франтальны разрэз і профільны , разрэзы складаныя , атрыманыя пры дапамозе дзвюх плоскасцей. Выкарыстаныя для паказу характару злучэнняў дэталей, якія ўваходзяць у выраб.

  4. Інфармацыя аб састаўных частках вырабу - аснова (дэталь 1), пліта (дэталь 2). Аснова і пліта злучаныя двума шрубамі (дэталь 6) і двума штыфтамі ( дэталь 5).

Шрубы і штыфты – стандартныя дэталі, якія маюць свае абазначэнні па ДАСТу.

У пліту ўпрасавана ўтулка (дэталь 3). Ёсць ручка (дэталь 4), укручаная пры дапамозе разьбы.

  1. Геаметрычная форма дэталей: Аснова – паралелепіпед з чатырма адтулінамі;

Пліта – паралепіпед з адтулінай і разьбой

Утулка – цыліндрычнай формы з фаскай

Ручка – цыліндрычнай формы з фаскамі і

разьбой


  1. Габарытныя памеры 190х60х50 мм.


VІ. ПЕРШАСНАЕ ЗАМАЦАВАННЕ З ПРАГАВАРВОННЕМ

1.Дайце азначэнне вырабу, зборачнай адзінцы? - Зборачнай адзінкай называюць выраб, састаўныя часткі якога павінны быць злучаны паміж сабой на прадпрыемстве-вытворцы шляхам зборачных аперацый.

2.Якія віды канструктарскіх дакументаў вы ведаеце? – праектныя (чарцяжы агульнага віду, тлумачальныя запіскі) і рабочыя (чарцяжы дэталей, зборачныя чарцяжы).

3.Які чарцёж называюць зборачным? – называюць дакумент, які змяшчае відарыс зборачнай адзінкі і іншыя даныя, неабходныя для яе зборкі і кантролю.

4.Для чаго служыць спецыфікацыя? – для змяшчэння асноўных даных пра дэталі, што ўваходзяць у склад вырабу.

5.У якой паслядоўнасці чытаюць зборачны чарцёж? – чытаюць па 5 асноўных пунктах (глядзець вышэй чытанне зборчнага чарцяжа).

Чытанне чарцяжа павінна праходзіць у наступнай паслядоўнасці:

  1. З асноўнага надпісу вызначыць назву вырабу, маштаб відарыса і іншыя звесткі.

  2. Знаёмяцца з відарысамі, прыведзенымі на чарцяжы, іх складам (выгляды, разрэзы, сячэнні і інш.), прызначэннем кожнага відарыса на чарцяжы вырабу.

  3. Вывучыць састаўныя часткі вырабу, з якіх ён складаецца. Па спецыфікацыі высвятляюць назвы дэталей і іх колькасць. Па нумарах пазіцый знаходзяць відарысы дэталей на чарцяжы, усведамляюць іх форму.

  4. Вывучаюць канструкцыю вырабу. Вызначаюць геаметрычную форму асобных дэталей , узаемнае размяшчэнне, спосабы і характар злучэння паміж сабой, месцы злучэнняў і інш.

  5. Вызначыць парадак і паслядоўнасць зборкі і разборкі вырабу.

6.Як падзяляюцца канструктарскія дакументы? – Канструктарскія дакументы падраздзяляюць на:

праектныя (чарцяжы агульнага віду, тлумачальныя запіскі);

рабочыя ( чарцяжы дэталей, зборачныя чарцяжы), прызначаныя для стварэння,

зборкі, кантролю вырабаў.

VIІ. ПРАКТЫЧНАЯ РАБОТА. АРГАНІЗАЦЫЯ РАБОЧЫХ МЕСЦАЎ

Мы прачыталі разам адзін са зборачных чарцяжоў, а зараз вы будзеце самастойна працаваць са сваімі зборачнымі чарцяжамі. Выкананая вамі работа будзе ацэньвацца і ўваходзіць у вашу будучую работу, таму працуйце акуратна. Не лянуйцеся, у выпадку цяжкасці шукайце адказ у падручніку, рабочым сшытку, звяртайцеся да мяне.

Выдаюцца вучням карткі-заданні.


VІІІ. ФІЗКУЛЬТХВІЛІНКА ДЛЯ ВАЧЭЙ. ( ПРЫКЛАДНА НА 25 ХВІЛІНЕ)


У сярэднім тэмпе прарабіць тры - чатыры кругавыя рухі вачамі ў правы бок, столькі ж у левы бок. Паслабіўшы мышцы вачэй, паглядзець удалеч на лік 1-6.

Паўтарыць 1-2 разы.

ПРАКТЫЧНАЯ РАБОТА. АРГАНІЗАЦЫЯ РАБОЧЫХ МЕСЦАЎ

Зараз вам прапаную выканаць практычную работу. Чытанне чарцяжа з выкарыстаннем алгарытму. (Карткі з чарцяжом і алгарытмам).


IХ. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ, АБАГУЛЬНЕННЕ І СІСТЭМАТЫЗАЦЫЯ

ВЕДАЎ З ВЫСТАЎЛЕННЕМ АДЗНАК

Даваце ўспомнім, якія мэты ставілі перад сабой у пачатку ўрока. Ці атрымалі той рэзультат, які планавалі. Калі ласка, вашы думкі і выказванні.


Павінны даведацца:

аб прызначэнні і змесце чарцяжоў зборачных адзінак;

аб паслядоўнасці чытання зборачных чарцяжоў.


Павінны навучыцца:

чытаць зборачныя чарцяжы ў пэўнай паслядоўнасці;

ужываць графічныя веды пры вырашэнні практычных задач з творчым зместам.

Вельмі добра. А вось як вы думаеце, наогул, для чаго патрэбна вывучаць такі прадмет як ЧАРЧЭННЕ? - веды чарцёжнай граматы дапамогуць правільна афармляць чарцяжы, а таксама чытаць і разумець чарцяжы, выкананыя іншымі людзьмі.

Падвядзенне вынікаў работы на ўроку ( аналіз адказаў, аналіз выканання пастаўленых задач, дапушчаных памылак, выстаўленых адзнак).

Х. РЭФЛЕКСІЯ НАВУЧАЛЬНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ НА ЎРОКУ

Наколькі важнымі і практычна неабходнымі для вас сталі веды атрыманыя на ўроку.

Ці спатрэбіцца вам гэта ў жыцці. Паспрабуйце адказаць на пытанні:

Што вам спадабалася на сённяшнім уроку?

Ці цяжкай - была работа на сённяшнім уроку?

Ці дасягнулі вы пастаўленых мэт?

Чаму вы сёння навучыліся?




Я сёння вам прапаную скончыць ўрок спосабам галасавання.

Ці задаволены вы сваёй працай на ўроку. Ці дасягнулі вы тых мэт, якія ставілі перад сабой. Ці спатрэбяцца ў жыцці тыя веды, якія вы атрымалі .

Адказ павінен быць ДА або НЕТ



ХІ. ІНФАРМАЦЫЯ ПРА ДАМАШНЯЕ ЗАДАННЕ


Дамашняе заданне:

§ 28, старонка 156 – 160, практ.падручнік №59 - с. 164,

практ.сшытак №59, дадатковае заданне зборнік – 96















ДАДАТАК 1


1. Якую разьбу называюць крапёжнай? - Разьбу, прызначаную для злучэння дэталей, называюць крапёжнай.

2.Які профіль можа мець разьба? – Метрычны, прамавугольны, трапецаідальны, упорны, трубны цыліндрычны і іншыя.

3.Якую разьбу называюць метрычнай? – Яна мае трохвугольны профіль з вуглом 60º пры вяршыні.

4. Як умоўна паказваюць разьбу на стрыжні і ў адтуліне? – На стрыжні разьбу па знешнім (большым) дыяметры (d) паказваюць суцэльнымі тоўстымі асноўнымі лініямі як на выглядзе спераду, так і на выглядзе злева, а па ўнутраным дыяметры (d1) – суцэльнай тонкай лініяй. У адтуліне разьбу паказваюць штрыхавымі лініямі і па знешнім, і па ўнутраным дыяметры.

5. Якія даныя ўваходзяць у абазначэнне разьбы? – Назва разьбы, знешні дыяметр, шаг разьбы.

6. Што называецца шагам разьбы? – Адлегласць паміж яе суседнімі віткамі.

7. Што называецца разьбой? – Разьбой называецца паверхня , утвораная пры вінтавым руху плоскага контуру па цыліндрычнай або канічнай паверхні.

8.Што абазначае надпісМ50х1,5 ?

М – Разьба метрычная

50 – Знешні дыяметр 50 мм

1,5 – Шаг 1,5 мм.

9. Якія злучэнні называюць раздымнымі? – якія можна разабраць без разбурэння і пашкоджання.

10.Як паказваюць разьбу ў адтуліне на разрэзе? – у адтуліне паказваюць толькі тую частку разьбы, якая не закрыта стрыжнем.

11.Якія злучэнні называюць балтавымі? – злучэнне двюх або большай колькасці дэталей пры дапамозе балта , гайкі і шайбы.

12. Назавіце дэталі, якія ўваходзяць у шпілечныя злучэнні? – шпілька, гайка і шайба.

13. Назавіце дэталі, якія ўваходзяць у балтавое злучэнне? – болт, шайба гайка.

Вучань 9 класа________________________________________________



1. Якую разьбу называюць крапёжнай? _________________________________________

______________________________________________________________________________

2.Які профіль можа мець разьба? _______________________________________________

______________________________________________________________________________

3.Якую разьбу называюць метрычнай? __________________________________________

______________________________________________________________________________

4. Як умоўна паказваюць разьбу на стрыжні і ў адтуліне? ________________________

______________________________________________________________________________

______________________________________________________________________________

______________________________________________________________________________

5. Якія даныя ўваходзяць у абазначэнне разьбы? _________________________________

______________________________________________________________________________

6. Што называецца шагам разьбы? _____________________________________________

7. Што называецца разьбой? ___________________________________________________

______________________________________________________________________________

8.Што абазначае надпісМ50х1,5 ?_____________________________________________

______________________________________________________________________________

9. Якія злучэнні называюць раздымнымі? _______________________________________

______________________________________________________________________________

10.Як паказваюць разьбу ў адтуліне на разрэзе? __________________________________

______________________________________________________________________________

11.Якія злучэнні называюць балтавымі? ________________________________________

______________________________________________________________________________

12. Назавіце дэталі, якія ўвахлдзяць у шпілечныя злучэнні? ______________________

______________________________________________________________________________

13. Назавіце дэталі, якія ўвахлдзяць у шрубавыя злучэнні? _______________________


Прачытайце змешчаны на рысунку 172 чарцёж, выкарыстоўваючы разгледжаную раней паслядоўнасць.

Вучань 9 класа_________________________

___________________________________________________________________________________________________________

__________________________________________________________________________________________________________

________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________


Чытанне чарцяжа павінна праходзіць у наступнай паслядоўнасці:

  1. З асноўнага надпісу вызначыць назву вырабу, маштаб відарыса і іншыя звесткі.

  2. Знаёмяцца з відарысамі, прыведзенымі на чарцяжы, іх складам (выгляды, разрэзы, сячэнні і інш.), прызначэнем кожнага відарыса на чарцяжы вырабу.


  1. Вывучыць састаўныя часткі вырабу, з якіх ён складаецца. Па спецыфікацыі высветляюць назвы дэталей і іх колькасць. Па нумарах пазіцый знаходзяць відарысы дэталей на чарцяжы, усведамляюць іх форму.

  2. Вывучаюць канструкцыю вырабу. Вызначаюць геаметрычную форму асобных дэталей , узаемнае размяшчэнне, спосабы і характар злучэння паміж сабой, месцы злучэнняў і інш.


  1. Вызначыць парадак і паслядоўнасць зборкі і разборкі вырабу (габарытныя памеры).