СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Урок "Неразвіты сказ"

Нажмите, чтобы узнать подробности

План-канспект урока па беларускай мове для 5-га класа.

Просмотр содержимого документа
«Урок "Неразвіты сказ"»

Тэма: Неразвітыя і развітыя сказы

Мэта ўрока: аднавіць веды вучняў аб сінтаксічных адзінках, іх асноўных прыкметах; даць звесткі аб неразвітых і развітых сказах; замацаваць веды па вывучаных раней тэмах; развіваць маўленне вучняў, лагічнае мысленне, самастойнасць, уменне аналізаваць розныя сінтаксічныя канструкцыі; стварыць умовы для выхавання любові і павагі да свайго народа, іх культуры і спадчыны.

Абсталяванне: мультымедыйная прэзентацыя, карткі з заданнямі для вучняў.

Міжпрадметныя сувязі: беларуская літаратура, гісторыя.

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант.

Сёння наш урок будзе незвычайным. Паралельна з новай тэмай урока мы пагартаем народны каляндар, даведаемся пра старадаўняе рамяство на Беларусі. Бедзем працаваць так, каб было цікава і нам, і гасцям.

  1. Паведамленне тэмы і мэты ўрока.

Тэма нашага ўрока : “ Неразвітыя і развітыя сказы”

Якіх мэт мы сёння павінны дасягнуць?

• Адрозніваць развітыя сказы ад неразвітых

• Умець аналізаваць розныя сінтаксічныя канструкцыі

  1. Актуалізацыя ведаў і праверка дамашняга задання.

3.1 Праверка тэарэтычных ведаў:

• Якую сінтаксічную адзінку мы зараз вывучаем?

• Што такое сказ?

• Па інтанацыі сказы падзяляюцца на…

• Па мэце выказвання сказы бываюць…

• Што мы называем граматычнай асновай сказа?

• На якія пытанні адказваюць галоўныя члены сказа?

• Якія вы ведаеце даданыя члены сказа?

    1. Індывідуальная праца па картках

Картка 1

Выбраць і запісаць пытанні на якія адказваюць:

а) дапаўненне

б) азначэнне

в) акалічнасць

Калі? Чаго? Куды? Каму? Чый? Які? Аб чым? Чаму? Па якой прычыне? Дзе? Каго? Кім? Чым7 Чые? Якія? Адкуль? Аб кім? Каму? Якое?

Картка 2

Запішыце сказ падкрэсліце ў ім граматычную аснову і даданыя члены сказа.

 Пасля пахмурных асенніх дзён прыйшоў першы месяц зімы.

  1. Тлумачэнне новага матэрыялу

Ці здагадаліся вы пра які месяц і пра якую пару года мы сёння будем гаварыць?

4.1 Аналіз сказаў, запісаных на дошцы:

Наступіла зіма. Сыпле снег. Мароз мацнее.

Наступіла халодная зіма. На зямлю сыпле белы снег. З кожным ранкам мароз мацнее.

Вывад: Сказы, якія пабудаваны толькі з дзейніка і выказніка, называюцца неразвітымі. Калі ў сказе ёсць даданыя члены, то ён называецца развітым.

    1. Замацаванне

а) Работа ў парах

Заданне. Прачытайце тэкст, з якіх сказаў па наяўнасці даданых членаў ён складаецца? Сваю думку абгрунтуйце.

Адкуль пайшла назва месяца?

   Дарожкі і сцежкі занесла завіхура. Снег сыпле без стомы і перапынку, накідвае белыя шубы на плечы дубам. Ад белага колеру радасна вачам. Лясы, палеткі і лугі ўхутаны снежнай коўдрай. Амаль паўсюдна ўтвараецца ўстойлівае снегавое покрыва, таму беларускае найменне першага зімняга месяца – снежань.

   Сонца схавалася за хмары, настаў час пахмурнага неба і ранняга змроку. Часам снежань называюць просінцам – у халодным небе не-не дый прагляне блакітная просінь. А яшчэ снежань – ветразвон, прыбярыха, марозныя вароты зімы.

б) Арфаграфічная хвілінка

Апранула зіма усё наваколле, а якую вопратку мы носім зімой? Зараз на слайдах будуць з’яўляцца малюнкі, а мы запішам словы і запомнім іх правапіс.

Світар, футра, кажух, шкарпэткі, рукавіцы, пальчаткі, шапка, шалік, боты, паліто, галёшы, валёнкі.

Фізкультхвілінка

А зараз паспрабуйце адзецца ў зімовую вопратку. Малайцы! Ніякія маразы нас не напужаюць.

в) Лексічная хвілінка

З якога матэрыялу вырабляюць большую частку цёплай зімовай вопраткі?

Воўна — сабраная для перапрацоўкі поўсць жывёл (авечак, коз, вярблюдаў, трусаў, лам і іншых). Галоўным чынам у прамысловасці перапрацоўваецца авечая воўна.

На Беларусі авечую воўну нарыхтоўвалі два разы ў год — увесну і ўвосень, калі стрыглі авечак. Састрыжаную воўну сартавалі і разрыхлялі: расскубалі рукамі, расчэсвалі ўручную драўлянымі і драцянымі шчоткамі, пазней таксама на механічных часалках (воўначосках) — вадзяных, паравых. Разрыхленая воўна выкарыстоўваецца пасля для вырабу тканых, вязаных і валеных рамесных прадметаў.

Як называюцца майстры, якія здаўна выраблялі і вырабляюць валёнкі? (Шапавалы)

Шапавальства – гэта традыцыйнае рамяство па вырабе валёнак, шапак-магерак.

г) Прыём “Мадэльер”

Картка

З неразвітых сказаў утварыце і запішыце развітыя.

Дыхнула зіма. Сцішылася ўсё. Вятры змоўклі. Шчыпаў марозік.

Словы для даведак: з парога, на мяне, спакойным холадам; наўкол; сырыя, сёння; шчокі, прыемна, бадзёры.

д) Хвілінка творчасці. Прыём “Сіноптык”

Складзіце прагноз надвор’я на заўтра.

Словы для даведак: воблачна з праясненнямі, невялікі снег, галаледзіца, вецер паўночна-заходні (паўночна-ўсходні, паўднёва-ўсходні), тэмпература паветра ноччу, днём прагназуецца.

  1. Рэфлексія

  • Якія сказы вам прыйдуць на дапамогу, каб выказаць дакладную, грунтоўную думку?

  • Па якой прыкмеце іх магчыма распазнаць?

  1. Дамашняе заданне

5-6 балаў – § 18, пр. 139

7-8 балаў - § 18, пр. 140

9-10 балаў - § 18, 141

Картка 1

Выбраць і запісаць пытанні на якія адказваюць:

а) дапаўненне

б) азначэнне

в) акалічнасць

Калі? Чаго? Куды? Каму? Чый? Які? Аб чым? Чаму? Па якой прычыне? Дзе? Каго? Кім? Чым7 Чые? Якія? Адкуль? Аб кім? Каму? Якое?

Картка 2

Запішыце сказ падкрэсліце ў ім граматычную аснову і даданыя члены сказа.

Пасля пахмурных асенніх дзён прыйшоў першы месяц зімы.

Картка

Прачытайце тэкст, з якіх сказаў па наяўнасці даданых членаў ён складаецца? Сваю думку абгрунтуйце.