СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Урок па тэме Скорасць. Графікі шляху і скорасці пры раўнамерным прамалінейным руху

Категория: Физика

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Урок па тэме Скорасць. Графікі шляху і скорасці пры раўнамерным прамалінейным руху»

Рашэнне задач па тэме

«Скорасць. Графікі шляху і скорасці пры раўнамерным прамалінейным руху»

Клас: 7

Тып урока: урок замацавання ведаў

Мэта:Фарміраванне практычных уменняў рашаць задачыз выкарыстаннем формул і графікаў шляху і скорасціраўнамернага прамалінейнага руху

 Задачы ўрока:

• Адукацыйныя: паўтарыць асноўныя паняцці, формулы і законы, замацаваць навыкі рашэння задач на формулы скорасці, шляху, часу пры раўнамерным руху цел.

• Развіваючыя: стварыць умовы для развіцця ў школьнікаў маўленчых навыкаў, садзейнічаць развіццю здольнасцяў да аналізу і сінтэзу, спрыяць развіццю ўменняў знаходзіць сувязь паміж фізічнымі велічынямі і прадстаўляць іх графічна.

• Выхаваўчыя: фарміравць камунікатыўныя уменні,садзейнічаць выхаванню павагі адзін да аднаго, развіццю ўмення супрацоўнічаць, выслухоўваць таварыша; стварыць умовы для развіцця ў школьнікаў імкнення да спазнання.

Метады: славесныя, наглядныя.

Форма работы вучняў: індывідуальная, франтальная, групавая

ХОД УРОКА

  1. Арганізацыйны этап.

На мінулых ўроках мы гаварылі з Вамі аб механічным руху, траекторыі, скорасці руху цела, рашалі задачы. Сёння ў ходзе ўрока мы павінны замацаваць навыкі работы па тэме: «Раўнамерны прамалінейны рух», г.зн. ажыццяўляць пераклад адзінак вымярэння, праводзіць разлік шляху, скорасці, часу руху цела, навучыцца рашаць графічныя задачы.

Запішам тэму ўрока «Рашэнне задач па тэме «Скорасць. Графікі шляху і скорасці пры раўнамерным прамалінейным руху»». (Слайд 1)

  1. Актуалізацыя ведаў.

а) Праверка дамашняга задання

Кожны з Вас павінен набыць пэўныя навыкі ў рашэнне рознага тыпу задач. Для пачатку высветлім, як вы засвоілі матэрыял. Прапаную Вам тэставыя заданні.

б) Тэставыя заданні:

1.Якой літарай абазначаецца скорасць

  1. S;

  2. t;

  3. m;

2.Якая з пералічаных адзінак з'яўляецца адзінкай часу?

a) м;

b) м / с;

c) с;

d) кг.

3.Які рух называюць раўнамерным?

a)Рух, пры якім цела за любыя роўныя прамежкі часу праходзіць роўныя шляхі;

b) Рух, пры якім цела ў роўныя прамежкі часу праходзіць роўныя шляхі;

c) Рух, пры якім цела рухаецца так, што яго траекторыя- прамая лінія.

4.Якое з прыведзеных ніжэй выразаў дазваляе разлічыць пройдзены шлях пры раўнамерным руху?

a) S = /t;

b) S = t/ ;

c) S = t;

d) S =mV.

5. Змена становішча цела адносна іншага цела з цягам часу называюць ...

a) пройдзеным шляхам;

b) траекторыяй;

c) механічным рухам.

(Кожны вучань адказвае на тэсты, затым праверка з дапамогай камп’ютара, адказы з'яўляюцца на экране 1-d, 2-c, 3-a, 4-c, 5-c), выстаўляецца адзнака (Слайд 2-8).

в) Пераклад у сістэму СІ(слайд 9)

2 ч = 7200 с

72 км/ч = 20 м/с

400 см = 4 м

30 мін =1800 с

20 км =20000 м

36 км/ч = 10 м/с

г)Лічы-ка! (Слайд 10)

А. Якія велічыні не выкарыстоўваюцца ў задачах на рух?

с, м2, км/г, кг, см/с, т, м, м/с.

В. Па якой прыкмеце можна падзяліць дадзеныя велічыні на 3 групы?

дм, с, см/с, суткі, км, см/мін, гадзіна, км/с, м, мм/с, мін, см, мм, м/мін, м/с.

Праверым, як выканана заданне. На экране з'яўляюцца адказы. (Слайд 11)

Адказы.

А. м2, кг, т.

В. Час: с, суткі, гадзіна, мін.

Шлях: дм, км, м, см, мм.

Скорасць: см/с, см/мін, км/с, мм/с, м/мін.

ІІІ. Рашэнне задач.

Мы разные движенья изучали,

Как скорость, путь и время рассчитать, узнали.

Теперь попробуем мы знанья применить и задачи интересные решить.

Мы пераходзім да наступнага этапу нашага ўрока, да рашэння задач. Дадзеная тэма дае магчымасць нам з вамі рашыць задачы рознай структуры.

1.Праблемная задача- задачы з міжпрадметным зместам. (Слайд 12)

Мы разбіралі і вырашалі задачы, у якіх рух ажыццяўляла фізічнае цела: цягнік, аўтамабіль, веласіпедыст, аўтобус, канькабежац ці проста цела. Пры гэтым выразна выкарыстоўвалі формулы і не задумваліся над канчатковым вынікам. У жыцці ўсё нашмат складаней, таму інжынерам для атрымання адказу на пастаўленае пытанне неабходна правесці разлікі, г.зн. вырашыць задачы. Рашым такую задачу:

Падчас вайны паўстала вострая патрэба ў лёгкім, безадмоўным, простым сродку барацьбы з танкамі. Такі сродак было распрацавана на працягу месяца двума канструктарамі С.Г. Сіманавым і В. А. Дзегцяровым - процітанкавая зброя.

На якой адлегласці знаходзіўся танк, калі куля, выпушчаная салдатам з процітанкавай зброіса скорасцю 3600км/г, напаткала яго праз 0,5с? (Адказ: 500 м).

2.Нестандартная задача (Слайд 13)

У дзяцінстве вам бацькі, а потым вы самі чыталі казкі, у якіх казачным героям прыходзілася: бегаць, скакаць, лётаць, плаваць. Самы папулярны герой казак гэта баба Яга. Рашым задачу.

Баба Яга ляцела ў ступе са скорасцю 20 м/с на працягу 5 хвілін, затым паўгадзіны бегла са скорасцю 2 м/с па лесе, потым пераплыла возера шырынёй 1000м. Які шлях пераадоліла Баба Яга пакуль гналася за бедным Іванушкай? (Адказ: 10600 м)

IV.ФІЗКУЛЬХВІЛІНКА (cлайд14).




3.Задачы с выкарыстаннем графікаў руху.

Г рафічны метад для рашэння задач у механіцы выкарыстоўваецца вельмі часта.Паглядзім на графік(слайд15).














  1. Які шлях праедзе веласіпедыст за 20 секунд? (40 м)

  2. Колькі часу спатрэбіцца веласіпедысту, каб прайсці шлях 60м? (30 с)

  3. З якой скорасцю рухаўся веласіпедыст? (2 м/с)


П аглядзіце на два графіка (слайд16).










  1. Па графікам вызначце шлях, пройдзены пешаходам і лыжнікам за 5 секунд. (Адказ: 10 м, 30 м)

  2. У колькі разоў скорасць руху лыжніка больш скорасці руху пешахода? (Адказ: у 3 разы)

Паглядзіце на графікі залежнасці скорасці раўнамернага руху цела ад часу(слайд 17).


На рыс.11 паказан графік залежнасці скорасці цела ад часу на розных участках шляху. Выкарыстоўвая графік, знайдзіце шлях пройдзены целам. (Адказ: 70 м)




V. Дамашняе заданне: пр. 4(5)

VI. Падвядзенне вынікаў урока.

VII. Рэфлексія.

1.Чаго вы чакалі ад урока і што атрымалася?

2. Якія этапы ўрока вы лічыце найбольш удалымі і чаму?

3. Пералічыце ў парадку змяншэння асноўныя праблемы і цяжкасці, якія вы адчувалі падчас урока. Якімі спосабамі вы іх пераадольвалі?

4. Што мы рабілі нерацыянальна? Назавіце адно дзеянне, якое можна дадаць, каб заўтра зрабіць нашу працу на ўроку больш паспяховай.

5. На падставе якіх крытэрыяў можна ацаніць нашу дзейнасць?

6. Што і чаму можна змяніць у нашай працы?
















































Тэставыя заданні:

1.Якой літарай абазначаецца скорасць

  1. S;

  2. t;

  3. m;

2.Якая з пералічаных адзінак з'яўляецца адзінкай часу?

a) м;

b) м / с;

c) с;

d) кг.

3.Які рух называюць раўнамерным?

a)Рух, пры якім цела за любыя роўныя прамежкі часу праходзіць роўныя шляхі;

b) Рух, пры якім цела ў роўныя прамежкі часу праходзіць роўныя шляхі;

c) Рух, пры якім цела рухаецца так, што яго траекторыя- прамая лінія.

4.Якое з прыведзеных ніжэй выразаў дазваляе разлічыць пройдзены шлях пры раўнамерным руху?

a) S = /t;

b) S = t/ ;

c) S = t;

d) S =mV.

5). Змена становішча цела адносна іншага цела з цягам часу называюць

a) пройдзеным шляхам;

b) траекторыяй;

c) механічным рухам.

Пераклад у сістэму СІ

2 ч =

72 км/ч =

400 см =

30 мін =

20 км =

36 км/ч =

Лічы-ка!

А. Якія велічыні не выкарыстоўваюцца ў задачах на рух?

с, м2, км/г, кг, см/с, т, м, м/с.

В. Па якой прыкмеце можна падзяліць дадзеныя велічыні на 3 групы?

дм, с, см/с, суткі, км, см/мін, гадзіна, км/с, м, мм/с, мін, см, мм, м/мін, м/с.

Праблемная задача

На якой адлегласці знаходзіўся танк, калі куля, выпушчаная салдатам з процітанкавай зброіса скорасцю 3600км/г, напаткала яго праз 0,5с?

Нестандартная задача

Б аба Яга ляцела ў ступе са скорасцю 20 м/с на працягу 5 хвілін, затым паўгадзіны бегла са скорасцю 2 м/с па лесе, потым пераплыла возера шырынёй 1000м. Які шлях пераадоліла Баба Яга пакуль гналася за бедным Іванушкай?

Задачы с выкарыстаннем графікаў руху

  1. Які шлях праедзе веласіпедыст за 20 секунд?

  2. Колькі часу спатрэбіцца веласіпедысту, каб прайсці шлях 60м?

  3. З якой скорасцю рухаўся веласіпедыст?









Задача.

  1. Па графікам вызначце шлях, пройдзены пешаходам і лыжнікам за 5 секунд.

  2. У колькі разоў скорасць руху лыжніка больш скорасці руху пешахода?













З адача. На рыс.11 паказан графік залежнасці скорасці цела ад часу на розных участках шляху. Выкарыстоўвая графік, знайдзіце шлях пройдзены целам.