СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Вечар гульняў "Навагодні калейдаскоп"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Вечар гульняў "Навагодні калейдаскоп"»

12


Вечар гульняў для вучняў 5 класаў

Навагодні калейдаскоп”

Новы год – самае жаданае свята як для дзяцей, так і для дарослых. Усе чакаюць Дзеда Мароза, загадваюць жаданні, дораць падарункі. Падчас навагодніх святаў мы імкнёмся стаць больш добрымі, шчодрымі, аптымістычнымі. А яшчэ гэта свята – унікальная магчымасць наладзіць сяброўскія ўзаемаадносіны ў класе, дапамагчы вучням пасябраваць, знайсці агульную мову.

Падчас мерапрыемства вучням прапануецца адчуць атмасферу свята, праявіць свой творчы патэнцыял. Гульні і конкурсы накіраваны на развіццё ў вучняў цікавасці да вывучэння беларускай мовы і літаратуры.

Прапанаваны вечар гульняў можна правесці як самастойнае пазакласнае мерапрыемства, так і выкарыстаць некаторыя гульні, конкурсы, практыкаванні на апошніх уроках II чвэрці з мэтай пашырэння слоўнікавага запасу вучняў і фарміравання станоўчых адносін да вывучэння беларускай мовы.

Мэты: 1. Садзейнічаць далучэнню вучняў да сумеснай пазнавальнай, творчай і сацыяльна-значнай дзейнасці.

2. Садзейнічаць развіццю камунікатыўных навыкаў, творчага патэнцыялу вучняў.

3. Наладжваць станоўчы псіхалагічны мікраклімат у класе, сяброўскія ўзаемаадносіны паміж удзельнікамі адукацыйнага працэсу.

Абсталяванне: ёлка, канверты з заданнямі, навагоднія шары, рэквізіт для гульняў (вата, папера, нажніцы), аўдыязапісы песень.

Каментарый да правіл правядзення мерапрыемства: У кабінеце стаіць ёлка, упрыгожаная канвертамі з заданнямі. Як варыянт можна ёлку намаляваць на дошцы і прымацаваць канверты. Пасля выканання задання канверт абменьваецца на навагодні шар, якім тут жа ўпрыгожваецца ёлка. Вучняў можна падзяліць на каманды, можна арганізаваць і калектыўнае выкананне заданняў, усё залежыць ад мікраклімату ў калектыве.

Ход мерапрыемства

Вядучы: Навагодняе прывітанне вам, дарагія сябры! Хутка мы будзем святкаваць самае любімае свята дзяцей і дарослых – Новы год. Вітаю вас на беларускамоўным вечары гульняў “Навагодні калейдаскоп”. Сёння нас чакае шмат сюрпрызаў, займальных заданняў, конкурсаў і гульняў. Паслухайце, калі ласка, верш Лёлі Багдановіч “Новы год” і скажыце, якія асацыяцыі са святам сустракаюцца ў творы:

Цераз рэчку, цераз мост,

Цераз лес дрымучы

Едзе к дзеткам Дед Мароз

Са сваёй Унучкай.

Падарункаў цэлы мех,

Будуць песні, жарты, смех.

Шмат сюрпрызаў і прыгод

Нас усіх чакае.

Не спазніся, Новы год!

Шчыра запрашаем!

Лёля Багдановіч

Практыкаванне “Асацыяцыі”. Назавіце па ланцужку асацыяцыі, якія ў вас узнікаюць да слоў “Новы год”.

1 канверт. Загадкі. Адгадайце загадкі.

  1. Белы сад і агарод, дах,

Калодзеж, сцежка, плот.

І сумненняў больш няма –

Завітала к нам … (зіма).

  1. Белы, лёгкі і пушысты,

Ён укрыў зямлю ўсю чыста.

Я прынёс яго ў дом –

Ён разліўся ручаём. (снег)

  1. Сее, вее, падсявае,

След зімою замятае. (завіруха)

  1. Раку за ноч замураваў

І вокны ўсе размаляваў,

Вавёрку ўшчыкнуў за нос,

Завуць яго, сябры, …. (мароз)

  1. Што за беленькая мушка

Апусцілася на вушка,

Ледзь чутно паказытала,

Штосьці вушку пашаптала,

І праз міг яе не стала. (сняжынка)

2 канверт. Рэбусы. Разгадайце рэбусы.

Л + , , (лёд)

  • ,, + Я (хвоя)

    Г1НІК (гадзіннік)

    ЗА1КА (заколка)

    Рухавая гульня “Трымай сняжынку”. Удзельнікам патрэбна з ваты зрабіць камячкі, якія нагадваюць сняжынкі. Па сігнале вядучага дзеці пачынаюць дзьмуць знізу на “сняжынку” так, каб яна як мага даўжэй трымалася ў паветры.

    3 канверт. Гульня “Перакладчыкі”. Перакладзіце словы з рускай мовы на беларускую.

    Рускае слова

    Пераклад

    Рускае слова

    Пераклад

    луна


    декабрь


    звёзды


    январь


    сугроб


    февраль


    сосулька


    иней


    метель


    кружка



    4 канверт. Філворд “Навагоднія святы”. Знайдзіце ў прапанаваным філвордзе схаваныя словы.

    Я

    С

    Н

    Я

    Г

    У

    Р

    А

    Ч

    К

    А

    У

    М

    Ё

    Ф

    І

    Г

    Р

    У

    Ш

    К

    І

    Р

    Л

    О

    А

    Л

    С

    Н

    І

    П

    У

    Ч

    Ц

    А

    Ц

    К

    І

    Н

    А

    Н

    У

    Р

    Ц

    У

    К

    Е

    Р

    К

    І

    Н

    Д

    Ч

    Е

    П

    Л

    Г

    С

    А

    Л

    Ю

    Т

    К

    П

    А

    К

    Ж

    Е

    Я

    С

    Н

    Я

    Ж

    Ы

    Н

    К

    А

    Р

    А

    К

    Ю

    Н

    М

    І

    Ш

    У

    Р

    А

    К

    Т

    Ы

    Г

    І

    Т

    Д

    Х

    Л

    А

    П

    У

    Ш

    К

    А

    Н

    П

    В

    Д

    А

    Р

    К

    І

    С

    А

    Н

    К

    І

    Ы

    С

    Н

    Е

    Г

    А

    В

    І

    К

    З

    О

    Р

    К

    А


    Словы для даведак: Снягурачка, ёлачка, гірлянда, цацкі, хлапушка, снегавік, сняжынка, мандарыны, цукеркі, сне⸍жкі, санкі, салют, мішура, зорка.

    5 канверт. Гульня “Падарункі”. Падбярыце на кожную літару словы - назвы падарункаў.

    П, А, Д, А, Р, У, Н, К, І

    6 канверт. Гульня “Карэктар”. Аднавіце словы, у якіх снег размыў першыя склады.

    ... роз … дзіннік

    ... лёнак … жы

    ... жух … дзень

    ... цінанка … феці

    Рухавая гульня “Ёлачкі бываюць…”. У лесе ёлачкі бываюць розныя: і высокія, і нізкія, і шырокія, і тонкія. Удзельнікі становяцца ў круг. Калі вядучы кажа “высокія”, дзеці падымаюць рукі ўверх, калі “нізкія” – прысядаюць, калі “шырокія” – робяць круг шырэйшым, калі “тонкія” – робяць круг вузейшым.

    7 канверт. Гульня “Хто больш”. Прыдумайце як мага больш адказаў на кожнае пытанне.

    1. Назавіце аднакаранёвыя словы да слова “снег”.

    2. Чым можна ўпрыгожыць навагоднюю ёлачку?

    3. Якія зімовыя забавы вы ведаеце?

    4. Якія справы ёсць у Дзеда Мароза?

    5. Якімі прыметнікамі можна ахарактарызаваць ананас?

    8 канверт. Гульня “Блытаніна”. Перастаўце літары так, каб атрымаліся назвы птушак. Назавіце, якія з іх застаюцца зімаваць у Беларусі.

    Сгріня Лядзец

    Авонар Расако

    Авейбер Ацініс

    9 канверт. Гульня “Алфавіт”. Размяркуйце словы ў алфавітным парадку.

    Падарунак, пірог, піца, пламбір, пуловер, певень, плед, пячэнне, пушча, павідла, пап-музыка, прэм’ера, пятніца, пасціла, пепсі-кола, перапіска, перламутр, пальчаткі, песня, петарда, пірожнае, пух, падарожжа, поспех, посуд, паштальён, прывітанне, прырода, пейзаж, прагулка, пернік, пудра.

    10 канверт. Гульня “Рытарскі турнір”. Вымавіце наступныя скорагаворкі.

    Раз прывёз Рыгор Цімоху мех арэхаў, мех гароху.

    Пекар Пётр пёк пірог.

    Цецярук, цецярук, дзе твая цяцера? – Мая цяцера цецераняткам цеста месіць.

    Пакет папкорну.

    Жвавы вожык жыва жуку пашыў кажух.

    Белы бусел баіў байку беламу зайку.

    11 канверт. Гульня “Самы кемлівы”. Адкажыце на пытанні.

    1. Які год цягнецца адзін дзень? (Новы год)

    2. Дзе мароз улетку спіць? (у халадзільніку)

    3. У якім месяцы людзі менш размаўляюць? (у лютым)

    4. Што знаходзіцца паміж мною і вамі? (літара і)

    5. Якое імя па бацьку было ў Бураціна? (Карлавіч)

    6. Які бор ніколі не шуміць? (хімічны элемент)

    7. Што можна бачыць з заплюшчанымі вачыма? (сон)

    8. Што агульнага паміж морквай, вядром і снегам? (з іх можна зрабіць снегавіка)

    Рухавая гульня “Ці ўсе гатовы да Новага года?”. Вядучы задае дзецям пытанні. Калі дзеці згодны, то пляскаюць у далоні, калі не – тупаюць нагамі.

    • Ёлку цацкамі ўпрыгожылі?

    • Бабулям віншавальныя паштоўкі падрыхтавалі?

    • Ледзяшы на вушы павесілі?

    • Суніцы ў зімовым лесе сабралі?

    • Да свята хлапушкі падрыхтавалі?

    • Для лоўлі матылькоў сачкі падрыхтавалі?

    12 канверт. Гульня “Мастакі”. “Расфарбуйце” назоўнікі, падабраўшы да іх прыметнікі.

    Канікулы, снег, сон, паліто, дзеці, елка, конкурс, горка, вуліца, месяц, раніца.

    13 канверт. Гульня “Знаўцы прыслоўяў”. Прачытайце тэкст, устаўляючы на месцы пропуску падыходзячыя па сэнсе прыслоўі.

    (…) выпаў сняжок. (…) пабялелі і без таго белыя бярозы. Пасвятлеў ельнік. Белы колер (…) пасуе дрэвам. Дубровы таксама выглядаюць (…). Ствалы дрэў імкнуцца (…), і кожны з іх заканчваецца нібы каронай. (…) зімой у лесе!

    14 канверт. Гульня “Лепшы чытальнік”. Прачытайце выразна ўрывак з паэмы Якуба Коласа “Рыбакова хата”, выкарыстоўваючы міміку і жэсты.

    Глядзіць у вокны зімні вечар.

    Кладзецца змрок на цесны двор.

    Мароз-мастак рукой старэчай

    На шыбах піша свой узор.

    15 канверт. Гульня “Тэлеграма”. Спачатку вядучы просіць вучняў назваць 13 прыметнікаў. Калі ўсе прыметнікі запісаны, вядучы дастае тэкст тэлеграмы і ўстаўляе ў яго запісаныя прыметнікі па спісе. Тэкст: “… Дзядуля Мароз! Усе …дзеці з нецярпеннем чакаюць твайго …. прыходу. Новы год – гэта самае …. свята. Мы будзем спяваць для цябе … песні, танцаваць … танцы. Хутка наступіць …. Новы год! Як не хочацца гаварыць пра … вучобу! Мы абяцаем, што будзем атрымліваць толькі …. адзнакі. Адкрывай свой …. мяшок і ўручай нам … падарункі. З павагай да цябе, … хлопчыкі і … дзяўчынкі”.

    16 канверт. Гульня “Угадай мелодыю”. Вядучы ўключае мелодыі песень пра зіму і пра Новы год. Вучні ўгадваюць назвы песень.

    Рухавая гульня “Мікс пажаданняў”. Удзельнікам патрэбна за пэўны час выразаць з паперы сняжынку, напісаць на ёй віншаванні прысутным з надыходзячым Новым годам.

    Сняжынкі прымацоўваюцца на дошку. Пасля заканчэння мерапрыемства кожны вучань выбірае сабе адну сняжынку з пажаданнем.

    Вядучы: Вось і заканчваецца, сябры, наш вечар. Я вас віншую з надыходзячым Новым годам! Жадаю вам здароўя, шчасця, добрых адзнак! Няхай добры настрой і вясёлыя агеньчыкі ў вашых вачах ніколі не гаснуць! Таксама віншую з надыходзячымі святамі вашых бацькоў, перадайце, калі ласка, ім мае віншаванні і пажаданні ў канвертах.

    Вядучы раздае дзецям канверты для бацькоў (у канвертах верш Таццяны Дзям’янавай “З Новым годам!”):

    Сябры мае! Віншую вас

    З найлепшым святам – Новым годам!

    Хай новы дзень і новы час

    Змяце ў мінулае нягоды!

    Дазвольце шчыра пажадаць,

    Каб вам у вокны ззяла сонца,

    А ў вашы сэрцы благадаць

    Лілася ліўнямі бясконца!

    Каб зоркі падалі ў руку,

    А на стале было да хлеба.

    І каб хапала ў кашальку

    На ўсе надзённыя патрэбы.

    Хай будзе ў сем’ях вашых мір,

    І разуменне, і пяшчота –

    Калі любоў – не страсці вір –

    Дух акрыляе ў турботах!

    Дай Бог здароўя вам збанок

    І поўны келіх весялосці,

    Каб не зваліла стома з ног,

    Пакуль да вас даедуць госці!

    Жадаю ўдачы вам, святла,

    Дабра, спакою, мудрай згоды –

    Каб радасць шчыраю была!

    Жывіце ў шчасці! З Новым годам!

    Т. Дзям’янава
    Спіс выкарыстанай літаратуры

    1. Ад верасня да жніўня / Рэд. – укл. Л.І. Жук. – Мінск: Выд. ТАА “Красіка-Прынт”, 2001. – 128 с.

    2. Островская, Н. Символ года полосатый / Н. Островская // Юный спасатель. – 2021. - № 12. – С. 20 - 21.

    3. Титова, Е.Н. Сборник новогодних конкурсов для начальной школы / Е.Н Титова [Электронный ресурс]. – Рэжым доступу: https://infourok.ru/sbornik-novogodnih-konkursov-dlya-nachalnoy-shkoli-1413489.html. - Дата доступу: 08.01.2022.


    Адказы

    1 канверт. Загадкі. 1. Зіма. 2. Снег. 3. Завіруха. 4. Мароз. 5. Сняжынка.

    2 канверт. Рэбусы. 1. Лёд. 2. Хвоя. 3. Гадзіннік. 4. Заколка.

    3 канверт. Гульня “Перакладчыкі”. Луна – месяц; звёзды – зоркі; сугроб – гурба, сумёт; сосулька – лядзяш, лядзяк; метель – мяцеліца, завіруха; декабрь – снежань; январь – студзень; февраль – люты; иней – іней, шэрань; кружка – кубак.

    4 канверт. Філворд “Навагоднія святы”. Снягурачка, ёлачка, гірлянда, цацкі, хлапушка, снегавік, сняжынка, мандарыны, цукеркі, сне⸍жкі, санкі, салют, мішура, зорка.

    5 канверт. Гульня “Падарункі”. П – пірог, пацеркі, пячэнне, пернік. А – ананас, апельсін, авакада, авіябілет, альяс, агат, акварэль, асарці. Д – дэльфін, дрэва, дэсерт, дэтэктыў, джэмпер, дыск, дом, духі. Р – ракетка, ракавінка, рамка, рэбус, радыска, рамонт, ролікі, рамонак, рубін, раяль. У – удача, удабрэнне, улоў, упрыгожванне, усмешка, участак, утульнасць. Н – наклейка, нарцыс, нацюрморт, небаскроб, накцюрн, ноутбук, начнік. К – какава, калейдаскоп, каляндар, канапэ, канарэйка, карта, кашпо, кватэра, кепка, кларнет, какос, компас, кот. І – ідэя, ізумруд, ікра, ілюстрацыя, індычка, інтэрнэт, ірыс (цукерка).

    6 канверт. Гульня “Карэктар”. Мароз, валёнак, кажух, выцінанка, гадзіннік, лыжы, студзень, канфеці.

    7 канверт. Гульня “Хто больш”. 1. Снежны, снежань, сняжынка, снегавік, Снягурка, снегапад, снягір, сняжок. 2. Цацкі, гірлянды, цукеркі, мішура. 3. Катанне на лыжах, санках, каньках, гульня ў снежкі, лепка снегавіка, будаўніцтва снежнай крэпасці. 4. Падрыхтаваць падарункі, прыняць удзел у ранішніках, наведаць садкі, школы, дзіцячыя дамы. 5. Жоўты, смачны, вялікі, духмяны, салодкі.

    8 канверт. Гульня “Блытаніна”. Снягір, варона, верабей, дзяцел, сарока, сініца.

    9 канверт. Гульня “Алфавіт”. Павідла, падарожжа, падарунак, пальчаткі, пап-музыка, пасціла, паштальён, певень, пейзаж, пепсі-кола, перапіска, перламутр, пернік, песня, петарда, пірог, пірожнае, піца, пламбір, плед, поспех, посуд, прагулка, прывітанне, прырода, прэм’ера, пудра, пуловер, пух, пушча, пятніца, пячэнне.

    11 канверт. Гульня “Самы кемлівы”. 1. Новы год. 2. У халадзільніку. 3. У лютым. 4. Літара і. 5. Карлавіч. 6. Хімічны элемент. 7. Сон. 8. З іх можна зрабіць снегавіка.

    12 канверт. Гульня “Мастакі”. Канікулы – доўгачаканыя, доўгія, любімыя. Снег – белы, мяккі, пушысты. Сон – моцны, цікавы, начны. Паліто – цёплае, шарсцяное, жаночае. Дзеці – вясёлыя, дружныя, спрытныя. Елка – зялёная, стройная, лясная. Конкурс – вясёлы, рухавы, жартаўлівы. Горка – снежная, высокая, крутая. Вуліца – шырокая, чыстая, шумная. Месяц – круглы, ясны, цікаўны. Раніца – зімняя, прыгожая, марозная.

    13 канверт. Гульня “Знаўцы прыслоўяў”. Ноччу выпаў сняжок. Незвычайна пабялелі і без таго белыя бярозы. Пасвятлеў ельнік. Белы колер вельмі пасуе дрэвам. Дубровы таксама выглядаюць прыгожа. Ствалы дрэў імкнуцца ўвысь, і кожны з іх заканчваецца нібы каронай. Хораша зімой у лесе!



  • Скачать

    Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

    Вебинар для учителей

    Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!