СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Народны каляндар

Нажмите, чтобы узнать подробности

Матэрыялы для афармлення стэнда ў кабінеце "Беларуская мова і літаратура"

Просмотр содержимого документа
«Народны каляндар»

Вясновыя святы народнага календара

Гуканне вясны (з 14 сакавіка)

Благаславі, Божа, вясну заклікаці, лета сустракаці!

Першае вясновае свята. Дзяўчаты збіраліся на ўзгорках (каб было бліжэй да неба) і спявалі вяснянкі — песні, у якіх клікалі вясну. Вадзілі карагоды, спальвалі пудзіла зімы, як на Масленку. Падчас спеваў вяснянак і гукальных карагодаў дзяўчаты падкідвалі ўверх печыва ў выглядзе птушак — жаўрукоў, кулікоў, буслоў, што павінна было, як і спевы, хутчэй выклікаць надыход вясны.

Саракі (22 сакавіка)

22 сакавіка, дзень, як зараз кажуць, “вясенняга раўнадзенсва”. Гэты дзень лічыўся нараджэннем новага года, пачаткам абуджэння зямлі ад зімовага сну. Некалькі назваў мае ён. Найбольш распаўсюджаны – “саракі”. Сёння існуе некалькі тлумачэнняў, чаму менавіта так. Найбольш верагодным можна лічыць тлумачэнне, звязанае з коранем “рок” (год) – пачатак новага года. Акрамя таго, з гэтага дня пачыналі адлічваць яшчэ 40 дзЁн, адмечаных маразамі па начах, па заканчэнні якіх можна было пачынаць сеяць – адну з самых важных сельскагаспадарчых спраў на ўвесь год. Кліматычныя ўмовы не дазвалялі памыліцца, пасееш рана – вымерзне, позна – высахне, і можна застацца без збожжа зімой, што было раўнаважна смерці. Таму так уважліва адносіліся нашыя продкі да гэтага дня.

Камаедзіца

Беларускае народнае свята, звязанае з сустрэчай вясны, лічыцца праявай татэмізму. Уключае ў сябе шэсце пераапранутых з удзелам мядзведзя і святочны абед, імітуюцца звычкі жывёлы. Святкуецца перад Дабравешчаннем. Назва свята паходзіць ад камоў (літаральна: есці камы) — сушаны рэпнік, аўсяны кісель, якія лічыліся ласункам лясной істоты.

Дабравешчанне, або Звеставанне

На Дабравешчанне дзеўка касу не пляце, а птушка гнязда не ўе. Нашы продкі лічылі, што ў гэты дзень прыходзіць вясна. Гэта свята прылёту бусла і ластаўкі. Шчасціла таму, хто ўбачыць першага бусла, які ляціць, а не стаіць. Гаспадыня падымалася раней мужа, каб выканаць абрад “развязвання сахі”. Пасля абеду “гукалі вясну”. Дзяўчаты збіраліся ля гумнаў і лазняў, забіраліся нават на стрэхі і спявалі вяснянкі. Разводзілі невялікія вогнішчы, вадзілі вакол іх “танкі” (карагоды). Гаспадыні пяклі печыва ў выглядзе птушак. У гэты дзень не дазвалялася працаваць.

Вясновыя святы народнага календара

Вербніца (апошняя перад Вялікаднем нядзеля)

У гэты святочны дзень у царкве ці касцёле асвячалі галінкі вярбы, неслі іх дадому і злёгку сцябалі імі дамашніх, перш за ўсё дзетак, і прыгаворвалі:    

Не я б’ю, вярба б’е,

За тыдзень — Вялікдзень.

Будзь здароў, як вада,

А расці, як вярба!

Будзь здароў на ўвесь год!

Людзі верылі, што такім чынам чалавеку перадаецца моц і прыгажосць гэтага дрэва. Частку асвечаных галінак клалі за бажніцу, утыкалі ў сцены, вокны. На працягу ўсяго года асвячоныя галінкі вярбы выкарыстоўваліся: кожная гаспадыня выганяла на Юр’я сваю карову на пашу, злёгку сцябаючы па баках галінкай, з вербачкай селянін выходзіў засяваць поле, садзіць бульбу.

Вярбная галінка была патрэбная падчас першага грому. Каб не баяцца навальніцы, імкнуліся з’есці па адной пупышцы, а затым легчы на зямлю і перакуліцца. Пачуўшы грымоты, гаспадыня запальвала грамнічную свечку, а вербныя галінкі клала на падаконнік з таго боку, адкуль насоўваліся дажджавыя хмары. Галінкі ніколі не выкідалі, а захоўвалі да наступнай Вербніцы, каб спаліць у печы і попел рассыпаць па градках.

Вялікдзень

Вялікае свята вясны, якое адзначаецца ў першую нядзелю пасля поўні, якая з’явіцца пасля дня веснавога раўнадзенства. Ад гэтага дня пачынаюць спяваць птушкі, а сонца на Вялікдзень, падымаючыся, “іграе” – раздвойваецца, разбягаецца, а потым зноў сыходзіцца.
У ноч перад Вялікаднем не спалі: фарбавалі і распісвалі яйкі як сімвал двайнога нараджэння, а таму вечнага жыцця, палілі вогнішчы, пяклі велікодны пірог, які з першай зоркай пасля хроснага абыходу асвячалі разам з абавязковымі мясам, сырам, яйкамі, хрэнам у царкве і ўрачыста неслі дахаты разгаўляцца скаромным пасля доўгага сямітыднёвага перадвелікоднага пасту. Па дарозе ўсіх сустрэчных радасна тройчы віталі: “Хрыстос уваскрос, Хрыстос уваскрос, Хрыстос уваскрос!” Пасля адказу: “Сапраўды ўваскрос, сапраўды ўваскрос, сапраўды ўваскрос!” – тройчы цалаваліся.
З велікоднага тыдня пачыналіся веснавыя карагоды, гульні, скокі, біццё і качанне яек, “ваджэнне і пахаванне стралы” да Ушэсця і шматлікія іншыя маляўнічыя дзеі вясны – росквіту прыроды.

Радаўніца

Радаўніца (Ра́даніца, Ра́дуніца, Радаўні́цкія Дзяды́, На́ві Дзень) – дзень памінання памерлых ва ўсходніх славян, на які са старажытных часоў адбываліся трапезы на магілах бацькоў і блізкіх сваякоў. Назва Наві Дзень паходзіць ад старажытна-славянскага навь – нябожчык. Радаўніца адзначаецца праз тыдзень пасля Вялікадня, заўжды ў аўторак. Спачатку ідуць памінаць блізкіх у царкву, а потым на могілкі.      

Летнія святы народнага календара

Юр'я.

    Юр'я – традыцыйнае свята, якое адзначаецца 6 мая Гэта адно з найбольш адметных святаў земляробчага календара, абстаўлена шэрагам урачыстых абрадавых дзеянняў. Свята адзначаецца ў гонар Св. Георгія Пераможцы – заступніка свойскай жывёлы і сялянскай нівы. У хрысціянскія часы ён пераняў рысы і функцыі язычніцкага бога Ярылы. Варыянты назваў свята, прысвечанага гэтаму боству — Ярылавіца, Ярылкі. Веснавы Юрай знаменаваў сабою сапраўдны пачатак вясны. Менавіта з гэтага дня, як лічылі амаль усюды, пачынае кукаваць зязюля. На Юр'е сяляне выходзілі з песнямі і ахвярнымі стравамі аглядаць свае зарунелыя палеткі. З Юр'ем звязваўся, як правіла, і першы выпас жывёлы. Адначасна з апякунствам свойскай жывёлы Юр'я лічыўся валадаром ваўкоў. У народзе ўяўлялі, што Юр'я едзе на белым кані і замыкае пашчы дзікім звярам, пасля чаго тыя менш нападаюць на скаціну. Свята было напоўнена шматлікімі абрадавымі дзеяннямі, песнямі, павер'ямі, прыкметамі апатрапеічнага і заклінальнага характару.


Зялёныя святкi або Сёмуха.

Свята найвышейшага росквіту прыроды. Вядома пад назвай Сёмухі, Тройцы. Святкуецца гэтае свята на сёмым і восьмым тыдні пасля Вялікадня. Гэтае свята з'яўляецца гімнам маці-прыродзе, сімвалізуе ўласцівае канцу вясны і пачатку лета ўшанаванне зеляніны, дрэў і кветак, што знаходзяцца ў сваім росквіце. Яны – прыроднае атачэнне свята, яго вобразнасць і змест.

Некалі даўно маладыя дзяўчаты  з песнямі хадзілі ў лес. Абіралі там маладыя бярозкі і завівалі паміж сабой стужачкамі, каб атрымаліся такія ўпрыгожаныя варотцы. Пасля праз іх праходзілі. Даследчыкі кажуць, што гэта такі архаічны сімвал таго, што жанчына ўступае ў шлюбны ўзрост і тым яднаецца з прыродай, паказвае сусвету, што яна ўжо гатовая пайсці замуж і нараджаць дзетак.


Купалле.

У разгар лета ў Беларусі адзначаюць Купалле – адно з найстарадаўнейшых народных свят, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі. Гэтае свята насычана прыгожымі язычніцкімі звычаямі. Сутнасць гэтага свята засталася некранутай да нашых дзён. Увасабленнем былі ачышчальныя вогнішчы, ачалавечаны вобраз жанчыны Купалы і нават яго дочкі. Сёння згодна з праваславным календаром свята адзначаюць у ноч з 6 на 7 ліпеня. З Купаллем звязана шмат дзіўных легенд і паданняў. У народзе верылі, што ў гэту ноч рэкі свецяцца асаблівым нерэальным святлом, а ў іх водах купаюцца душы памерлых у абліччы русалак. Па зямлі ходзяць ведзьмы, чарадзеі і духі, якія імкнуцца нашкодзіць чалавеку, расліны і жывёлы размаўляюць, а сонца на золку “гуляе”.

Убачыць гэтыя цуды, зразумець мову звяроў і птушак можна з дапамогай кветкі папараці,  якая зацвітае, згодна з павер'ямі, усяго на імгненне раз у год. Яна давала незвычайную здольнасць бачыць будучыню і знаходзіць усе схаваныя скарбы свету, але раздабыць яе мог толькі вельмі смелы чалавек. Пошук папараць-кветкіадзін з самых таямнічых рытуалаў купальскай ночы.


Вясна


Сакавік

Сакавік – пара абуджэння прыроды ад зімовага сну. І хоць яшчэ скрозь ляжыць снег, а на дварэ часам здараецца сапраўдная завіруха, вясна бярэ сваё. Дзень становіцца даўжэйшы. 22 сакавіка ён роўны ночы. Неба паступова вызваляецца ад цяжкіх халодных хмар. А сонейка ўзнімаецца ўсё вышэй і вышэй ды пасылае на зямлю свае ласкавыя промні. “Плачуць” пад сакавіцкім сонцам доўгія ледзяшы, што звісаюць з дахаў, цямнеюць снягі, з’яўляюцца першыя праталіны, а пад канец месяца рэшткі снежнага покрыва застаюцца толькі ў глыбокіх ярах ды лясах.

Пачынаецца крыгаход. Рэчкі скідаюць з сябе зімовы лёдавы панцыр і вырываюцца на шырокі прастор. Разводдзе – гэта сапраўдная прыродная стыхія.

Красавік

Красавік – сярэдзіна вясны. Стаіць пераважна яснае, бясхмарнае надвор’е. Цяплее... Знікаюць апошнія плямкі снегу, а на рэках пачынаецца разводдзе.

Народная мудрасць гаворыць – красавік ваду падбірае, красачкі пушчае. Першым сярод траў зацвітае падбел. Яго залаціста-жоўтыя кветкі-кошыкі, нібы ліхтарыкі, гараць на падворках, дзе, здаецца, яшчэ ўчора ляжаў снег. Праз тыдзень пачынаюць красаваць пралескі, кураслеп. Затым – сон-трава, лотаць і шмат іншых. Адсюль і назва месяца – “красавік”.

Пульсуе па жылах дрэваў сок. Набрынялі пупушкі. Вось-вось распусцяцца першыя лісточкі на бярозе і вольсе.

Зялёным дываном пакрываюцца палі і лугі. Ажывае пасля вясенняга сну вясновы лес. З ранку да позняга вечара і нават у глыбокую ноч тут стаіць птушыны гоман.

Май (травень)

Травень – гэта старажытнабеларуская назва месяца. Яна паходзіць ад слова “трава”. Менавіта ў гэтым месяцы зямля пакрываецца зялёным дываном з розных траў.

У зялёнае ўбранне апранаюцца таксама дрэвы. Першая “расплятае свае косы” бяроза”

У траўні квітнее чаромха. Звычайна падчас яе цвіцення надараюцца халады. У народзе іх называюць “чаромхавымі”.

Пасля чаромхі зацвітае бэз. Бэз, у адрозненне ад чаромхі, любціь цёплыя і сонечныя дні.

У бялюткім убранні – сады. З надыходам цяпла паяўляецца шмат рознай машкары. У гэты час вяртаюцца з выраю ластаўкі і стрыжы, якія кормяцца насякомымі.

Травень – месяц птушыных спеваў.



Мудрасць народных назіранняў

Як у сакавіку туман, дык у жніва дожджык – пан!

Сакавік зялёны – ураджай благі.

17 сакавіка – дзень прылёту гракоў. Калі яны адразу на гнёзды садзяцца – вясна будзе дружная.

Прыйшоў марац – адмарозіў палец.

Як у сакавіку снег задувае, будзе ўраджай на агародніну.

Рана пачне раставаць – доўга не растае.

Сакавіцкая вада гаючая; ёй мыюцца ад вяснушак.

Доўгія ледзяшы вісяць на стрэхах – доўгая зіма, позняя вясна.

Калі ў дзень веснавога раўнадзенства (22 сакавіка) надвор’е прыгожае, цёплае, роўнае – астатнія дні вясны і ўсё лета таксама будуць роўныя, цёплыя, прыгожыя. А калі гэты дзень віхурны, дажджлівы, перападзісты – такія ж будуць астатнія дня вясны і летнія месяцы.




Красавік з вадою – травень з травою.

Калі ў касавіку чолы не вылецелі – чакай халадоў.

Зязюля пачне кукаваць на голы лес, то год будзе неўраджайны.

Вароны садзяцца на вяршыні дрэў – будзе цёпла, рассаджваюцца на галінках – холадна.

Авёс кажа: кінь мяне ў гразь, то я буду князь.

Калі бяроза распусціла лісты раней за вольху – чакай сонечнага лета. Калі ж наадварот – лета будзе дажджлівае і халоднае.

Калі бярозавы сок цячэ добра, то лета будзе дажджлівае. А акалі слаба - сухое



Май – і пад кустом рай.

Мокры май – жыта як гай.

Мокры май і халодны – год хлебародны.

Прыляцелі птушкі, але доўга не шчабечуць – яшчэ будзе холадна.

Майскія жукі вечарам лятаюць і гудуць – назаўтра будзе гожы дзень.

Калі птушкі робяць гнёзды з сонечнага боку – чакаецца халоднае лета.

Вераб’і цярэбяцца – будзе пацяпленне.

Дзьмухаўцы раскрыліся раніцай – на добрае надвор’е.

К вечару захаладала і падзьмуў паўночны вецер – на дрэннае надвор’е.

Раніцай пчолы вылятаюць з вулля – на пагодлівы дзень.

Жабы скачуць на бераг і ўдзень квакаюць, а рыбы выскокваюць з вады – на дождж.

Кураняты не адыходзяць ад квактухі – чакаецца блізкая і працяглая непагадзь.


Лёля

Лёля – багіня вясны. Ва ўяўленні беларусаў гэта маладзенькая, прыгожая, стройная, высокая дзяўчына, з залатой касою. Яна была дачкою марскога цара і ездзіла па моры ў залатой лодцы, вяслуючы сярэбранымі вёсламі. Лёля дзеля сваёй прыгажосці называлася часам Ляля. Да сёння захавалася пагаворка адносна прыгожых і стройных дзяўчат: “Прыгожая, як Лёля”.






Ярыла

Ярыла – бог урадлівасці, любові, сілы і адвагі. Гэта малады, прыгожы юнак у белым плашчы і з вянком кветак на галаве. Ён раз’язджае на белым кані, трымаючы ў руках жменю аржаных каласоў. У Юр’яў дзень Ярыла па загаду маці Лады адмыкае вароты неба і на белым кані прыязджае на зямлю. З яго прыездам пачынаецца сапраўдная вясна. У гэты ж дзень упершыню выпускаюць жывёлу ў поле. У гонар Ярылы ў канцы красавіка дзяўчаты ладзілі вясёлую ўрачыстасць: адну дзяўчыну ўбіралі за Ярылу, апрануўшы яе белаю прасцінкаю, на галаву клалі вянок з палявых кветак, саджалі на белага каня і навокал вадзілі карагод, пяючы:

А дзе ён нагою – там жыта капою!

А дзе ён зірне – там колас зацвіце!