Вымаўленне і правапіс галосных і зычных гукаў. Асіміляцыя. 10 клас
1 варыянт
Галосныя е, ё, ю, я, і з’яўляюцца:
а) беглымі; б) ётавымі; в) націскнымі; г) неётавымі.
Адзначце шыпячыя зычныя:
а) з,с,ц,дз; б) б,п,в, ф,г,к; в) з,с,ч,дж; г) ж,ш,ч,дж.
Адзначце слова, у якім літар больш, чым гукаў:
а) песня; б) елка; в) дзень.
Які гук вымаўляецца на месцы выдзеленай літары ў дадзеным спалучэнні слоў: Нёман і Днепр:
а) ы; б) і; в) й.
Адзначце словы з марфалагічным падваеннем зычных:
а) балконны; б) галлё; в) раззлавацца; г) Ганна.
Адзначце правільнае напісанне транскрыпцыі [н’а^ўзл’эс’ц’і]:
а) ня ўзлесці; б) не ўзлезці; в) ня ўзлезці; д) ня ўзлесьці.
Адзначце словы, у якіх адбываецца аглушэнне:
а) грыб; б) вакзал; в) лодка.
8. Адзначце словы, у якіх выдзеленае спалучэнне слоў вымаўляецца мякка:
а) смелы, б) схема; в) скінуць.
9. Адзначце асіміляцыю свісцячых да шыпячых:
а) падно[шч]ык; б) лё[чч]ык; в) [шш]ытак.
10. Адзначце слова, у якім на месцы пропуску пішацца літара С:
а) пя..чотны; б) пя..чаны; в) во..чык; г) гу..чар.
11. Адзначце слова, у якім на месцы пропуску пішацца літара Ш:
а) ...часлівы; б) бя...шумна; в) гру...чык; г) ра...шырыць.
12. Адзначце слова, у якім вымаўляецца [цц]:
а) (на) лодцы; б) суседскі; в) (на) кладцы; г) (на) дошцы.
13. Адзначце слова, у якім вымаўляецца [чч]:
а) вечны; б) матчын; в) цётчын; г) (у) вопратцы.
Вымаўленне і правапіс галосных і зычных гукаў. Асіміляцыя. 10 клас
2 варыянт
Галосныя э, о, у, а, ы з’яўляюцца:
а) беглымі; б) ётавымі; в) націскнымі; г) няётавымі.
Адзначце свісцячыя зычныя:
а) з,с,ц,дз; б) б,п, в,ф,г,к; в) з,с,ч,дж; г) ж,ш,ч,дж.
Адзначце слова, у якім гукаў больш, чым літар:
а) лісцік; б) зялёная; в) дождж.
Які гук вымаўляецца на месцы выдзеленай літары ў дадзеным спалучэнні слоў: святло і цемра:
а) ы; б) і; в) й.
Адзначце словы з фанетычным падаўжэннем зычных:
а) асяроддзе; б) палонны; в) паддобрыцца; г) жыццё.
Адзначце правільнае напісанне транскрыпцыі: [б’аж^жартаў]:
а) бяж жартаў; б) беж жартаў; в) без жартаў; г) беш шартаў.
Адзначце словы, у якіх адбываецца азванчэнне:
а) футбол; б) лыжка; в) снег.
8.Адзначце словы, у якіх выдзеленае спалучэнне слоў вымаўляецца цвёрда:
а) схема; б) скінуць в) смелы.
9. Адзначце асіміляцыю шыпячых да свісцячых:
а) без[ж]ыру; б) тыра[ш]; в) стараеш[с’]я.
10. Адзначце словы, у якім на месцы пропуску пішацца літара С:
а) ра..чоска; б) ні..чымны; в) разно..чык; г) ..часце.
11. Адзначце слова, у якім на месцы пропуску пішацца літара Ш:
а) разно..чык; б) ра..шпіліць; в) пя..чанік; г) пя..чотны.
12. Адзначце слова, у якім вымаўляецца [цц]:
а) людскі; б) (на) рэчцы; в) (у) агародчыку; г) лётчык.
13. Адзначце слова, у якім вымаўляецца [чч]:
а) ад чаго; б) (на) вокладцы; в) (на) рэчцы; г) (у) агародчыку.