СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Занятие в интегрированной группе по программе ТО

Категория: Логопедия

Нажмите, чтобы узнать подробности

Занятак па развіццю маўлення на аснове азнаямлення з навакольным светам для дзяцей з цяжкасцямі ў навучанні старэйшая дашкольная група Тэма: Дзікія жывёлы. Казка «Пых»

Просмотр содержимого документа
«Занятие в интегрированной группе по программе ТО»

Занятак па развіццю маўлення на аснове азнаямлення з навакольным светам для дзяцей з цяжкасцямі ў навучанні старэйшая дашкольная група


падрыхтавала настаўнік- дэфектолаг

Лелюкінскага дзіцячага сада-

сярэдняй школы Н.К.Язубец
Тэма: Дзікія жывёлы. Казка «Пых»
Мэты: -пашыраць веды дзяцей аб дзікіх жывёлах, месцы іх пражывання, зменах у іх жыцці восенюю, вучыць утвараць прыметнікі, адгадываць загадкі;
-развіваць уменне адказываць на пытанні поўнымі сказамі, памяць;
-выхоўваць уважлівасць да мовы акружыючых;
Абсталяванне: малюнкі дзікіх жывёл,гульня «Чый?Чыя?», «Хто дзе жыве?, прэзінтацыя да казкі «Пых»

Ход занятку
І Арг. момант
ІІ Уступнае слова

Я рада вітаць цябе на занятку за тое,што ты прыйшоў за новымі ведамі, а каб табе было цікава я запрашаю цябе ў казку.
Паслухай уважліва і скажы :
- Хто такі Пых?
Жылі -былі дзед, бабка ды ўнучка Алёнушка

І быў у іх агарод, і раслі там капуста, буракі, морква і нават рэпка.

Захацелася дзядулю аднойчы рэпкі. Вось і пайшоў ён у агарод. Нахіліўся дзядуля да рэпкі, а пад кустом хтосці: "Пы-ыхх! П-пы-ых!"

Спалохаўся дзед - ды бегчы.

Прыбег дамоў, сеў на лаўку, ніяк аддыхацца не можа:
- Ох, бабка, там пад кустом хтосці страшны сядзіць ды пыхціць. Я ледзь ногі панёс.
- Годзе тебе, дзядля! Пайду я сама па рэпку!

Прыйшла бабка на агарод, толькі нахілілася рэпку выцягнуць, а пад кустом нехта: 
"Ппых-ых! Ппы-ых!
Ледзь- ледзь бабка ўцякла.

Паглядзела на дзеда з бабкай Алёнушка, пашкадавала іх і кажа:
- Я прынясу рэпку!
І пайшла ў агарод. Толькі нагнулася рэпку выцягнуць, а под кустом нехта:
"Ппы-ых! Ппы-ых!"

Не спалохалася Алёнушка, нахілілася бліжэй і бачыць: ляжыць на градцы калючы калабок, вочкі паблісківаюць ды пыхціць. Дык гэта Вожык! Пацягнула Алёнушка рэпку і выцягнула. Салодкую-прысалодкую.
Узяла яна рэпку, вожыка палажыла ў фартушок — і дахаты!

А насустрач ей бабка з дзедам выйшлі і пытаюць:
- А дзе ж рэпка? А як жа гэты звер - пых страшны? Не спалохалася яго?

Раскрыла тут Алёнушка фартушок:
- Вось вам рэпка, а вось вам і Пых!

-Хто ж такі Пых?
-Што расло ў бабулі на агародзе?
-Як назваць адным словам?
-Хто пайшоў па рэпку першы?
-А пасля дзеда?
-Хто не спалоаўся Пыха?
-Дзе жыве вожык?
Чым прыйшоў пачаставацца?

ІІІ Гімнастыка для рук
Давай для вожыка зробім рэпку(шнуроўка «рэпка»)

-Вожык-гэта жывёла?
-Якая гэта жывёла?
-Якіх яшчэ дзікіх жывёл ты ведаеш?
Адгадай загадкі:
Рыжая дзяўчына
залезла ноччу ў двор-
курэй палічыла
і ўсіх панесла ў бор (ліса)

Я рухавы звярок
Заўжды весела мне
Мая хатка-дупло
На высокай сасне (вавёрка)

Пад хвоямі,
Пад смолкамі
Па лясных дарожках
Бяжыць клубок з іголкамі
На кароткіх ножках(вожык)

-Як называюць іх адным словам?
-Якіх яшчэ дзікіх жывёл ведаеш?
-Дзе яны жывуць?
Гульня «Хто дзе жыве?»

VI Гімнастыка для вочак
-Якія змены ў жыцці жывёл адбыліся восенню?

Гульня «Чый?Чыя?» (па малюнках)


V. Вынік, рэфлексія
-Пра каго мы сёння гаварылі?
-Назвы якіх жывёл ты запомніў? (калі не называе, паказваю малюнкі)
-У якую гульню было гуляць цікава?
-У якую цяжка?
Малайчына.