Тэма: “Зямля блакітных рэк і азёр”
Мэта і задачы: пазнаёміць з гісторыяй ракі-вуліцы Нямігі ў старажытным Мінску; актуалізаваць раней засвоеныя веды аб рэках і азёрах Беларусі; фарміраваць уяўленне аб легендарным мінулым нашай краіны на прыкладзе падання пра возера Свіцязь; развіваць цікавасць да мінулага нашай краіны; выхоўваць пачуццё нацыянальнай годнасці
Абсталяванне: атлас “Мая Радзіма-Беларусь”, контурная карта, фізічная карта Беларусі, ілюстрацыі да матэрыялу ўрока, фотаздымак паэта Адама Міцкевіча
І. Арганізацыйны момант.
ІІ. Праверка дамашняга задання.
На папярэднім уроку мы пазнаёміліся з назвамі ўсходнеславянскіх плямён, якія лічацца продкамі сучасных беларусаў. Даведаліся, дзе сяліліся нашы продкі, пра іх заняткі і звычаі.
- Давайце ўспомнім назвы ўсходнеславянскіх плямён, якія лічацца продкамі сучасных беларусаў. (Крывічы, дрыгавічы, радзімічы)
Праверку дамашняга задання мы ажыццявім адгадаўшы крыжаванку “Нашы продкі”.
Крыжаванка
1
п | | | 10 |
л | 2 | 3 4 | | р |
я | т | | | а |
м | у | 6 7 | д |
ё | р | п | ж | 5 | к | с | 8 9 | з |
н | а | ш | ы | | п | р | о | д | к | і |
ы | ў | а | т | а | ы | ж | р | р | м |
| | н | а | л | в | | ы | э | і |
і | | а | і | г | ў | ч |
ц | | т | ч | а | н | ы |
| а | а | ы | в | ы | |
| | | | і | я |
| | | ч | |
| | ы | |
Як называецца група людзей, якія мелі агульных продкаў, мову і месца пражывання.
Старажытны горад, які быў пабудаваны на месцы дрыгвяністых балот.
Зерневая культура, якую сеялі нашы продкі.
З чаго людзі пяклі хлеб?
З якой ракой злівалася рака Заходняя Дзвіна?
Як называлі славянскае племя, якое ўтварылася ад імя правадыра?
На якой рацэ пасялілася племя радзімічаў?
Славянскае племя, якое пасялілася на правым беразе Дняпра, у вытоках Нёмана і на Прыпяці.
Як называлі людзей, блізкіх па крыві?
Назавіце племя, на зямлі якога пазней узнік горад Гомель
Праца ў парах. Адкрыйце, калі ласка, контурныя карты.
– Праверце, ці правільна вы паказалі рассяленне ўсходнеславянскіх плямён на тэрыторыі Беларусі.
ІІІ. Падвядзеене да новай тэмы.
Па тэрыторыі Беларусі цякуць 20800 вялікіх і малых рэк. Агульная даўжыня іх складае 91 тыс. км.
ІУ. Паведамленне тэмы і мэты ўрока
Сёння мы пазнаёмімся з тэмай “Зямля блакітных рэк і азёр”. Успомнім рэкі і азёры Беларусі, пазнаёмімся з незвычайнай ракой-вуліцай, якая працякае ў горадзе Мінску, а таксама разгледзім паданне аб возеры Свіцязь.
У. Знаёмства з новай тэмай.
Успомніце, калі ласка, з урокаў “Чалавек і свет”, якія вы ведаеце галоўныя рэкі Беларусі і пакажыце іх на карце. (Пералік рэк і паказ на карце)
Так, правільна, да галоўных рэк Беларусі мы адносім Дняпро, Прыпяцъ, Бярэзіну, Сож, Неман, Заходнюю Дзвіну. Менавіта на ix берагах першапачаткова сяліліся нашы продкі. У час падарожжаў па рэках на лодках i караблях людзі абменьваліся рознымі рэчамі i прадуктамі харчавання. Большасць гарадоў пабудаваны на берагах рэк i азёр.
А ці ведаеце вы, што сярод нашых рэк ёсць адна незвычайная. Гэта рака Няміга. У старажытным Мінску яна з'яўлялася ракой-вуліцай, па якой плавалі на чаўнах тагачасныя гарадскія жыхары. Раней Няміга была прыгожая, а потым звузілася i змялела. Сёння яна цячэ ў падземнай трубе пад вуліцай Няміга, што ў Мінску.
У старажытным Полацку працякае рака Заходняя Дзвіна (Паказ на карце).
- Рэкі – гэта блакітныя шляхі Беларусі. А яшчэ нашу краіну называюць краем азёр. І гэта справядліва – на тэрыторыі Беларусі больш за 10 тыс. азёр. А ці ведаеце вы, што людзі называюць іх “блакітнымі вачамі”? Давайце ўспомнім і пералічым азёры.
- Хто жадае паказаць іх на карце?
- Усе астатнія вучні пакажуць азёры ў атласах. Самыя вялікія азёры - Нарач, Чорнае, Асвейскае, Браслаўскія, Свіцязь. Амаль кожнае возера хавае мноства таямніц i загадак. Самае вялікае возера Нарач. Самае глыбокае – возера Доўгае. А вось самым прыгожым возерам Беларусі лічыцца возера Свіцязь. Пра яго складзена шмат легенд і паданняў. Вось што пісаў пра возера Свіцязь ураджэнец тых мясцін паэт Адам Міцкевіч: “Калі прыйсці на свіцязянскі бераг у месячную ноч або вечарам, то можна ўбачыць зоркі над сабою і зоркі пад сабою і месяцы два побач з імі…”
Адам Міцкевіч шчыра любіў Беларусь – край, дзе ён нарадзіўся і вырас. Паэт бязмежна захапляўся прыгажосцю беларускай прыроды:
Між дрэў, бы ў вяночку, адкрыецца воку
Там возера Свіцязь як дзіва.
Як быццам, хто шыбіну лёду звысоку
Сюды апусціў беражліва.
(Да дошкі прымацоўваецца ілюстрацыйны матэрыял, прысвечаны возеру Свіцязь)
А зараз мы здзейснім невялічкае падарожжа на Навагрудчыну – радзіму славутага паэта Адама Міцкевіча. Гістарычнае мінулае навагрудчыны вельмі цікавае, але мэта нашаге падарожжа – праслаўленае возера Свіцязь.
Легенд і паданняў пра Свіцязь надзвычай шмат.
УІ. Работа з падручнікам.
Я прапаную звярнуцца да апавядання “Зямля блакітных рэк і азёр”, на с.15. Знайдзіце і прачытайце паданне пра возера Свіцязь. (Самастойнае чытанне).
Адказ на пытанне:
- Што ўразіла вас у паданні? Раскажыце.
А зараз я прачытаю вам баладу, якая таксама прысвечаная Свіцязі.
Люстэркам дзіўным ноччу Свіцязь
Глядзела ў неба. Зорны віцязь
У чоўне месяца спусціўся,
Па воднай гладзі пракаціўся,
Зачараваў русалак пекных
І ўтапіўся ў водах срэбных;
Той човен ураз перакуліўся,
Як за лілею зачапіўся.
І незлічоныя стагоддзі
Штоноч у ціхім карагодзе
Па небе зорачкі гуляюць
І марна віцязя чакаюць.
Як бачыце, вельмі прыгожае возера і напэўна, кожны з вас, калі слухаў баладу, ўявіў сабе ўсю прыгажосць гэтага возера.
Яшчэ нашы далёкія продкі называлі рэкі “блакітымі шляхамі” Беларусі, бо ў той час па рэказ перавозілі людзей і розныя грузы, вёўся гандаль. Адным з найбольш важных быў водны шлях “з варагаў у грэкі”. Прачытайце артыкул “Цікава ведаць” і прасачыце за па карце , дзе праходзіў гандлёвы шлях.
Адкажыце на пытанні:
- Якія рэкі злучалі паміж сабою два моры?
- Хто жыў на берагах Балтыйскага мора?
- Куды можна было трапіць праз Чорнае мора?
- Праз якія гарады праходзіў гандлёвы шлях?
УІІ. Замацаванне вывучанага.
А зараз давайце выканаем невялікі тэст па тэме ўрока
Зямля блакітных рэк і азёр.
1. Напішыце назву возера, аб якім згадваецца ў вершы:
Між дрэў, бы ў вяночку, адкрываецца воку
Там возера __________ як дзіва.
Як быццам хто шыбіну лёду з высоку
Сюды апусціў беражліва.
2. Напішыце імя і прозвішча аўтара гэтага верша ____________________
3. Напішыце назву ракі-вуліцы ў старажытным Мінску ______________
4. Абазначце лічбамі 1,2,3,4, паслядоўнасць размяшчэнння гарадоў на шляху «з варагаў у грэкі»:
КІЕЎ ВІЦЕБСК СМАЛЕНСК ПОЛАЦК
5. Напішыце словы, прапушчаныя ў сказах:
а) Шлях «з варагаў у грэкі» уяўляў сабой вялікі _________ шлях.
б) Шлях з «варагаў у грэкі» злучаў паміж сабой ___________ мора з ________.
в) На берагах Балтыйскага мора жылі продкі сучасных шведаў, нарвежцаў, датчан -_______________.
в) На берагах Балтыйскага мора жылі продкі сучасных шведаў, нарвежцаў, датчан -_______________.Конец формы
УІІІ. Дамашняе заданне
С. 14-18, чыт., пераказваць (4 узр.);
паведамленне пра рэкі і азёры, якія знаходзяцца ў нашай мясцовасці (5 узр.)
ІХ. Падвядзенне вынікаў.
Х. Рэфлексія
На дошцы запісаны незавершаныя выказванні. Выберыце адно з прапанаваных і вусна дапоўніце яго.
Сёння на ўроку мяне здзівіла…
Мне было цікава даведацца…
Сваім бацькам я раскажу...
Цяпер я ганаруся…
Мне вельмі хочацца…