ТЭМА: СІНТАКСІЧНЫЯ ПРЫМЕТЫ СА ЗВАРОТКАМІ, ПАБОЧНЫМІ І ЎСТАЎНЫМІ КАНСТРУКЦЫЯМІ, ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ
МЭТА:
Падагульніць і сістэматызаваць веды пра сінтаксічныя прыметы сказаў з пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі, са звароткамі, пунктуацыйныя нормы пры іх пісьмовым афармленні.
Выпрацоўваць уменні вызначаць сінтаксічныя прыметы і асаблівасці будовы сказаў з пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі; адрозніваць пабочныя канструкцыі ад членаў сказа.
Правільна ставіць і тлумачыць знакі прыпынку ў сказах з пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі, са звароткамі, адрозніваць звароткі ад членаў сказа; правільна ставіць і тлумачыць знакі прыпынку ў сказах са звароткамі.
Удасканальваць навык сінтаксічнага разбору сказаў з пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі, са звароткамі.
ХОД
Арганізацыйны момант
Праверка дамашняга задання:
практ. 119, 128
індывідуальныя заданні
Новая тэма
Выкладчык: Зваротак — слова або спалучэнне слоў, што назывюць асобу ці прадмет, да якіх звяртаецца той, хто гаворыць: Спі, мой хлопчык, спі, мой слаўны, спі, мой зал ты. У шчаслівы час, мой сыне, нарадзіўся ты.
Асноўная сінтаксічная прымета зваротка: ён не з’яўляецца членам сказа, хаця мае цесную сэнсавую і інтанацыйную сувязь са зместам сказа. Граматычную незалежнасць зваротка пацвярджае тое, што ён можа выносіцца за межы сказа: Мілы браце! У чужой хаце ненажыць табе багацця.
У беларускай мове зваротак выражаецца не толькі назоўнікам у назоўным склоне (субстантываванымі часцінамі мовы), але і формай старажытнага клічнага склон (пераважна ў мастацкім і гутарковым стылях): Дзякуй, хлопча, за ўвагу, надта рады, мой каток! Шумі, шумі, зялёны гаю, хоць трошкі сэрца супакой. Развітая або неразвітая структура зваротка залежыць ад мэты, зместу паведамлення.
На пісьме зваротак заўсёды адасабляецца
у пачатку, у канцы сказа зваротак аддзяляецца коскай, у сярэдзіне сказа выдзяляецца коскамі з абодвух бакоў: Шмат хто табе, Радзіма, прызнаваўся ў любві;
калі зваротак стаіць у пачатку сказа і вымаўляецца з клічнай інтанацыяй, то пасля яго ставіцца клічнік: Мова! Як сонца маё беларускае, ты свецішся словам кожным;
калі перад звароткам стаіць выклічнік і займеннік ты або вы, то выдзяляецца коскамі толькі зваротак: Ой ты, маё сонца, як жа свеціш ясна!;
часціца о ад зваротка коскай не аддзяляецца: О Радзіма, табою напоўнена сэрца да краю.
Прачытайце схему. На яе аснове падрыхтуйце паведамленне на тэму «Зваротак і знакі прыпынку пры ім» па прапанаваным плане.
План
Лексіка-семантычная роля зваротка ў сказе.
Структура і спосаб выражэння зваротка.
Месца зваротка ў сказе.
Лексіка- | | Называе таго, да каго звяртаюцца (асобу, прадмет) |
семантычная роля ў ў сказе | | Ты, сыночак, застаешся з дзедам. Народ пранясе цябе, родная мова, святлом незгасальным у сэрцы сваім. |
| |
Спосаб | | Назоўнік у назоўным ці клічным склоне; прыметнік або дзеепрыметнік у значэнні назоўніка |
выражэння | | Страчай, малы, усмешкай кожны ранак Адгукніся, дружа! |
| |
| | | Развітыя і неразвітыя |
Структура | — | Любоў мая вялікая, святая, табе няма ні межаў, ні канца. Пралятайце, гады, залатымі агнямі. |
| | |
| | У пачатку, у сярэдзіне і ў канцы сказа |
Месца ў сказе | — | Родная! Гэтак мне люба ўспамінаецца сад! Я заўтпра паеду, сябры, у Віцебск. Дык служыце ж людзям, родныя бары. |
ЗВАРОТАК
Складзіце і запішыце сказы, у якіх зваротак знаходзіцца ў пачатку, у сярэдзіне і ў канцы сказа.
Зрабіце сінтаксічны разбор аднаго сказа са звароткам.
Спішыце сказы, расстаўце, дзе неабходна, знакі прыпынку і растлумачце іх, звароткі падкрэсліце. Раскажыце: а) якой часцінай вы выражаны зваротак; б) развіты ён ці неразвіты; в) згодна з якім правілам зваротак выдзяляецца менавіта гэтымі знакамі прыпынку.
3 прапанаванымі словамі, словазлучэннямі складзіце і запішыце сказы, каб у адных прапанаваныя словы былі дзейнікам, а ў другіх — звароткам.
Родная Беларусь, беларуская зямля, дарагія вучні, слаўныя дзеці, шаноўныя настаўнікі, дарагі сябра, мілы дружа паважаны чытач (глядач), Радзіма, настаўнік.
Прачытайце ўрывак з верша Я. Коласа «Мая зямля» (1943 г.), Як звароткі дапамагаюць выяўленню асноўнай думкі? Спішыце, расстаўляючы знакі прыпынку ў адпаведнасці з пунктуацыйнымі нормамі. Пракаменціруйце пунктуацыйнае афармленне сказаў са звароткамі (стар. 120-121)
Прачытайце тэкст, вызначце і абгрунтуйце яго стыль. Складзіце план, перакажыце тэкст паводле плана. Сказы-прыклады, якія Ілюструюць розніцу паміж звароткам і іншымі сінтаксічнымі з’явамі, выпішыце. Зрабіце іх сінтаксічны разбор (стар. 121-122)
Выклічнік: Пабочнымі канструкцыямі называюцца словы, словзлучэнні і сказы, якія выражаюць суб’ектыўна-ацэначныя адносіны таго, хто гаворыць, да зместу выказвання. Такія канструкцыі на пісьме заўсёды вылучаюцца знакамі прыпынку: Бег свой, здавалася, час замарудзіў. Сарамлівасць, на маю думку, сведчыць пра сціпласць. Скажу вам шчыра — педагогіка складаная справа.
Пабочныя канструкцыі не з’яўляюцца членамі сказаі, аднак яны звязаны са зместам сказа. Пропуск або замена пабочных канструкцый вядзе да змены сэнсу сказа. Выпускнікі, бясспрэчна, здадуць экзамены добра (выражаецца ўпэўненасць). На маю думку, выпускнікі здадуць экзамены добра (указваецца крыніца паведамлення) Некаторыя выпускнікі, на жаль, атрымалі невысокй адзнакі (выражаецца засмучэнне, шкадаванне). Па-першае, выпускнікі здадуць экзамены добра. Па-другое, яны знойдуць сваё месца ў жыцці (падкрэсліваецца паслядоўнасць думак).
Некаторыя словы могуць выступаць і як пабочныя словы, і як члены сказа: Сапраўды (пабочнае слова), навокал было цёмна. Цягнік сапраўды (акалічнасць, выражаная прыслоўем) набраў хуткасць.
Прачытайце табліцу. На яе аснове са словамі аднак, бадай, відаць, вядома складзіце па два сказы, каб у адным выпадку моўныя адзінкі выступалі як пабочныя словы, у другім — з’яўляліся членамі (або злучнікам, часціцай).
Слова | Роля ў сказе |
аднак | Супраціўны злучнік (= але) пры аднародных членах сказа або ў складаназлучаным сказе: Вучоба — цяжкая, аднак пачэсная справа. Кожны праўду знае, аднак не кожны яе любіць Пабочнае слова з узмацняльным значэннем (= усё-такі), калі стаіць у сярэдзіне або ў канцы сказа: Доўга, аднак, цягнуўся дзень. |
бадай | Часціца са значэннем меры і ступені (= амаль): Гэта была бадай што праўда. Пабочнае слова са значэннем ‘магчыма’: Бадай, гэта быў першы чалавек, які гаварыў са мной так шчыра. |
відаць | Галоўны член безасабовага сказа (выказнік): За акном было відаць, як згіналіся ад ветру верхавіны дрэў. |
Пабочнае слова са значэннем ‘напэўна’: Валасы пышныя, вельмі светлыя і, відаць, мяккія, як кужаль. |
вядома | Галоўны член безасабовага сказа (выказнік): Вядома, што з гадамі чалавек пераацэньвае пражытае. Пабочнае слова: Вядома, чалавеку хочацца дабрыні. |
Узмацняльная часціца нават у ролі пабочнага слова не выступае і коскамі не выдзяляецца.
Прачытайце тэкст. Выпішыце сказы з пабочнымі канструкцыямі. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку. (стар. 123-124)
Зрабіце сінтаксічны разбор аднаго сказа з пабочнымі кансрукцыямі.
Сфармулюйце і запішыце асноўную думку тэксту. Выкажыце сваё меркаванне адносна ўжывання ненарматыўнай лексікі.
Выпішыце запазычаныя словы, вусна растлумачце іх значэнне.
Выкладчык: Устаўныя канструкцыі — сінтаксічныя адзінкі, якія; дапаўняюць, паясняюць, удакладняюць інфармацыйны змест сказа ці яго асобных членаў. Такія канструкпы звязаны са сказам сэнсава і інтанацыйна: вымаўляюнці паніжаным тонам і паскораным тэмпам. На пісьме ўстаўныя канструкцыі афармляюцца дужкамі або працяжнікамі.
Паводле структуры ўстаўныя канструкцыі падзяляюцця:
на ўстаўныя словы: Яблык апісаў над Кастусём дугу (пералёт!) і мякка ўпаў на пясок;
устаўныя спалучэнні слоў: Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч) нарадзіўся ў 1882 годзе;
устаўныя сказы: Прыснілася, што сею жыта (чамусьці часта сны такія сняцца).
ІІрачытайце тэкст. Якія факты сведчаць пра ўмовы вучобы пасляваенныя гады? Чаму настрой тэксту светлы, урачысты, а тэкст не пакідае змрочнага, сумнага ўражання, хаця гаворка ў ім ідзе пра вучобу ў цяжкія пасляваенныя гады?
Выпішыце сказы з устаўнымі канструкцыямі, растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку ў іх (стар. 125)
Выкладчык: Коскамі выдзяляюцца пабочныя словы, спалучэнні слоў, сказы, якія стаяць у сярэдзіне ці ў пачатку сказа і перадаюць эмацыянальную ацэнку фактаў рэчаіснасці, пачуццёвую рэакцыю на факты, пра якія гаворыцца ў сказе, паказваюць на крыніцу паведамлення, прыналежнасць выказанай думкі, выражаюць адносіны гаворачай асобы да слухача і да т. п.: Паводле славянскіх павер’яў, з’яўленне вясёлкі прадказвае моцны дождж, лівень. Я, скажу шчыра, спалохаўся.
3 а ў в а г а. Ад пабочных слоў неабходна адрозніваць словы, якія ўжываюцца ў ролі часціцы або прыслоўя. Яны коскамі не выдзяляюцца: Можа пайсці на секцыю па валейболе? Усталявалася цёплае надвор’е, напэўна прыляцяць буслы. Параўн.: Ці пайсці на секцыю па валейболе? Усталявалася цёплае надвор’е, ужо дакладна прыляцяць буслы.
Коскай раздзяляюцца пабочныя словы, спалучэнні слоў і сказы, калі яны ідуць адно за адным. Само сабой, канечне, паставілі мы хату. Адным словам, на нашу агульную думку, усе мы ўчатырох былі добрымі хлопцамі.
Не аддзяляецца коскай пабочнае слова ад адасобленых членаў сказа, пабочных сказаў або ўдакладняльных канструкцый, перад якімі стаіць: 3 магазіна выйшла бабуля з трыма пакункамі, мабыць падрых ваўшыся да прыезду ўнукаў.
Пабочныя словы, спалучэнні слоў і сказы а д д з ляюцца коскамі ад папярэдніх злучнікаў, як звязваюць члены сказа або часткі складанага сказ Сосны вымкнуць угару, як свечкі, сонца вершаліны прыпаліць, і, здаецца, так стаяць ім вечнасць — толькі б перад бураю ўстаялі!
Калі злучнік а ўтварае адно цэлае з наступнай пабочнай канструкцыяй (словам, спалучэннем слоў, сказа тоён не аддзяляецца ад гэтай канструкцыі коскай: а можа, а магчыма, а значыцца, а між іншы а па-другое: Іншыя гарады складваліся, раслі дзясятка а можа, і сотнямі год. Па-першае, трэба забяспечыць людзей усім неабходным інвентаром, а па-другое, арганізаваць дастаўку ў поле гарачай ежы.
Коскай не аддзяляецца ад пабочных канструкцый узмацняльная часціца і: I сапраўды, гэта не кепская справа!
Выдзяляюцца працяжнікамі або бяруцца ў дужкі ўстаўныя канструкцыі, якія служаць у якасці тлумачэнняў, заўваг, дадатковых звестак, удакладненняў да асноўнага сказа: Я першы раз быў у горадзе, і Мазыр — хоць гэта горад і не надта вялікі — зрабіў на мяне надзвычайнае ўражанне. Асвейскае возера (пасля Нарачы яно — другое па велічыні) кожнаму вандроўніку запомніцца самым буйным востравам Беларусі.
З а ў в а г а. Перад закрывальнай дужкай пасля ўстаўной канструкцыі ставяцца знакі прыпынку, якія патрабуюцца кантэкстам (клічнік, пытальнік або шматкроп’е): Ніколі не спадзяваўся, што мае ногі яшчэ здольны на такі марафон (з Гродна да Мастоў — 63 км!). Прыемнае адчуванне з’яўляецца (ці няпраўда?), калі закончыш усе справы своечасова.
Калі ўстаўная канструкцыя, якая выдзяляецца працяжнікамі, знаходзіцца паміж часткамі, дзе павінна ставіцца коска, або калі ў канцы ўстаўной канструкцыі ёсць гэты знак прыпынку, то коска спалучаецца з працяжнікам і ставіцца перад другім працяжнікам: У кнігах, што прынёс бібліятэкар — іх было дзесяць, — мы спадзяваліся знайсці патрэбную для даклада інфар- мацыю.
Прачытайце сказы, запішыце іх, захоўваючы пунктуацыйныя ‘ рмы. Раскрыйце дужкі і ўстаўце прапушчаныя літары. Пракамен- 'руйце пастаноўку знакаў прыпынку. (стар. 127-128)
Прачытайце тэкст. Чаму свята апошняга званка чака не толькі выпускнікі? Што выраясаюць пабочныя словы ў тэкс Спішыце, раскрываючы дужкі. Пастаўце, дзе трэба, знакі прыпы і растлумачце іх. (стар. 128)
Напішыце замалёўку пра святы ў вашай школе на тэму «Традыцыі нашай школы» («Свята, якое мне запомнілася», «Памятная дата»), ужываючы сказы з аднароднымі членамі, пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі. (стар. 129)
Прачытайце ўспаміны I. Шамякіна пра I. Мележа. Якім уяўляецца вам I. Мележ? Спішыце тэкст, устаўляючы на месцы пропускаў пабочныя або ўстаўныя канструкцыі з дужак. Што перадаюць пабочныя і ўстаўныя канструкцыі ў тэкеце? Пракаменціруйце пунктуацыйнае афармленне ўтвораных сказаў (стар. 129-130)
КАБ АДРОЗНІЦЬ ПАБОЧНЫ СКАЗ АД УСТАЎНОГА,
ТРЭБА ПАМЯТАЦЬ:
пабочныя сказы часта называюць крыніцу паведалення (як кажуць, думалася мне, як мы спадзяваліся) ўводзяць дадатковую заўвагу, прыклад для падмацавання выказанай думкі (галоўнае, самае галоўнае, напрыкла скажам), для ўздзеяння на слухача (спадзяюся, калі помніш). Устаўныя сказы выражаюць дадатковую заўвагу удакладняюць выказванне, тлумачаць яго;
пабочныя сказы маюць цесную сэнсавую сувязь з асноўным сказам. Інфармацыя ўстаўнога сказа «ўплятаецца» ў структуру асноўнага сказа.
Замацаванне:
Сказы са звароткамі
Варыянт 1
1. Спішыце сказы, абазначце звароткі.(1 бал)
Дарагія дзеці! Любіце кнігу. 2. І будзе, дружа, у доме шчасце, пакуль ёсць добры свет сяброў! 3. Маці, не сорамна анідзе сынам тваім назвацца!
Што такое зваротак?(1 бал)
Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары і расстаўляючы знакі прыпынку. Абазначце звароткі.(2 балы)
Эх, луг шырокі Як жывы ты, праменем сонейка заліты. 2. Сп…вай ты Беларусь у радасці спявай! 3. Слаўся ж восень дарамі багатымі. 4. Гаспадыня пусці а…пачыць дарожнага чалавека! 5. Адышло ад нас ты лета.
Перабудуйце сказы так, каб дзейнікі сталі звароткамі.(3 балы)
Музыка іграе вясёлыя песні. Спіць маці-зямля пасля дзённай зморы. Як у люстэрка, глядзіцца ў прыроду чалавек і бярэ ад яе і душэўнасць , і ласку, і мудрасць. Дзед раскажа казку ўнукам.
5. Складзіце тэкст (3-4 сказы) гутарковага стылю “Зіма прыйшла”, выкарыстоўваючы звароткі.(3 балы)
Сказы са звароткамі
Варыянт 2
1. Спішыце сказы, абазначце звароткі.(1 бал)
1. Дзень добры вам, лясы і далі…2. Крынічкі, ціхія крынічкі, як я люблю вас, як люблю! 3. Родная мова, цудоўная мова! 4. Ты нашых думак уток і аснова!
2. Якія знакі прыпынку ставяцца пры зваротку, калі ён знаходзіцца ў пачатку сказа?(1 бал)
3. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары і расстаўляючы знакі прыпынку. Абазначце звароткі.(2 балы)
1. Бывайце здаровы л…сы і дубровы. 2. Эх ты лета гарачае бурнае! Справ…длівасць Янка паважае той, хто сам сумленны. 4. О Радзіма табою напоўнена сэрца да краю. 5. Ідзі ў чыстае ты пол… градавая хмара.
4. Перабудуйце сказы так, каб дзейнікі сталі звароткамі.(3 балы)
Бабуля расказала нам цікавую казку. Сонейка не шкадуе нам святла і цеплыні. Міша гуляе ў хакей. Восень славіцца дарамі багатымі.
Складзіце тэкст (3-4 сказы) гутарковага стылю “Вясна прыйшла”, выкарыстоўваючы звароткі. (3 балы)
Сказы са звароткамі
Варыянт 3
1. Спішыце сказы, абазначце звароткі.(1 бал)
1. Дарагія дзеці, схадзіце ў лес і нарвіце пралесак жывых. 2. Дзе ты, хмелю, зімаваў, што не развіваўся? 3. Дыміся бульбай, край маленства….
2. Якія знакі прыпынку ставяцца пры зваротку, калі ён знаходзіцца ў сярэдзіне сказа? (1 бал)
3.Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары і расстаўляючы знакі прыпынку. Абазначце звароткі.(2 балы)
Шуміце ж шчаслівыя родныя нівы пад ціхія шэпты прысад… .2. Памажыце доктар дзіця захварэла! 3. Мудры лес да ц…бе я прыйду па параду. 4 Пайдз…м с…бры у грыбы. 5. Чаго зажурыўся сынок?
4. Перабудуйце сказы так, каб дзейнікі сталі звароткамі.(3 балы)
Сонца не шкадуе промняў цёплых для нашай зямлі. Дзед зробіць мне свісток. Куды плыве хмарка? Хлопцы клічуць дзядзьку.
Складзіце тэкст (3-4 сказы) гутарковага стылю “Восень прыйшла”, выкарыстоўваючы звароткі. (3 балы)
Сказы са звароткамі
Варыянт 4
1. Спішыце сказы, абазначце звароткі.(1 бал)
Буслы! Чакаюць вас даліны. І я таксама вас чакаю. 2. Так, ты будзеш, кім хочаш, толькі вырасці, сыне! 3. Што ж мы, Ганулька, стаім?
2. Якія знакі прыпынку ставяцца пры зваротку, калі ён знаходзіцца ў канцы сказа? (1 бал)
3. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары і расстаўляючы знакі прыпынку. Абазначце звароткі. (2 балы)
Дзвіна Люблю ў імгле в…чэрняй прыветны ўсплёск тваіх празрыстых вод! 2. Дзень добры суседзе у нов…ю хату! 3. Пара ўжо сонца устаць з-за гаю… . 4. Першы снег пусці дадому: боты мокрыя зусім. 5. Запрашаю вас с…бры адгадаць загадкі.
4. Перабудуйце сказы так, каб дзейнікі сталі звароткамі.(3 балы)
Астраномы зор не лічаць. Сынок устаў і паглядзеў у акно. Мікола стаіць і слухае плёскат рачных хваль. Мама расказала нам казку.
5. Складзіце тэкст (3-4 сказы) гутарковага стылю “Лета прыйшло”, выкарыстоўваючы звароткі. (3 балы).
Дамашняе заданне: §14, практ. 138, 148