СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Нормы беларускай літаратурнай мовы

Внимание! Все тесты в этом разделе разработаны пользователями сайта для собственного использования. Администрация сайта не проверяет возможные ошибки, которые могут встретиться в тестах.
Тэставая работа сістэматызуе веды вучняў па тэарэтычных звестках пра мову і маўленне.

Список вопросов теста

Вопрос 1

Выберыце два правільныя сцверджанні ў дачыненні да паняцця "мова".

Варианты ответов
  • Мова - гэта асноўны сродак перадачы інфармацыі паміж людзьмі.
  • Мова - гэта працэс выкарыстання моўных сродкаў у камунікацыі.
  • Мова — гэта сістэма сродкаў зносін, сістэма лексічных і граматычных форм, іх змяненняў і спалучэнняў, якая гістарычна склалася ў асобнага народа ці народнасці.
  • Мова існуе ў дзвюх формах: вуснай і пісьмовай.
Вопрос 2

Вызначце віды маўленчай дзейнасці:

Варианты ответов
  • слуханне
  • чытанне
  • мысленне
  • гаварэнне
  • бяседа
  • пісьмо
  • паведамленне
Вопрос 3

Вызначце радок, у якім пералічаны асноўныя прыметы тэксту.

Варианты ответов
  • Вуснае, пісьмовае, маналагічнае, дыялагічнае, унутранае, знешняе.
  • Дзе гаворым, з кім гаворым, з якой мэтай гаворым.
  • Тэматычнае адзінства, звязнасць, сэнсавая цэласнасць, разгорнутасць, паслядоўнасць, завершанасць.
Вопрос 4

Што такое культура маўлення? Выберыце два адказы.

Варианты ответов
  • сістэма камунікатыўных якасцей маўлення
  • уменне эфектыўна выкарыстоўваць моўныя сродкі ў канкрэтных маўленчых сітуацыях у адпаведнасці з літаратурнымі нормамі
  • працэс выкарыстання моўных сродкаў у камунікацыі
  • калі чалавек гаворыць або слухае
Вопрос 5

Супастаўце паняцце і яго вызначэнне. Запішыце адказ у выглядзе спалучэнняў літар і лічбаў (А1Б2....)

А. Правільнасць

Б. Дакладнасць

В. Лагічнасць

Г. Чысціня

Д. Дарэчнасць

Е. Багацце

Ж. Выразнасць

З. Лаканічнасць (сцісласць)

1. адпаведнасць маўлення нормам літаратурнай мовы;

2. адсутнасць у маўленні нелітаратурных слоў і выразаў (жарганізмаў, слоў-паразітаў, беспадстаўна ўжытых дыялектных і запазычаных слоў);

3. выкарыстанне разнастайных сінанімічных маўленчых сродкаў;

4. выкарыстанне слоў, фразеалагізмаў з уласцівым ім значэннем, адпаведнасць выказвання мэце і маўленчай сітуацыі;

5. мэтазгоднасць выбару моўных сродкаў, іх адпаведнасць стылю, жанру, мэтам і ўмовам зносін;

6. паслядоўнасць выкладу думкі, сэнсавая несупярэчлівасць паміж ужытымі моўнымі адзінкамі і законамі логікі;

7. уменне адбіраць галоўнае, выключаць другаснае, пазбягаць непатрэбных падрабязнасцей;

8. эмацыянальнае ўздзеянне выказвання, выкарыстанне сродкаў, якія падтрымліваюць увагу і цікавасць чытачоў (слухачоў).

Вопрос 6

Напішыце, як называецца сістэма правіл маўленчых паводзін, якія выкарыстоўваюцца ў тыповых сітуацыях зносін (знаёмства, зварот, сустрэча, развітанне, падзяка і інш.)

Адказ складаецца з двух слоў.

Вопрос 7

Якія нормы вызначаюць узорнае вымаўленне галосных і зычных гукаў і іх спалучэнняў у літаратурнай мове?

Варианты ответов
  • Марфалагічныя нормы
  • Арфаграфічныя нормы
  • Сінтаксічныя нормы
  • Арфаэпічныя нормы
  • Акцэнталагічныя нормы
  • Пунктуацыйныя нормы
Вопрос 8

Якія нормы прадугледжваюць правільную пастаноўку націску, рэгулююць месца размяшчэння націску ў слове?

Варианты ответов
  • Марфалагічныя нормы
  • Арфаграфічныя нормы
  • Сінтаксічныя нормы
  • Арфаэпічныя нормы
  • Акцэнталагічныя нормы
  • Пунктуацыйныя нормы
Вопрос 9

Якія нормы прадугледжваюць правільнае напісанне слоў?

Варианты ответов
  • Марфалагічныя нормы
  • Арфаграфічныя нормы
  • Сінтаксічныя нормы
  • Арфаэпічныя нормы
  • Акцэнталагічныя нормы
  • Пунктуацыйныя нормы
Вопрос 10

Якога тыпу маўлення не існуе?

Варианты ответов
  • апісанне
  • разважанне
  • паведамленне
  • апавяданне
Сохранить у себя: