СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ
Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно
Скидки до 50 % на комплекты
только до
Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой
Организационный момент
Проверка знаний
Объяснение материала
Закрепление изученного
Итоги урока
Адасобленыя азначэнні, знакі прыпынку.
Варыянт 1
Расставіць знакі прыпынку, падкрэсліць азначэнні, пазначыць галоўнае слова.
1.На дварэ імжыць восеньскі дождж халодны і нудны. 2. Ахінутыя інеем прыгіналіся да самай зямлі кусты маліны і парэчак. 3.Захопленыя сваім заняткам мы нават і не заўважылі, як сонца схілілася да самага лесу.4. І тут Сцёпку прыйшла ў галаву смелая думка прыстроіцца як-небудзь на поезд і ехаць ў далёкі свет. 5. Задаволеная сваім жартам бабка доўга смяецца разам з тым, хто яе слухае. 6. Радасная і шчаслівая яна кінулася на шыю маці. 7. Вёска стаяла паміж балота парослага густой лазою і алешнікам. 8. У Ганусі было жаданне закрычаць на ўсю моц ад радасці. 9.Усыпаная белым цветам груша расла каля хаты.10. Пажаўцелы плыве бярозавы лісток у далёкі свет.
Адасобленыя азначэнні, знакі прыпынку. Варыянт 2
Расставіць знакі прыпынку, падкрэсліць азначэнні, пазначыць галоўнае слова.
1.Задаволеныя першым днём заняткаў мы разыходзіліся па хатах.2.Схаваўся месяц, заснулі палі прыбітыя дажджом.3. Лясок нечакана расступіўся - і вачам адкрылася прыціснутая да чарналесся меліярацыйным каналам паляна.4.Сцёпку прыйшла ў галаву смелая думка пабачыцца з Аленкай. 5.Дзіцячыя вочы жывыя і рухавыя весела пазіралі на мяне.6. Пафарбаваныя марозам заснулі ціхія бярозы ўночы пад акном. 7.Атуленая кустамі паляна была ўся ўсыпана верасам.8. Хата акуратная ашаляваная накрытая шыферам стаяла ўздоўж вуліцы 9. Пад вербалозам быў убіты ў зямлю альховы калок і на яго надзеты карэц зроблены з бяросты старым пастухом Нічыпарам. 10.Стомлены лапатлівай гаворкаю Антон маўчыць.
© 2021, Панасік Таццяна Васільеўна 403