СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Берестевич Василиса. Цудоўная сіла

Нажмите, чтобы узнать подробности

Цудоўная сiла

Аднойчы я з бацькамi паехала да бабулі ў госцi ў горад Касцюковiчы, што на Магiлёўшчыне. Праязджаючы цераз рэчку, я пацiкавiлася яе назвай. Матуля сказала, што ў нашай сям’і есць гісторыя звязаная з гэта рэчкай знезвычайнай назвай Проня.

Iшоў 1944 год, вялiся жорсткiя баi за вызваленне Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў. Каля рэчкі Проня ішлі крывапралітныя баі. Мой прадзед быў удзельнiкам тых падзей. Немцы не жадалi адступаць i жорстка адбiвалi атакi нашых салдат.

На вялiкi жаль, у адным з такiх баёў мой прадзед быў цяжка паранены і трапiў у шпiталь, якi знаходзiўся на тэрыторыі Беларусі. Аб гэтым даведалася мая прабабуля. Атрымаўшы вестку, яна адразу пачала збiрацца ў дарогу, каб праведаць прадзеда i аднесцi яму ежу. У тыя часы амаль што не было прадуктаў харчавання. Усёй вёскай збiралi пачастунак: хто принёс яек, хто - хлеба, хто - шматок сала. Сабраўшы гэты скарб, прабабуля пайшла у шпiталь. Ёй трэба было прайсцi каля 100 кiламетраў пешшу.

Шлях прабабулi праходзiў па нядаўна вызваленнай зямлi. Усе вакол было разбурана, людзі галадалі. У адзiн з вечароў прабабуля папрасiлася на начлег у нейкую хату на ўскрайку вёскi. Пераступiўшы парог, яна ўбачыла старэнькую жанчыну i чацвёра маленькiх дзетак. Яны сядзелi на печы i глядзелi галоднымi вачыма на прабабулю. У яе сцiснулася сэрца ад жалю. Выцягнула яна з торбы, якую несла мужу, хлеб, сала, яйкi i падзялiла ежу паміж дзецьмі.

Ранiцай прабабуля адправiлася далей. Цераз некалькi дзён яна дайшла да шпiталя. Першае, што яна ўбачыла, гэта была вялікая колькасць параненых, змучаных салдат. Прабабуля развязала сваю торбу i пачала частаваць салдат. А калi ў торбе застаўся апошнi кавалачак хлеба, яна ўспомнiла, што сярод салдат не ўбачыла свайго мужа. Клапатлiва завярнула ў хустку гэты калачак і пайшла пайшла да медсястры. Тая прывяла прабабулю ў палату, дзе ляжаў яе муж. Ён быў у цяжкiм становiшчы, раны на назе загнаiлiся. Урачы прыйшлі да заключэння, што трэба яе ампутаваць.

Убачыўшы сваю жонку, прадзед вельмi здзiвiўся, слёзы радасцi заблiшчэлi на яго вачах. Жанчына, працягнуўшы кавалачак, цiха прамовiла: «Я табе хлеба прынесла…»

Пасля гэтай сустрэчы раны ў прадзеда пачалi загойвацца, i ён хутка пайшоў на папраўку. Пасля шпiталю iзноў адправiўся на вайну, дзе ваяваў да перамогi.

Пачуўшы гэту гiсторыю, я вельмi задумалася. Мне здаецца, што гэты ўчынак прабабулi надаў сiлы прадзеду для барацьбы за сваё здароўе, а потым – і з ворагамі i дапамагла дажыць да перамогi. З такiх учынкаў i ўтваралiся вялiкiя подзвiгi.

24.03.2020 23:49


Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!