СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Для свидетельства

Нажмите, чтобы узнать подробности

Інфармацыйныя тэхналогіі:

сродак павышэння матывацы і якасці ведаў вучняў па вучэбных прадметах

Без інфармацыйных тэхналогій ужо немагчыма ўявіць сабе сучасную школу. Лічу, што ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі роля персанальных камп’ютараў будзе ўзрастаць і ў адпаведнасці з гэтым, будуць узрастаць патрабаванні да камп’ютарнай граматнасці вучняў І ступені агульнай сярэдняй адукацыі. З'яўляюцца неабмежаваныя магчымасці для індывідуалізацыі і дыферэнцыяцыі навучальнага працэсу, пераарыентаванне яго на развіццё мыслення, уяўлення як асноўных працэсаў, неабходных для паспяховага навучання. І нарэшце, забяспечваецца эфектыўная арганізацыя пазнавальнай дзейнасці вучняў.

Аб'яднанне ў камп’ютары тэкставай, графічнай, аўдыя-, відэаінфармацыі, анімацыі рэзка павышае якасць вучэбнай інфармацыі для школьнікаў і паспяховасць іх навучання.

Можна сцвярджаць, што граматнае выкарыстанне магчымасцяў сучасных інфармацыйных тэхналогій у пачатковай школе спрыяе:

  • актывізацыі пазнавальнай дзейнасці, павышэнню якаснай паспяховасці школьнікаў;
  • дасягненню мэты навучання з дапамогай сучасных электронных навучальных матэрыялаў, прызначаных для выкарыстання на ўроках у пачатковай школе;
  • развіццю навыкаў самаадукацыі і самакантролю ў малодшых школьнікаў, павышэнню ўзроўню камфортнасці навучання;
  • зніжэнню дыдактычных цяжкасцей ў вучняў;
  • павышэнню актыўнасці і ініцыятыўнасці малодшых школьнікаў на ўроку.

У чым жа перавага інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій на ўроках у пачатковых класах?

Выкананне заданняў ажыццяўляецца самастойна самімі вучнямі і пры гэтым суправаджаецца знешняй мовай вучня. У настаўніка няма неабходнасці ўвесь час тлумачыць і адказваць на пытанні, увага вучняў накіравана на арыентуючыя схемы, у якіх вучні знаходзяць усё, што трэба ведаць па сутнасці пытання, тым самым выхоўваецца самастойнасць. Роля настаўніка ў такім навучанні – індывідуальная дапамога канкрэтным вучням.

Праз кожныя 15 – 20 мінут - змена формы работы, каб вучні не засумавалі (пісьмовыя практыкаванні за рабочым сталом, работа з розным дыдактычным матэрыялам, выкананне творчай работы з прымяненнем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій). З вышэй сказанага вынікае, што веды засвойваюцца вучнем дзякуючы яго ўласнай дзейнасці, якая арганізуецца і накіроўваецца так, каб вучань меў перад сабой рэальныя арыенціры, што дазваляюць яму здзяйсняць усе дзеянні правільна і адначасова кантралюючы сябе. Кожны з нас, вядома ж, плануе свой урок, разлічваючы на сярэдняга вучня. У выніку дзеці з высокім патэнцыялам аказваюцца незапатрабаванымі, а вучні са слабай паспяховасцю пачынаюць сумаваць на ўроку. Таму ў той час, калі клас працуе самастойна ў сшытку, настаўнік мае магчымасць індывідуальна папрацаваць са слабымі і моцнымі вучнямі, прапанаваўшы ім выканаць дыферэнраваныя па ўзроўні складанасці карткі, якія настаўнік рыхтуе, выкарыстоўваючы магчымасці камп’ютара. Перавагі новых тэхнічных сродкаў відавочны.

Камп’ютар на ўроку з’яўляецца сродкам, які дазваляе вучням лепш пазнаць саміх сябе, індывідуальныя асаблівасці свайго навучання, садзейнічае развіццю самастойнасці. Вучань можа назіраць на экране, што атрымоўваецца пасля ажыццяўлення той або іншай аперацыі. Вопыт работы паказвае, што выкарыстанне камп’ютарных тэхналогій у навучанні дазваляе дыферэнцаваць вучэбную дзейнасць на ўроках, актывізуе пазнавальную цікавасць вучняў, развівае іх творчыя здольнасці, стымулюе разумовую і даследчую дзейнасці.

Відэа, як сродак інфармацыі, мае немалую ролю ў развіцці і навучанні дзяцей. Найбольш часта выкарыстоўваю яго на ўроках: “Чалавек і свет”, “Выяўленчае мастацтва”, “Беларуская літаратура” (літаратурнае чытанне), “Русская литература” (литературное чтение). Змена яркіх кадраў, якія паказваюць карціны прыроды, гістарычныя падзеі або гістарычныя месцы, залы музеяў, карцінныя галерэі, экранізацыі мастацкіх твораў дае прастор дзіцячай фантазіі, мары, выклікае жаданне падзяліцца ўбачаным, выказаць сваё меркаванне. І разам усё гэта ненадакучліва ўзбагачае дзіця новымі ведамі, выклікае жаданне даведацца больш, шукаць новыя крыніцы пазнання.

Правядзенне ўрокаў з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій – моцны стымул у навучанні. Пры дапамозе такіх ўрокаў актывізуюцца псіхічныя працэсы вучняў: успрыманне, увага, памяць, мысленне; найбольш актыўна і хутка адбываецца развіццё пазнавальнай цікавасці. Чалавек па сваёй прыродзе больш давярае вачам, і больш 80% інфармацыі ўспрымаецца і запамінаецца ім праз зрокавы аналізатар. Дыдактычная вартасць урокаў з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій – стварэнне эфекту прысутнасці, у вучняў з’яўляецца цікавасць, жаданне даведацца і ўбачыць больш.

Падрыхтоўка падобных урокаў патрабуе яшчэ больш дбайнай падрыхтоўкі, чым у звычайным рэжыме. Складаючы ўрок з выкарыстаннем ІКТ, я прадумваю паслядоўнасць тэхналагічных аперацый, формы і спосабы падачы інфармацыі.

Арганізацыя прымянення сучасных інфармацыйных тэхналогій

на ўроках, якія вывучаюцца ў пачатковай школе

Спецыфіка выкладання ў пачатковых класах прадугледжвае шматварыянтнасць выкарыстання дыдактычных прыёмаў і метадаў навучання ў рамках аднаго ўрока. Правядзенне ж урока ў кабінеце інфарматыкі псіхалагічна настройвае вучняў на працяглы кантакт з камп’ютарам і зніжае матывацыю засваення ведаў, уменняў і навыкаў традыцыйнымі метадамі. Пры гэтым праца вучняў пачатковай школы за камп’ютарам па санітарных нормах не можа працягвацца больш за 10 хвілін. У сувязі з гэтым аптымальным з’яўляецца варыянт, калі ў кожным кабінеце пачатковых класаў пастаянна знаходзяцца 1-2 камп’ютары. У гэтым выпадку настаўнік можа пры складанні плана любога ўроку прадугледзець этап, калі некалькі вучняў будуць па чарзе альбо, працуючы ў групе, выконваць заданні на камп’ютары.

Асабліва цікава можна выкарыстоўваць мультмедыятэхналогіі для ілюстрацыі апавядання настаўніка на этапе тлумачэння новага матэрыялу. Мультыплікацыйны або відэасюжэт электроннай энцыклапедыі не толькі пашырыць спектр інфармацыі, але і актывізуе ўвагу школьнікаў. Найбольш адпаведным санітарна-гігіенічным патрабаванням і зручным для арганізацыі ўрока было прызнана размяшчэнне камп’ютара на настаўніцкім стале.

Неабходна строга прытрымлівацца санітарна-гігіенічных норм пры арганізацыі працоўнага месца вучняў за камп’ютарам. Іх выкананне, а гэтак жа правядзенне падчас уроку фізкультмінутак, якія ўключаюць гімнастыку для вачэй і паставы, дасць магчымасць захаваць здароўе школьнікаў і эфектыўна прымяняць электронныя навучальныя матэрыялы ў адукацыйным працэсе.

Пры выкарыстанні ІКТ мне стала лягчэй ажыццяўляць асобасна-арыентаваны падыход да навучання, з'явілася магчымасць рацыянальна арганізаваць ўвесь навучальны працэс.

У рабоце выкарыстоўваю:

  1. гатовыя мультымедыйныя прадукты;
  2. камп'ютарныя навучальныя праграмы;
  3. электронныя сродкі навучання, зацверджаныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь;
  4. ствараю ўласныя прэзентацыі і тэставыя заданні;
  5. выкарыстоўваю сродкі сеткі Інтэрнэт у вучэбнай і пазакласнай працы.

Некалькі гадоў таму я асвоіла камп’ютарную праграму Microsoft Power Point. Галоўнае ў прэзентацыях - тэзіснасць, інфарматыўнасць, нагляднасць, захапляльнасць. Дзякуючы гэтай праграме я складаю прэзентацыі па самым разнастайным тэмам і прадметах. Для іх стварэння выкарыстоўваю фатаграфіі, малюнкі, анімацыю, дадатковую інфармацыю.

На ўроках матэматыкі выкарыстоўваю зборнік прэзентацый «Матэматыка ў гульнях і задачах". Дадзены дапаможнік змяшчае разнастайны матэрыял па многіх тэмах, якія вывучаюцца ў пачатковай школе. Разнастайныя віды заданняў, розныя па ступені складанасці, дапамагаюць развіваць пазнавальныя і творчыя здольнасці кожнага навучэнца.

Пры працы над задачамі карыстаюся камп’ютарнымі анімацыйнымі слайдамі. Перавага іх у тым, што ў любы час я магу вярнуцца да пачатку задачы, спыніцца на асобных яе фрагментах, выслухаць розныя меркаванні. У 3 і 4 класах ўжываю слайд-фільмы з аніміраванымі задачамі на рух.

На ўроках матэматыкі часта выкарыстоўваю электронны сродак навучання «Математика. 2-4 классы».

Дадзены электронны сродак адпавядае дзеючай вучэбнай праграме, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца самым лепшым памочнікам пры навучанні матэматыцы. Перавага яго ў тым, што тлумачыць матэрыял разам з настаўнікам можа камп’ютар. На экране з дапамогай відэа, гуку і тэксту адбываецца віртуальнае падарожжа, напрыклад, па часе. Камп’ютарная мадэль гадзінніка дазваляе назіраць «ход часу» ў хуткім тэмпе, вызначаць працягласць падзеі ў гадзінах, мінутах і нават сутках, а таксама пачатак падзеі і яе заканчэнне на наглядна-практычнай аснове. А на мадэлі папяровага гадзінніка «ход часу» паказаць складана.

Пры рабоце над задачамі таксама звяртаюся да свайго электроннага памочніка. У любы час я магу вярнуцца да пачатку задачы, спыніцца на асобных яе фрагментах, выслухаць розныя меркаванні вучняў.

Да тэкставай задачы вучні выбіраюць з некалькіх варыянтаў схематычны чарцёж, а потым схематычную ілюстрацыю. Пасля таго, як схема выбрана, яе мышшу трэба перацягнуць на грузавік. Калі схема выбрана правільна, адкрываюцца дзверы гаража. Затым дзеці запаўняюць на схеме акенцы з лікавымі дадзенымі з тэксту задачы. Калі ўсё выканана правільна, машына выязджае з гаража. Кнопка «Адказваю» правярае вернасць выканання задання, а кнопка «Паспрабуй яшчэ» дазваляе выканаць заданні зноў.

На ўроках беларускай мовы прапаноўваю дыдактычныя гульні, дзе дзеці на камп’ютары выконваюць практычныя заданні розных відаў. Для вучняў 2 - 4 класаў карыстаюся зборнікам дыдактычных матэрыялаў «Да пісьменнасці прыступка», які змяшчае пакет камбінаваных камп’ютарных гульняў. Зборнік змяшчае багаты і разнастайны матэрыял па арфаграфічных тэмах, прадстаўлены ў двух варыянтах, для бягучага вывучэння правілаў і абагульняючага паўтарэння.

Пры навучанні чытанню ў 1 класе на ўроках навучання грамаце выкарыстоўваю электронны навучальны дапаможнік «Літарынка». Дапаможнік змяшчае разнастайны цікавы ілюстраваны матэрыял для гука-літарнага аналізу слова, складовай структуры слова, вывучэння некаторых арфаграм. Яркія малюнкі, незвычайныя, цікавыя заданні, уключаныя ў «Літарынку», спрыяюць павышэнню цікавасці да роднай мовы ў малодшых школьнікаў, дазваляюць у гульнявой форме пазнаёміцца з вучэбным матэрыялам, прадастаўляюць шырокія магчымасці для самакантролю і вучэбнай рэфлексіі.

Пры распрацоўцы тэматычнага планавання па навучанні грамаце ўключаю ў планаванне адпаведныя электронныя тэмы і часткі. Пры распрацоўцы плана ўрока прадумваю тыя этапы ўроку, на якіх мэтазгодна прымяненне «Літарынкі» для франтальнай, індывідуальнай і групавой працы.

Пры навучанні правілам паводзін карыстаюся электронным сродкам навучання «Основы безопасности жизнедеятельности 2-4 класс».

Пазнаёміць вучняў з гісторыяй Беларусі дапамагае электронны сродак навучання «Беларусь — наша Радзіма», які я таксама выпісала з часопісам “Пачатковая школа”.

На ўсіх навучальных прадметах я выкарыстоўваю тэставыя заданні, як у электронным, так і ў друкаваным выглядзе. За гады выкарыстання ІКТ я распрацавала розныя віды тэстаў па матэматыцы, беларускай і рускай мовах, па навучальным прадмеце “Чалавек і свет” з 1 па 4 клас амаль па ўсіх тэмах. Галоўнае: пры выкананні тэставых заданняў ўдзельнічаюць і вочы, і мозг, і рукі навучэнцаў, а гульнявыя элементы маюць немалаважнае значэнне ў развіцці ў малодшых школьнікаў цікавасці да выкананай працы, а, такім чынам, падтрыманні неабходнага ўзроўню інтэнсіўнасці працэсу навучання.

Акрамя тэстаў прапаноўваю схемы, табліцы, з якімі вучні працуюць самастойна, вывучаючы матэрыял урока і па чарзе працуючы на камп’ютары па вызначаным алгарытме.

Я думаю, што менавіта ў пачатковых класах вельмі важная роля ІКТ у фарміраванні аперацыйнага стылю мыслення, які разглядаецца тут у выглядзе сукупнасці такіх фундаментальных навыкаў і ўменняў, як планаванне структуры дзеянняў, пошук інфармацыі, структураванне зносін, пабудова інфармацыйных мадэляў. Вялікае значэнне, на мой погляд, мае выхаванне пазітыўнага ўспрымання камп’ютара як памочніка ў вучобе, як інструмента творчасці, самавыяўлення і развіцця. Праца з ІКТ павінна навучыць дзіця практычнай працы з інфармацыяй на персанальным камп’ютары. Асвоіўшы камп’ютар у пачатковай школе, дзеці змогуць затым выкарыстоўваць яго як інструмент сваёй дзейнасці і ў іншых класах.

Ужыванне на ўроку камп'ютарных тэстаў, праверачных гульнявых работ, дазволіла мне за кароткі час атрымліваць аб'ектыўную карціну ўзроўню засваення вывучаемага матэрыялу і своечасова яго скарэктаваць. Камп’ютар, як правіла, я выкарыстоўваю ў якасці электроннай дошкі падчас абмеркавання новага матэрыялу. Акрамя таго ён прымяняецца пры арганізацыі навучальных гульняў, а таксама для арганізацыі індывідуальнага навучання і камп’ютарнага практыкума.

Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі пашыраюць магчымасці настаўніка для ўвядзення вучняў у займальны свет, дзе ім трэба будзе самастойна здабываць, аналізаваць і перадаваць іншым інфармацыю. Навучыць дзіцяці працаваць з інфармацыяй, навучыць вучыцца - важная задача сучаснай пачатковай школы.

ІКТ я шырока выкарыстоўваю пры арганізацыі пазакласнай працы вучняў. Перш за ўсё, гэта падрыхтоўка і афармленне розных дакладаў, правядзенне пазакласных мерапрыемстваў і гульняў.

Такім чынам, прымяненне ІКТ у адукацыйным працэсе, дазваляе мне вырашаць адну з важных задач навучання - павышэнне ўзроўню ведаў.

Выкарыстанне новых інфармацыйных тэхналогій дазваляе істотна паглыбіць змест матэрыялу, а ўжыванне нетрадыцыйных методык навучання можа аказваць прыкметны ўплыў на фармаванне практычных уменняў і навыкаў навучэнцаў у засваенні матэрыялу, павышэнні іх актыўнасці, творчых і даследчых здольнасцяў.

Мною былі зроблены наступныя высновы: выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і электронных сродкаў навучання дапамагае вучням

  1. больш грунтоўна запамінаць новы матэрыял;
  2. павысіць іх матывацыю да пазнання школьных прадметаў;
  3. значна эканоміць час на выкананне трэніровачна-карэкцыйных заданняў;
  4. развіваць наглядна-вобразнае мысленне;
  5. праверыць веды па вывучанай тэме, выявіць дапушчаныя памылкі і атрымаць адпаведныя рэкамендацыі.

Неабходнасць выкарыстаня камп’ютарных тэхналогій на ўроках бясспрэчная, бо ўрок становіцца сучасным, эфектыўным, павышаецца цікавасць вучняў да вывучэння прадмета. Зразумела, што камп’ютарныя тэхналогіі не могуць цалкам замяніць чытанне твораў, вывучэнне правіл, напісанне творчых работ, жывога слова настаўніка, ад уменняў якога залежыць вынік вучэбнага працэсу. Тым не менш выкарыстанне новых інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у разумных межах павышае ступень засваення вучэбнага матэрыялу навучэнцамі.

09.01.2019 10:31