СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Фразеалагізмы, якія прыйшлі з прафесій.

Нажмите, чтобы узнать подробности

1.Абводзіць (абкручваць) вакол (кругом) пальца каго. Спрытна, хітра ашукваць, падманваць каго-н.

Паходзіць выраз ад жульніцтва базарных ілюзіяністаў. Фокуснік браў у гледачоў які-небудзь прадмет і абводзіў ім вакол пальца, адцягваючы іхнюю ўвагу, а ў гэты час фокуснікавы хаўруснікі ачышчалі кішэні гледачоў.

2.Абкласці чырвонымі сцяжкамі каго. Стварыць крайне неспрыяльныя ўмовы для чыёй-н. жыццядзейнасці.

Склаўся ў выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, звязанага з аблавай на ваўкоў.

3.Агнём і мячом. 3 бязлітаснай лютасцю, гвалтоўна. Агнём і мячом хочуць вынішчыць яны ўсіх непакорных.

Першапачаткова ў старажытных грэчаскіх медыкаў выраз асацыіраваўся са сродкам залечвання, «знішчэння» ран выразаннем іх і прыпяканнем у адпаведнасці з формулай славутага Гіпакрата: «Чаго не можа вылечыць жалеза (меч, нож), тое вылечваецца агнём».

4.Адводзіць (адвесці) вочы каму. Хітруючы, адцягваць увагу ад чаго-н.

Склаўся на аснове былога павер’я ў магічную сілу слова або пэўных дзеянняў, даступных ведзьмакам, знахарам, нібыта здольным знарок пераключыць чыю-небудзь увагу на што-небудзь іншае.

5.Аддаць канцы. Ужыв. са значэннямі: 1) адвязаць канаты, трос або ланцуг, калі судна

адыходзіць ад прычала ў плаванне, 2) уцячы, 3) памерці.

Выраз сваім першым значэннем прыйшоў з прафесійнага маўлення маракоў, дзе замест афіцыйнага

аддаць швартовы кажуць і аддаць канцы (швартовы і канцы — ‘канаты’).

6.Асёл маляваны. Уласна бел. Тупы, неразумны чалавек.

Фразеалагізм «ідзе ад вандроўных цыркаў, калі такога „ўдзельніка“ спектакля, як асёл, размалёўвалі, але гэта не змяняла характару, упартасці „цыркача“, асёл заставаўся аслом».

7.Баш на баш. Рэч за рэч, без даплаты (мяняць, абменьваць і пад.).

Паходзіць з жаргону гандляроў жывёлай. Баш — з цюркскіх м.: bаs ‘галава’. Літаральна: ‘галава за галаву’

8.Без сучка і <без> задзірынкі. Ужыв. са значэннямі ‘вельмі лёгка, добра, без перашкод і ўскладненняў (ісці, выходзіць і пад.)’ і ‘вельмі добры, без заган і недахопаў’.

Паходзіць з прафесійнай мовы сталяроў, дзе ён ужываўся, калі гаварылася пра драўляныя вырабы высокай якасці.

9.Біць адбой. Адступаць, адмаўляцца ад ранейшага намеру, рашэння, погляду.

Паходзіць з ваеннай тэрміналогіі, дзе адбой першапачаткова абазначаў ‘барабанны бой ці іншы гукавы сігнал пра адступленне войска’, а біць адбой — ‘падаваць знак адступлення’.

10.Біць пад дых каго. Уласна бел. Раптоўна ашаламляць якім-н. паведамленнем, дзеяннем, учынкам.

Склаўся ў выніку пераасэнсавання адпаведнага словазлучэння, якое ўжываецца ў маўленні баксёраў.

11.Блытаць (зблытаць, пераблытаць) <усе> карты. Разладжваць, разбураць чые-н. планы, намеры, разлікі.

Узнік у выніку метафарычнага пераасэнсавання свабоднага словазлучэння з маўлення карцёжнікаў.

12.Браць (узяць) быка за рогі. Смела, энергічна пачынаць з самага галоўнага.

Узнікненне фразеалагізма звязана з такім масавым відовішчам у Іспаніі, Партугаліі, як карыда — бой тарэадора з быком.

13.Браць (узяць) на арапа каго. Дабівацца чаго-н. ашуканствам, хітрыкамі.

Выток фразеалагізма — маўлснне карцёжнікаў, дзе слова арап атаясамліваецца з ашуканствам.

14.Браць (узяць) на буксір каго.Дапамагаць таму, хто адстае.

Паходзіць са свабоднага словазлучэння, якое ўжывалася і ўжываецца ў маўленні маракоў, дзе буксірам называюць канат ці стальны трос, пры дапамозе якога адно судна можа цягнуць за сабой другое.

15.Браць (узяць) на зыхер каго. Уласна бел. Дзейнічаючы з апломбам, правакаваць каго-н., выклікаць разгубленасць з мэтай дабіцца чаго-н.

Паходзіць з жаргону арыштантаў. Адно са значэнняў слова sісhеr (у такім разе з клічнікам

на канцы) абазначае ‘абавязкова, безумоўна’.

16.Браць (узяць) на мушку каго, што. Засяроджваць увагу на кім-, чым-н., сачыць за кім-, чым-н.

Выток фразеалагізма — маўленне ваенных.

17.Браць (узяць) на понт каго. Дзейнічаючы з апломбам, правакаваць каго-н., выклікаць разгубленасць з мэтай дабіцца чаго-н.

Паходзіць з жаргону карцёжнікаў, дзе понт атаясамліваецца з хітрыкамі, ашуканствам і, відаць, з’яўляецца запазычаннем з франц. м., у якой ропtе (чытаецца: понт) абазначае ‘панцёр’ і

‘уплывовая асоба’.

18.Браць (узяць) на пушку каго. Дзейнічаючы хітрасцю, падманам, дабівацца чаго-н. ад каго-н.

Выраз са зладзейскага жаргону, дзе пушкай называюць рэвальвер.

19.Бярозавая каша. Агульны для ўсходнесл. м. Розгі або дубец, рэмень і пад.

Як мяркуюць, выраз узнік у школьным асяроддзі. Раней у школах, дзе вучылі дзяцей грамаце, пераход да чытання новай кнігі і іншыя поспехі ў вучобе адзначаліся кашай: бацькі ў такіх выпадках прыносілі гаршчок кашы, якую ўсе вучні елі разам. Калі вучань правінавачваўся, яго каралі розгамі, як правіла,бярозавымі. Такое пакаранне сталі называць бярозавай кашай.

20.Вешаць нос на квінту. Агульны для ўсходнесл. м. Даходзіць да адчаю, тужыць, маркоціцца.

Фразеалагізм узнік у асяроддзі музыкантаў. Вобраз, пакладзены ў аснову фразеалагізма, становіцца зразумелым, калі мець на ўвазе, што музычны тэрмін квінта абазначае найвышэйшую па тону скрыпічную струну, да якой, як да найбліжэйшай, скрыпач амаль што датыкаецца носам, іграючы на

інструменце і падтрымліваючы яго падбародкам.

21.Вуха на вуха. Адно на другое, паслуга за паслугу, рэч за рэч, без даплаты (мяняць, абменьваць і пад.).

Паходзіць з жаргону гандляроў жывёлай.

22.Выбываць (выбыць; выходзіць, выйсці) са строю. Ужыв. са значэннямі ‘траціць працаздольнасць ці баяздольнасць’ і ‘пераставаць дзейнічаць, станавіцца непрыгодным, ламацца, псавацца’.

Утвораны на аснове адпаведнага састаўнога тэрміна, які ўжываецца ў маўленні ваенных, дзе слова строй абазначае ‘воіны, пастроеныя радамі’ і ‘састаў дзеючай арміі’.

23.Вывесці на чыстую ваду каго. Выкрыць чые-н. цёмныя справы, нядобрыя ўчынкі.

Мяркуюць, што фразеалагізм паходзіць з мовы рыбакоў — са словазлучэння вывесці на чыстую ваду рыбу (калі яна, клюнуўшы, трапіла на вудачку). Узнікненне выразу звязваюць таксама са старажытным жорсткім звычаем выпрабавання «ведзьмакоў» вадой: падазронага кідалі ў раку, і калі ён усплываў, то лічыўся вінаватым, а калі тануў — несправядліва абвінавачаным.

24.Выдаваць (выдаць) нагара што. Ужыв. са значэннямі ‘рабіць што-н., займацца чым-н.’, ‘даваць жыццё чаму-н., спараджаць што-н.’ і ‘ствараць у працэсе творчай дзейнасці’.

Утвораны на аснове тэрміналагічнага словазлучэння гарнякоў, у якім нагара абазначае ‘наверх, на паверхню зямлі’.

25.Выклікаць агонь на сябе. Ужыв. са значэннямі: 1) знарок адцягваць увагу ворага на сябе замест іншых, 2) прымаць на сябе самае цяжкае, першаму трапляць у небяспеку.

Паходзіць з маўлення вайскоўцаў. У часе баявых дзеянняў іншы раз, каб выратаваць астатніх, даводзіцца знарок адцягваць увагу праціўніка на адзін аб’ект.

06.02.2018 18:36


Рекомендуем курсы ПК и ПП