СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Гісторыя беларускага касцюма

Нажмите, чтобы узнать подробности

Гісторыя адзення і касцюма беларусаў

Першым адзеннем былі скуры жывёл і расліны.

У новым каменным веку — неаліце (4-е тысячагоддзе да н. э.) людзі навучыліся вырабляць тканіны. Можна ў агульных рысах скласці ўяўленне аб касцюме таго перыяду і на нашых землях. У жанчын гэта сукенка, кашуля, спадніца, у мужчын — кашуля і порткі. Рукавы ў жаночым адзенні рабіліся рознай даўжыні і часта расшыраліся кнізу. Паясы як у жанчын, так і мужчын былі скураныя, упрыгожаныя бронзай.

Адзенне было рознага колеру. Сустракаюцца тканіны чорнага, светла-карычневага, зялёнага і іншых колераў.

Былі ўзорчатыя тканіны. Адзенне з імпартных тканін шылі знаць і заможныя гараджане. Тканіны часта ўпрыгожваліся вышыўкай. Сяляне і гараджане вышывалі фарбаванымі ніткамі. Узоры рабіліся ў выглядзе сімвалаў засеянага поля (квадрат ці ромб, падзелены на чатыры часткі з кропкан-семенем у цэнтры кожнай ячэйкі), трохкутнікаў, крыжыкаў, кольцаў, знакаў свастыкі, завіткоў, розных пляцёнак і інш.

Сярод знаці была распаўсюджана вышыўка залатымі і сярэбранымі ніткамі па шоўку. Асабліва ўпрыгожвалася кайма і паясы. Вядома, што ў Андрэеўскім манастыры ў Кіеве нават існавала школа, дзе дзяўчаты навучаліся вышываць золатам і серабром.

АСНОЎНЫЯ ВІДЫ АДЗЕННЯ

Галоўнымі часткамі адзення былі льняныя кашулі і паясное адзенне (панёва ў жанчын і порткі ў мужчын). Рукавы былі доўгімі, а ў святочных жаночых кашулях збіраліся каля запясця бранзалетамі. Часцей за ўсё насілі кашулі, дзе разрэз быў пасярэдзіне грудзей. Каўнер завязваўся тасьмой або зашпільваўся гузікам ці фібулай.

Калі жанчыны на кашулю надзявалі панёву або верхнюю сукенку, то мужчыны насілі кашулі навыпуск і абавязкова з поясам.

Панёва ў тыя часы, верагодней за ўсё, уяўляла сабой нясшыты кавалак тканіны, які завязвалі вакол пояса так, што краі разыходзіліся спераду, пакідаючы адкрытым падол кашулі. Часта панёвы рабіліся з тканін у клетку ці палоску. Хутчэй за ўсё нашы продкі тады ведалі і сарафаны. Сярод знаці і багатых гараджан былі распаўсюджаны доўгія

сукенкі. Насілі сукенкі і вяскоўцы. Мужчынскім паясным адзеннем з'яўляліся порткі. Пояс рабіўся шырокім і завязваўся вакол таліі. Простыя людзі насілі льняныя суконныя порткі, заможныя паверх надзявалі шаўковыя.

Верхнім адзеннем для жанчын і мужчын былі світы, наплечныя пакрывалы (вілайнэ), кажухі, шубы. Пісьмовыя помнікі (летапісы, лісты) згадваюць аб шубах з меха мядзведзя, ваўка, лісіцы, бабра, вавёркі і інш. Больш заможныя людзі насілі плашчы, якія вядомы пад назвамі: корзна (княска-баярскі плашч, што насіўся з фібулай), прывалока (кароткі плашч з парчы), ватола (безрукаўны плашч, які зашпільваўся каля шыі і часта меў капюшон), луда (плашч з яркай, расшытай золатам парчы), мятль (плашч з вельмі дарагіх тканін), кіса (плашч князёў і баяр) і інш.

Важная роля ў касцюме адводзілася поясу. Яму звычайна прыпісвалася якасць садзейнічаць урадлівасці. Па павер'ях, пояс аберагаў ад хвароб, перагароджваў шлях нячыстай сіле. Больш заможныя людзі насілі залататканыя паясы.

Да паясоў на шнурках ці ланцужках падвешваліся амулеты — бразготкі, падвескі-конікі, ключыкі і інш. Амулеты насілі як жанчыны, так і мужчыны. У мужчын да паясоў яшчэ падвешваліся крэ-сівы і асялкі. Часцей за ўсё сустракаюцца бразготкі. Па павер'ях, яны лічыліся эмблемай бога Перуна і ахоўвалі людзей ад злых духаў. Насіліся на паясах і скураныя сумачкі, асабліва ў гарадах.

ЖАНОЧЫЯ ГАЛАЎНЫЯ ЎБОРЫ

Жаночыя галаўныя ўборы з'яўляліся важнейшай часткай касцюма. Яны строга падраздзяляліся на дзявочыа ўборы і ўборы замужніх жанчын. Таксама адрозніваліся ўборы вясковых жанчын, гараджанак і знаці. Увогуле сярод жаночых галаўных убораў вылучаюцца тры асноўныя віды: вяночкі (венчык, павязка, вайнага, карона), чапцы (шапачка, кіка, валаснік) і ручніковыя ўборы (намітка, павой). Да венчыкаў і чапцоў звычайна прышываліся ці прымацоўваліся скроневыя кольцы.

Вяночкі лічыліся дзявочымі галаўнымі ўборамі і звычайна рабіліся з бяросты ці лубу, абцягваліся тканінай або скурай. Вышыня вяночкаў дасягала 13 см.

Ручніковыя ўборы ў халоднае надвор'е насілі паверх венчыкаў і шапачак. Вясковыя жанчыны насілі наміткі. Адзін канец наміткі ахопліваў падбародак, другі спускаўся па спіне ніжэй за паясніцу. У летапісах ручніковыя галаўныя ўборы знатных жанчын называюць павоямі, ці ўбрусамі. Павоі, як і паясы, мелі вялікую каштоўнасць. Часцей за ўсё яны былі белага або чырвонага колеру, часта па краі ўпрыгожваліся вышыўкай, абшываліся шклянымі пацеркамі або металічнымі бляшачкамі. Звычайна гэтыя ўборы абвівалі вакол галавы і канцы спускаліся на грудзі. Насілі ў тыя часы хусткі, якія завязваліся пад падбародкам.

МУЖЧЫНСКІЯ ГАЛАЎНЫЯ ЎБОРЫ

Звестак пра мужчынскія галаўныя ўборы менш, чым пра жаночыя. Князь абавязкова паказваўся ў шапцы. У галаўных уборах-клабуках маляваліся царкоўныя асобы, скамарохі — у вастраверхіх каўпаках, якія звісалі назад. Шырока бытавалі ў тыя часы розныя па пакроі мехавыя шапкі. Выраблялі шапкі са скуры, шэрсці. Мужчыны насілі і ўборы ў выглядзе берэтаў і шапак з навушнікамі.

Абутак. У Полацку насілі поршні, чаравікі, туфлі, паўбацінкі і боты, рэдка можна было сустрэць і сандалі.

Касцюм гаражан.

Мяркуючы па кавалачках знойдзеных тканін, адзенне большай часткі гаражан шылася з шарсцяных і льняных тканін, зімовае адзенне – з футра авечкі, казы, мядзведзя.

КАСЦЮМ ЗНАЦІ

Касцюм знаці, як і касцюм гараджан, меў шмат агульнага. Вядома, што сярод знатных жанчын быў распаўсюджаны хітон (шырокае доўгае адзенне), часцей за ўсё блакітнага ці чырвонага колераў. Падол упрыгожваўся залатой тасьмой, бахрамой з жэмчугу, абшываўся каштоўнымі камянямі. Наверх надзявалі кароткае адзенне з шырокімі рукавамі, якое падпяразвалася доўгім поясам, завязаным спераду. Наверх насілі плашч-накідку, часта падбіты мехам. Адзенне вышывалася залатымі ці сярэбранымі ніткамі. Зімовым адзеннем знатных жанчын былі шубы з футра рысі, бабра, вавёркі, расамахі, лісіцы, собаля. Зверху шубы абцягваліся тканінай і ўпрыгожваліся гарнастаевымі шкуркамі. Галаўнымі ўборамі з'яўляліся павоі, ці мафорыі.

*(Колеры адзення – Напрыклад, берасцейскія тканіны былі карычневыя, зялёныя, жоўтыя, чыр-воныя. У Бярэсці знойдзены тканіны з палосамі жоўтага, зялёнага, чырвонага колераў. У Навагрудку былі тканіны з чорных, чырвоных, белых і жоўтых нітак. У Беларусі для афарбоўкі тканін выкарыстоўвалі кару і пупышкі дрэў, палявыя кветкі, карані раслін, травы, ягады. Напрыклад, чорную фарбу маглі атрымліваць з «шарыкаў», якія восенню вырасталі на лісцях дуба, з адвару альхі, дуба ці рабіны, трылісніку, бруснічніку (у сумесі з крушынай, карой, дубовымі лісцямі і соллю), шышак елкі. Адварам лісцяў зверабою фарбавалі льняное палатно і сукно ў чырвоныя і пясочныя тоны. Жоўтую фарбу даваў адвар чыстацелу і пупышак таполяў. Для фарбавання палатна ў светла-жоўты колер выкарыстоўвалі шалупінне цыбулі. Ярка-зялёную фарбу атрымлівалі з медных апілак, залітых кіслым малаком, сінюю і блакітную — з кветак валошак. Адвар сухой кары дуба і бярозы даваў карычневы, лісцяў крапівы — зялёны, ягад ажыны — фіялетавы і малінавы колеры. Чырвоны колер атрымлівалі з іржавага жалеза. На Мазыршчыне чырвоную фарбу дабывалі з рачнога каменя, які раствараецца ў гарачай вадзе.)

16.12.2016 19:19