СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ
Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно
Скидки до 50 % на комплекты
только до
Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой
Организационный момент
Проверка знаний
Объяснение материала
Закрепление изученного
Итоги урока
Я – украінка. Я нарадзілася ў Львоўскай вобласці ў сялянскай сям’і. Спачатку вучылася ў вясковай школе, дзе ў 9 класе пасябравала з дакладнымі навукамі, а найперш –з фізікай. Пасля школы скончыла ў 1992 годзе Брэсцкі педагагічны інстытут па спецыяльнасці фізіка і матэматыка. Будучы студэнткай, выйшла замуж за навагрудчаніна, таксама студэнта. Так мой працоўны лёс і асабістае жыццё назаўсёды звязаліся з Беларуссю.
Ідучы працаваць у школу, ведала, што будзе няпроста. Трапіла працаваць у Вераб’евіцкую сярэднюю школу Навагрудскага раёна. На той час гэта была школа з трывала ўсталяванымі традыцыямі, багатым педагагічным вопытам, таленавітымі і заслужанымі настаўнікамі. Не адразу выпала працаваць па спецыяльнасці, але на іншых школьных пасадах не губляла сябе, удасканальвала гутарковую беларускую мову, таму што прызнала Беларусь сваёй другой Радзімай.
Працую ў гэтай школе больш за 20 гадоў. За гэты час школа не толькі не згубіла, але і памножыла свае педагагічныя традыцыі і дасягненні, сярод якіх найперш варта адзначыць навуковую дзейнасць вучняў пад кіраўніцтвам вопытных зацікаўленых настаўнікаў-энтузіястаў. Навуковыя працы па біялогіі і фізіцы ўдзельнічалі неаднаразова ў раённых, абласных і нават рэспубліканскіх навукова-практычных канферэнцыях.
Калі пачалася сталая праца па спецыяльнасці, то старалася паказаць сябе не строгім настаўнікам, а патрабавальным прафесіяналам. Нават маючы за плячыма больш чым 20-гадовы педагагічны вопыт, усё яшчы перажываю за кожную адзнаку, пастаўленую вучню: ці справядліва яго ацаніла, ці дала магчымасць раскрыцца па максімуме? А з іншага боку, я – мабільны і актыўны педагог, які прыслухоўваецца да сваіх вучняў, да іх настрою і жаданняў.
І
© 2016, Драница Надежда Васильевна 285