СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Інсцэніроўка “Заручыны Ганны”

Нажмите, чтобы узнать подробности

Чарнушка абняў дачку і, квола хліпнуўшы, сказаў:

- Дай Божа табе!.

Услед за ім расчулена хліпнула мачыха, шмарганула носам.

- Ідзі, чакаюць!.

Ледзь яны ўвайшлі ў хату, Сарока ўскочыла, закруцілася, засакатала:

- А, прыйшла гуска! Даждаўся гусачок малады - час залаты! Круціў галоўкай, гусачку выглядаў, баяцца пачаў - няма і няма! А яна от, паявілася - хата засвяцілася!

- Не ждалі, - сказала мачыха. - Ганначка акурат буракі брала.

Сарока абышла, абгледзела, абмацала вочкамі Ганну з усіх бакоў, падалася к сталу, за якім сядзелі Яўхім, стары Глушак і чорны, зарослы, як лясун, Пракоп.

- Не ждалі, значыць? Не зналі, не гадалі, з якога боку гусачок прыйдзе па гуску-дружку! З якога боку прыплыве шчасце-багацце! А яно от - не з-за поля далёкаго, не з-за лесу высокаго, са свайго сяла. Прыйшоў малады хлапец - добры купец!.

Сарока, сыплючы словамі, страляла вочкамі то на аднаго, то на другога, а найчасцей на старога Глушака, як бы чакала ўхвалы свайму красамоўству, свайму спрыту. Але Глушак, здавалася, не чуў і не бачыў яе - маўклівы, затоены, стары Корч праз акуляры з вяровачкай, зачэпленай за вуха замест дужкі, важка разглядваў Ганну.

Ганне ад яго ўпартага, незразумелага позірку было няёмка.

- Ваш тавар, наш купец! - прабурчаў Пракоп, абводзячы панурымі вачыма з-пад чорна навіслых броў пірог і пляшку, якія ўжо былі на стале.

- Купец - усім купцам купец! Сам малады, чуб залаты, дабра поўныя клеці - лепшы на ўсім свеце.

- Купца не ганім, - сказаў бацька. - Толькі - дзеўка гадамі шчэ не ў пары!. Пагуляць бы шчэ трэба!.

- Э, што з той гульбы!. Ад гульбы конь псуецца, так і дзеўка!.

- Семнаццаць гадкоў усяго!.

- Самы час, самы лепшы квас! А то - пераспее, закісне, стане ўсім ненавісна! Стане, як тая макуха, - будзе векавуха! Шкадаваць будзе - бацьку, матку клясці, што не далі замуж пайсці! Жаніх бо які: што ўродай, што славай, што красой, што справай!.

- Наша таксама - дзякуй Богу! - уступіўся за Ганну бацька.

- І старанная, і разумная, і слухмяная, - адразу падтрымала. яго мачыха. - І з твару - другую такую пашукаць! Хай хоць хто скажа: нічым не абдзяліў Божа!

- А Яўхім - хіба, сказаць, не першы хлопец на ўсе Курані? І да ўсяго - дастатак! Пойдзе каторая - не нахваліцца на долю, і паесць, і пап'е ўволю!

- Наша, канешне, не багатая. - адгукнуўся быў бацька, але мачыха не дала яму дагаварыць, кінулася сама ў наступ:

- Небагатая, затое - з рукамі! Лішнім ротам не будзе! Як каторая з поўнай скрыняй! І зварыць, і спячэ, і сарочку чалавеку пашые! І свінча, і дзіця дагледзіць! Вішчаць ад голаду не будуць!.

- Дай Бог, бо ў нашага купца - дабра без канца! І свінні, і парасяты, і авечкі, і ягняты, і гумно, і клець - абы паспець!.

- Чаго тут мянціць попусту! - уступіў стары Глушак, нецярпліва, скрыпуча. - Знаем усё, і мы, і яны, - не далёкія. Адным словам - пірог бярэце?

Стары павёў акулярамі на мачыху, на бацьку, Ганны не запытаўся.

Мачыха памаўчала для прыліку трохі, як бы разважаючы.

- Ды мы што ж?. Мы не супроціў, калі яно ўжэ на тое. Ганначко, пакланіся ўжэ сватам, вазьмі пірага.

28.08.2018 00:21


Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!