СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ
Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно
Скидки до 50 % на комплекты
только до
Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой
Организационный момент
Проверка знаний
Объяснение материала
Закрепление изученного
Итоги урока
Міжнародны дзень роднай мовы 21 лютага был абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА ў 1999 годзе. Дні роднай мовы ў Беларусі пачалі ладзіцца з 2009 года.
Мова павiнна жыць
Абмялела рака, стала вузкаю.
Ды ўсё роўна яна бяжыць.
Так і мова мая беларуская
Яна ёсць і павінна быць.
Няхай кажуць: забытая, кволая,
І паўсюль яна не гучыць.
Але ж мы дзяржава з моваю,
Таму мова павінна жыць.
Як рамонкі і сінь васільковую
Заплятаюць дзяўчаткі ў вянкі.
Так і я беларускімі словамі
Свае думкі сплятаю ў радкі.
Вадой, кажуць, каменне точыцца.
Асфальт парастак можа прабіць.
Таму вельмі мне верыць хочацца,
Што заўжды будзе мова жыць.
Мы, нашчадкі Купалы і Коласа,
Багдановіча і Крапівы,
Зберагчы нашу спадчыну здолеем.
Ты жыві, наша мова, жыві.
Ты народа душа карані і аснова,
Ты як песня, як лёс, як вясна.
Беларуская родная бацькава мова,
Ты, на свеце як маці адна.
Як крынічка, як дожджык вясновы,
Шчасце, вера, каханне, спакой.
Беларускае роднае матчына слова,
Ты ляці над краінай маёй.
Ты народа душа карані і аснова,
Ты як песня, як лёс, як вясна.
Беларуская родная матчына мова,
Ты, на свеце як маці адна.
Як крынічка, як дожджык вясновы,
Шчасце, вера, каханне, спакой.
Беларускае роднае бацькава слова,
Ты ляці над краінай маёй.
Словы: Людміла Запрудская
Музыка: Віталь Карпанаў
© 2025, Козодоева Ольга Алексеевна 182