СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Нязграбны, як конь на дрэве

Нажмите, чтобы узнать подробности

Сярод усіх жывёл беларуская ментальнасць найбольшую ласку мела да каня. Спрадвеку конь для беларуса - гэта верны памочнік, увасабленне сілы, здароўя і плоднасці, сімвал удачы і дабрабыту. Выява конскай галавы на страсе засцерагала жытло ад бяды, а падкоўка над дзвярыма забяспечвала шчасцем. Абавязковай была прысутнасць каня ў болшасці свят: яго "вадзілі" на Каляды, на ім скакалі праз купальскае вогнішча, з яго дапамогай варажылі. Меў наш конік і ўласнае свята - Вялеса-Аўласа, калі косю песцілі і ладзілі яму адмысловую бяседу.

Конь быў неад'емнай часткай беларускага жыцця - і сялянскага, і магнацкага. Добры конь быў за гонар для гаспадара. Коней гадавалі і вучылі амаль у кожным маёнтку. Нездарма і першая ў Еўропе кніга па майстэрству конегадоўлі ("Гіпіка") была створана Крыштафам Дарагастайскім, дзяржаўным дзеячам ВКЛ, менавіта тут, у Беларусі.

Але не былі б беларусы самі сабою, калі б нават з такой самавітай жывёліны не пакпілі. Вынайшла народная фантазія месца, дзе нават шляхетны конь выглядае нягегла - на дрэве! Менавіта так выглядае якісьці недарэка ад прыроды ці небарака па ўласнай неахайнасці. Усцягнуў на сябе тое, што табе не пасуе, апратку ці залішне адказнасці, то ў народзе са смакам ды гумарам так і зазначаць: нязграбны, як конь на дрэве.

07.06.2023 09:27