СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Прэзентацыя: эфект і эфектыўнасць

Нажмите, чтобы узнать подробности

Паважаныя калегі! Яшчэ Джон Дзьюі сказаў: “Калі мы будзем вучыць сёння так, як вучылі ўчора, то мы ўкрадзём у нашых дзяцей заўтра”. Бо, сапраўды, тыя методыкі, якія выкарыстоўваліся раней, сёння не спрацоўваюць, не цікавыя, не аптымальныя… А што цікавіць нашых дзяцей сёння? “Камп’ютары!” – скажаце вы і будзеце мець рацыю. А каб стварыць рэальныя ўмовы для больш поўнага раскрыцця магчымасцей вучняў у навучальным працэсе, трэба прымяняць прагрэсіўныя інфармацыйныя тэхналогіі. Удачнымі і запатрабаванымі на сёняшні дзень з’яўляюцца мультымедыйныя прэзентацыі. Гэта не толькі зручны і эфектны спосаб для ўвядзення новага матэрыялу, але і эфектыўны, таму што запамінанне праходзіць адразу некалькімі спосабамі:

  • візуальным: прыгажосць і яркасць малюнкаў, схемы і табліцы, якія з’яўляюцца на экране прыцягваюць увагу;
  • аудыяльным: магчымасць гукавога суправаджэння дае станоўчы вынік і
  • кінестэтычным: пры дапамозе асацыяцый, якія ўзнікаюць ад пачутага і ўбачанага.

Прэзентацыі можна выкарыстоваць на любым этапе ўрока, але найбольшы эфект атрымліваецца

  • пры ўвядзенні новага лексічнага і граматычнага матэрыялу,
  • пры пры знаёмстве з краінамі вывучаемай мовы, традыцыямі і звычаямі народаў.

Асаблівую цікавасць вызывае ўжыванне аўтэнтычнага матэрыялу. Так, у 4 класе пры вывучэнні тэмы “Дзень нараджэння” я паказваю вучням фатаграфіі з каментарыямі і песнямі святкавання дня нараджэння ў Германіі. Дзецям так спадабалася, што яны адразу сказалі: “А давайце вывучым гэтую песню напамяць”. У 5 класе пры вывучэнні тэмы “Вёска” таксама паказваю аўтэнтычныя фатаграфіі выгляду вёскі ў Германіі. Вучні зацікавіліся вырошчваннем садоў, раслінамі, якія не растуць у нашай мясцовасці і, ўвогуле, выглядам нямецкай вёскі. А хатняе заданне – скласці паведамленне пра сваю вёску не вызвала цяжкасцей, некаторыя пахваліліся, што не рыхтаваліся ў хаце, а добра адказалі на ўроку.

Трэба адзначыць і важнасць прымянення камп’ютара пры навучанні чытанню на пачатковым этапе. Эфектыўна прымяненне такіх практыкаванняў як:

  • Прачытай літару і назаві словы на гэтую літару,
  • Прачытай словы, у якіх ёсць літара …
  • Складзі слова,
  • Падбяры малюнак да слова,
  • Якія словы тут схаваны?
  • Знайдзі словы па тэме…
  • Разгадай крассворд.
  • Якія словы тут лішнія?

У старэйшых класах гэта ўжо іншыя заданні, бо і мэта іншая. Найбольш папулярныя – размяшчэнне незнаёмых слоў, пытанняў, ілюстрацый …

На этапе кантролю добра выкарыстаць праграму «Hot Potatoes» и «Знак». Камп’ютар выстаўляе адзнакі і, калі яны не падабаюцца, то ў вучняў ёсць магчымасць задумацца і прыкласці намаганні каб выправіць.

Адзначыўшы станочыя рысы камп’ютара трэба нагадаць, што ніякія электронныя тэхналогіі не заменяць на ўроку настаўніка ў якасці вобраза для пераймання вымаўлення. Няма альтэрнатывы працы ў парах і ў групах пры навучанні зносінам у вучэбна-маўленчых сітуацыях. Абудзіць эмоцыі, зазірнуць у душу дзіцяці зможа толькі настаўнік. Радасць творчасці, радасць вучыць і вучыцца - гэта могуць даць адзін аднаму толькі настаўнік і яго вучні. Толькі настаўнік сваім асабістым абаяннем і высокім прафесіяналізмам зможа стварыць на ўроку псіхалагічна камфортную абстаноўку. Біл Гейтс з гэтай нагоды сказаў наступную фразу: «Усе камп’ютары ў свеце нічога не зменяць без наяўнасці захопленых навучэнцаў, знаючых і адданых сваёй справе настаўнікаў, неабыякавых і дасведчаных бацькоў, а таксама грамадства, у якім падкрэсліваецца каштоўнасць навучання на працягу ўсяго жыцця». Буду рада, калі Вы падзеліцеся сваёй думкай на гэты конт.

09.01.2015 00:33


Рекомендуем курсы ПК и ПП