СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Роднае слова

Нажмите, чтобы узнать подробности

Роднае слова

Роднае слова. Яно ўваходзіць у наша жыццё з вуснаў маці яшчэ ў маленстве. У ціхім журчанні матчыных песень - калыханак, у яе пяшчотных ласках мы пачынаем улоўліваць яго своеасаблівыя формы і гучанне.

Потым у бесклапотным дзяцінстве яно ўводзіць нас у дзівосны навакольны свет. Як чароўны ключ, адкрывае нам роднае слова разнастайныя цуды і таямніцы жыцця, уносіць нас у захапляючую далячынь падзей у бабульчыных казках і легендах.

Затым у школе мы сустракаемся з ім на старонках кніг. Клапатлівыя настаўнікі расчыняюць перад намі дзверы ў гэтае бяскрайняе мора родных слоў. Па яго прасторах мы накіроўваемся ў далёкія вандраванні. Перад намі паўстае наша вялікая краіна. Мы чуем шум яе гарадоў, магутны гул нашых фабрык, заводаў і электрастанцый. За бясконцымі шарэнгамі родных слоў у кнігах перад нашым зрокам праходзіць уся зямля, яе разнастайная прырода, яе шматвяковая гісторыя, розныя народы, іх звычаі і лёс.

Пасля мы забіраемся ў бяздонныя глыбіні гэтага мора слоў, адкрываючы там багацейшыя скарбніцы думак нашага народа, яго культуры.

Незвычайнае хараство і зладжанасць чуецца нам у гучанні роднага слова. Яно то ласкавае і пяшчотнае, як подых летняга ветру, то шырокае і плаўнае, як далячынь палёў і азёрныя блакіты, то звонкае і пералівістае, як празрыстыя крыніцы і песні птушак, то суровае і грознае, як навальнічныя хмары.

А. Крывіцкі

03.05.2019 23:12


Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!