СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Сказы з адасобленымі дапаўненнямі

Нажмите, чтобы узнать подробности

Тэма: Сказы з адасобленымі дапаўненнямі, знакі прыпынку ў іх

Мэта: асэнсаванне вучнямі прычын, умоў і сродкаў адасаблення дапаўненняў у сказе

Задачы:

  • Стварыць умовы для асэнсаванне вучнямі прычын, умоў і сродкаў адасаблення дапаўненняў у сказе;
  • Садзейнічаць развіццю ўменняў вызначаць адасобленыя дапаўненні, расстаўляць знакі прыпынку;
  • выхоўваць паважлівае стаўленне да беларускай мовы і гісторыі Беларусі.

Ход урока

СЛАЙД 1

  1. Арганізацыйны момант.
  2. Праверка д/з: а) практыкаванне____________

Б) самастойная работа на картках па тэме “Адасобленыя азначэнні”

Варыянт 1

Расставіць знакі прыпынку, падкрэсліць азначэнні, пазначыць галоўнае слова.

1.На дварэ імжыць восеньскі дождж халодны і нудны. 2. Ахінутыя інеем прыгіналіся да самай зямлі кусты маліны і парэчак. 3.Захопленыя сваім заняткам мы нават і не заўважылі, як сонца схілілася да самага лесу.4. І тут Сцёпку прыйшла ў галаву смелая думка прыстроіцца як-небудзь на поезд і ехаць ў далёкі свет. 5. Задаволеная сваім жартам бабка доўга смяецца разам з тым, хто яе слухае. 6. Радасная і шчаслівая яна кінулася на шыю маці. 7. Вёска стаяла паміж балота парослага густой лазою і алешнікам. 8. У Ганусі было жаданне закрычаць на ўсю моц ад радасці. 9.Усыпаная белым цветам груша расла каля хаты.10. Пажаўцелы плыве бярозавы лісток у далёкі свет.

Варыянт 2

Расставіць знакі прыпынку, падкрэсліць азначэнні, пазначыць галоўнае слова.

1.Задаволеныя першым днём заняткаў мы разыходзіліся па хатах.2.Схаваўся месяц, заснулі палі прыбітыя дажджом.3. Лясок нечакана расступіўся - і вачам адкрылася прыціснутая да чарналесся меліярацыйным каналам паляна.4.Сцёпку прыйшла ў галаву смелая думка пабачыцца з Аленкай. 5.Дзіцячыя вочы жывыя і рухавыя весела пазіралі на мяне.6. Пафарбаваныя марозам заснулі ціхія бярозы ўночы пад акном. 7.Атуленая кустамі паляна была ўся ўсыпана верасам.8. Хата акуратная ашаляваная накрытая шыферам стаяла ўздоўж вуліцы 9. Пад вербалозам быў убіты ў зямлю альховы калок і на яго надзеты карэц зроблены з бяросты старым пастухом Нічыпарам. 10.Стомлены лапатлівай гаворкаю Антон маўчыць.

3. Этап падрыхтоўкі да актыўнай вучэбна-пазнавальнай дзейнасці на асноўным этапе ўрока і паўтарэнне набытых ведаў, а таксама сфарміраваных уменняў і навыкаў.

Слова настаўніка:

- Тэма сённяшняга ўрока - сказы з адасобленымі дапаўненнямі, знакі прыпынку ў іх. Запішыце дату і тэму ў сшыткі.

- Як вы лічыце, навошта нам знаёміцца з гэтай тэмай? (Адказы вучняў)

СЛАЙД 2 (мэта)

- Давайце паспрабуем разам сфармуляваць задачы ўрока. Правільна, у канцы ўрока вы будзеце ведаць, як правільна расставіць знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі дапаўненнямі, умець прымяняць гэтае правіла на практыцы.

- Нагадайце, калі ласка, што такое адасабленне? (сэнсавае і інтанацыйнае выдзяленне даданых членаў сказа, якія змяшчаюць дадатковыя паведамленні).

СЛАЙД 3 (адасабленне)

- Акрамя таго, адасабленне - гэта цікавая сінтаксічная з’ява, якая здольна ўзбагаціць мову, зрабіць яе надзвычай разнастайнай і прыгожай. Прапаную вам працу з тэкстам, дзе неабходна паставіць знакі прыпынку, растлумачыць іх, вызначыць стыль і тып мовы. Але перад тым, як пазнаёміцца з гэтым тэкстам, папрашу вас адказаць на пытанне: што яднае беларускую мову з нашай гісторыяй?

(Мову, як і сваю гісторыю, трэба спазнаваць да скону дзён. Як і мову, гісторыю сваёй краіны нельга аддаваць на забыццё).

А называецца наш тэкст “Музей чалавецтва”.

СЛАЙД 4

Музей чалавецтва

Дзве вежы старога замка ўцалелі ў прынёманскім Навагрудку. Невядома, ці будаваў гэты замак Міндоўг, заснавальнік пераноснай, паводле тагачаснага звычаю, сталіцы. Навагрудскі замак зруйнаваны ў васямнаццатым стагоддзі быў пабудаваны з чырвонай цэглы і вялізнага камення. Адна вежа вернутая да Кавальскай вуліцы здзіўляе сваёй непаўторнай сілай.

Тая зямля асабліва ваколіца правага ўзбярэжжа Нёмана якая месціцца між яго рэчышчам і балотамі Палесся, належыць да самых урадлівых у Еўропе. Пад Навагрудкам апрача цудоўных урадлівых глеб назіраецца яшчэ адна арыгінальная з’ява – як бы дзве стадыі пары года адначасова. Паўночныя схілы пакрыты яшчэ снегам, а паўднёвыя зелянеюць абуджанымі ад зімовага сну азімінамі.

(Паводле В. Каратынскага).

(Лісты з надрукаваным тэкстам “Музей чалавецтва” пажадана, каб былі ў кожнага вучня).

- Прачытайце, калі ласка, першы абзац тэксту. Які тып адасаблення сустракаецца ў гэтай частцы тэксту? (Адасобленае азначэнне і адасоблены прыдатак). Сфармулюйце правілы адасаблення азначэнняў і прыдаткаў у сучаснай беларускай мове.

4. Этап набыцця новых ведаў.

А зараз давайце звернемся да дапаўнення. Прачытайце ўважліва правіла на с. 237-238, на аснове якога мы запоўнім кластар.

Вучні робяць тэарэтычныя нататкі ў канспект.

Дапаўненне

Адасабляецца Не адасабляецца

Адасобленыя дапаўненні выражаюцца спалучэннямі назоўнікаў або займеннікаў у форме ўскосных склонаў з прыназоўнікамі апрача, акрамя, замест., за выключэннем і інш. У сказе такія дапаўненні паясняюць змест выказніка ці іншых членаў, таму іх называюць удакладняльнымі. Адасабляюцца і ўдакладняльныя спалучэнні са словамі асабліва, нават, пераважна, напрыклад, у тым ліку і інш., якія маюць дадатковае адценне ўзмацняльнасці. Усе, у тым ліку настаўніца, вырашылі паехаць на экскурсію.

Знайдзіце ў нашым тэксце сказы з адасобленымі дапаўненнямі, выпішыце іх у сшыткі, расстаўце знакі прыпынку, зрабіце сінтаксічны разбор.

Да дошкі – 1 вучань.

5. Этап замацавання набытых ведаў, уменняў і навыкаў.

Пр. 349 (па 2 сказы на рад)

ФІЗКУЛЬТХВІЛІНКА

Давайце дацягнемся да блакітнага неба…

Станем галінкамі моцнага дрэва.

І прабяжым па гасцінцы знаѐмым.

Разам паслухаем шэлест лістоты

Позіркам родны абшар абвядзѐм.

А потым уважліва ўдаль паглядзім

І роднай зямлі паклон аддадзім.

Работа ў парах на картках

Картка. Выпішыце сказы, у якіх выдзеленыя члены сказа адасабляюцца коскамі. Пастаўце знакі прыпынку, патлумачце прычыны адасаблення.

1. Амаль усе нашы азёры асабліва на поўначы Беларусі падараваў нам ледавік.

2. Паўтарэнне гісторыі нават самай бліскучай азначае тое, што народ гэты не мае сваіх ідэалаў у будучым.

3. Калісьці Мінск быў падобны да Венецыі. Толькі замест каналаў праз яго цякла рака.

4. Акрамя рыбы ў рэчцы было багата ракаў.

5. Некаторыя вуліцы асабліва на ўскраінах не былі заасфальтаваны.

6. Дзеці нават зімой не любяць сядзець у хатах.

7. Акрамя водару кветак у пакоі стаяў яшчэ ледзь улоўны пах духоў.

8. Вада з возеры пацямнела і стала нібы гусцейшая асабліва ля супрацьлеглага берага.

9. У кожнага чалавека нават самага смелага ёсць пачуццё страху.

10. У той час нават у багатым на сады Прыдняпроўі пры кожнай хаце было не больш як два-тры дрэвы.

(Адказ: 1, 2, 5,7,8, 9)

Творчае заданне

СЛАЙД 5

Складзіце два сказы з адным са слоў асабліва, нават, пераважна, каб у першым сказе слова мела ўдакладняльнае значэнне і адасаблялася, а ў другім - не мела ўдакладняльнага значэння (выконвала ролю часціцы).

Тэст. Адзначце нумары сказаў, у якіх ёсць адасобленыя дапаўненні.

1. Алена замест маці навяла парадак у хаце.

2. Гасцей сабралася чалавек пятнаццаць пераважна саслужыўцы гаспадара.

3. Асабліва я не ганюся за сучаснай модай.

4. Ніхто нават вецер не кранае галін яблынь і груш у белай квецені.

5. Вярба асабліва яе вецце шырока выкарыстоўвалася ў народным побыце.

6. Я нават адрас яе не помню.

(Адказы: 2, 4, 5). Ключ на слайдзе.

СЛАЙД 6 (ключ)

7. Падвядзенне вынікаў урока

Вось і падыходзіць да завяршэння наш урок. Урок праляцеў хутка, але я веру, што ён нікога не пакінуў абыякавым. Няхай у кожнага з вас застануцца ў душы прыемныя ўспаміны аб сённяшнім уроку і вялікае жаданне вывучаць родную мову.

8. Рэфлексія.

- Як вы лічыце, ці справіліся вы з задачамі, пастаўленымі ў пачатку ўрока?

- Якія пытанні ўзніклі ў вас?

За работу на ўроку адзнакай 9 я хачу адзначыць наступных вучняў… Вы малайцы. Дзякуй вам за працу.

І самае апошняе, што вы зробіце, запоўніце ліст самаадчування.

9. Дамашняе заданне. Вывучыць параграф і канспект, складзены на ўроку. Прыдумаць ці выпісаць з адпаведнай літаратуры 6 сказаў з адасобленымі дапаўненнямі на тэму “Гісторыя маёй краіны, назва якой Беларусь”, зрабіць сінтаксічны разбор гэтых сказаў

Параграф 42, пр. 350

Сказы з адасобленымі дапаўненнямі

  1. Праца з тэкстам

Музей чалавецтва

Дзве вежы старога замка ўцалелі ў прынёманскім Навагрудку. Невядома, ці будаваў гэты замак Міндоўг, заснавальнік пераноснай, паводле тагачаснага звычаю, сталіцы. Навагрудскі замак зруйнаваны ў васямнаццатым стагоддзі быў пабудаваны з чырвонай цэглы і вялізнага камення. Адна вежа вернутая да Кавальскай вуліцы здзіўляе сваёй непаўторнай сілай.

Тая зямля асабліва ваколіца правага ўзбярэжжа Нёмана якая месціцца між яго рэчышчам і балотамі Палесся, належыць да самых урадлівых у Еўропе. Пад Навагрудкам апрача цудоўных урадлівых глеб назіраецца яшчэ адна арыгінальная з’ява – як бы дзве стадыі пары года адначасова. Паўночныя схілы пакрыты яшчэ снегам, а паўднёвыя зелянеюць абуджанымі ад зімовага сну азімінамі.

(Паводле В. Каратынскага).

2. Выпішыце сказы, у якіх выдзеленыя члены сказа адасабляюцца коскамі. Пастаўце знакі прыпынку, патлумачце прычыны адасаблення.

1. Амаль усе нашы азёры асабліва на поўначы Беларусі падараваў нам ледавік.

2. Паўтарэнне гісторыі нават самай бліскучай азначае тое, што народ гэты не мае сваіх ідэалаў у будучым.

3. Калісьці Мінск быў падобны да Венецыі. Толькі замест каналаў праз яго цякла рака.

4. Акрамя рыбы ў рэчцы было багата ракаў.

5. Некаторыя вуліцы асабліва на ўскраінах не былі заасфальтаваны.

6. Дзеці нават зімой не любяць сядзець у хатах.

7. Акрамя водару кветак у пакоі стаяў яшчэ ледзь улоўны пах духоў.

8. Вада з возеры пацямнела і стала нібы гусцейшая асабліва ля супрацьлеглага берага.

9. У кожнага чалавека нават самага смелага ёсць пачуццё страху.

10. У той час нават у багатым на сады Прыдняпроўі пры кожнай хаце было не больш як два-тры дрэвы.

3. Тэст. Адзначце нумары сказаў, у якіх ёсць адасобленыя дапаўненні.

1. Алена замест маці навяла парадак у хаце.

2. Гасцей сабралася чалавек пятнаццаць пераважна саслужыўцы гаспадара.

3. Асабліва я не ганюся за сучаснай модай.

4. Ніхто нават вецер не кранае галін яблынь і груш у белай квецені.

5. Вярба асабліва яе вецце шырока выкарыстоўвалася ў народным побыце.

6. Я нават адрас яе не помню.

Сказы з адасобленымі дапаўненнямі

  1. Праца з тэкстам

Музей чалавецтва

Дзве вежы старога замка ўцалелі ў прынёманскім Навагрудку. Невядома, ці будаваў гэты замак Міндоўг, заснавальнік пераноснай, паводле тагачаснага звычаю, сталіцы. Навагрудскі замак зруйнаваны ў васямнаццатым стагоддзі быў пабудаваны з чырвонай цэглы і вялізнага камення. Адна вежа вернутая да Кавальскай вуліцы здзіўляе сваёй непаўторнай сілай.

Тая зямля асабліва ваколіца правага ўзбярэжжа Нёмана якая месціцца між яго рэчышчам і балотамі Палесся, належыць да самых урадлівых у Еўропе. Пад Навагрудкам апрача цудоўных урадлівых глеб назіраецца яшчэ адна арыгінальная з’ява – як бы дзве стадыі пары года адначасова. Паўночныя схілы пакрыты яшчэ снегам, а паўднёвыя зелянеюць абуджанымі ад зімовага сну азімінамі.

(Паводле В. Каратынскага).

2. Выпішыце сказы, у якіх выдзеленыя члены сказа адасабляюцца коскамі. Пастаўце знакі прыпынку, патлумачце прычыны адасаблення.

1. Амаль усе нашы азёры асабліва на поўначы Беларусі падараваў нам ледавік.

2. Паўтарэнне гісторыі нават самай бліскучай азначае тое, што народ гэты не мае сваіх ідэалаў у будучым.

3. Калісьці Мінск быў падобны да Венецыі. Толькі замест каналаў праз яго цякла рака.

4. Акрамя рыбы ў рэчцы было багата ракаў.

5. Некаторыя вуліцы асабліва на ўскраінах не былі заасфальтаваны.

6. Дзеці нават зімой не любяць сядзець у хатах.

7. Акрамя водару кветак у пакоі стаяў яшчэ ледзь улоўны пах духоў.

8. Вада з возеры пацямнела і стала нібы гусцейшая асабліва ля супрацьлеглага берага.

9. У кожнага чалавека нават самага смелага ёсць пачуццё страху.

10. У той час нават у багатым на сады Прыдняпроўі пры кожнай хаце было не больш як два-тры дрэвы.

3. Тэст. Адзначце нумары сказаў, у якіх ёсць адасобленыя дапаўненні.

1. Алена замест маці навяла парадак у хаце.

2. Гасцей сабралася чалавек пятнаццаць пераважна саслужыўцы гаспадара.

3. Асабліва я не ганюся за сучаснай модай.

4. Ніхто нават вецер не кранае галін яблынь і груш у белай квецені.

5. Вярба асабліва яе вецце шырока выкарыстоўвалася ў народным побыце.

6. Я нават адрас яе не помню.

24.11.2021 20:25


Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!