СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ
Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно
Скидки до 50 % на комплекты
только до
Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой
Организационный момент
Проверка знаний
Объяснение материала
Закрепление изученного
Итоги урока
Алімпіядныя заданні для 10 класа. Комплексная работа. Водгук. Ключы.
Заданне 1. Запішыце тэкст: 1) падзяляючы яго на абзацы; 2) устаўляючы прапушчаныя знакі прыпынку; 3) замяняючы апісальныя назвы, змешчаныя ў дужках, аднаслоўнымі адпаведнікамі.
Клянуся жыццём так жанчына з партрэта мне і сказала і хоць я ненавіджу (тых, хто належыць да арыстакратыі) я зразумеў перад гэтым партрэтам якая гэта страшная штука “род” якую пячаць ён накладае на (людзей будучых пакаленняў) які цяжар старых грахоў і выраджэння кладзецца на іхнія плечы. І яшчэ я зразумеў якія незлічоныя дзесяцігоддзі праляцелі над зямлёю з тых часоў калі гэта жанчына сядзела перад (мастаком, які займаецца жывапісам). Дзе яны зараз усе гэтыя людзі з гарачай крывёю і (вельмі страснымі, гарачымі) жаданнямі колькі стагоддзяў прагрукацела па іх (якія згнілі, ператварыўшыся ў труху) касцях? Я адчуваў як вецер гэтых стагоддзяў праляцеў за маёй спінаю і ўзняў валасы на маёй галаве. І яшчэ я адчуў што ў гэтым доме стаіць холад жахлівы холад, якога не выгнаць нават (пакаёвымі печамі малой цеплаёмкасці з адкрытай шырокай топкай пры падлозе) што гараць дзень і ноч. Заданне 2. Патлумачце, на падставе чаго ажыццявілі абзацаванне тэксту задання 1: а) назвы мастацкіх фігур, іх тлумачэнне; б) моўныя прыёмы.
Заданне 3. Выпішыце са сказаў фразеалагізмы і патлумачце іх сэнс. 1. Ад нечаканасці і такога адкрытага курэння фіміяму я ледзь не з’ехала пад трыбуну, што стаяла побач (В. Паўлава). 2. Адшчыраваў пчаліным звонам ліпень, і жнівень вырай на крыло падняў (С. Законнікаў). 3 Некаторыя нашы паэты, відаць, хочуць дамагчыся сабе лёгкага жыцця, калі вымагаюць сабе пахвал, сустракаюць у штыкі нават прыватныя заўвагі («ЛіМ»). 4. Калі ўжо жыць, дык — з музыкай, і паміраць — з музыкай, каб ворагам не па сабе стала (І. Новікаў). 5. На што ўжо Круглоў з мухамі ў носе, а супраць Сцяпана ці на яго што — не, ніколі! (М. Гіль) 1)
2)
3). Заданне 4. Вызначце, да якіх сказаў па структуры адносяцца прыказкі і прымаўкі. Запішыце, чым выражаны галоўныя члены сказа ў гэтых парэміях.
Прыказка (прымаўка) Структура і тып сказа Галоўныя члены сказа і спосабы іх выражэння 1. Дайду да свайго роду хоць праз воду. 2. З разумнымі дзеткамі і без грошай хораша. 3. Мяне ў тваіх гадах у мяшку не злавілі б!
Прыказка (прымаўка) Структура і тып сказа Галоўныя члены сказа і спосабы іх выражэння 4. Прыяцеля пазнаеш у няшчасці. 5. Нашаму цяляці давялося ваўка спаймаці. 6. Цюцька з каралеўскай псярні.
Заданне 5. Лес — гэта прастора, зарослая дрэвамі. Ён бывае розным. Устанавіце суадносіны паміж тэрмінамі і тлумачэннямі гэтых тэрмінаў.
А___Б___В___Г___Д___
А) карабельны лес (бор) — 1) крывы, каржакаваты лес, непрыдатны для ўзвядзення будынкаў; Б) нестраявы лес — 2) хваёвы лес; В) будулéц — 3) лісцевы лес; Г) чорны лес — 4) лес з высокіх мачтавых дрэў; Д) чырвоны лес – 5) высокі стройны лес, прыдатны для ўзвядзення будынкаў.
Заданне 6. Вызначце марфалагічныя памылкі ў фразеалагізмах (ФА) і запішыце нарматыўныя варыянты.
ФА з марфалагічнай памылкай Нарматыўная ФА Значэнне ФА Як у цёмным лясу ‘не разумець, не разбірацца ў чым-н.’ Бачыць на тры сажня пад зямлёю ‘вызначацца вялікай нраніклівасцю, празорлівасцю’ Баяцца ўласнай цені ‘трымацца занадта асцярожна, вельмі палахліва.’ Бура в шклянке вады ‘шум, спрэчка за нявартую ўвагі дробязь.’ Валтасарын баль ‘вясёлае, легкадумнае існаванне каго-н. у бядотную для іншых часіну’.
Заданне 7. Вызначце значэнне першага сказа і патлумачце свой выбар:
Бакеншчыка домік. Флюгер. Мачты. Бераг — мацярык каля вады. Пакуль сэрца будзе чуць і бачыць, ногі самі прывядуць сюды. В. Ярац
Заданне 8. Калі пры змяненні прозвішчаў адбываецца чаргаванне зычных гукаў, абазначаных падкрэсленымі літарамі, пастаўце лічбу 1, калі не адбываецца, — 2.
Пятро Васючэнка Васіль Быкаў Андрэй Мрый Іван Мележ Ірына Варабей Марыя Сазонава Цішка Гартны Лукаш Калюга Вера Вярба Зінаіда Дудзюк Хрысціна Лялько Аляксандр Друзь
Заданне 9. Запішыце, чаму жанр гісторыка-літаратурных твораў, дзе падзеі апісваліся па гадах, называюць тэрмінам летапіс? Назавіце пяць вядомых вам беларускіх летапісаў.
Заданне 10. Прыгадайце і запішыце чатыры асноўныя рысы стылю У. Дубоўкі.
1) 2) 3)
Заданні 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Усяго Балы
Тэкст для водгуку Х клас
Я не ганю землі чужыя…
Я не ганю землі чужыя, — Хай іх сонца не абміне. Толькі дзе б за морам ні жыў я, Беларусь мая снілася мне.
Так карцела — сляза закіпала, — Каб да сэрца хаця б здалёк Прыплывалі жалейка Купалы, Багдановічаў васілёк.
Гэта ўсё, безумоўна, не нова. А ці трэба, каб новым было Поле бацькава, матчына мова І над хатай буслова жытло?
Хіба душы свае не лечым Ад бяздомных бядот і згрызот Самым простым і самым вечным, Што пранёс праз вякі народ?
І якія б шляхі ні схадзіў я, Кліча полацкая сенажаць. А калі не спяваць аб Радзіме, Дык навошта наогул спяваць? Генадзь Бураўкін
Даведкі да комплекснай работы. 10 клас. Заданні 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Усяго Балы 9 5 5 6 2,5 2,5 5 6 6 4 51
Заўвага. За кожную дапушчаную памылку знімаецца 0,25 б. Заданне 1. Максімальны бал — 9 (2 балы за правільны падзел на абзацы (0,5 бала за адзін абзац); 4 балы за правільную пастаноўку знакаў прыпынку (за кожны непастаўлены знак або няправільны здымаецца 0,5 бала); 3 балы за правільныя аднаслоўныя адпаведнікі (0,5 бала за адно слова). Клянуся жыццём, так жанчына з партрэта мне і сказала, і хоць я ненавіджу арыстакратаў — я зразумеў перад гэтым партрэтам, якая гэта страшная штука “род”, якую пячаць ён накладае на нашчадкаў, які цяжар старых грахоў і выраджэння кладзецца на іхнія плечы. І яшчэ я зразумеў, якія незлічоныя дзесяцігоддзі праляцелі над зямлёю з тых часоў, калі гэта жанчына сядзела перад жывапісцам. Дзе яны зараз, усе гэтыя людзі з гарачай крывёю і палкімі жаданнямі, колькі стагоддзяў прагрукацела па іх спарахнелых касцях? Я адчуваў, як вецер гэтых стагоддзяў праляцеў за маёй спінаю і ўзняў валасы на маёй галаве. І яшчэ я адчуў, што ў гэтым доме стаіць холад, жахлівы холад, якога не выгнаць нават камінамі, што гараць дзень і ноч. У. Караткевіч Заданне 2. Максімальны бал — 5. Назва мастацкай фігуры або моўнага прыёму Тлумачэнне назвы Прыклад-доказ з апорай на тэкст Градацыя паслядоўнасць, паступовасць у размяшчэнні частак, звязаная з павышэннем або аслабленнем велічыні, сілы, значэння З кожным новым абзацам узрастае напружанасць аповеду адносна аўтарскага разумення. У першым абзацы аўтар паведамляе: ён зразумеў, гледзячы на партрэт, што такое “род”, у другім, што ўсё, звязанае з тымі людзьмі, бясследна знікла; у трэцім гаворыць пра сваё адчуванне страху; у чацвёртым — адчуў, што гэты страх-холад пануе ва ўсім будынку. Анафара стылістычны прыём, які заключаецца ў тым, што паўтараюцца фразы, словы ці гукі на пачатку суседніх рытмічных радоў (радкоў, строф і інш.) кожны абзац мае ў сваім зачыне займеннік — я і дзеясловы зразумеў, адчуваў. Сінтаксічны паралелізм экспрэсіўная сінтаксічная фігура, у якой кожная наступная сінтаксічная адзінка будуецца па тыпу папярэдняй — мае аднолькавы склад членаў сказа, аднолькавы парадак слоў, што стварае ўнутраную сіметрыю. І абзац: я зразумеў перад гэтым партрэтам, якая гэта… ІІ абзац: І яшчэ я зразумеў, якія… ІІІ абзац: Я адчуваў, як… ІV абзац: І яшчэ я адчуў, што… Выкарыстанне ўзмацняльнай часціцы і яшчэ. Змена розных трывальных формаў дзеяслова зразумеў, адчуваў, адчуў Заданне 3. Максімальны бал — 5. 1) курэнне фіміяму — надзвычайнае ўзвялічванне, ліслівае праслаўленне каго-н.; 2) на крыло падняў — змусіў адляцець, паляцець; пра птушак; 3) сустракаюць у штыкі — крайне варожа, з непрыязнасцю; 4) жыць (паміраць) з музыкай — смела, з адчуваннем уласнай годнасці; 5) з мухамі ў носе — вельмі ўпарты, капрызны, наравісты.
Заданне 4. Максімальны бал — 6. 1. Дайду да свайго роду хоць праз воду. аднасастаўны, пэўна-асабовы выказнік дайду — дзеяслоў 1-ай асобы, адз. л. 2. З разумнымі дзеткамі і без грошай хораша. аднасастаўны, безасабовы выказнік хораша — прэдыкатыўнае прыслоўе. 3. Мяне ў тваіх гадах у мяшку не злавілі б! аднасастаўны, няпэўна-асабовы (абагульнена-асабовы) выказнік не злавілі б — дзеяслоў 3-ай асобы мн. л., умоўнага ладу. 4. Прыяцеля пазнаеш у няшчасці. аднасастаўны, абагульнена-асабовы выказнік пазнаеш — дзеяслоў 2-ой асобы адз. л., будучага часу. 5. Нашаму цяляці давялося ваўка спаймаці. аднасастаўны, безасабовы выказнік давялося спаймаці — безасабовы дзеяслоў у спалучэнні з інфінітывам. 6. Цюцька з каралеўскай псярні. аднасастаўны, намінатыўны Дзейнік цюцька — назоўнік у назоўным склоне. Заданне 5. Максімальны бал — 2,5. А4Б1В5Г3Д2
Заданне 6. Максімальны бал — 2,5.
ФА з марфалагічнай памылкай Нарматыўная ФА Значэнне ФА Як у цёмным лясу як у цёмным лесе ‘не разумець, не разбірацца ў чым-н.’ Бачыць на тры сажня пад зямлёю бачыць на тры сажні пад зямлёю ‘вызначацца вялікай нраніклівасцю, празорлівасцю’ Баяцца ўласнай цені баяцца ўласнага ценю ‘трымацца занадта асцярожна, вельмі палахліва.’ Бура в шклянке вады бура ў шклянцы вады ‘шум, спрэчка за нявартую ўвагі дробязь.’ Валтасарын баль Валтасараў баль ‘вясёлае, легкадумнае існаванне каго-н. у бядотную для іншых часіну’. Заданне 7. Максімальны бал — 5. Бакеншчыка домік — гэта будыніна для знаходжання і працы бакеншчыка. Тут выказваецца прыкмета прадмета паводле прызначэння, а не паводле прыналежнасці прадмета яго ўладальніку. Пацвярджаюць гэта і названыя прылады працы: флюгер, мачты. Параўнаем: “Рыбакова хата” Якуба Коласа (маецца на ўвазе хата канкрэтнага чалавека, рыбака) з аднаго боку, і “Дом рыбака”, “Дом паляўнічага” (месца адпачынку рыбака, паляўнічага). «Значыць, — як пісаў у кнізе “Слова: у слоўніку, у тэксце” Алесь Каўрус, — пры выбары варыянта Бакеншчыка домік ролю адыграў крытэрый сэнсу. Інверсійнае размяшчэнне залежнага назоўніка сустракаецца рэдка ў параўнанні з прамым парадкам кампанентаў: домік бакеншчыка. Яно абумоўлена галоўным чынам патрэбамі вершаскладання. Звычайнай “празаічнай” мовай мы не кажам брыгадзіра дом, Івана дом, а дом брыгадзіра, дом Івана (радзей), брыгадзіраў дом, Іванаў дом (часцей)». бáкеншчык — вартаўнік пры бáкенах (паплаўках на якарах, якія ўстанаўліваюцца на водных шляхах, для папярэджання аб небяспечных для суднаў месцах); флюгер — рухомае прыстасаванне, якое паказвае кірунак ветру // метэаралагічны прыбор для вызначэння сілы і змянення хуткасці ветру; мачта — высокі слуп або высокае металічнае збулаванне на суднах для замацавання парусоў, назірання, сігналізацыі.
Заданне 8. Максімальны бал — 6.
Пятро Васючэнка 1 Васіль Быкаў 1 Андрэй Мрый 2 Іван Мележ 1 Ірына Варабей 2 Марыя Сазонава 2 Цішка Гартны 2 Лукаш Калюга 1 Вера Вярба 1 Зінаіда Дудзюк 2 Хрысціна Лялько 2 Аляксандр Друзь 1
Каментарый. 1. Паставіць прозвішчы трэба было ў формы ўскосных склонаў: Быкаў — Быкава: чаргаванне [ў] – [в]; Васючэнка — Васючэнкі: чаргаванне [к] – [к’]; Мележ — Мележа: чаргаванне [ш] – [ж]; Калюга — Калюгі [г] – [г’]; Вярба — Вярбе: чаргаванне [б] – [б’]; Друзь — Друзя: чаргаванне [с’] – [з’]. 2. Улічваць факт, што жаночыя прозвішчы на зычны (Варабей) і на -ко (Лялько) не скланяюцца. А гэта значыць, што ў іх не можа быць ніякага чаргавання.
Заданне 9. Максімальны бал — 6.
Аповед пра падзеі кожнага года ў летапісах звычайна пачынаўся словамі: «в лето» — адсюль назва — летапіс. Найбольш вядомыя беларускія летапісы: «Аповесць мінулых часоў», «Баркулабаўскі летапіс», «Іаакімаўскі летапіс», «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх», «Магілёўская хроніка», «Хроніка Быхаўца».
Заданне 10. Максімальны бал — 4. 1) багацце метафарычных вобразаў; 2) ужыванне слоў-наватвораў; 3) спалучэнне рыс прыродаапісальнай і філасофскай лірыкі; 4) афарыстычнасць.
© 2017, Новік Людміла Генадзьеўна 3458