СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Варта пачытаць

Нажмите, чтобы узнать подробности

1. Зіновій Прыгодзіч «Лірычныя абразкі, мініяцюры». Невялікія філасофскія замалёўкі пра сэнс чалавечага жыцця, узаемаадносіны людзей у грамадстве, бацькоў і дзяцей, міласэрнасць…

2. Валерый Гапееў «Ты не памрэш». Апавяданне пра хворага пухлінай хлопчыка, які разумее, што жыць засталося нядоўга, і спрабуе дазнацца ў бацькоў, а што чакае чалавека пасля смерці…

3. Вольга Іпатава «Залатая жрыца Ашвінаў». Гістарычна-прагодніцкая аповесць пра дзяўчыну Жывену, якая жыла ў часы паганства і прыслужвала ў храме Ашвінаў. Лёс жрыцы складваецца нялегка: яе выкрадае нямецкі рыцар, затым Жывену перавозяць на Усход, каб зрабіць наложніцай. Ды толькі чыстае сэрца і шчырая душа дзяўчыны кожны раз выратоўваюць яе ад чалавечага бруду. У канцы аповесці дзяўчына сустрэне таго адзінага, якому і аддасць сваё сэрца.

4. Аўдыязборнік лірыкі У.Караткевіча «Быў. Ёсць. Буду». Гэта апошняя, развітальная кніга Уладзіміра Караткевіча. Кніга-споведзь, кніга-прызнанне ў любові да роднага краю, кніга-запавет веры і надзеі.

5. Аўдыязборнік вершаў У.Караткевіча, напісаных у розныя гады. Яны не ўвайшлі ні ў адзін з надрукаваных зборнікаў паэта.

6. Аповесць У.Караткевіча «Ладдзя роспачы» ў аўдыязапісе. Галоўны герой Гервасій Выліваха бавіць час на вясёлых ігрышчах і ў любоўных прыгодах, лічачы, што жыццё кароткае і трэба ўсяго паспрабаваць. Задзіра і піяка, ён такім жа жыццялюбам сустракае панну Смерць, якая суправаджае Выліваху на той свет. Дзівячыся нестандартным паводзінам Гервасія, Смерць прапануе яму шахматны паядынак, стаўка ў якім — 20 гадоў зямнога жыцця для яго і тых людзей, хто плыў з Вылівахам на той свет. Хто перамог — чытайце або слухайце ў аўдыязапісе…

7. Аповесць У.Караткевіча «Цыганскі кароль» у аўдыязапісе. У гумарыстычна-сатырычнай аповесці аўтар закрануў факт існавання ў канцы XVIII стагоддзя на Гродзеншчыне цыганскага «каралеўства». Шляхцічу Міхалу Яноўскаму наканавана патрапіць у мройную дзяржаву цыганоў і сустрэцца з яго вялікасцю Якубам Першым…

06.11.2017 16:49


Рекомендуем курсы ПК и ПП