СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Верш “Мая Радзіма – Берасцейшчына мая”

Нажмите, чтобы узнать подробности

На ўроку мовы як заданне,

Каб творчасць юных душ убачыць,

Настаўніца дала пытанне:

“А што для вас Радзіма значыць?

У вёсцы хата, лес, раўніна,

Сунічны пах ці дзедаў хутар,

Ці шэры горад, двор, “пяціна”,

Ці проста слова з розных літар?”

І думкі-мары паляцелі,

Задумаліся раптам дзеці

Аб тым, што кожны ў свеце мае

Сваю Радзіму на планеце.

Радзіма мамы гэта тата

І я, і брацік, і сястрычка.

Дзіцячым смехам поўна хата,

Бацькоў партрэты на палічцы.

Радзіма бацькі лес, рыбалка

І летнім ранкам цёплы вецер,

Зялёны луг, грыбоў вязанка,

Матулін боршч, сям’я і дзеці.

Радзіма дзеда крыж за вёскай,

Магілы продкаў, бэз ля хаты,

Яшчэ… магчымасць выйсці проста

У лес, чарніцамі багаты.

Радзіма сябра добры позірк,

Падтрымка і давер, як брату,

Рукі мужчынскай моцны поціск,

Калі бяда прыйшла ў хату.

Радзіма птушак шум дубровы,

Праменьчык сонца залацісты,

Каб песняй звонкай, спевам новым

Вітаць на ранках дзень квяцісты.

Радзіма рыб трыснёг ля броду,

Вады празрыстай пералівы,

Шаптанне ціхае чароту

І крумкатанне жаб крыклівых.

Радзіма кветак луг, палеткі,

Вясной пчаліны рой гуллівы,

Праменні сонца, дожджык летні,

Святло і гаспадар руплівы.

А мне Радзіма гэта бусел,

Што крылы разгарнуў над ліпай.

Не разарваць ніколі вузел

Мне з Берасцейшчынай любимай.

І Вежа Белая, і Крэпасць

Усё продкаў неацэнны дар.

І шпак, што нам спяваў тут летась,

І зубр, што ў пушчы гаспадар

Мая Радзіма, я мяркую,

Ласкавая мне Берасцейская зямля

Маё Палессе, што навек люблю я

І горад Пінск – любоў мая!

Ў год юбілейны Вас віншую

Так шчыра, радасна, сардэчна я,

Мой любы край, маё Палессе,

І Берасцейшчына мая!

13.04.2025 01:48


© 2025 74

Рекомендуем курсы ПК и ПП