Тэма: Абагульненне і сістэматызацыя ведаў па тэме “Назоўнік” у 6 класе
Мэты: паўтарыць і асэнсавана засвоіць азначэнне назоўніка; удасканальваць уменне вызначаць граматычныя катэгорыі назоўніка; спрыяць развіццю маўленчай і творчай дзейнасці вучняў; выхоўваць паважлівыя адносіны да сваёй Радзімы.
Абсталяванне: мэты да ўрока; грамзапіс песні ”Мой родны кут”; канверты з заданнямі; тэсты.
Эпіграф: Сонца ў лісцях бяроз, на мурожнай у росах траве,
Жаўруковаю песняй злятае на колас жытнёвы,
А ў матуліным сэрцы найвялікшае сонца жыве,
Найвялікшае сонца - мая беларуская мова.
Яўген Крупенька
Ход урока
1. Арг.момант
Настаўнік: Сёння ў нашым класе праходзіць агляд ведаў па тэме: “Назоўнік”.
Дэвіз нашага ўрока ‑ словы Васіля Жуковіча:
У акіяне слова ‑
Ані мяжы, ні донца.
Ёсць там адна аснова:
Праца
І праца бясконца.
Добры дзень, мае шаноўныя. Я вітаю ўсіх вас на сваім уроку. Я рада бачыць вас у добрым здароўі, цудоўным настроі. Мне імпануюць вашы ўсмешкі. Бо няма нічога лепшага, чым чалавек, які ўсміхаецца. А ўсмешка, як вы ведаеце, працягвае жыццё. А зараз за працу. Уперад за ведамі!
На працягу многіх урокаў мы вывучалі тэму “Назоўнік”. Як вы думаеце, чым мы будзем займацца на ўроку?
Вучні вызначаюць мэты ўрока: паўтарыць, замацаваць.
Мы з вамі ўсё гаворым пра назоўнік. А што ж гэта за часціна мовы? Назавіце агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы і сінтаксічную ролю назоўніка. (Вучні даюць адказы.)
А зараз, калі мы ўспомнілі асноўныя звесткі пра назоўнік, я прапаную вам тэст.
Вучні выконваюць тэст і правяраюць адказы на адвароце дошкі.
Здайце работы. Я іх прагледжу, і ў каго былі памылкі, той атрымае дадатковую дапамогу.
Ведаеце, калі я ішла да вас на ўрок, я сустрэла паштальёна, які перадаў мне канверты. У нас просяць дапамогі вучні 6 класа суседняга горада. Дапаможам ім? І так першы канверт.
Заданне першага канверта:
Растлумачце, чаму назоўнікі, запісаныя на дошцы, ў адным выпадку пішуцца з вялікай літары, а ў другім - з маленькай.
Вера - вера, Раман - раман, Надзея - надзея, Колас - колас, Танк - танк, Рак - рак.
Адказы вучняў (назоўнікі, якія напісаны з вялікай літары ‑ уласныя, а з маленькай ‑ агульныя).
I варыянт. Складзіце сказы з агульнымі назоўнікамі.
II варыянт. Складзіце сказы з уласнымі назоўнікамі.
У гэты час адзін вучань працуе каля дошкі з карткай.
| Размеркаваць назоўнікі ў табліцу: канкрэтныя, абстрактныя, зборныя, рэчыўныя. Дом, радасць, калоссе, малако, нафта, насенне, сум, чалавек, камбайн, дабрыня, карэнне, аспірын. |
(Правяраем заданні па варыянтах і ўсе разам заданне на дошцы)
Як вы думаеце, ці справіліся мы з гэтым заданнем? Ці дасягнулі нашай мэты? (Адказы вучняў.)
Заданне другога канверта:
Музыкальны дыктант. Праслухаем грамзапіс песні” Мой родны кут” Выпішыце назоўнікі , вызначце іх скланенне. Перш чым пачаць выконваць заданне, давайце вызначым, якія назоўнікі адносяцца да 1-га. 2-га, 3-га скланення. (Вучні даюць адказы.) А зараз “музыкальны дыктант”.
Заданне трэцяга канверта.
Нашы сябры заблыталіся ў родзе назоўнікаў. Едучы ў аўтобусе, яны падслухалі размову сталых людзей. Вось абрыўкі гэтых размоў.
Гульня “Злаві назоўнік”
Вы па чарзе будзеце называць лічбу(1-9). У адпаведнасці з лічбай, вы будзеце выконваць заданне.
1) Як назваць жанчыну, якая носіць пошту? (паштальён)
2) Як назваць жанчыну, якая кіруе школай? (дырэктар)
3) Як назваць мужчыну, які доіць карову? (даяр)
4) Які часопіс з’яўляецца пасля дажджу? (“Вясёлка”)
5) Падбярыце пару другога роду да слова курыца. (певень)
6) Як назваць мужчыну, жанчыну, дзіця, якія любяць многа спаць? (соня)
7) Утварыце назоўнік жаночага роду ад слова прафесар. (прафесар)
8) Як назваць жанчыну, якая лечыць хваробу вачэй? (акуліст)
9) Як назваць адным словам назоўнікі: тыгр, мядзведзь, ліса, воўк? (звяры)
Заданне чацвёртага канверта
Адзін вучань напісаў: “У рыбоў няма зубоў”. Другі паправіў: “У рыбей няма зубей”. Трэці закрэсліў і напісаў: “У рыб няма зубоў”.
Хто з іх напісаў правільна?
Адказ: У рыб ёсць зубы.
Заданне пятага канверта.
Вызначце лік назоўнікаў. Зараз вы будзеце працаваць у парах
1-ы вучань будзе складаць назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў адзіночным ліку,
2-і вучань ‑ назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў множным ліку.
Узаемаправерка.
Заданне шостага канверта.
Мы адправімся ў разведку.
Як вы думаеце, што мы будзем адшукваць? Правільна. Назоўнікі.
Кожны з вас выбера сабе назоўнік, і ўсё пра яго раскажа. Гэта значыць, вы павінны зрабіць марфалагічны разбор (картка-памятка - старонка 72).
Сонца ў лісцях бяроз, на мурожнай у росах траве,
Жаўруковаю песняй злятае на колас жытнёвы,
А ў матуліным сэрцы найвялікшае сонца жыве,
Найвялікшае сонца - мая беларуская мова.
Яўген Крупенька
Выбарачныя адказы вучняў.
Зараз я прапаную вам звярнуцца да мэт нашага ўрока.
Ці ўсе запланаваныя задачы мы выканалі?
Што атрымалася?
А што не атрымалася?
(Вучні даюць адказы.)
Вось і падыходзіць да завяршэння наш урок. Урок праляцеў хутка, але я веру, што ён нікога не пакінуў абыякавым. Кожны з вас меў сёння маленькае выпрабаванне не толькі сваіх ведаў, але і свайго лёсу. Няхай у кожнага з вас застануцца ў душы прыемныя ўспаміны аб сённяшнім уроку і вялікае жаданне вывучаць родную мову. Кожны з вас атрымае адзнаку за працу на ўроку. Вы _ малайцы. Дзякуй вам за працу.
І самае апошняе, што вы зробіце, запоўніце ліст самаадчування.
| Ліст самаадчування 1. Ці спадабаўся вам урок? _____________________________ 2. На якую адзнаку працаваў настаўнік? __________________ 3. На якую адзнаку вы працавалі на ўроку? ________________ 4. Ацаніце ваш настрой на ўроку ў балах: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9 ,10 |
| Размеркаваць назоўнікі ў табліцу: канкрэтныя, абстрактныя, зборныя, рэчыўныя. Дом, радасць, калоссе, малако, нафта, насенне, сум, чалавек, камбайн, дабрыня, карэнне, аспірын. |
Размеркаваць назоўнікі ў табліцу: канкрэтныя, абстрактныя, зборныя, рэчыўныя.
Дом, радасць, калоссе, малако, нафта, насенне, сум, чалавек, камбайн, дабрыня, карэнне, аспірын.
4