СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Беларуская дзіцячая літаратура

Нажмите, чтобы узнать подробности

Вусная паэтычная творчасць. Малыя жанры дзіцячага фальклору.

Просмотр содержимого документа
«Беларуская дзіцячая літаратура»

ТЭМА: ФАЛЬКЛОР, ЯГО АСАБЛІВАСЦІ І СПЕЦЫФІКА

Фальклор (англ. народная мудрасць, народныя веды)

сукупнасць розных відаў і форм народнай слоўнай творчасці,

што ўвайшлі ў побытавую традыцыю таго ці іншага народа,

вынікі мастацкай калектыўнай творчай дзейнасці народа,

якая адлюстроўвае яго жыццё, погляды, ідэалы, жыццёвыя прынцыпы.



Вусная народная творчасць, якая пачала складвацца яшчэ ў глыбокай старажытнасці, стала асновай кніжнай культуры, нацыянальных мастацкіх традыцый, а таксама важным складнікам этнапедагогікі. Менавіта з фальклору пачынаецца выхаванне дзяцей і знаёмства іх з асновамі народнай маралі і народнага этычнага ідэалу.

Вусная народная творчасць характарызуецца наступнымі прыметамі:

вусная форма існавання і пашырэння,

традыцыйнасць,

варыятыўнасць,

ананімнасць,

калектыўнасць.

Важным паказчыкам фальклорнага твора з’яўляюцца выкарыстанне традыцыйнай паэтыкі, устойлівыя мастацкія тропы (эпітэты, параўнанні, алегорыі, метафары), своеасаблівая кампазіцыя.

Вывучэннем беларускага фальклору ў розны час займаліся такія вядомыя вучоныя і культурныя дзеячы, як Я. Чачот, У. Сыракомля, I. Насовіч, П. Шэйн, Я. Карскі, Р. Шырма, Н. Гілевіч.

Вывучэнне дзіцячага фальклору як спецыфічнай галіны пачалося адносна нядаўна. Тэрмін “дзіцячы фальклор” узнік у пачатку XX ст., калі з дапамогай яго пачалі вызначаць тую частку вусна-паэтычнай творчасці, якая адпавядае інтарэсам і запатрабаванням дзяцей рознага ўзросту.

Тэрмін «дзіцячы фальклор» вельмі шырокі. Ён аб’ядноўвае ўсе віды вуснай народнай паэзіі, створанай дарослымі для дзяцей, і творчасць саміх дзяцей. Сюды ж уваходзяць і тыя творы, якія хаця і ствараліся для дарослых, але з цягам часу перайшлі ў разрад творчасці для дзяцей”.

Дзіцячы фальклор мае своеасаблівую жанравую сістэму, у якую ўваходзяць творы малых жанравых форм (калыханкі, пястушкі, забаўлянкі, лічылкі, дражнілкі, песенькі, заклічкі і прыгаворы, прыказкі і прымаўкі ) і творы буйных жанраў (казкі, легенды, паданні).

Фалькларысты па-рознаму класіфікуюць жанры дзіцячага фальклору ў залежнасці ад прынцыпаў, якія ляжаць у аснове сістэматызацыі. Асноўнымі прынцыпамі з’яўляюцца наступныя: узроставы, бытавы, генетычны, функцыянальны, сінтэтычны (эклектычны).

Першым творам, які чуе дзіця ў сваім жыцці, з’яўляецца калыханка. Першапачаткова гэта мелодыя, пазней яна спалучаецца з песняй, з дапамогай якой прыспешвалася засынанне дзіцяці. Такой мэце падпарадкаваны змест і форма твора; пры гэтым вызначальным з’яўляецца гукавы кампанент: размераны рытм, выкарыстанне асанансу, спецыфічных слоў (баю-баю, люлі-люлі). Калыханка таксама спрыяе развіццю маўлення, ўплывае на душэўнае здароўе дзіцяці.

Калыханкі цесна звязаны з замоўнай паэзіяй, пра што сведчаць настойлівыя паўторы і формулы ў змесце і рытміцы песень, выкарыстанне архаічнай вобразнай сістэмы (Сон, Дрымота і набываюць рысы жывой істоты):

Калыханкі ўтрымліваюць пажаданні здароўя, росту, дабрабыту.

Найбольш распаўсюджанымі вобразамі народных калыханак з’яўляюцца Кот, Певень, Голуб, іншыя жывёлы, якія надзелены чалавечымі якасцямі.

Для матчынай песні характэрна своеасаблівая сістэма сродкаў выразнасці, лексічнага складу, свая кампазіцыя. Найбольш часта паўтараліся аднолькавыя ці сугучныя зычныя гукі (алітарацыя), таксама ўжываліся памяншальна-ласкальныя афіксы ў адносінах да дзіцяці і навакольнага свету.

3 цягам часу ў жыццё дзяцей прыходзяць і іншыя творы. Напрыклад, забаўлянка (або пястушка, пацешка.) Гэта невялікія ці зусім кароценькія паводле памеру песенькі або вершыкі гумарыстычнага, жартоўнага зместу гульнявой скіраванасці. Яны актывізуюць (стымулююць) яднанне слова і маторыкі дзіцяці, суправаджаюцца адпаведнымі рухамі (напрыклад, пагойдваннем дзіцяці на каленях, гушканнем яго на руках і назе, гульнёй з пальчыкамі, ручкамі, ножкамі дзіцяці; часам забаўлянкі выконваюцца без пэўных рухаў, калі, напрыклад, трэба супакоіць дзіця ці рассмяшыць яго), развіваюць моўныя здольнасці маленысага чалавека. Забаўлянкі спрыяюць хуткаму далучэнню дзіцяці да праяў, падзей асяроддзя, у якім яно знаходзіцца, прывучаюць да адчування прыгожага, выражанага ў моўна-вобразнай форме.

Гісторыкі беларускай дзіцячай літаратуры вылучаюць у забаўлянках пястушкі і пацешкі, прапаноўваючы іх розныя азначэнні.

Пястушкі — вершаваныя радкі, якімі дарослыя суправаджаюць першыя рухі дзяцей. Пацешкі — невялікія вершы, песні з захапляльным жартаўліва-гумарыстычным зместам, у якіх (у адрозненне ад пястушак) адбываецца сюжэтнае развіццё дзеяння”.

Забаўлянкі дастаткова сталы жанр, пра што сведчаць лексічны склад і сюжэт гэтых твораў. Прыклад: Кую, кую ножку.

Паколькі эфектыўнае функцыянаванне забаўлянак вымагае спеваў, рытмічнага іх агучвання, то працэсу сучаснага выкарыстання гэтых форм дзіцячага фальклору можа спрыяць, акрамя іншага, музычная частка (ноты) зборніка “Дзіцячы фальклор”.

Лічылка — невялікі, часцей рыфмаваны, мастацкі твор, з дапамогай якога вызначаецца чарга ў гульні ці выбіраецца яе вядучы, У. Анікін заўважае: “Паходжанне дзіцячых лічылак узыходзіць да глыбокай старажытнасці і, несумненна, звязана са старажытнымі формамі варажбы, калі выпадковае выпадзенне жэрабя каму-небудзь лічылася воляй наканавання, лёсу і не магло крыўдзіць або ўспрымацца як несправядлівасць”.

Г. Барташэвіч заўважае, што “аб старажытнасці лічылак і іх сувязі з вераваннямі сведчаць мясцовыя назвы беларускіх лічылак — «варажба», «варажбіткі».

Лічылкі будуюцца, найперш, на лічэнні ці пералічэнні. Пры гэтым яны могуць быць бессюжэтнымі:

Эна, бэна, рэсь,

Кэнтар, мэнтар, тэсь,

Эна, бэна, раба,

Кэнтар, мэнтар, жаба

і сюжэтнымі:

Едзе брычка, званок звоне,

Выйшла пані лічыць коні.

Раз, два, тры,

Выйдзі, малы, ты.

Гэтыя творы абавязкова павінны лёгка вымаўляцца; таму, як правіла, яны“пазбаўлены слоў, дзе збег зычных абцяжарвае плаўнае, мернае скандаванне, словы падбіраюцца з дастатковай колькасцю галосных гукаў. Таксама ў лічылках выкарыстоўваюцца словы з памяншальна-ласкальнымі суфіксамі, скажоныя формы пэўных слоў для рыфмы, захавання рытму. Кампазіцыйна лічылкі складаюцца з зачыну, ходу і выхаду. Зачын выражаецца звароткам ці пэўным лікам. Ход можа супадаць з зачынам або развіваць яго. Выхад можа выражацца пэўнай формулай (“выйдзі вон”, “табе вадзіць”, “шукай!”) або акцэнталагічным выдзяленнем пэўнага слова.

Дражнілка — невялікі, часцей вершаваны, мастацкі твор, які адлюстроўвае негатыўныя з’явы ва ўспрыманні дзіцяці і скіраваны на тое, каб раззлаваць апанента. Дражнілка выступае своеасаблівым аргументам у час дзіцячых спрэчак, з’яўляецца рэакцыяй на крыўду, злосць, іншым разам нянавісць. Складанне дарэчных дражнілак сведчыць пра маўленчыя ўменні, назіральнасць дзіцяці.

Такога роду сатырычныя творы з’яўляюцца часткай дзіцячай субкультуры, яны знайшлі шырокае адлюстраванне спачатку ў вуснай народнай творчасці, а пазней і ў мастацкай літаратуры. Дражнілкі могуць быць бессюжэтнымі:

Ларыска- калыска

Тоўстая, як міска

і сюжэтнымі

Райка-балалайка

Дома не хазяйка,

Дома не начуе,

3 крысамі танцуе.

У якасці аб’ектаў дражнілак могуць быць імя чалавека, яго знешнасць, рысы характару, навакольны свет і інш.

Прыказка устойлівае трапнае народна-паэтычнае выслоўе, малая форма народнай паэтычнай творчасці, фальклорны мікратэкст, уласцівае пэўнай культуры, якое ў непасрэднай альбо метафарычнай, іншасказальнай форме канстатуе нейкую думку ці агульнае павучанне, што адносіцца да адпаведнай жыццёвай сітуацыі; мае форму сцвярджэння альбо павучання (дыдактычны змест); звычайна будуецца на падставе паралелізму альбо сэнсавага кантрасту; нярэдка мае рытмізаваную форму.

Прыклады прыказак: Старога паважай, малога павучай. Сёння зробіш — заўтра як знойдзеш. Узяўся за гуж — не кажьі, што не дуж.

Адны прыказкі заўсёды ўжываюцца з прамым значэннем іх кампанентаў, напрыклад: брат любіць сястру багатую, а мужык жонку здаровую; госць госця ненавідзіць, а гаспадар абодвух. Удругой групе прыказак частка слоў пераасэнсавалася, а частка захоўвае сваё літаральнае значэнне: не такі чорт страшны, як яго малююць; яйка курыцу вучыць. Трэцяя група прыказак мае алегарычны сэнс, гэта значыць у іх гаворыцца пра адно, амаецца наўвазе зусім іншае: з песні слова не выкінеш; куй жалеза, пакуль гарачае; рука руку мые; смачны жабе арэх, ды зубоў бог не даў; яблык ад яблыні недалёка падае”.

Прымаўка“жанр фальклорнай прозы, кароткае ўстойлівае выслоўе канстатуючага характару, якое мае адначленную будову, нярэдка з’яўляецца часткай прыказкі (але без высновы) і ўжываецца ў пераносным значэнні. Яе змест (у адрозненне ад прыказкі) не мае (абагульняльнага, павучальнага зместу. — ёй уласціва сінтаксічная незавершанасць. Дастаткова часта гэта скарочаная прыказка, напрыклад, «як снег на галаву», «вывесці на чыстую ваду», «лісіны хвост», «воўчы рог», «сабаку з’еў»”. Параўнаем: прыказка: родная мова не палова: яе па ветру не развееш // прымаўка: родная мова не палова; прыказка: у чужым еоку парушынку бачыць, а ў сваім і сука не заўважае // прымаўка: у сваім воку і сука не заўеажае.

Загадка — невялікі (часцей у вершаванай форме) мастацкі твор, які складаецца з дзвюх частак: іншасказальнага апісання прадмета ці з’явы (пытання) і адгадкі (адказу). Генезіс загадак звязаны з “умоўнай мовай”, калі людзі праз пэўныя забароны вымушаны былі паведаміць пра пэўны прадмет ці з’яву, не называючы іх. Самым распаўсюджаным тропам пры стварэнні такога роду твораў з’яўляецца разгорнутая метафара, але пры гэтым выкарыстоўваюцца і іншыя вобразна-выяўленчыя сродкі і прыёмы іншасказальнасці. Загадка не толькі развівае назіральнасць, але і вучыць бачыць незвычайнае ў звычайным. Факт адгадкі прыносіць задавальненне, павышае самаацэнку, асабліва калі гутарка ідзе пра дзіця.

Змест загадак разнастайны, што абумоўлена іх сувяззю з жыццём і побытам чалавека. Адсюль вынікаюць тэматычныя групы: прырода, чалавек і яго сям’я, гаспадарка, культура. Па форме вылучаюцца загадкі-задачкі, загадкі-пытанні.

Скорагаворка (хуткамоўка, языкаломка, чыстагаворка) — кароткая фраза, у якой штучна ўскладнена артыкуляцыя; часцей будуецца на алітарацыі. Выкарыстоўваецца для павышэння фанематычнага слыху, паляпшэння выразнасці дыкцыі ці карэкцыі некаторых гукаў у дзяцей. Адрозніваюць простыя (на выпрацоўку аднаго ці двух гукаў) і складаныя (на выпрацоўку трох ці больш гукаў). Скорагаворкі неабходна адрозніваць ад шыбалету — цяжкіх для вымаўлення словаў і фраз для людзей, якія не з’яўляюцца носьбітамі гэтай мовы; пэўны маркер нацыянальнай прыналежнасці.

Асобую групу твораў дзіцячага фальклору складаюць заклічкі і прыгаворы, паходжанне якіх звязана з замоўнай земляробчай і збіральніцкай магіяй. Сёння гэтыя творы ўспрымаюцца часцей як забаўляльныя.

Заклічкі — невялікія творы, якія ўтрымліваюць зварот да сіл прыроды, жывёл ці раслін і выражаюць якую-небудзь нросьбу, што часам суправаджаецца абяцаннем узнагароды, ахвяры. Часцей такога роду звароты звязаны з дажджом і выконваюшш хорам: “Дожджык, дожджык, секані, Каб не ўсядзеў на кані. Дожджык, дожджык, пераапань, Я паеду на Ярдань". Прыгаворы — маленькія па памеры вершаваныя творы, якія выконваюцца ў час аднастайных дзеянняў (збор грыбоў, іканне ). Напрыклад, “Грыбок, грыбок, выстаў лабок: Я цябе пацалую”.

3 цягам часу ў заклічках і прыгаворах з’яўляюцца адзнакі іроніі ці пародыі.

Важную ролю ў дзіцячым асяродку адыгрываюць песенькі і вершы, якія маюць абрадавы (калядкі, вяснянкі, валачобныя) і пазаабрадавы характар. Па структуры вылучаюцца дыялагічныя, кумулятыўныя (“казачныя”), з прыпевам, песні-перагудкі. Змест дзіцячых песенек дастаткова разнастайны, але найчасцей звязаны з адлюстраваннем побыту дарослых і дзяцей. Гэтыя творы ствараюць добры настрой і далучаюць да скарбаў народнай культуры: “Саўка ды Грышка ладзілі дуду. Павесяліцца, каб прагнаць нуду. (Павесяліцца з ёй на Каля- ду). Ду-ду-ду-ду, ду-ду-ду-ду, Каб прагнаць нуду”.



Дамашняе заданне: вывучыць на памяць пяць жанраў дзіцячага фальклору (на выбар)




Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!