Этап занятка/ выдаткаваны час | Змест выкладаемага матэрыялу | Дзейнасць выкладчыка | Дзейнасць навучэнцаў | Выкарыста-ныя метады і прыёмы | Прагназуемыя вынікі |
1. Вызначэнне мэтаў і матывацыя (5 хвілін) | Стварэнне добразычлівай рабочай атмасферы | Вітаецца, выказвае пажаданні навучэнцам | Слухаюць прывітанне, выказваюць свае ўражанні, пажаданні | Матывацыйная гутарка | Матывацыя навучэнцаў на пазнавальную дзейнасць, павышэнне цікавасці да тэмы занятка |
Вызначэнне тэмы занятка, ключавое пытанне | Называе тэму занятка, звяртае ўвагу на азначэнне фальклора і словы Т.В. Зуевай, прапаноўвае паразважаць аб прычынах такога выказвання | Уважліва разглядаюць слайд, чытаюць словы і выказваюць свае меркаванні | Прыём “Ключавое пытанне” | Уключэнне навучэнцаў у работу над тэмай, адаптацыя да работы ва ўмовах тэхналогіі актыўнай ацэнкі |
Вызначэнне мэты урока, азнаямленне з крытэрыямі ацэнкі | Прапаноўвае вызначыць і запісаць мэты занятка, азнаёміцца з крытэрыямі ацэнкі | Разам з выкладчыкам вызначаюць мэту занятка, знаёмяцца з крытэрыямі ацэнкі | Эўрыстычная гутарка | Вызначэнне мэты занятка, азнаямленне з крытэрыямі ацэнкі |
2.Актуалізацыя ведаў (8 хвілін) | Работа са зместам лічылак, калыханак, забаўлянак | Прапаноўвае ўспомніць азначэнні малых жанраў фальклору. Задае навучэнцам пытанні пра жанры. | Адказваюць на пытанні, карыстаючыся матэрыяламі лекцыі. | Прыём “Пошук адказу ў парах” | Актывізацыя пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў з апорай на суб’ектыўны вопыт і на веданне матэрыялу лекцыі |
3.Аперацыйна-пазнавальны этап (15 хвіл.) | Знаёмства з жанрамі дзіцячага фальклору | Прапаноўвае навучэнцам пазнаць жанры | Навучэнцы адказваюць на пытанні выкладчыка Працуюць у групах з заданнямі Прэзентуюць вынік дзейнасці ў групе | Часткова-пошукавы, метад аналізу і сінтэзу | Авалоданне сістэмай ведаў па змесце ўрока Аналіз фальклорных твораў, іх жанравых асаблівасцей |
4.Праверка разумення і карэкцыя ведаў (10 хвіл.) | Работа над вобразамі калыханак, забаўлянак, лічылак. | Вяртаецца да ключавога пытання: вызначэння жанравых асаблівасцей твораў малых фальклорных жанраў, скіроўвае ўвагу навучэнцаў на сувязь фальклора з мастацкім творам. | Навучэнцы адказваюць на пытанне, выкарыстоўваючы матэрыялы лекцыі. Прыводзяцца розныя меркаванні і аргументы на карысць таго ці іншага адказу | Прыём “Ключавое пытанне” | Дасведчанасць навучэнцаў у выкананні вучэбнай задачы, выкарыстанне суб’ектыўнага вопыту Характарыстыка твораў малых фальклорных жанраў (сістэма вобразаў, вобразна-выяўленчыя сродкі, мастацкія прыёмы, развіццёвае і выхаваўчае значенне). |
5. Рэфлексія (5 хвіл.) | Мабілізацыя навучэнцаў на рэфлексію атрыманых ведаў і пастаўленых мэтаў, Прыём “Скрыжаваныя асацыяцыі” | Звяртаецца да мэты занятка і прапаноўвае навучэнцам вызначыць ступень іх дасягнення. | Выказваюць свае думкі пра жанравыя асаблівасці дзіцячага фальклору. Ацэньваюць сваю дзейнасць на занятку. | Самаацэнка | Усведамленне выніковасці сваёй дзейнасці Дэманстрацыя ўмення расказваць творы малых фальклорных жанраў з захаваннем адпаведнай інтанацыі. |
6.Дамашняе заданне (2 хвіл.) | Напісаць канспект занятка ў дзіцячым садзе | Дае якасную ацэнку працы групы і асобных навучэнцаў. Дзякуе за супрацоўніцтва, жадае ім далейшых поспехаў, развітваецца | Запісваюць дамашняе заданне | Асэнсаванне дамашняга задання | Уменне адбору жанра для работы над планам канспекта |
1. Барташэвіч, Г.А. Беларуская народная паэзія веснавога цыкла і славянская фальклорная традыцыя / Г.А. Барташэвіч. – Мінск, 1985.
2. Барташэвіч, Г.А. Вершаваныя жанры дзіцячага фальклору / Г.А. Барташэвіч. – Мінск, 1976.
3. Беларуская вусна-паэтычная творчасць: Падруч.для студэнтаў філал. Спец. ВНУ / К.П. Кабашнікаў, А.С. Ліс, А.С. Фядосік і інш. – Мінск, 2000.
4. Беларускі фальклор: хрэст. / Склад. К.П. Кабашнікаў, А.С. Ліс, А.С. Фядосік, І.К. Цішчанка. – Мінск, 1996.
5. Дзіцячы фальклор: зборнік фальклорных матэрыялаў / М-ва адук. РБ, БДПУ; рэдкал.: У.А. Васілевіч (навук.рэд.), В.А. Вараб'ѐва [і інш.]. – Мінск, 2006.
6. Кабашнікаў, К.П. Фядосік, А.С., Цітавец, А.В. Народная проза (Беларускі фальклор: Жанры, віды, паэтыка. Кн. 4) / К.П. Кабашнікаў, А.С. Фядосік, А.В. Цітавец. – Мінск, 2002.