ТЭХНАЛАГІЧНАЯ КАРТА
ПРАКТЫЧНЫЯ ЗАНЯТКІ № 2
ТЭМА: “ПАВЕДАМЛЕННІ НАВУЧЭНЦАЎ ПРА РОЗНЫЯ ПРЫЁМЫ ПА АЗНАЯМЛЕННІ ДЗЯЦЕЙ З ТВОРАМІ МАЛЫХ ФАЛЬКЛОРНЫХ ЖАНРАЎ”
Навучальныя (адукацыйныя, практычныя) мэты: плануецца, што да канца занятка навучэнцы будуць умець выкарыстоўваць розныя прыёмы па азнаямленні дзяцей з творамі малых фальклорных жанраў.
Выхаваўчыя і развіццёвыя задачы: стварыць сітуацыю для ўзаеманавучання, садзейнічаць фарміраванню ўмення навучэнцаў вырашаць праблему і разважаць, выкарыстоўваючы ўласны жыццёвы вопыт, спрыяць выхаванню патрыятычных пачуццяў, развіць уменне выкарыстоўваць розныя прыёмы па азнаямленні дзяцей з творамі малых фальклорных жанраў.
Абсталяванне: 1. Зуева Т.В. Детский фольклор./ Т.В. Зуева// Литературная энциклопедия терминов и понятий/ под ред. А.Н. Николюкина. М., 2000. 2. Беларуская дзіцячая літаратура: вучэб. Дапам. / А.М. Макарэвіч; пад агул. рэд. А.М. Макарэвіча, М.Б. Яфімавай. – Мн.: Выш. шк.., 2008. 3. Беларускі фальклор: Хрэстаматыя: Вучэб. дапам. Для філалаг. фак. ВНУ/ Склад. К.П. Кабашнікаў і інш. – 4-е выд., перапрац. – Мн. : Выш. шк., 1996.
Этап занятка/ выдаткаваны час | Змест выкладаемага матэрыялу | Дзейнасць выкладчыка | Дзейнасць навучэнцаў | Выкарыста-ныя метады і прыёмы | Прагназуемыя вынікі |
1. Вызначэнне мэтаў і матывацыя (5 хвілін) | Стварэнне добразычлівай рабочай атмасферы | Вітаецца, пажаданні навучэнцам | Вітаюцца, выказваюць свае ўражанні, пажаданні адзін аднаму | Матывацыйная гутарка | Матывацыя навучэнцаў на пазнавальную дзейнасць, павышэнне цікавасці да тэмы занятка |
Вызначэнне тэмы занятка | Называе тэму занятка, прапаноўвае паразважаць аб паслядоўнасці паведамленняў навучэнцаў | Уважліва слухаюць тэмы выступленняў і выказваюць свае меркаванні | Эўрыстычная гутарка | Уключэнне навучэнцаў у работу над тэмай, адаптацыя да работы ва ўмовах тэхналогіі актыўнай ацэнкі |
Вызначэнне мэты занятка, азнаямленне з крытэрыямі ацэнкі | Прапаноўвае вызначыць і запісаць мэты занятка, азнаёміцца з крытэрыямі ацэнкі | Разам з выкладчыкам вызначаюць мэты занятка, знаёмяцца з крытэрыямі ацэнкі | Эўрыстычная гутарка | Вызначэнне мэты ўрока, азнаямленне з крытэрыямі ацэнкі |
2.Актуалізацыя ведаў (35 хвілін) | Выступленні навучэнцаў па раней складзенай паслядоўнасці | Прапаноўвае рабіць запісы ў сшытку па тэмах выступлення. Задае навучэнцам пытанні па праслуханай інфармацыі | Робяць кароткія запісы ў сшытку. Адказваюць на дадатковыя пытанні выкладчыка, працуюць з матэрыялам лекцыі | | Актывізацыя пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў з апорай на суб’ектыўны вопыт і на веданне тэмы занятка |
3. Рэфлексія (3 хвіл.) | Мабілізацыя навучэнцаў на рэфлексію атрыманых ведаў і пастаўленых мэтаў | Звяртаецца да мэты занятка і прапаноўвае навучэнцам вызначыць ступень яе дасягнення. | Выказваюць свае думкі. Ацэньваюць сваю дзейнасць на занятку | Самаацэнка | Усведамленне выніковасці сваёй дзейнасці |
4.Дамашняе заданне (2 хвіл.) | Напісаць сцэнарый да народнай казкі (на выбар) | Дае якасную ацэнку работы групы і навучэнцаў, якія рыхтавалі выступленні. | Запісваюць дамашняе заданне | Асэнсаванне дамашняга задання | Уменне знаходзіць галоўнае |
ЛІТАРАТУРА
1. Барташэвіч, Г.А. Беларуская народная паэзія веснавога цыкла і славянская фальклорная традыцыя / Г.А. Барташэвіч. – Мінск, 1985.
2. Барташэвіч, Г.А. Вершаваныя жанры дзіцячага фальклору / Г.А. Барташэвіч. – Мінск, 1976.
3. Беларуская вусна-паэтычная творчасць: Падруч.для студэнтаў філал. Спец. ВНУ / К.П. Кабашнікаў, А.С. Ліс, А.С. Фядосік і інш. – Мінск, 2000.
4. Беларускі фальклор: хрэст. / Склад. К.П. Кабашнікаў, А.С. Ліс, А.С. Фядосік, І.К. Цішчанка. – Мінск, 1996.
5. Беларускі фальклор: Хрэстаматыя: Вучэб. Дапам. Для філалаг. Фак. ВНУ/ Склад. К.П. Кабашнікаў і інш. – 4-е выд., перапрац. – Мн. : Выш. шк., 1996.
6. Беларускі дзіцячы фальклор: Традыцыйныя запісы, апрацоўкі і аўтарскія творы. – Мн.: Беларусь, 1994.
7. Беларуская вусна-паэтычная творчасць: Падручн. Для спец. ВНУ_ К.П. Кабашнікаў, А.С. Фядосік, А.С. Ліс і інш. – 2-е выд., перапрац. – Мн.: Выш. шк. , 1988.
8. Дзіцячы фальклор: зборнік фальклорных матэрыялаў / М-ва адук. РБ, БДПУ; рэдкал.: У.А. Васілевіч (навук.рэд.), В.А. Вараб'ѐва [і інш.]. – Мінск, 2006.
9. Зуева Т.В. Детский фольклор./ Т.В. Зуева// Литературная энциклопедия терминов и понятий/ под ред. А.Н. Николюкина. М., 2000.
10. Зянько У. Спадчына маёй маці.: Песні, загадкі, казкі, жартоўныя апавяданні. – Мн.: Мастацкая літаратура, 1993.
11. Кабашнікаў, К.П. Фядосік, А.С., Цітавец, А.В. Народная проза (Беларускі фальклор: Жанры, віды, паэтыка. Кн. 4) / К.П. Кабашнікаў, А.С. Фядосік, А.В. Цітавец. – Мінск, 2002