СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Беларуская літаратура

Категория: Прочее

Нажмите, чтобы узнать подробности

Дадзены ўрок дасць магчымасць перанесціся на малую радзіму аўтара, якая для яго былы як маці.

Просмотр содержимого документа
«Беларуская літаратура»

АДДЗЕЛ ПА АДУКАЦЫІ НАВАПОЛАЦКАГА ГАРВЫКАНКАМА

ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ “ЛІЦЭЙ Г.НАВАПОЛАЦКА”




СПЯШАЕМСЯ ДА БАРАДУЛІНАВАЙЗЯМЛІ

Завочная экскурсія на малую радзіму Рыгора Іванавіча Барадуліна







Маліноўская В.М.,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Геронак В.М., выхавальнік








2019



У Год малой радзімы кожны жыхар нашай краіны павінен не толькі ўспомніць свае карані, месцы, дзе засталася часцінка яго душы, але і аддаць доўг гэтаму куточку зямлі, і гэта немагчыма без выхавання гонару за сваю краіну, горад, вёску, сям’ю...

Урок – дослед накіраваны на пашырэнне ведаў адзінаццацікласнікаў пра знакамітага земляка Ушаччыны Р.І.Барадуліна, выхавання пачуцця гонару за яго дасягненні, вучыць паважлівым адносінам да сваіх матуль праз узор любові Барадуліна сваёй мамы, яе хаты, вяртання дадому.

Вучні на ўроку прэзентавалі падрыхтаваныя загадзя паведамленні пра вобразы паэзіі Рыгора Іванавіча. На этапе падвядзення выніку ўрока ліцэісты выконвалі літаратурную дыктоўку-віктарыну "Ці ведаеце вы творчасць земляка з Ушаччыны?” У працэсе рэальнага падарожжа вучні рабілі фотаздымкі, аўдыёзапісы, якія стануць асновай для рэалізацыі будучых уласных праектаў.У працэсе ўрока гучалі вершы, цытаты твораў Р.Барадуліна, выказванні крытыкаў, літаратуразнаўцаў пра творчасць паэта.

Для таго, каб адчуць душу мастака слова, трэба наведаць яго малую радзіму, паблукаць па брукаванай вуліцы, пастаяць ля бацькавага вяза, пабыць у хаце, наведаць магілы Р.І.Барадуліна, яго мамы Куліны Андрэеўны, пастаяць ля бацькавай пліты на мемарыяльным комплексе
“Прарыў”.








Завочная экскурсія на малую радзіму Рыгора Іванавіча Барадуліна“СПЯШАЕМСЯ ДА БАРАДУЛІНАВАЙ ЗЯМЛІ”


Мэта:фарміраванне патрыятызму і грамадзянскасці вучняў праз наведванне малой радзімы Р.І.Барадуліна.


Задачы:

  • абудзіць цікавасць вучняў да вывучэння спадчыны Р.Барадуліна праз наведванне яго малой радзімы,

  • зацікавіць дзяцей руплівай працай, магутным талентам, спадчынай нашага земляка,

  • паказаць узор любові паэта Р.Барадуліна сваёй матулі Куліны, матулінай хаты праз літаратурныя творы.



Ты прыйшоў з вайны і гора,

Ты – з малітвы,

Ты з разгневанага бору,

Ты смалісты.

Сто паэтаў цягнуць хорам,

Ты салістам.

Ты нібы святло ў лесе ад каліны,

Ты ад самай добрай песні –

Ад Куліны.

П.Панчанка “Паходжанне майго друга Рыгора Б”.

Абсталяванне: мультымедыйная ўстаноўка, выстава зборнікаў паэзіі, партрэт паэта, аўдыёзапісы з эксурсіі.

ХОД МЕРАПРЫЕМСВА

1 вядучы. На зямлі ёсць мясціны, якія абавязкова, хоць аднойчы ў жыцці, мусіць наведаць свядомы беларус. Сярод іх і Ушаччына, што нарадзіла, узгадавала і вывела ў свет мастацтва слынных мастакоў слова: Пятрусь Броўка,  Еўдакія Лось, Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, Сяргей Законнікаў. Прага больш блізкага знаёмства з гэтай мясцінай прыцягвае прыхільнікаў таленту песняроў гэты цудоўны куток.

2 вядучы. У любой вандроўцы зусім нялішнім будзе геаграфічная карта ці хоць атлас аўтамабільных дарог. На паўднёвым захадзе Віцебскай вобласці лёгка адшукаць Ушачы. Мы вырашылі сюды дабірацца на маршрутцы. Вырулілі на стужку шашы і – у добры шлях!

Вядучы. Сёння мы здзейснім завочнае падарожжа ў Барадулінскі край з Наваполацка.

Вядучы.Сапраўды, “з таго, што памяць захавала”, з тых уражанняў, якія адклаліся ў памяці паэта з дзіцячых, юнацкіх і больш сталых гадоў, нарадзіліся яго вершы, многія радкі твораў.

Настаўнік: На думку І. Навуменкі, сучасная беларуская паэзія «моцна прывязана да вёскі, да зямлі і ў гэтым сэнсе - з'ява непаўторная, амаль адзіная ў славянскім свеце» [10, с. 12]. Для беларускай думкі надуманае абстрагаванне ніколі не было самамэтай: народная мудрасць заўсёды імкнулася паяднаць веды з душой, розум з сэрцам. Тут да месца будуць словы даследчыцы творчасці паэта Любові Гарэлік, якая гаворыць, што «народнае і паэтава так моцна спалучаны, што іх нельга расслаіць» [8, с. 16].

«Народная спадчыннасць - пафас усёй паэзіі Рыгора Барадуліна», - сцвярджае даследчыца А. Астравух [1, с. 113]. Яго паглыбленне ў народную стыхію ідзе праз засваенне спадчыны народа, трансфармацыю фальклорнага матэрыялу ў адпаведнасці з творчымі ўстаноўкамі паэта і ўзбагачэнне народнага вопыту. Зліццё творчай асобы паэта з «роднымі каранямі», глыбокае спасціжэнне народнай псіхалогіі, надзіва выразнае чуццё народнай моватворчасці вызначылі яго ўласна літаратурную канцэпцыю ў досыць неардынарным перапляценні паганскіх, фальклорных і біблейскіх матываў. Космасам душы паэта з'яўляецца яго маці, таму культ Маці жыватворны ў барадулінскай натурфіласофскай палітры (маці-зямля-радзіма, маці-жанчына-дрэва, маці-кроў-вада, маці-агонь), фальклорнай стыхіі (маці-дух-душа-слова) і хрысціянскай духоўнасці (маці-душа-малітва).

- Сёння наўроку спынімся на асноўных вобразах паэзіі Р.Барадуліна.

1 група-праект “Вобраз маці”

1выступоўца.Усю паэзію Рыгора Барадуліна светлым промнем працінае вобраз маці. Гэты адзін з галоўных не толькі ў творчасці Барадуліна, але і ва ўсёй беларускай літаратуры. Дастаткова нагадаць радкі Паўлюка Труса «Разбудзі мяне заўтра рана, омая дарагая матуля…», апаэтызаваны вобраз маці ў паэме Якуба Коласа «Новая зямля», рамантызаваны - у Янкі Купалы. Трагічна-ўзнёслай намаляваў маці ў сваёй паэме «Голас зямлі» Пятрусь Броўка. Часта звярталіся і звяртаюцца ў вершах да матуль Аркадзь Куляшоў, Пімен Панчанка, Ніл Гілевіч, Яўгенія Янішчыц, Максім Танк, Янка Сіпакоў… Гэты вобраз мае вытокі ў багатай народнай спадчыне, дзе маці ўспрымаецца як сімвал жыцця, сімвал вечнасці. Значнасць фігуры маці ў беларускім космасе мае сваю гістарычную перадумову. Маці для Барадуліна - увасабленне людской супольнасці і паразумення, вялікай духоўнай сілы, пяшчоты і сардэчнасці. Нездарма ў вершы «Радзіме», дзе вобраз маці перарастае ў адзіны суладны вобраз маці-Радзімы, паэт стварае вакол яе арэол святасці і чысціні.

2 выступоўца.Хутар Верасоўка. “Помніць сябе пачынаю пад галасы жніўнае песня. Хутар Верасовачка. Жнейкіжнуць. Песня тужлівая, здаецца, колецца несвядомленай яшчэ самотай, як іржэўе”, - так пачынаў свой аўтабіяграфічны аповед народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. Радаводная паэта па бацькавай лініі даецца ў вершы “Вечалле”, па матчынай – у “Паэме жытняй скібе”.

Бабуля Малання Несцераўна (па матчынай лініі) ведала шмат песень, казак, “прыбабунек”. Яна і маці, Акуліна Андрэеўна, якую паэт называў “стыхійна вялікім філолагам”, з маленства ўдыхнулі ў чуйнае сэрца хлопчыка самабытнасць роднага слова, раскрылі перад ім багацце народнапесенных скарбаў.

3 выступоўца.Вось чаму так непадробна, даверліва гучыць паэтава сыноўняе прызнанне: Маці, не сорамна анідзе Сынам тваім называцца. Сляпы да цябе дапаўзу да дня, Намацаю сцежку рукамі… [2, с. 37] Для паэта Радзіма - гэта не толькі грамадскае, але і духоўнае цэлае, якое моцна спалучана з родам, прыродай, зямлёй. Радзіма, як і сам чалавек, мае ўзаемазалежныя дух і цела. I любоў да Радзімы-прыроды аналагічная любові да бліжняга. Але ўсялякая любоў чалавека да чалавека эгаістычная. Любоў жа да прыроды бескарыслівая: той, хто любіць прыроду, любіць у ёй і тое, што не мае для яго практычнага выкарыстання. Любоў да прыроды-Радзімы - адна з самых узвышаных формаў любові.

4выступоўца.Верасоўка, Верасовачка… Сапраўды мілагучная назва той мясціны, дзе паэт нарадзіўся, дзе пачуў матчыну мову, дзе ўпершыню пераступіў парог матчынай хаты. Адсюль, з ушацкага прыстанку, была ўзята пуцёўка на вучобу ўМінск, на далёкія цалінныя землі, на працу, на жыццё.

Маці - крытэрый дабра і справядлівасці, спагады, жалю, самаахвярнасці, носьбіт спрадвечных прыродна-чалавечых асноў людской супольнасці: Мама, Радзіма глядзіць на мяне тваімі вачыма: руку ты не падаваў мне? Помніш, чаму я цябе вучыла?. Куліна [3, с. 128]. Рэальнае тут нібы зліваецца з умоўным у своеасаблівай пропаведзі «людскога» адухоўленага жыцця. Вытокі такіх якасцей ды рыс характару, як працавітасць, сумленнасць, праўдзівасць, бачацца паэту перш за ўсё там, дзе ёсць далучэнне чалавека да спрадвечнай народнай этыкі і маралі, якая яму перадала маці як неацэнны дар. Вершы пра маці арганічна прадаўжаюць роздум паэта над вечным працягам людскога радаводу, над пераемнасцю пакаленняў. Ідучы, здавалася б, ад біяграфічнага, завастраючы ўвагу на маральна-этычных момантах, паэт разам з тым падкрэслівае ідэю гуманнасці, чалавечнасці ў стасунках паміж людзьмі. Ён як бы гаворыць, што жыццё кожнага з нас было б значна прыгажэйшым, даўжэйшым, калі б мы былі больш чулымі ў адносінах да маці, праз якую кожны з нас кроўна спалучаны з прыродай. Таму, на першы погляд прыватная тэма набывае высокае гучанне: Наведвайце бацькоў, пакуль яны жывыя, Пакуль дымяцца коміны - нагрэйцеся ў бацькоў. Калі адчай вякоў гайнёй ваўкоў завые, Не трэба анікому ён, сум ля сляпых слупкоў [3, с. 6]. У Рыгора Барадуліна вельмі багатая палітра адценняў, асацыятыўна звязаных з вобразам маці: Маці - увогуле пачатак жыцця; Маці - увасабленне ідэалу працавітасці, чалавечай шчодрасці і дабрыні; Маці - зберагальніца маральных каштоўнасцяў, выпрацаваных чалавецтвам на працягу вякоў; Маці - апора ў душэўнай смуце. Выказваючы шчырую, пяшчотную сыноўскую любоў да маці, паэт піша: «I калі б была воля мая на тое - пачаў бы я азбуку менавіта з літары М: як усё на зямлі, усё ў нас пачынаецца з Маці. У яе ад маці, усё з-пад матчынага сэрца». I далей паэт падкрэслівае: - «Маці адна, маці незаменная… Маці адна, як і Радзіма» [12, с. 335]. Для доказу гэтага барадулінскага сцвярджэння, на наш погляд, мэтазгодна суаднесці вобраз маці з каардынатамі прасторы, дзе ў Барадуліна відавочна пераважае вертыкаль. Маці ў такім разе будзе ўяўляць сабой цэнтр восяў каардынат, кропку адліку. Атрымліваецца своеасаблівы сінтэз «зямное - касмічнае», праламленне якога ў кнізе Барадуліна з сімвалічнай назвай «Нагбом» набывае філасофскае гучанне: Чым цягнецца вышэй у неба дрэва - Глыбей ідуць карэнні ў зямлю. Я - сын зямлі [2, с. 10].

5 выступоўца.Такім чынам, Рыгор Барадулін зместам сваіх твораў яшчэ раз сцвердзіў, што мама - самае цудоўнае слова на зямлі. Ва ўсіх мовах свету яно гучыць аднолькава пяшчотна. У мамы самыя пяшчотныя і ласкавыя рукі, яны ўсё могуць і ўмеюць. У мамы самае чулае сэрца - у ім не гасне любоў да дзяцей. Да мамы ідуць з радасцю і горам, па дапамогу і падтрымку. Мама адорвае дабрынёй і пяшчотай. Маці - працаўніца, маці - карміліца. Маці - заступніца. У цяжкія хвіліны сагравае промнямі сваёй любові, свеціць, калі цёмна, грэе, калі холадна, аддае апошні кавалак, калі голадна, закрывае грудзьмі, калі насцігае смяротная небяспека.

2 праект:”Вобраз хаты”

6 выступоўца.Для спасціжэння барадулінскага варыянту нацыянальнага космасу ўлічым яшчэ словы самога паэта, што «нацыянальнасць паэта вызначаецца па тым, як бачыць і што бачыць ён» [12, с. 375]. Звернем нашу ўвагу, як бачыцца паэту вобраз хаты, які цесным чынам спалучаны з вобразам маці, набліжаецца да яго. Нездарма ў Рыгора Барадуліна замест фразеалагізму бацькоўская хата ўжываецца выраз матчына хата, які стаў устойлівым сімвалам барадулінскай паэзіі. Хата для Барадуліна - не проста чатыры куты. Расказаўшы пра яе рэальную гісторыю, абжыўшы ў паэтычным сэнсе, паэт пашырае часавыя і прасторавыя межы хаты. Гэта выявілася ў імкненні асэнсаваць гістарычны лёс свайго народа, спасцігнуць вытокі беларускага нацыянальнага характару, асаблівасці яго праяўлення ў розных сферах чалавечай жыццядзейнасці. Эстэтычна ўзважаная ідылічная падсветка хатняга свету адлюстроўваецца ў адным з вершаў («Верасовачка»): Тут, як у казцы, у лядах восенню Карову пасвіў кот Мірон, Лісіца пеўня з дому зносіла,вечар глух ад камароў [5, с. 88]. Так, аўтарскае народнае светаразуменне жывіцца з прачула-ўсвядомленага паняцця «хатняга»: як кожным комінам дыміць ранак і пахне дым блінамі, скваркай, як пахне на кухні рашчына, як жуе жваку ціхая сонная Лысоня. I першы надой, наякі маці «ксцілася, // плакала, // Богу дзякавала» [5, с. 50], і нядзельны чысты абрус, «толькі што пакачаны качалкай, // каляны» [5, с. 56], і апрабаваны ўшершыню ў жыцці сялянскі тэст, «старажытнейшы самы» - то Барадулінскае прычашчэнне, «каб хатнім стаў неспасціжымы свет» [5, с. 371]. Досыць выразнымі выступаюць у хатняй паэтычнай атрыбутыцы вобраз сырадою («А вечары яшчэ мычаць каровамі // I пахнуць сырадоем за вярсту», «А мне сырадоем пахне зіма», «I зноў нам раніца пахне домам, // Куплёным хлебам і сырадоем» [5, с. 10] і вобраз кмену («Займае дых гарачы кменны дух», «Кляновым лістам, кменам // Запах уладна хлеб», «і плача… // Слязьмі сухімі кмен // з забытай гаспадаркі» [5, с. 113]). Народнае ўшацкае жыццё з яго павер'ямі і звычаямі («Як вучыць звычай спрадвечча, - // Торкае маці ў сцяну // Купалкі ў купальскі вечар», «Стол не змяталі ніколі на рог, // Каб не звесці на клін гаспадарку») [5, с. 179] уладна ўваходзіць у барадулінскую скарбонку народнай памяці. «Ад радка да радка… стварае Р. Барадулін духоўны воблік свайго народа. Гэты народ смуткуе або смяецца менавіта так, менавіта таму, што гэтага патрабуе яго характар, яго гістарычна складзены тып, воля аўтара ёсць найперш воля народа» [1, с. 115], - справядліва адзначае даследчыца фальклорных традыцый у сучаснай беларускай паэзіі А. Астравух. Апантанасць паэта вясковай стыхіяй раствараецца ў яго ўсюдыіснай арганічнай прылучанасці да прыродна-быційнага: «Без мяне на лугах // мурагі пакасілі. // Без мяне стагавалі стагі» [5, с. 68], «Забыў, як спіць агонь… // Як сохне свежы гной, // Як пахне потны конь» [4, с. 335]. Пачуццё невымернай глыбіні жыццядайна-зямнога нясуць праз усю творчасць барадулінскія сталыя вобразы стога («Дзякуй тым стагам // і тым стажынкам, // Што хмялілі ночы мурагам» [5, 363] - «Не знойдзем // У стозе сноў // Пранырлівую шаршатку» [

Дзядзька Рыгор

5, с. 455]), пашы («і пастухова // Мне туга нашчадная // чуваць» [6, с. 385] - «Бацька павінны // 3 пашы гадоў // Мне прывесці каня…» [4, с. 87]), выгану («Жаданы выган - цішыня // Прымае ўсіх па часе» [5, с. 249] - «Прыгналі свой захмарны выган // Авечак душныя каралі» [5, с. 142]), каня («Конь сумна-малады, // I жыта маладое» [5, с. 425] - «Каня сваёй памяці рассупоню, // Хай пасецца на ўзмежку // забыцця» [4, с. 183]), статка («Пысай статак туманіць выпас» - «Матчынай хаты // Клапатлівыя духі // Пасвяць, як пастухі, // Гадоў маіх статак» [6, с. 64]. Моцны ў Барадуліна матыў аднаўлення, адраджэння, які цесна звязаны з

вобразам маці, якая пры адбудове спаленай хаты, «як тая ластаўка, з усей Ушачы цягнула да печы абгарак, аполак, цалёўку [4 с. 131], «сталярыла, цяслярыла без гэбля, без ватэрпаса [4 с. 135], «з усяго, што можна было прыбіць цвікамі іржавымі, маці падлогу масціла…» [4 с. 135]. I калі - усё ж - усе рэаліі, якія прыводзіць паэт, дапамагаюць толькі найбольш поўна ўявіць сабе хату, утвараюць яе своеасаблівы інтэр'ер і, у рэшце рэшт, атаясамліваюцца з ёй, то вобраз маці не губляецца, не раствараецца ў ёй, а застаецца жывой душой хаты.

7 выступоўца.Матчына хата, такім чынам, выступае як мадэль Сусвету. Мы лічым, што такое разуменне Барадуліным нацыянальнага космасу вельмі сугучнае з народным. Сапраўды, калі ўявіць сабе Бога, бязмежжа «там» - уверсе, то, у такім выпадку, да яго будзе аднолькавая адлегласць ад кожнага пункта на зямлі, і, галоўнае, можна падтрымліваць сувязь з ім, нават фармальна застаючыся на месцы, рухаючыся да Бога духоўна. Паэт адмаўляе для беларусаў бязладную міграцыю: Продкі ані мае, ні твае Сваёй зямлі не мянялі. Продкі ані мае, ні твае… [4 с. 139]. Для беларускага космасу, паводле ўяўленняў Барадуліна, не характэрна бясконцае верацённае блуканне; стабільны, сталы, ураўнаважаны элемент пераважае ў складзе нацыянальнай псіхікі і мыслення. Відавочна, трэба прызнаць, што паэзія Барадуліна разгортваецца не ў гарызантальнай плоскасці, вандроўніцтве, імкненні крочыць (як форма руху), а ва ўрастанні, пусканні моцных і разгалінаваных каранёў, для таго каб Ані забыць, Што тут высновы Тваёй крыві, Тваёй радні, Трывала прарасці нанова, Адчуць балюча карані. Вытокі [3, с. 134].

8 выступоўца.Такім чынам, эмацыянальнае спасціжэнне і мастацка-вобразнае адлюстраванне быційнага жывіцца ў барадулінскай паэзіі праз паглыбленне народнай стыхіі, праз невынішчальную апантанасць «хатняй» настальгіяй. Данінай сыноўняй удзячнасці першародна-зямным спадчынным вытокам служаць прыведзеныя вышэй выбалелыя радкі. Светаразуменне паэта жывіцца з прачула-ўсвядомленага «хатняга» магнетызму. Прадонная неабдымнасць духоўнага (найперш) і душэўнага свету маці мацуе ў аўтарскім уяўленні народна-сімвалічныя паняцці як знакі радаводнай памяці. Мастацкая прырода барадулінскіх сімвалаў прадвызначана міфалагічна-фальклорным пачаткам. Барадулін імкнецца сцвердзіць свой паэтычны свет, сваю мадэль свету, таму зразумелы ў яго творчасці зварот да традыцыйных і нетрадыцыйных мікратэм са спецыфічнай вобразнасцю, звязанай з крывіцкай прыродай Ушаччыны, народным побытам і творчасцю.


  • Што жывіць яго паэзію на працягу столькіх стагоддзяў?

Сакрэт уздзеяння мастакоўскага слова менавіта ў тым, што паэт шчыра даверыўся свайму асабістаму вопыту. Вытокі пашанлівых адносін да слова – ад маці. “Самым чыстым зернем, самым адборным засталіся маміны словы. З іх хлеб для душы мае…” [15, с. 1]І яны ж – ад продкаў, ад вёскі, якая потам і расой здабывае хлеб і якая сваім жыццём спасцігае вышэйшую філасофію быцця, якую паэт беражліва ўзяў з матчынай хаты ў жыццёвую дарогу.



3 праект – вобраз дарогі.

9 выступоўца.Тэма дарогі ў Барадуліна непарыўна звязана з тэмамі маці, матчынай хаты. Можа, не такімі трапяткімі, доўгачаканымі былі б гэтыя сустрэчы, калі б не дарога, не вымушанае расстанне з родным домам: Нарэшце я ў роднай хаце, Тут кожны шорах песціць слых.далей: Мне кожны кут тут казак поўны, Ен даражэй для сэрца стаў… У роднай хаце [5, с. 32]. Хата для паэта - месца, куды павінны вяртацца, а дарога перш-наперш звязана з разуменнем часу як катэгорыі руху ў цыклічным яго завяршэнні, дзе пачатак і канец цыклу - хата. Нездарма ў паэта касмалагічнае значэнне набывае парог: Парог, што ў шлях адзін - дадому - Заўжды злучае ўсе шляхі. У роднай хаце [5, с. 32]. Прасторавая імітацыя парога - важная дэталь у творчасці Барадуліна. Парог - гэта адрэзак часу, які спалучаны з разуменнем філасофскіх катэгорыяў жыцця ды смерці. Дарога выступае і як апошняе звяно паміж быццём і небыццём, як заключны акорд жыцця: Мяне павядзеш ты ў апошні шлях, Забудзешся ў дзень той самы, Прыцемкі ў згорбленых хатулях Цень панясуць у прысады [5, с. 372]. Такім чынам, у Рыгора Барадуліна пераважае матыў вяртання, «вяртання да зямлі, вады, паветра». Міжволі згадваюцца яго радкі, «якія поўняцца нейкім дадатковым, хоць і не без горычы, сэнсам, у якім як цана любасці, так і страты, і яна, страта, робіць гэтую цану, можа, яшчэ даражэйшай, вучачы мужнасці перад жыццём і вернасці матчынаму, а значыць, і народнаму запавету, пакінутаму ў спадчыну нам» [5, с. 7].

Трэба дома бываць часцей,

Трэба дома бываць не госцем,

Каб душою не ачарсцвець,

Каб не страціць святое штосьці.

Трэба дома бываць часцей… [5, с. 47].

(Прагляд відэароліка)

Дарога ў барадулінскай паэзіі адметная тым, што яна сама па сабе не вядзе ў шырокі свет. Свет гэты як бы з самага нараджэння ўжо вядомы барадулінскаму герою, зададзены першапачаткова. Таму складваецца ўражанне, нібы паэт знаходзіцца адразу, адначасова ў двух прасторавых вымярэннях - у блізкім і далёкім свеце. Паэт прызнаецца сам: …Назад вяртаецца мая дарога, Стаміўшыся ўцякаць на край зямлі. Вяртаецца туды, Адкуль даўно пачаты Яе разбег і палахлівы бег. Цяпер [11, с. 5]. Дарога ў Барадуліна ёсць дарога памяці, дарога вяртання да свайго дзяцінства, сваёй маладосці: I хочацца ў край малады, Дзе гады Да сэрца пяшчоту гарнулі. Каб з рэчкі паўнюткія суды вады Прынесці ў нядзельнай кашулі. Каромысел будзе ляжаць на плячах Цяжкімі рукамі расстання,неба ў вядзерцах, Як сум у вачах Матулі,- Не хутка растане. Хочацца ў край малады… [5, с. 81].

10 выступоўца.Як бачым, з'яўляецца новае прасторавае разуменне дарогі - дарога як мінулыя гады, як пражыты прамежак часу. Вечнасць, імклівасць часу, яго беззваротнасць і разам з тым дарога-час як паўтарэнне, узнаўленне жыцця, пакутлівыя пошукі сябе ў хуткай плыні жыцця - вечная тэма многіх паэтаў. Не можа не турбаваць яна і Барадуліна, які па-свойму выяўляе новыя грані спрадвечнага пытання аб сэнсе чалавечага існавання. Не прыпыніўшыся з табой, Паўторыць зноў твая дарога Вяртанне ў боль, Вяртанне ў бой, Вяртанне да сябе самога. Дарога ў канчатковым выніку - неабходная касмалагічная ўмова сусветнага абнаўлення, якое заключае ў сабе свет прыроды і свет чалавека: Прадвеснем птушкі вернуцца дадому Нябеснай сцежкай да астылых гнезд, Каб вырай несканчона паўтарыўся. Прадвеснем птушкі вернуцца дадому… [5, с. 209]. Гэтыя словы пераклікаюцца з наступнымі радкамі: А ты сябе вяртай Хоць снамі на радзіму, Дзе рогі веташка Варушаць мурагі, I ў думках рады будзь забытай хаты дыму Вяртацца як ратай На вечныя кругі. У выгнанні [5, с. 50].

11 выступоўца.Такім чынам, дарога паўстае ў паэзіі Барадуліна як у канкрэтна-прадметным, так і ў абагульнена-філасофскім значэнні, мае сімвалічнае напаўненне. Дарога - сімвал бясконцасці чалавечага жыцця, сувязная ніць паміж мінуўшчынай, сучаснасцю і будучыняй, вечны спадарожнік і саўдзельнік жыццёвай хады і жыццёвых калізіяў чалавека. Але, галоўнае, напаўняючы вершы, гэты вобраз дапамагае паэту стварыць адчуванне паўнаты і прасветленасці жыцця (дарога - сімвалічны промень жыцця), надае аптымістычны настрой, веру ў невынішчальныя, вечныя законы людскога супольніцтва і паразумення. Дарога ў выніку выступае як перадумова сусветнага паяднання, міру і шчасця на планеце. Заключэнне Такім чынам, на падставе вышэйпрыведзеных фактаў, мы прыйшлі да наступных высноў: Фальклор уліваецца ў творчасць паэта з глыбіні жыцця ўшацкага - невынішчальнага і бласлаўлёнага вясковага духу. Уключэнне паэтычнага «я» ў паўнакроўны ўшацкі свет вобразаў і ўяўленняў асвячаецца барадулінскім бачаннем вёскі са сваімі няўмольнымі завядзёнкамі, бездакорнымі буднямі і святамі, што робіць па-сапраўднаму апантаным, улюбёным у гэтую невытлумачальную Прыгажосць і Святасць. Барадулінская вернасць народнаму бярэ выток у хатнім, вясковым. Вобразатворчы вопыт народнага мыслення аздабляе барадулінскую паэзію. Разам з тым многія народнапаэтычныя вобразы знаходзяць індывідуальна-аўтарскае вырашэнне і нясуць у сабе вялікі сэнс абагульнення. Так, традыцыйна-фальклорны вобраз лёсу-айчыма пераўвасабляецца ў барадулінскі вобраз лёсу-спадарожніка.

12выступоўца.Барадулінскае асацыятыўнае мысленне паяднана з народнай метафарычнасцю, чэрпаецца з яго. Неруш прыроды - жыццядайная крыніца своеасаблівай метафорыкі паганскага гарту мыслення паэта. Сам мастацкі прыём адухаўлення прыродных з'яў шырока выкарыстоўваецца Р. Барадуліным як творчае засваенне фальклорных традыцый. Кроўная роднасць чалавека і прыроды ўсведамляецца паэтам згодна з эмацыянальным народным вопытам пакланення прыгожаму ў жыцці, а не стыхійнай магічнай сіле, як эталон дабра. Прыроднае і чалавечае ў светабачанні Барадуліна злітыя жыватворным духам. Жывапісная паэтычная вобразнасць надзвычай багатая ў разуменні прыроды як адухоўленай псіхалагічнай з'явы. Рыгору Барадуліну ўласцівы глабальна-касмічны погляд на прыроду і чалавека, планетарнае мастацкае мысленне. Вытокі касмізму Барадуліна - пераважна ў акаляючай спрадвечнай прыродзе. Барадулін засведчыў, што касмізм душы чалавека і прыроды не абавязкова перадаваць касмічнай тэрміналогіяй. Тонкай экспрэсіі паэт дасягае, звяртаючыся і да зямных вобразаў. I, можа, менавіта таму настолькі аб'ёмны ў яго вершах час, у якім злучыліся імгненнае і вечнае, навейшае і старажытнае. Паэт наўздзіў лёгка збліжае вёску і космас, напэўна, таму, што ў яго творчасць першапачаткова арганічна ўвайшла фальклорная касмалогія, якая выяўляе Сусвет як адзінае цэлае. Пры гэтым на першым плане ў Рыгора Барадуліна - чалавек, які асэнсоўваецца як жывая клетачка і вялікая каштоўнасць Сусвету.

2. Праверка ведаў вучняўhttps://docs.google.com/forms/d/1qEaVgxoh51Npq_v_nlRllSSEVnT0HyeMOAAyYWy06zY/edit

(Літаратурная інтэрактыўная дыктоўка)

  1. Аўтабіяграфія Р.Барадуліна мае адметную паэтычную назву –

  1. “На таку майго маленства”;

  2. “Аўтабіяграфічныя запісы”;

  3. “Доўгая дарога дамоў”.

  1. Гэты куток Беларусі – малая радзіма славутых творцаў------------------------------------------------------------------------------------------------------

  2. Хто з беларусаў не ведае гэтыя радкі:______________________________________________________

  3. Барадулін стварыў у сваёй лірыцы тры манументальныя вобразы:___________________________________________.

  4. Заключныя радкі аўтабіяграфіі “На таку майго веку зярняты дзён былі добрыя. Самым чыстым зернем, самым адборным засталіся маміны словы. З іх хлеб для душы мае” я разумею так:------------------------------------------------------------------------------------------------------------





Спіс літаратуры

  1. Астравух, А. «Долі інакшай не трэба зямной…» Нататкі пра паэзію Рыгора Барадуліна [Тэкст] / А. Астравух. // Роднае слова. - 1999. - №6. - С. 6-10

  2. Астравух, А. «Каб хатнім стаў непасціжымы свет»: мастацкая прырода народна-быційнага ў паэзіі Рыгора Барадуліна [Тэкст] / А. Астравух. // Беларуская мова і літаратура. - 2000. - №3. - С. 113-121

  3. Барадулін, Р. Збор твораў: 5-ці т.т - Т.3 [Тэкст] / Р. Барадулін. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1999. - 507 с.

  4. Барадулін, Р. Збор твораў: 5-ці т.т - Т.2 [Тэкст] / Р. Барадулін. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1998. - 575с

  5. Барадулін, Р. Збор твораў: 5-ці т.т - Т.1 [Тэкст] / Р. Барадулін. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1996. - 479 с.

  6. Барадулін, Р. Евангелле для Мамы. Кніга паэзіі [Тэкст] / Р. Барадулін. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1995. - 462 с.

  7. Быкаў, В. Майстра нацыянальнай культуры [Тэкст] / В. Быкаў. // Роднае слова. - 2002. - №2. - С. 14

  8. Гарэлік, Л. Жыццё зямное - рэпетыцыя [Тэкст] / Л. Гарэлік [і іншыя]. // Роднае слова. - 2002. - №2. - С. 14-17

  9. Гніламёдаў, Ул. Усё жывое. Развагі пра творчасць Рыгора Барадуліна [Тэкст] / Ул. Гніламёдаў. // Роднае слова. - 1999. - №4. - С. 39-42

  10. Навуменка, І. Новае пра Рыгора Барадуліна [Тэкст] / І. Навуменка. // Роднае слова. - 1999. - №7. - С. 12-15

  11. Гачаў, Г Мадэль сусвету [Тэкст] / Г. Гачаў. - Мн.: Навука і тэхніка, 1987. - 275 с.

  12. Пяцьдзесят чатыры дарогі [Тэкст]. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1963. - 599 с.

  13. Творчасць. На таку майго веку. Р.Барадулінhttp://baradulin.ru/materyyaly/retsenzii-i-analiz

  14. Фальклорныя матывы ў вершах Рыгора Барадуліна
    Источник: https://www.bibliofond.ru/view.aspx?id=704061
    © БиблиофондНачало формы









Конец формы