СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Беларуская літаратура пачатку ХХ ст.

Категория: Литература

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Беларуская літаратура пачатку ХХ ст.»



Урок 1

Беларуская літаратура першай трэці ХХ стагоддзя

Мэта: мяркуецца, што напрыканцы ўрока вучні


Будуць ведаць: умовы актывізацыі літаратурна-грамадскага руху і ўздым культурнага будаўніцтва ў 1920-я гг.; становішча, у якім апынуліся беларускія пісьменнікі ў 1930-я гг.; тэматычнае і жанравае развіццё заходнебеларускай літаратуры; умовы стварэння і прычыны ліквідацыі літаратурных аб’яднанняў: «Малад- няк», «Узвышша», «Полымя»; прадстаўнікоў літаратурных аб’яднанняў, іх творчыя здабыткі;


авалодаюць паняццямі: літаратурны працэс, рэалізм, мадэрнізм і яго плыні;


удасканаляць навыкі: складання тэзіснага плана лекцыі настаўніка, канспектавання літаратурна- крытычнага артыкула.


Задачы выхавання і развіцця асобы вучняў: стварыць умовы для развіцця аналітычнага мыслення вучняў, навыкаў слухання і канспектавання; садзейнічаць выхаванню маўленчай культуры вучняў, пашырэн- ню іх інтэлектуальнай прасторы.


Абсталяванне: мультымедыйная прэзентацыя з ілюстрацыямі карціны М. Шагала «Мір хацінам, вайна палацам», малюнкаў Я. Драздовіча да часопіса «Рунь», плакат А. Лісіцкага «Клінам чырвоным бі белых».


Тып урока: актыўная лекцыя.

Ход урока 1. Арганізацыйны момант

2. Актуалізацыя ведаў

На пачатку ўрока ў варта ўзгадаць асаблівасці літаратурна-грамадскага руху ў Беларусі ў пачатку ХХ ст. Менавіта на гэтым этапе скончылася вывучэнне курса беларускай літаратуры ў 9 класе.

Паўтарэнне пройдзенага матэрыялу праводзіцца ў чатырох групах.

Заданне: па прапанаваным ланцужку паняццяў успомніць і скласці паведамленне на тэму

«Асаблівасці літаратурна-грамадскага руху ў Беларусі ў пачатку ХХ ст.».

Група 1: Першая руская рэвалюцыя (1905—1907 гг.) — нацыянальна-вызваленчы рух — Белару- ская рэвалюцыйная грамада (1903 г., Пецярбург) — Беларуская сацыялістычная грамада (1905 г.).

Група 2: газета «Северо-Западный край» (г. Мінск) — «Наша доля» (1906 г., Вільня) — «Наша ніва» (1906—1915 гг., Вільня).

Група 3: «Загляне сонца і ў наша ваконца» (1905 г., Пецярбург) — «Наша хатка» (Вільня) —

«Мінчук» (Мінск).

Група 4: Цётка (Алаіза Пашкевіч) — Ядвігін Ш. — Янка Купала — Якуб Колас — Максім Багдановіч — Алесь Гарун.

Вучні павінны прыйсці да высновы, што пачатак ХХ ст. быў плённым этапам у развіцці на- цыянальнай культуры, які ўвайшоў у гісторыю культуры Беларусі пад назвай «нацыянальнае адра- джэнне». Вялікую ролю адыграла газета «Наша ніва», на старонках якой пачыналі друкаваць свае творы будучыя класікі беларускай літаратуры (яны сябе так і называлі — «нашаніўцы»).

3. Мэтавызначэнне

Настаўнік прапаноўвае разгледзець на прэзентацыі карціну М. Шагала «Мір хацінам, вайна палацам», плакат А. Лісіцкага «Клінам чырвоным бі белых» і прааналізаваць вобразы, сюжэты, а таксама час, адлюстраваны на іх.

Далей настаўнік агучвае тэму ўрока, арганізуе мэтавызначэнне, называе крытэрыі ацэнкі вучэб- ных дасягненняў вучняў (крытэрыі можна раздрукаваць для кожнага вучня):

  • скласці тэзісны план па тэме «Умовы актывізацыі літаратурна-грамадскага руху і ўздым куль- турнага будаўніцтва ў 1920-я гг.»;

  • даць характарыстыку становішча, у якім апынуліся беларускія пісьменнікі ў 1930-я гг.;

  • падрыхтаваць паведамленне на тэму «Тэматычная і жанравая разнастайнасць літаратуры За- ходняй Беларусі»;

  • запоўніць табліцу «Літаратурныя аб’яднанні: гісторыя стварэння, рысы і адметнасці». Зрабіць вывад аб іх ролі ў гісторыі айчыннага пісьменства;

  • ведаць азначэнне паняццяў: літаратурны працэс, рэалізм, мадэрнізм і яго плыні.

4. арганізацыя працэсу навучання і кантролю ўзроўню засваення ведаў па тэме ўрока

Заданне 1. На аснове лекцыі настаўніка па тэме «Умовы актывізацыі літаратурна-грамадскага руху і ўздым культурнага будаўніцтва ў 1920-я гг.» скласці тэзісны план.

Прыкладны змест лекцыі настаўніка

Грамадска-палітычнае жыццё. У 20-я гг. ХХ ст. адбылося шмат гістарычных падзей, якія па- свойму паўплывалі на грамадска-палітычнае жыццё маладой Беларусі. Фарміраванне беларускай дзяржаўнасці адбывалася ў цяжкіх умовах. Беларуская палітычная дзейнасць шырока разгарнулася з сакавіка 1917 г. Вынікам яе стала ўтварэнне 25 сакавіка 1918 г. Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). Неўзабаве 1 студзеня 1919 г. у Смаленску было абвешчана аб стварэнні Беларускай Савец- кай Сацыялістычнай Рэспублікі — БССР. Працягвалася Першая сусветная вайна, заходняя частка Беларусі была акупавана нямецкімі войскамі, унутры Савецкай Расіі пачалася грамадзянская вайна. У выніку Рыжскака дагавору, падпісанага 18 сакавіка 1921 г., тэрыторыя Беларусі аказалася падзе- ленай на тры часткі: яе заходняя частка ўвайшла ў склад Польшчы, усходняя — у склад РСФСР, і толькі 6 паветаў Цэнтральнай Беларусі склала тэрыторыю БССР. Час, калі адбываліся згаданыя падзеі, быў вельмі неспрыяльны для развіцця літаратуры. Многія пісьменнікі знаходзіліся на фрон- це або па-за межамі Беларусі. З 1915 па 1918 гг. Я. Купала не пісаў вершаў і мала друкаваўся. Я. Колас у гэты перыяд працаваў над паэмамі «Новая зямля» і «Сымон-музыка», але ў друку яго імя з’яўляўлялася рэдка. Газет і часопісаў засталося мала, і тыя выходзілі ў свет нерэгулярна.

Тэзіс 1 (прыклад). Развіццё беларускай літаратуры ў многім перапыніла Першая сусветная вай- на, дзве рэвалюцыі 1917 г., акупацыі на тэрыторыі Беларусі — нямецкая, польская.

Сацыяльна-культурнае развіццё. З пачатку 20-х гг. ХХ ст. пачынаюцца закладвацца ас- новы савецкай нацыянальнай палітыкі ў Беларусі, якая ў гісторыі атрымала назву палітыкі беларусізацыі (увядзення беларускай мовы ва ўсе сферы жыцця), ідэолагам якой быў У. Ігнатоўскі. Па яго ініцыятыве быў арганізаваны ў 1922 г. Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт). Шмат увагі надавалася ліквідацыі бязграматнасці. Да сярэдзіны 1920-х гг. была створана сістэма народ- най адукацыі. Падрыхтоўка спецыялістаў ажыццяўлялася ў вышэйшых навучальных установах. У 1919 г. узнавіў сваю работу Горы-Горыцкі земляробчы інстытут, у снежні 1920 г. у Мінску ство- раны Беларускі політэхнічны інстытут, у 1922 г. на яго базе адкрыты Інстытут сельскай і ляс- ной гаспадаркі. У 1921 г. адкрываецца Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 1925 г. у Горках была створана Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскай гаспадаркі імя Кастрычніцкай рэвалюцыі, а ў 1924 г. — Віцебскі ветэрынарны інстытут. Да пачатку 1930-х гг. працавала 31 ВНУ.

У 1920 г. было створана выдавецтва «Беларусь». З’явілася магчымаць выдання кніг на бела- рускай мове і мовах іншых народаў. Да сярэдзіны 1922 г. на тэрыторыі Беларусі было выдадзена 150 тысяч беларускіх кніг.

Важную ролю ў станаўленні беларускага тэатральнага мастацтва адыграў Першы беларускі дзяржаўны тэатр (БДТ-1, зараз Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы), адкрыты ў верасні 1920 г., рэжысёрам якога быў Я. Міровіч. Адначасова ў Мінску працавала Тэатральная трупа У. Галубка. У 1926 г. у Віцебску пачаў работу Другі беларускі дзяржаўны тэатр (БДТ-2, зараз На- цыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Коласа).

1920-я гг. — час станаўлення беларускага кіно. Першымі нацыянальнымі мастацкімі фільмамі былі «Лясная быль» па аповесці М. Чарота «Свінапас» (1926 г., рэжысёр Ю. Тарыч), «Кастусь Каліноўскі» (1927 г., рэжысёр В. Гардзін). Рэвалюцыйная барацьба беларускага народа і будаўніцтва сацыялістычнага грамадства — асноўныя тэмы творчасці беларускіх кінематаграфістаў таго часу.

Сярод беларускіх жывапісцаў паспяхова вылучаюцца В. Волкаў («Малатабоец», «Парты- заны», «Плытагоны»), М. Філіповіч («Бітва на Нямізе», «Ноч на Івана Купалу», «Паўстанне К. Каліноўскага»), У. Кудрэвіч (пейзажы), М. Шагал («Мір хацінам, вайна палацам»), Я. Драздовіч (афармленне часопіса «Рунь»).

Пасля паўторнага прагляду прэзентацыі настаўнік прапаноўвае вучням параўнаць уражанні ад зместу карціны М. Шагала, малюнкаў Я. Драздовіча і плаката А. Лісіцкага.

Тэзіс 2 (прыклад). Палітыка беларусізацыі аказала станоўчыя ўмовы для развіцця культурнага жыцця краіны.

Літаратурнае жыццё 20-х гг. было надзвычай рознабаковым і інтэнсіўным. Беларусь зноў набыла дзяржаўнасць, працягвалася палітыка беларусізацыі. Грунтоўны падмурак для развіцця літаратуры быў закладзены ў нашаніўскі перыяд. У розных жанрах плённа працавалі тыя, хто пачынаў у гэтай газеце: Я. Купала, Я. Колас, З. Бядуля, М. Гарэцкі. Іх яднала думка пра лёс Бацькаўшчыны. Тры- вогай за будучыню Беларусі жыве лірычны герой вершаў Я. Купалы — духоўны лідар нацыі:

Я зноў заснуўшую было жалейку Бяру і пробую ў ёй галасоў:

Ці хопіць светлых, звонкіх думак-слоў, Ці гладка пойдзе песня-дабрадзейка?

Я. Купала. Для Бацькаўшчыны, 1918 г.

Я. Колас у сваёй паэзіі гэтага часу заклікаў беларусаў да актыўнага сацыяльна-грамадскага жыцця (верш «Да працы!»). Думкамі пра вольную працу на ўласнай зямлі жывуць героі яго паэ- тычнага эпасу «Новая зямля».

Разам з тым, 1920-я гг. характарызуюцца масавым прылівам у літаратуру маладых талентаў: К. Крапівы, К. Чорнага, М. Лынькова, П. Броўкі, М. Чарота, У. Дубоўкі, А. Мрыя і іншых. Твор- чай моладзі было дзе друкавацца: выходзіць часопіс «Полымя» (1922), «Маладняк» (1923), «Узвыш- ша» (1927). Гэты літаратурны перыяд цікавы не толькі з’яўленнем новых пісьменніцкіх пакаленняў. Рэвалюцыя звязала ў адным часе прадстаўнікоў розных пакаленняў: маладых пісьменнікаў,

2

Беларуская літаратура пачатку XX ст.


Беларуская літаратура пачатку ХХ стагоддзя развівалася на фоне рэвалюцыйных падзей 1905—1907 і 1917 гадоў, Першай сусветнай (1914—1918) і польска­савецкай (1919—1921) войнаў, якія непасрэдна закранулі беларускія землі. У гэты час адбывалася фарміраванне класічных асноў беларускай літаратуры ХХ—ХХІ стагоддзяў. Творчы шлях пачыналі прызнаныя майстры слова — Максім Багдановіч, Алесь Гарун, Максім Гарэцкі, Якуб Колас, Янка Купала, Вацлаў Ластоўскі, Цётка, Ядвігін Ш. і інш.

Аўтары, з аднаго боку, адчувалі непарыўную сувязь з беларускімі творцамі ХІХ стагоддзя. У прадмове да свайго зборніка «Скрыпка беларуская» Цётка (пад псеўданімам Гаўрыла з Полацка) пісала: «Прачытаўшы тую “Дудку”, я сказаў: “Дзякуй табе, Мацей Бурачок! Чэсць і слава тваему слову! А ты, “Дудка”, грай і мне голас дай!”» З другога боку, на літаратараў уплывалі руская і польская літаратуры, а таксама ўвесь еўрапейскі літаратурны працэс. Услед за папярэднікамі пісьменнікі працягвалі традыцыі рэалізму і рамантызму, разам з тым звярталіся і да ідэй мадэрнізму.

Вялікае значэнне для беларускай літаратуры мела арганізацыя беларускамоўнага перыядычнага друку, у якім вылучалася газета «Наша ніва». Развівалася таксама выдавецкая дзейнасць (суполка «Загляне сонца і ў наша аконца» (Пецярбург), «Беларускае выдавецкаетаварыства» (Вільня), выдавецтва Антона Грыневіча (Пецярбург), «Наша хата» (Вільня), «Мінчук» (Мінск) і інш.). З’явіліся і выданні, прызначаныя непасрэдна для дзяцей («Першае чытанне для дзетак беларусаў» Цёткі, «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» Якуба Коласа і інш.).

Першая легальная газета на беларускай мове q¡аша доляy пачала выходзіць з верасня 1906 года ў Вільні. Прызначалася для сельскага і гарадскога люду. Мела рэвалюцыйна­дэмакратычны напрамак. Выпуск нумароў суправаджаўся судовымі канфліктамі і забаронамі. Усяго чытачам прадставілі 6 нумароў (усе — за 1906 год). У студзені 1907 года работа выдання была спынена.

“Наша Ніва” выдавалася з лістапада 1906 года да жніўня 1915 года ў Вільні. Газета выконвала асветніцкія мэты, знаёміла з падзеямі тагачаснага жыцця і гісторыяй Беларусі, спрыяла нацыя нальна-­культурнаму адраджэнню, друкавала шматлікія творы беларускіх аўтараў. Перыядычнае выданне стала цэнтрам літаратурнага жыцця, згуртавала вакол сябе творчыя сілы, адкрыла шлях у літаратуру Янку Купалу, Якубу Коласу, Максіму Багдановічу, Максіму Гарэцкаму і інш. Літаратараў, якія супрацоўнічалі з газетай «Наша ніва», часта называюць нашаніўцамі, а адпаведны перыяд існавання літарату ры — нашаніўскім. Таксама ў пачатку ХХ стагоддзя выходзілі часопісы «Саха», «Лучынка», альманах «Маладая Беларусь», газеты «Беларус», «Гоман» і інш.

У паэтычнай творчасці аўтары звычайна адштурхоўваліся ад набыткаў фальклору, абапіраліся на традыцыйныя прынцыпы і прыёмы вершаскладання. Паэты падымалі пытанні абуджэння нацыянальнай свядомасці, адраджэння культуры, цяжкай долі селяніна і інш. У творах нярэдка прасочвалася пэўная публіцыстычнасць, прысутнічалі заклікі да змагання за будучыню. У паэзіі ярка праявілі сябе Максім Багдановіч, Янка Купала, Якуб Колас, Канстанцыя Буйло, Цётка, Алесь Гарун і інш.

Асаблівае месца ў літаратурным працэсе пачатку ХХ стагоддзя займа юць творы Янкі Купалы і Якуба Коласа. У іх ёсць і гераічны аповед пра лёс беларусаў, і энцыклапедыя народнага жыцця, і пошук бела русамі страчанай Бацькаўшчыны, і трагічны разлад паміж народам і яго элітай, і асэнсаванне нацыянальнага мастацтва. За некалькі гадоў яны стварылі той народны эпас, які ў іншых народаў пісаўся стагоддзямі, і сталі класікамі беларускай літаратуры.

Празаікі пачатку ХХ стагоддзя працавалі, як правіла, у малых жанрах. Сваімі тэкстамі творцы пашыралі палітру беларускага апавядання, казкі, навелы (Ядвігін Ш., Якуб Колас, Змітрок Бядуля, Цішка Гартны і інш.). Пісьменнікі сярод іншага ўзды малі праблемы нацыянальна­культурнага адраджэння, Першай сусветнай вайны, жыцця вёскі (Максім Гарэцкі, Вацлаў Ластоў скі і інш.). Паступова пашырылася колькасць жанравых форм беларускага апавядання: з’явіліся сацыяльна­бытавыя, гумарыстычныя і псіхалагічныя навелы, навелы­прытчы, алегорыі, імпрэсіі, абразкі.

Адбывалася станаўленне беларускага прафе сійнага тэатра, якое звычайна звязваецца з імёнамі Францішка Аляхновіча, Ігната Буйніцкага і Уладзіслава Галубка. У 1917 го дзе аргані зацыйна аформілася Першае беларускае таварыства драмы і камедыі. Драматургічныя творы пісалі Францішак Аляхновіч («На Антокалі»), Уладзі слаў Галубок («Пісаравы імяніны»), Максім Гарэцкі («Антон»), Карусь Каганец («Модны шляхцюк»), Янка Купала («Паўлінка», «Раскіданае гняздо») і інш.

Набірала сілу і літаратурная крытыка, чаму садзейнічала з’яўленне легальных перыядычных выданняў на беларускай мове. Публікаваліся рэцэнзіі, агляды, палемічныя артыкулы і інш. У крытыцы праявілі сябе Максім Багдановіч, Максім Гарэцкі, Антон Луцкевіч, Вацлаў Ластоўскі, Сяргей Палуян.

У гэты час даволі імкліва пачала ўзбагачацца скарбонка беларус ка моўных тэкстаў. Пісьменнікі адлюстроўвалі ў сваёй творчасці нацыянальнае і агульначалавечае, гістарычнае і пазачасавае, звярталіся да розных жанраў і стыляў, увасаблялі вобразы і матывы роднай зям лі, шляху, адраджэння, самаахвярнасці і г. д.


літаратУра




  1. Гарэцкі, М. Прысады жыцця / М. Гарэцкі. Мінск, 2003.

  2. Крот, М. Жывыя старонкі мінулага : вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўнікаў /М. Крот. Мінск, 1997.

  3. Крот, М. С. Жывыя старонкі мінулага : вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўнікаў / М. С. Крот. Мінск, 1977.

  4. Лявонава, Е. Плыні і постаці: З гісторыі сусветная літаратуры другой паловы ХІХ—ХХ стст. : дапаможнік для настаўнікаў / Е. Лявонава. Мінск, 1998.

  5. Ляшук, В. Я. Вывучэнне творчасці Кандрата Крапівы ў школе : дапаможнік для настаўніка / В. Я. Ля- шук, М. І. Яніцкі. Мінск, 2007.