СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Беларуская літаратура

Нажмите, чтобы узнать подробности

Тэставы кантроль па аповесці "Знак бяды" Васіля Быкава

Просмотр содержимого документа
«Беларуская літаратура»

АПОВЕСЦЬ «ЗНАК БЯДЫ» ВАСІЛЯ БЫКАВА

ТЕСТАВЫ КАНТРОЛЬ


1. Аповесць “Знак бяды” напісана ў:

  1. 1981 г.;

  2. 1982 г;

  3. 1983 г.;

  4. 1984 г.;

  5. 1985 г.;

  6. 1986 г.

  1. 2. Васіль Быкаў за аповесць “Знак бяды” ўзнагароджаны:

  1. Дзяржаўнай прэміяй імя Якуба Коласа ў 1984 г.;

  2. Дзяржаўнай прэміяй СССР у 1982 г.;

  3. Літаратурнай прэміяй імя Янкі Купалы ў 1989г.;

  4. Ленінскай прэміяй у 1986 г.;

  5. Нобелеўскай прэміяй у 1990 г.

  1. 3. Аўтар паказаў перыяд масавай калектывізацыі на:

  1. Піншчыне;

  2. Смаленшчыне;

  3. Лепельшчыне;

  4. Навагрудчыне;

  5. Мазыршчыне;

  6. Міншчыне;

  7. Ушаччыне.

  1. 4. Перыяд масавай калектывізацыі паказаны праз:

  1. увядзенне ў твор дакументальных матэрыялаў;

  2. успаміны галоўных герояў;

  3. развагі другасных персанажаў;

  4. прызму ўласна перажытага аўтарам.

  1. 5. У які час адбываліся апісаныя ў аповесці падзей?

  1. Перыяд грамадзянскай вайны;

  2. гады калектывізацыі ;

  3. часы сталінскіх рэпрэсій;

  4. першыя месяцы вайны;

  5. пасляваенны час.

  1. 6. Сцепаніда:

  1. актывістка, стаханаўка – сумленне Выселкаў;

  2. нацыянальны тып, праўдашукальніца;

  3. былая парабчанка, чуйная да чужога гора;

  4. жанчына, якая не прымала гвалту, здзеку і абразаў у адносінах да кулакоў;

  5. працавітая, сумленная, душэўная, самаахвярная;

  6. умела пастаяць за справядлівасць;

  7. “Рэдка калі адмаўлялася ад сваіх намераў, бо часта адмовіцца ад іх ёй патрабавалася больш сілы, чым іх здзейсніць”;

  8. шчырая, рашучая, настойлівая;

  9. жанчына складанага лёсу;

  10. “Моцная духам, гераічная і бескампрамісная ў сваёй барацьбе з нелюдзямі”;

  11. напорыста-ваяўнічая, валявая;

  12. “Адзін з самых манументальных вобразаў сучаснай прозы”;

  13. малаадукаваная вясковая жанчына.

  1. 7. Пятрок:

  1. вельмі памяркоўны, рахманы чалавек, не пазбаўлены душэўнай далікатнасці;

  2. ціхі, мяккі, страхавіты, трохі набожны;

  3. “слабы, палахлівы, прагматычны, апантаны прагай выжыць любой цаной”;

  4. нясмелы, цярплівы, трывушчы;

  5. “…хутчэй аддасць, чым возьме, лягчэй саступіць, чымсьці даб’ецца, не любіў сварыцца, яму ўсё каб ціха”;

  6. Стрыманы, добры, унечым не па-сялянску непрактычны;

  7. Захапляецца ігрой на скрыпцы;

  8. Чалавек з чулай душой, часта залішне пакладзісты;

  9. “здольны на рашучы выклік толькі ўжо ў зусім крытычнай сітуацыі, у абсалютна невыносных абставінах”.

  1. 8. Для чаго Пятрок змайстраваў вялікі крыж і ўстанавіў яго на ўзгорку:

  1. Такая была вякавая традыцыя;

  2. каб адвесці ўсе нягоды ад сваёй зямлі;

  3. каб штогод быў багаты ўраджай на дзвюх дзесяцінах зямлі;

  4. каб паказаць, што яны (Пятрок і Сцепаніда) – людзі набожныя;

  5. як ўдзячнасць Богу за добрае і шчаслівае жыццё.

  1. 9. Калі ў свядомасці Пятрака адбыўся перелом і ён зразумеў, што “ўсё роўна паліцаі не дадуць памерці па-чалавечы, сваёй смерцю, - яны даканаюць сілком, але спярша пацешацца… Так далей жыць нельга”?

  1. Пасля таго як немцы забілі Бабоўку;

  2. пасля начнога “расстрэлу”, калі паліцаі дамагаліся самагонкі;

  3. калі ў Выселках з’явіліся немцы;

  4. калі немец у хаце стреліў у партрэт Сталіна;

  5. пасля таго як немцы забілі Янку.

  1. 10. Вобразам Петрака Васіль Быкаў сцвярджаў (паказваў):

  1. адмоўныя рысы характару чалавека, што стараецца прыстасавацца да ўмоў фашысцкай акупацыі;

  2. “што ў часы цяжкіх выпрабаванняў спробы лавіраваць паміж сваімі і чужымі, хавацца за спіны іншых заканчваюцца трагічна”;

  3. тыповыя рысы характару беларускага мужыка;

  4. нязломнасць чалавечага духу;

  5. як людзі становяцца здраднікамі.

  1. 11. Галоўныя суддзі для Петрака і Сцепаніды:

  1. Антось Недасека;

  2. іх дзеці;

  3. пан Адольф Яхімоўскі;

  4. савецкая ўлада;

  5. іх уласнае сумленне;

  6. аднавяскоўцы;

  7. Аляксандр Чарвякоў.

  1. 12. Прататыпамі (правобразамі) Петрака і Сцепаніды з’яўляюцца:

  1. прататыпаў не было, вобразы Петрака і Сцепаніды створаны аўтарскай фантазіяй;

  2. жыхары вёскі Бычкі Ушацкага раёна Васіль Іванавіч і Маргарыта Паўлаўна Багацькі;

  3. бацькі пісьменніка – Ганна Рыгораўна і Уладзімір Фёдаравіч Быкавы.

  1. 13. Як звалі дзяцей Петрака і Сцепаніды?

  1. Фадзей;

  2. Фелікс;

  3. Федзя;

  4. Філімон;

  5. Фядот;

  6. Феня;

  7. Фёкла;

  8. Фядора;

  9. Фядося.

  1. 14. “Гэты вобраз, напісаны складана, псіхалагічна тонка, так дакладна, як быццам ён зусім і не напісаны, а з жыцця ўзяты, - адна з самых вялікіх удач аповесці”. Пра каго ідзе размова?

  1. Пра Яначку;

  2. пра Васіля Ганчарыка;

  3. пра Сцепаніду;

  4. пра Петрака;

  5. пра Аляксандра Чарвякрва;

  6. пра Гужа;

  7. пра Каладзёнка.

  1. 15. Які герой аповесці здзекваўся з людзей не толькі на загад немцаў, але і дзеля свайго задавальнення?

  1. Недасека;

  2. Гуж;

  3. Каландзёнак;

  4. Карніла.

  1. 16. Хто з паліцаяў з’яўляецца родзічам Петрака і Сцепаніды?

  1. Патап Каландзёнак;

  2. Антось Недасека;

  3. Зміцер Гуж.

  1. 17. Якога прынцыпу ў жыцці прытрымліваюцца Каладзёнак і Недасека?

  1. Сумленна жыць, годна памерці;

  2. ні дня без добрай справы;

  3. дагаджаць любой уладзе, “хоць савецкай, хоць нямецкай”;

  4. жыць і працаваць на карысць Радзіме;

  5. бі сваіх, каб чужыя баяліся;

  6. мая хата з краю.

  1. 18. За што Гуж хацеў “шлёпнуць” Каладзенка, калі расстрэльвалі яўрэяў?

  1. За тое, што не падпарадкоўваўся;

  2. за тое, што хацеў выратаваць некалькі яўрэяў;

  3. за допісы ў газету;

  4. проста каб напужаць;

  5. каб паказаць, што ён (Гуж) “вышэй, чым сельсавет”.

  1. 19. Хто ў творы, паводле аўтарскай характарыстыкі, “ні мужчына, ні баба”?

  1. Адольф Яхімоўскі;

  2. Гуж;

  3. Карніла;

  4. Каландзёнак;

  5. Недасека;

  6. Васіль Ганчарык.

  1. 20. Якіх этычных нормаў, прынцыпаў прытрымліваліся Пятрок і Сцепаніда?

  1. Жыць з працы сваіх рук, потам і мазалямі здабываць кавалак хлеба;

  2. нельга пабудаваць сваё шчасце на няшчасці іншых;

  3. нельга радавацца, калі побач нехта плача, пакутуе;

  4. трэба быць літасцівым нават да свайго ворага, асабліва калі ён пераможны;

  5. трэба ўмець у любой сітуацыі паспагадаць чалавеку, падтрымаць словам, парадай, зняць з яго душы камень;

  6. дапамагаць людзям, не мірыцца з абставінамі, а змагацца з імі.

  1. 21. Знакамі, сімваламі і ўмоўнасцямі ў аповесці з’яўляюцца:

  1. скрыпка Петрака;

  2. хата Петрака і Сцепаніды;

  3. калодзеж Петрака і Сцепаніды;

  4. рэшткі спаленай і разбуранай людзьмі і часам хутарской сядзібы са старой скалечанай ліпай, на якую нават вароны баяліся сесці;

  5. крыж на Петраковай Галгофе;

  6. сама Галгофа;

  7. мёртвая птушка (жаваранак);

  8. нявернутыя чалавеку пазычаныя пря яго жыцці грошы;

  9. бомба;

  10. ахопленая полымем хата Петрака і Сцепаніды;

  11. смерць Петрака і Сцепаніды;

  12. забойства каровы Бабоўкі;

  13. сон Сцепаніды пра пацука з ненажэрнай зяпай;

  14. зруйнаваны вясковымі камсамольцамі крыж на Галгофе;

  15. маладая тоненькая ліпка на тым месцы, дзе калісьці была сядзіба багацькаў.

  1. 22. З якой мэтай аўтар увёў у аповесць вобраз сустаршыні ЦВК СССР Аляксандра Чарвякова?

  1. Каб падкрэсліць нацыянальны характар вялікай трагедыі ў перадваенны час (Галгофай была ўся Беларусь);

  2. каб паказаць, што сталінская рэпрэсіўная машына не шкадуе ні звычайных, ні знакамітых людзей;

  3. каб сцвердзіць думку, што такія якасці, як сумленнасць, чалавечнасць, чуласць, спагадлівасць, дэмакратызм уласцівы ўсяму беларускаму народу;

  4. каб цэнзура прапусціла твор у друк.

  1. 23. Асаблівасцямі аповесці “Знак бяды” з’яўляюцца:

  1. паказ падзей у двух часавых вымярэннях;

  2. удалая дынаміка часу;

  3. пераканальны паказ трывалай сувязі даваеннага перыяду і ваеннай рэчаіснасці;

  4. мноства ўмоўнасцяў і сімвалаў;

  5. жыццёвая аснова аповесці;

  6. моцныя, выключныя асобы ў выключных абставінах;

  7. выпрабаванне герояў сітуацыяй выбару;

  8. глыбокі псіхалагізм.

  1. 24. Які кінарэжысёр у 1986 г. зняў паводле аповесці “Знак бяды” аднайменны фільм?

  1. Л. Голуб;

  2. В. Тураў;

  3. І. Дабралюбаў;

  4. М. Пташук;

  5. В. Нікіфараў;

  6. В. Рубінчык;

  7. А. Яфрэмаў;

  8. В. Рыбараў;

  9. Дз. Зайцаў.