СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Беларускія вячоркі

Нажмите, чтобы узнать подробности

Выхаваўчае мерапрыемства "Беларускія вячоркі"

Просмотр содержимого документа
«Беларускія вячоркі»

Тэма: “Беларускія вячоркі”

Форма правядзення: тэматычны вечар

Удзельнікі: вучні 6-9 класаў

Мэта: пашырэнне ведаў вучняў пра асноўныя духоўныя каштоўнасці беларускага народа, яго традыцыі і культуру.

Задачы:

  • абагульніць і пашырыць веды аб традыцыях беларускага народа шляхам правядзення беларускіх вячорак;

  • садзейнічаць выхаванню гонару, любві і павагі да гістарычнай спадчыны беларускага народа;

  • развіваць нацыянальную самасвядомасць, грамадзянскасць і адказнасць;

  • выхоўваць павагу і любоў да культурнай спадчыны роднага краю.

Абсталяванне: ноутбук, калонкі, куфэрак, карткі з заданнямі, хусцінка, лава.

Папярэдняя падрыхтоўка: клас ўпрыгожаны ў нацыянальным стылі: ручнікі з беларускім арнаментам, вышыўка; стол, засланы абрусам, самавар, ласункі. Усе вучні прыходзяць на мерапрыемства ў адзенні з элементамі беларускага нацыянальнага касцюма.

Ход мерапрыемства


1. Вітанне гасцей.

Гучыць беларуская мелодыя “У гасцях”.

1-ы вядучы. Сёння ў нашай хаце свята!

I гасцей як тут багата!

Усіх на свята запрашаем

I сардэчна вас вітаем —

I дарослых, і дзяцей,

I шаноўных усіх гасцей.

2-і вядучы. Шанаванне добрым людзям,

Хай вам радасці прыбудзе!

Запрашаем вас на свята!


2. Паведамленне тэмы і задач мерапрыемства.

1-ы вядучы. Добры дзень вам, паважаныя госці!

2-ы вядучы. Вялікі дзякуй вам, што вы завіталі ў нашу хату.

1-ы вядучы. 3 глыбокай даўнасці прыйшоў да нас гэты народны звычай - вячоркі! Як ні цяжка было жыць у тыя далёкія часы, а ўсё ж заставалася ў народа любоў да песень, танцаў, гульняў, жартаў.

2-ы вядучы. Вось таму мы сёння і запрасілі вас на вячоркі, каб павучыцца ў нашых продкаў працаваць, весяліцца, танцаваць, у гульні розныя гуляць.


3. Рэалізацыя пастаўленай мэты.

1-ы вядучы. Мне здаецца, што сёння ў нас сабраліся вельмі працавітыя госці. Каб дарэмна часу не губляць, давайце будзем працаваць. У нашай хаце ўсё ёсць і для працы, і для адпачынку. Кожны знойдзе справу даспадобы.

2-ы вядучы. А дапаможа нам у гэтым беларускі куфэрак.

1-ы вядучы. Нашы продкі хадзілі на вячоркі з рознай работай. Давайце і мы ўспомнім гэты звычай.

Конкурс “Хуткі клубок”

З куфэрка дастаюцца клубкі з ніткамі і прапануецца гасцям пераматаць іх на шпулькі на хуткасць

2-ы вядучы. Давайце будзем працаваць ды прымаўкі ўспамінаць.

Хочаш добра жыць, … павінен працу любіць.

Нічога само … не робіцца.

Гультай за дзела - … мазоль за цела.

Чалавек без працы, … што птушка без крылаў.

Не за сваю працу … не бярыся.

Любішь паганяць – любі і … каня гадаваць.
Дзе кухарак шэсць, там ….няма чаго есць.
Не будзь ласы на … чужыя каўбасы.
Хто да сонца ўстае – таму … Бог дае.
Спроба – … не хвароба
Пераначуем – болей пачуем.

1-ы вядучы. Ці не заседзеліся мы з вамі за працай? Весялей будзе, калі ў гульню пагуляем.

Гульня “Хустачка”

Удзельнікі гульні становяцца ў круг спіной да вядучага, які тым часам падыходзіць да кожнага і па жаданні за чыёй-небудзь спіной кідае хустачку. Гулец, за якім упала хустачка, павінен хутка схапіць яе, прабегчы вакол круга і стаць на сваё месца. Калі ён прыйдзе на сваё месца пазней вядучага, тады ўжо ён павінен весці гульню і г.д.


2-ы вядучы. А зараз пацехі для смеху. Хто з вас ведае жартоўныя дражнілкі-лічылкі?

Гасцям прапануецца агучыць дражнілкі, запісаныя на лістках і прымяніць іх. Той, каго выбралі з дапамогай дражнілкі-лічылкі выходзіць у цэнтр.

Антось барадаты вёў

Казу каля хаты,

Антаніна паганяла,

На цукеркі зарабляла.


Віця, Віця, Віцяля

З’еў карову і цяля.

I дванаццаць парасят,

Толькі хвосцікі вісяць.


Сяргей-верабей на кані катаўся,

Рукі, ногі паламаў,

Без штаноў застаўся.


Дзядзя Коля-велікан

У валіўся ў стакан.

У стакане малако,

Дзядзя Коля ... Ко, ко, ко!


2-ы вядучы. Хопіць вам дражніцца,

Давайце лепей весяліцца!

1-ы вядучы. Як музыкі зайграюць,

Ногі самі рвуцца ў пляс.

Ай да туры-растатуры,

Беларускай мы натуры.

Госці, якіх выбралі пры дапамозе лічылкі, ўдзельнічаюць у конкурсе.

Конкурс “Лепшы народны танцор”


2-ы вядучы. А хто ж з вас, дарослыя, на месцы ўсядзіць, калі полька загучыць. Кідайце ўсё, ідзіце ў скокі, хай музыка гудзеі

Госці танцуюць беларускую польку.


1-ы вядучы.. I яшчэ адна пацеха -гульня для смеху. Але перш чым гуляць, адгадайце загадкі:

  1. Не кароль, а ў кароне,

Не гусар, а пры шпорах.
Гадзінніка не мае, а час знае. (Певень)

  1. З людзьмі сябруе, хату вартуе,

Жыве пад ганкам, хвост абаранкам. (Сабака)

  1. Чорная карова ўсіх людзей пакалола,

а белая ўстала, усіх пападымала (Ноч і дзень).

  1. Ляціць без крыл па сто міль (Вецер).

  2. Сядзіць паня ў каморы, яе косы на дворы (Морква).

  3. Ні вокан ні дзвярэй - поўна хатка людзей (Агурок)

  4. Ідзе-ідзе, а з месца не сойдзе (Гадзіннік).

  5. Усіх возіць, а сам пехатою ходзіць. (Конь)


2-ы вядучы. Загадкі адгадалі, а цяпер можна ўжо і пагуляць у гульні

Гульня “Жмуркі”

На падлозе чэрціцца кола, зая якое нельга заходзіць яго ўдзельнікам. Вядучы з завязанымі хусцінкай вачыма ловіць усіх удзельнікаў. Той, каго зловяць выбывае з гульні, або дае “фант”, які потым разыгрываецца.


2-ы вядучы.Вядома, што нашы продкі заставілі нам багатую гістарычную і культурную спадчыну, поўную сваiмi звычаямі і традыцыямі. Беларускі народ заўсёды адрозніваўся сваёй працавітасцю і руплівасцю, але ў той жа час беларусы не супраць добра адпачыць пасля напружанай працы.

1-ы вядучы.Беларусы заўсёды любілі, ды і цяпер любяць, смачна паесці. На куццю на стол ставілі 12, 18, а то і 24 стравы. І ўсе гэта трэба было пакаштаваць.

2-ы вядучы. Як вам здаецца, які прадукт уваходзіў часцей за ўсе ў склад беларускай народнай кухні? Якія беларускія стравы вы ведаеце?

1-ы вядучы.Назавіце, што гэта за стравы і з чаго яны гатаваліся.

Беларускія стравы
Верашчака – рэдкая мучная страва з мясам, каўбасой і рознымі прыправамі.
Жур – негусты аўсяны кісель.
Збіцень – гарачае пітво з мёдам і спецыямі.
Калдуны – клёцкі, начыненыя мясам або іншым фаршам.
Булёк - бульбяны суп, засквараны салам.
Ламанцы – даўняя мучная страва.
Мачанка – страва з сала, мяса і каўбасы, падкалочаная мукой.
Наліснікі – тонкія бліны з пшанічнай мукі.
Панцак – круглыя ячныя крупы, а таксама суп з гэтых крупаў.
Пячыста – усякае смажанае мяса.
Узвар – адвар з ягадаў, траў.
Хрусты – мучны выраб з пшанічнай мукі, малака, яек, масла, цукру.

1-ы вядучы. Калі на свеце нехта дзесьці

Умее добра працаваць, –

То ўмее ён і смачна з’есці

І – адпаведна – згатаваць!

Таму – дастойна, без эфекту

Прымай падзяку-пахвалу –

І беларускаму палетку,

І беларускаму сталу!

2-ы вядучы. Таму, дарагія госцейкі, калі ласка, падыходзьце да стала і частуйцеся. Як кажуць, чым багаты, тым і рады.

Госці і гаспадары частуюцца чаем і ласункамі.


1-ы вядучы. Нешта засумавалі нашы госці. А давайце пагуляем.

Гульня “Сініцы”

У пакоі ставіцца двайная лава з крэслаў – “галінка для сініц”. Усе ўдзельнікі пад музыку ходзяц вакол лавы. Калі музыка перастае гучаць, “сініцы” садзяцца на “галінку”. Той, каму не хапіла месца, выбывае з гульні, а “галінка” памяншаецца – прымаецца адно крэсла. Гульня працягваецца ды таго часу, пакуль не застанецца адзін удзельнік – пераможца.


4. Падвядзенне вынікаў мерапрыемства.

1-ы вядучы. Паважаныя госці, мы вельмі рады былі бачыць вас у нашай хаце, на вячорках. Але ж час нам з вамі развітвацца.

2-ы вядучы. Але мы хочам падзякаваць сёння нашаму самаму дарагому госцю, які любіць і шануе традыцыі беларускага народа.

Падводзяцца вынікі конкурсу “Нацыянальны касцюм”. Пераможцу ўручаецца падарунак.


1-ы вядучы.Скажыце, калі ласка, ці спадабалася вам у нас у гасцях?

2-ы вядучы. Што б вы нам параілі? Пажадалі?

Пажаданні і прапановы гасцей.

1-ы вядучы. Весялілі, як умелі!

2-ы вядучы. А што кепска – то не мы!

1-ы вядучы. На развітанне ўсім жадаем:

Шчыра каб жылі ў дастатку,

У жыцці ў вашым

Хай ідзе ўсе па парадку!

2-ы вядучы.

Жадаем блакітнага неба,

Духмянага хлеба,

Чыстай вады і ніякай бяды!

1-ы вядучы. Дзякуй, госці, за падмогу!

Вы так дружна рагаталі,

Нас так хораша віталі,

Пляскалі ў ладкі.

І шкада, а ўсё ж бывайце,

Толькі нас не забывайце!

2-ы вядучы. А вы, дружна жывіце,

Край свой любіце!

Не таму любіце, што за ўсё

Цяплейшы і прыгожэйшы,

А таму любіце, што за ўсё

Мілейшы, за ўсё даражэйшы!

1 і 2-ы вядучыя. Паважаныя госці, цяпер мы вам хочам сказаць: “Да новых сустрэч!”




Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!