ВПК яслі сад – сярэдняя школа №24 г. Барысава
Пазакласнае мерапрыемства
Тэма: Беларускі куфэрак
Настаўнік : Стахоўская А.А.
2016 г.
Мэты:
1) Выхаванне ў вучняў нацыянальнай самасвядомасці праз асэнсаванне нацыянальных каштоўнасцяў, традыцый, творчай і сацыянальнай самарэалізацыі кожнага вучня.
2) Развіваць цікавасць да вывучэння роднай мовы, творчага патэнцыялу кожнага вучня.
3) Садзейнічаць выхаванню любові да мастацкага слова.
Абсталяванне: цымбалы, беларускае нацыянальнае адзенне, загадкі, прыказкі, прымаўкі, урыўкі казак
Кірыла Тураўскі
Мікола Гусоўскі
Францішак Багашувіч
Цётка
Сымон Будны
Францыск Скарына
Кастусь Каліноўскі
Тадэўш Касцюшка
Якуб Колас
Янка Купала
Іван Мележ
Князь Радзівіл
Рагвалод
Рагнеда
Ефрасіння Полацкая.
Ход занятка
Настаўнік
“Добры дзень, дзеці! Сёння мы завітаем ў госці да нашай роднай мовы. Якая мова з’яўляецца для нас роднай? – Чаму вы так думаеце? Мы с вамі жывем у Беларусі. Беларусь – наша Радзіма. Тут мы вучымся, тут будзем працаваць. Тут жывуць нашы мамы і таты, дзядулі і бабулі. Кожны чалавек павінен ведаць сваю мову, умець спяваць народныя песні, танчыць народныя танцы, ведаць, як адзначаліся спрадвеку святы на нашай зямлі”.
Гучаць цымбалы
Словы Дзеда Абыдзісвет
“Добры дзень, дзетачкі – дзяўчаткі-кветачкі, хлопцы-малайцы. Мяне завуць дзед Абыдзісвет. Я ўжо і не памятаю, колькі мне год, кожны дзень крочу на белым свеце, гляджу, як людзейкі жывуць, што у свеце робіцца. За тое і празвалі мяне Абыдзісвет. Вось і да вас завітаў, а ў маей торбачцы ёсць для вас падарункі. Можа, хто адгадае, што гэта такое?
“Хоць сама яна нямая –
З чалавекам размаўляе”. (Кніга).
- Правільна. Той, хто сябруе з кнігамі, шмат чаго ведае, і таму жыццё яго цікавейшае. А самыя лепшыя кнігі – на родай мове. Ці пагодзіціся вы са мной?
Чытанне вучнямі вершаўпад музыку (цымбалы).
“Ты адкуль бруішся мова?
З сініх неманскіх крыніц?
Па зямлі збіраю словы, Нібы россыпы суніц,
Мілая, адзіная
Нам, нашчадкам дадзена
Любаю радзімаю
Ад дзядоў і прадзедаў”.
“Я нарадзіўся беларусам,
Беларусам буду жыць!
Мову родную вучуся
Шанаваць, цаніць, любіць”.
“Мілая мова мая паэтычная,
Спеўная і гаваркая яна,
Свеціцца ўсей чысцінёю крынічнаю,
Водарам дыхае, быццам вясна”.
“Француз па французску, па-польску – паляк,
Гаварыць з малалетства, а я, мама як?
Замежную мову я ў садзе вучу,
А на беларускай - не ўмею, маўчу.
Чаму, адкажы мне, ты, тата і дзед
Не размаўлялі на роднай нідзе?
Я рускую мову люблю і вучу.
І нашу таксама я вкдаць хачу.
Буквар беларускі прашу мне купіць.
І родную мову пачну вывучаць”.
5. Словы Дзеда Абыдзісвета (распавядае паданне паводле твора А.Вольскага).
6. Гучаць цымбалы.
7. Словы
“Неацэнны моўны скарб нашага народа – прыказкі і прамаўкі. Ужо няма тых людзей, якія прыдумалі гэтыя трапныя выразы, а прыказкі працягваюць жыць. Прыказкі і прымаўкі даюць карысныя парады, вучаць нас дабру, перасцярагаюць ад дрэнных учынкаў. А ці ведаеце вы беларускія прыказкі і прымаўкі? Тады паспрабуйце іх працягнуць далей”.
Шануй бацьку з маткай, бо … (другіх не знойдзеш).
Хто працуе, той … (не сумуе).
Спяшыць – людзей … (насмяшыць).
Усюды добра, а дома … (лепей).
Дарагая тая хатка, дзе радзіла … (мяне матка).
Хто пытае, той …. (шмат знае).
Малая пчала, ды і тая … (працуе).
Чалавек невучоны, як тапор … (нетачоны).
8. “Заўсёды беларусы вызначаліся здзейнасцью да жартаў, кемлівасцю. Скарбніцай народнай мудрасці і назіральнасці лічацца беларускія загадкі. Кемлівасці, дасціпнасці вучыліся дзеткі, калі адгадвалі загадкі. Паглядзім, ці кемлівыя вы, дзеці?”.
9. Расказыванне вучнямі вершаў пад музыку (цымбалы)
Я – беларус, я нарадзіўся
На гэтай казачнай зямлі.
Дзе між лясоў і пушчаў дзікіх
Адвеку прашчуры жылі.
Я – беларус, я ганаруся,
Што маю гэтае імя,
Аб добрай славе Беларусі
У свеце знаюць незадарма.
Я – беларус, і я шчаслівы,
Што маці мову мне дала,
Што родных песен пералівы
І зблізку чую і здаля.
Я – беларус, і хоць сягоння
Яшчэ мал, але скажу:
“Я родам з племя непакорных
І прад бядой не задрыжу”.
“Радзілася я ў Беларусі,
Дзе срэбрам крыніцы звіняць,
Сюды з крыжам радасным гусі
З далекага поўдня ляцяць”.
10. Цымбалы.
11. Вынік мерапрыемства.
12. Рэфлексія.
Вучні выходзяць да дошкі і запаўняюць табліцу.
+ - усё спадабалася.
? – узніклі пытанні.
+/- - усё спадабалася, але ёсць яшчэ пытанні.