СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Дамашняе заданне па тэме "Іван Мележ "Людзі на балоце" (3-і ўрок)"

Категория: Литература

Нажмите, чтобы узнать подробности

Змяшчае дамашняе заданне па тэме "Іван Мележ "Людзі на балоце" (3-і ўрок)" для 10 класа. Уключае прыкладныя пытанні да трэцяй часткі рамана.

Просмотр содержимого документа
«Дамашняе заданне па тэме "Іван Мележ "Людзі на балоце" (3-і ўрок)"»

Іван Мележ

Людзі на балоце

Частка 3

Заданні:

  1. Узгадайце асноўныя падзеі адпаведнага радзела, адказаўшы на наступныя пытанні (глядзіце ніжэй).

  2. Падрыхтуйце цытатную характарыстыку героя, пра якога ідзе гаворка ў адпаведным раздзеле.

  3. Складзіце міні-тэст (4-5 пытанняў) па сваім раздзеле.

  4. Праглядзіце 4-ю і 5-ю серыі аднайменнага кінафільма (https://www.youtube.com/results?search_query=людзі+на+балоце). Выкажыце свае адносіны да экранізаванага рамана (па жаданні).

Раздзел 1

  1. Якімі клопатамі жыла сям’я Чарнушкаў?

  2. Як паводзіць сябе кожны з членаў сям’і Чарнушкаў, едучы на кірмаш?

  3. Як адчувала сябе Ганна на кірмашы? Падмацуйце адказ радкамі з тэксту.

  4. Як Яўхім паводзіць сябе з Ганнаю на кірмашы?

  5. Знайдзіце радкі твора, дзе гаворыцца пра сустрэчу на кірмашы Ганны і Васіля. Як адчувае сябе Ганна пасля гэтай сустрэчы?

  6. Хто такая Годля? Якая яе роля ў падрыхтоўцы Ганны да вяселля?

Раздзел 2

  1. Што трывожыла сям’ю Глушакоў перад вяселлем?

  2. Працягніце сказ: “Амаль усюды толькі і было гаворкі што пра ...”

  3. “Бяды давялося чакаць нядоўга”. Пра якую бяду ўзгадвае аўтар?

  4. З-за чаго здарылася сварка паміж старым Глушаком і Сцяпанам?

  5. Чаму Глушак не мог спаць начамі? Якія думкі яго апаноўвалі? Падмацуйце адказ адпаведнымі радкамі з тэксту.

  6. Якая чутка ўстрывожыла ўсе Курані?

  7. Навошта Глушак запрасіў Зайчыка да сябе? Што Глушак даў яму?

  8. Хто такі Крывароты? Навошта яго запрашаюць на вяселле Глушакі?

  9. “Даўно Глушак не чуў сябе так пагана, як у той вечар, калі выпраўляўся на сход …”. Што гэта быў за сход? Што на ім адбыося?

Раздзел 3

  1. “Васілю гэтыя дні далі таксама багата трывогі. Было яе многа да сходу, жыла яна, білася ў ім на сходзе, з ёю ж падаўся ён і дадому, несучы ў сабе цэлую буру сумненняў, неспакою, недавер'я”. Што непакоіла Васіля?

  2. Што вырашае рабіць Васіль, калі пачынаецца перадзел зямлі?

  3. З-за чаго адбылася сварка паміж Васілём і Яўхімам? Чым яна скончылася?

  4. Чым Яўхім правакуе ў сельсавеце Зубрыча? Як паводзіць сябе Зубрыч?

  5. Працягніце:

“На наступную раніцу Васілёва маці, увайшоўшы з двара, паставіла пустую ражку, сказала занепакоена:

- Божа! Етаго шчэ не хапало!

- Чаго ты там? - адгукнуўся дзед, што вырэзваў з кляновага бруска лыжку.

- Ідзіце на ганак, паглядзіце”.

Што здарылася?

Раздзел 4

  1. Якія думкі мучылі Хадоську? На што яна адважваецца?

  2. Якая роля Захарыхі ў жыцці Хадоські?

  3. Як адчувае сябе Хадоська пасля наведвання Захарыхі?

Раздзел 5

  1. Як рыхтуюцца да вяселля Чарнушкі? Падмацуйце радкамі з тэксту.

  2. “Жыццё ў людзей было не надта багатае на падзеі, на ўцехі - усе нязводна глядзелі, як Яўхім узяў хустачку, як выняў з пінжака, паклаў на талерку грошы. «Цэлыя тры рублі!» - заварушыліся, зашапталіся многія”. Як на гэта адрэагавала Ганна?

  3. Сцісла перакажыце, як праходзіла вяселле Ганны і Яўхіма.

  4. Як адчувала сябе Ганна, уваходзячы ў хату Глушакоў? Што яе трывожыла? Падмацуйце адказ радкамі з тэксту.

  5. Перакажыце размову Ганны з бацькам.

  6. Як паводзіць сябе на вяселлі Яўхім? Ганна? Госці?

  7. Чым заканчваецца дадзеная частка рамана?

  8. Якая размова адбылася паміж Васілём і Міканорам? Пра што яна сведчыць?



Спісы груп

10 “А”

1 група (1 раздзел)

  1. Абраменка Мар’я.

  2. Баранчык Крысціна.

  3. Бірукова Вераніка.

  4. Ванцееў Мікіта.

  5. Дружыніна Паліна.

  6. Язерская Ульяна.


2 група (2 раздзел)

  1. Емяльянава Ірына.

  2. Ерашова Ірына.

  3. Ігнатовіч Паліна.

  4. Карпачова Аліна.

  5. Кван Марк.

  6. Кяцко Назар.


3 група (3 раздзел)

  1. Койка Валерыя.

  2. Леус Ягор.

  3. Ляушын Арцём.

  4. Лешчык Эмілія.

  5. Мастовіч Валерыя.


4 група (4 раздзел)

  1. Мецялёва Кацярына.

  2. Міснік Анастасія.

  3. Панкратовіч Ліза.

  4. Пасюк Паліна.

  5. Пратасеня Ангеліна.


5 група (5 раздзел)

  1. Цесавец Глеб.

  2. Халюта Аляксандра.

  3. Хаміцэвіч Аляксандр.

  4. Цвірко Данііл.

  5. Шыловіч Ульяна.