СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Дистанционное обучение

Нажмите, чтобы узнать подробности

Организация контроля и коррекции знаний младших школьников средствами дистанционного обучения.

Просмотр содержимого документа
«Дистанционное обучение»

Арганізацыя кантролю і карэкцыі ведаў малодшых школьнікаў

сродкамі дыстанцыйнага навучання

Краўцова Наталля Пятроўна

настаўнік пачатковых класаў

ДУА “Гімназія №4 г.Мінска”

Фрунзенскі раён, г.Мінск, Беларусь

Сярод новых павеваў у вобласці асветы -- дыстанцыйнае навучанне, развіццё якога ў Беларусі набірае тэмпы. Па меркаванні экспертаў дыстанцыйнае навучанне – сфера прафесійнай падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі, вышэйшая адукацыя і старэйшая школа. Але трэба адзначыць, што апора на матывацыйную сферу малодшых школьнікаў дазваляе зацікаўлена і эфектыўна навучаць дыстанцыйна. Пры гэтым паступова фарміруюцца неабходныя веды і навыкі, дысцыплінаванасць і самаарганізаванасць.

У пачатковай школе найбольш рэальным на мой погляд будзе выкарыстанне дыстанцыйных тэхналогій пры падрыхтоўцы да алімпіяд, арганізацыі кантролю і карэкцыі ведаў навучэнцаў. Самым эфектыўным падаецца выкарыстанне кейс-тэхналогіі, якая ў сваёй большасці нагадвае карэспандэнцкае навучанне і як правіла прымяняеццца ў спалучэнні з вочнай формай навучання.

Па выніках дыягностыкі самым стрэсаўтваральным фактарам у структуры трывожнасці малодшых школьнікаў з’яўляецца сітуацыя праверкі ведаў. Прычын шмат: неабходна выканаць работу за адведзены прамежак часу без уліку тэмпераменту, сітуацыя паразы для слабапаспяваючых “Зноў двойка”, адсутнасць магчымасці паўплываць на вынік.

Мой шматгадовы вопыт і знаёмства з аўтарскай методыкай праверкі засваення ведаў, распрацаванай С.І.Гін, дазволілі арганізаваць кантроль і карэкцыю ведаў навучэнцаў пры дапамозе дыстанцыйнага навучання і рэалізаваць на практыцы прымяненне прынцыпаў трываласці і свядомасці навучання.

Дыягностыка ўзроўню навучання маіх вучняў на працягу 2-4 класаў адбываецца проста. З дапамогай бацькоўскай грамадскасці ствараецца база электронных адрасоў кожнага навучэнца. Пры дапамозе іх вучань за два тыдня да заканчэння чвэрці атрымоўвае заліковыя работы па матэматыцы, рускай і беларускай мовах.

Заліковая работы -- комплекс з 10 заданняў па ўсіх вывучаных ў дадзенай чвэрці тэмах. (Дадатак 1) Парадак выканання заданняў адвольны, час не абмяжоўваецца. Выкананая работа па электронным адрасе адпраўляецца для аналіза і праверкі. Выпраўленні і рэкамендацыі па карэкцыі ведаў атрымліваюцца такім жа чынам. (Дадатак 2)

Кожная тэма ацэньваецца асобна. Калі ўсе заданні выкананы без памылак, вучань вызваляецца ад выканання хатніх заданняў да канца чвэрці. На электронны адрас вучань атрымоўвае “асабовы ацэначны ліст”, дзе адлюстраваны тэмы засвоеныя і тыя, што потрабуюць карэкцыі і дадатковай адпрацоўкі. Выконваць аналагічныя карэкцыйныя заданні можна як падчас стымулюючых і падтрымліваючых заняткаў разам з т’ютарам, так і разам з вучнем-кансультантам, які ўжо здаў залік.

Падабаюцца вучням і “крыжаваныя праверкі”, калі вучань можа даслаць сваю работу на праверку спачатку любому з вучняў класа. Такім чынам вучань вяртаецца да тэмы яшчэ раз: каб убачыць памылкі ці пераканацца ў правільнасці.

Настаўнік, складае па выніках заліковых работ зводную табліцу і атрымоўвае рэальную карціну паспяховасці па кожнай тэме, пакожнаму вучню і цалкам па класу. Гэта дазваляе своечасова спланаваць і эфектыўна арганізаваць работу па паўтарэнні і замацаванні вывучанага матэрыяла, здзейсніць індывідуальны падыход у навучанні.

Нельга забывацца і пра вучняў, якія хварэюць доўгі час, ці пераведзены на хатняе навучанне. Менавіта дыстанцыйныя тэхналогіі дазваляюць настаўніку і вучням у любы зручны для іх час мець зносіны з дапамогай лістоў, з якімі навучэнец атрымоўвае чарговую партыю заданняў. Такім чынам вучань своечасова (загадзя да кантрольных і праверачных работ) забяспечваецца ўсімі неабходнымі вучэбнымі дапаможнікамі – табліцамі, памяткамі, алгарытмамі, прэзентацыямі. Менавіта дыстанцыйныя тэхналогіі дазволяць аператыўна атрымаць неабходныя матэрыялы, якія дапамогуць ім адаптавацца, пазбавяць пачуцця ізаляванасці, здымуць хваляванне, напругу і трывожнасць.

Станоўчыя бакі правядзення заліковых работ пры дапамозе дыстанцыйнага навучання:

+Заліковая работа выступае дастаткова эфектыўным сродкам зваротнай сувязі.

+Дыягностыка засваення ўсіх, а не выпадкова выбраных тэм забяспечвае адлюстраванне рэальнага ўзроўня ведаў.

+Вучань выступае ў ролі суб’екта ў актыўнай свядомай пазіцыі ў адносінах да ўласнага навучання.

+Дыстанцыйнае навучанне дазваляе прытрымлівацца для кожнага навучэнца зручнага тэмпу работы, улічваць уласныя зацікаўленні і запатрабаванні.

+Вучань можа выбраць любы з прапанаваных аб’ектаў навучання, самастойна планаваць час, месца і працягласць заняткаў.

+Ствараюцца аднолькавыя магчымасці для атрымання адукацыі незалежна ад стану здароўя.

Паспяховая дзейнасць вучня пры такім падыходзе цалкам залежыць ад сумленнага выканання бацькамі шматгранных функцый:

1) Стварэнне тэхналагічнага асяроддзя для выканання задання.

2) Эмацыянальная падтрымка, шчырая зацікаўленнасць работай дзіцяці.

3) Тэхнічнае суправаджэнне, афармленне і адпраўка работ.

Такім чынам, дыстанцыйнае навучанне па мэтах цесна дачыняецца да базавага па кампетэнтнаснаму падыходу, дзе выніковы педагагічны эфект адукацыі ацэньваецца не ў колькасці ведаў, назапашаных вучнямі, а ў яго ўменні выкарыстоўваць атрыманыя веды.

Дадатак 1

ЗАЛІКОВАЯ РАБОТА ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ, 2 клас, 1 чвэрць

Варыянт 1


  1. Запішы назвы дрэў у алфавітным парадку.

дуб, бяроза, вярба, асіна, каштан, таполя, ясень, ліпа

___________________________________________________________________

___________________________________________________________________


  1. Падкрэслі літары зычных гукаў.

Кветкі, авёс, сцежка, дзядзька

  1. Падкрэслі выпадкі, дзе я абазначае два гукі [ЙА].

Зямля, Янка, лясок, твая, маляванне, аб’ява, яблык, Ілья

  1. Падлічы колькі ў словах гукаў і літар.

Палец - __л.__г., дзед -__ л.__г., елка - __л.__г., лось - __л.__г., ясень - __л.__г.

  1. Вызначы колькасць складоў у кожным слове.

Садоўнік -__скл., стол - __скл., верасень - __скл., авёс - __скл., хімія - __скл.

  1. Запішы словы падзяляючы рысачкамі для пераносу.

Пажаўцела, пакоі, Мар’я, аўтобус, яблынька, пад’езд

___________________________________________________________________


  1. Устаў прапушчаныя літары О, Э, А.

На нашай вуліцы пабудаваны новая д..мы. Мы жывем у д…ме каля плошчы. Далей раскінуўся с…сновы б…р. У б…ры растуць гонкія с…сны.

  1. Устаў прапушчаныя літары Е, Ё, Я.

Салаўі робяць свае гн…зды ў кустах каля з…млі. Гракі гн…здзяцца на высокіх дрэвах. Зязюля гн…зда не робіць. Яна падкладвае свае яйкі ў чужыя гн…зды.

  1. Запішы словы па-беларуску.

Медведь -- __________________

Мягкий -- ____________________

Четверг -- __________________

Дождь -- ____________________

Родина -- ____________________

  1. Пастаў насціск у выдзеленых словах.

Кашы маслам не сапсуеш. У кашы вады не прынясеш. У кузні тры кавалі кавалі плугі.

Дадатак 2


Ацэначны ліст


прадмет ___беларуская мова__ клас____2 А__ чвэрць __1








п\п

Прозвішча , імя

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

18

Сазанчук Эмілія

+

+

+

+

+

+

+

+

+



 

 

падручнік

памятка

Рабочы сшытак

трэнажор

тэсты

1

Алфавіт

 

 

 

 

 

2

Галосныя і зычныя гукі

 

 

 

 

 

3

Двайная роля літар Е,Ё,Ю,Я

 

 

 

 

 

4

Гукалітарны аналіз

 

 

 

 

 

5

Вызначэнне колькасці складоў

 

 

 

 

 

6

Перанос слоў

 

 

 

 

 

7

Правапіс О,Э -- А

 

 

 

 

 

8

Правапіс Е,Ё,--Я

с.50-58

4

с.34-37

с.11-18

С.11-13

9

Слоўнікавыя словы

 

 

 

 

 

10

Націск

 

 

 

 

 

Літаратура

  1. Гин С.И. зачётные работы по математике и русскому языку: 2-4 классы: пособие для педагогов общеобразовательных учреждений: 2-е изд., перераб.// С.И.Гин. – Минск: ИВЦ Минфина. 2010.

  2. ДШ для начальной школы //www.schoolplus.ru/dms/nschool -

  3. Завьялова О.А. Участие младших школьников в серии предметных дистанционных эвристических олимпиад: секреты успеха.// www.eidos.ru/journal/2011/1130-10.htm -

  4. Первин Ю.А.. Дистанционное обучение младших школьников – Реально? Перспективно? //ito.edu.ru/sp/SP/SP-0-2007_01_23.html