СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Гульня-віктарына "Таямніцы беларускіх слоў"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Гульня-віктарына "Таямніцы беларускіх слоў" для 5-9 класаў

Просмотр содержимого документа
«Гульня-віктарына "Таямніцы беларускіх слоў"»

Тэма: “Таямніцы беларускіх слоў”


Форма правядзення: гульня-віктарына


Удзельнікі: вучні 8-9 класаў


Мэта: узбагачэнне слоўнікавага запасу вучняў.


Задачы:

  • садзенічаць удасканаленню уменняў вучняў перакладаць словы з рускай мовы на беларускую і наадварот, тлумачыць лексічнае значэнне слоў, працаваць з перакладнымі слоўнікамі;

  • развіваць кемлівасць, увагу, лагічнае мысленне, моўную кампетэнтнасць школьнікаў;

  • выхоўваць цікавасць да вывучэння беларускай мовы, любоў і павагу да роднай гаворкі.


Абсталяванне: слоўнікі, жэтоны, карткі са словамі для каманд і для журы.


Ход мерапрыемства


І. Рэлаксацыя.

Вядучы. Добры, дзень дарагія сябры, аматары нашай роднай мовы! Беларуская і руская мовы – дзеці адной матулі, таму ўсе беларусы нядрэнна ведаюць рускую мову, а рускі чалавек, калі прыяжджае да нас, даволі хутка пачынае разумець беларуса. Таму ў некаторых склалася ўяўленне, што беларуская мова – гэта пераіначаная руская, і яшчэ трохі польскіх слоў. А гэта зусім не так! Сёння мы дакажам, што наша мова самастойная, старажытная і вельмі прыгожая.

ІІ. Паведамленне тэмы і мэты мерапрыемства.

Вядучы. Усімі намі любімы пісьменнік Уладзімір Караткевіч некалі пісаў:

“Горка стала беларускаму майму сэрцу, калі пабачыў я такую занядбанасць нашых лепшых, залатых нашых слоў і спраў”.

Вось і першае цікавае слова – занядбанасць. Хто з вас ведае пераклад? (Заброшенность.) Вось бачыце, калі гучалі словы Караткевіча, быццам усё было зразумела, а вось дакладна сказаць змаглі не ўсе. Занядбанасць – мілагучнае слова, толькі не хочацца, каб яно ўжывалася ў адносінах да нашай з вамі гісторыі і мовы.

Чым больш чытаеш беларускіх класікаў, чуеш прыгожую мову на спектаклях купалаўцаў, глядзіш тэлевандроўкі па Беларусі з любімымі вядучымі, не перастаеш здзіўляцца багаццю беларускай мовы. І такія тут сустракаюцца скарбы, што міжволі хочацца раз-пораз паўтараць асобныя словы – такія яны прыгожыя, сакавітыя, мудрагелістыя. Давайце сёння прыгадаем некатрыя з іх!

(Вядучы запрашае да стала членаў журы сакратара, выкладчыкаў беларускай мовы, прадстаўляе іх.)


ІІІ. Правядзенне конкурсаў.

Вядучы. Увага, мы пачынаем! Каб вызначыць, як вы ведаеце родную мову, спачатку правядзём размінку. Я буду называць рускія словы, а вы адказвайце па-беларуску.

Скатерть – абрус

Кровать – ложак

Сладость – слодыч

Крестик – крыжык

Мошенник – махляр

Крыжовник – агрэст

Весы – шалі

Шарф – шалік

Заноза – стрэмка

Носки – шкарпэткі


Вядучы. Бачу, што тут сабраліся сапраўдныя мовазнаўцы. Ну, і як вам словы? Вымаўляеш іх – як арэхі лускаеш, так і адскокваюць ад языка. А зараз пачнем сапраўдныя спаборніцтвы.


(Запрашаюцца каманды, якія атрымліваюць назвы “Гукі” і “Словы”.)


І раунд

Вядучы раскладвае на стале (як экзаменацыйныя білеты, тэкстам уніз) 10 картак. На кожнай па аднаму слову. Па чарзе гульцы каманд выцягваюць па аднаму “білету”. Кожны павінен назваць слова па-руску і па-беларуску. За правільны адказ удзельнік атрымлівае жэтон. З кожнай каманды ўдзельнікі выходзяць па чарзе. Падказваць нельга!

Отпечаток – адбітак

Камыш – чарот

Ломоть – луста

Стеклышко – шкельца

Шиповник – шыпшына

Мусор – смецце

Занавески – фіранкі

Мечтатель – летуценнік

Ремень – пасак

Капкан – пастка


Вядучы. Вы заўважалі, што словы ўжо не такія простыя, як былі на размінцы? З кожным разам заданні будуць складаней, але вам дазваляецца абмяркоўваць іх цэлай камандай.


ІІ раунд

На стале дзве карткі: варыянт 1 і 2. У кожным варыянце па 5 слоў. Вядучы выразна чытае кожнае слова і дае 10 секунд на абмеркаванне. Адказвае любы гулец каманды. За кожнае слова – жэтон.


1 варыянт

Челюсть – сківіца

Бархат – аксаміт

Сплетник – пляткар

Случай, повод – нагода

Корыто – начоўкі

2 варыянт

Высокомерие – пагарда

Отсчет – адлік

Остаток – рэштка

Конюшня –стайня

Шелуха – шалупінне


ІІІ раунд

Вядучы. Зараз кожная каманда атрымае 10 вельмі “хітрых” слоў. Спіс слоў аднолькавы. Каманды павінны напісаць на хуткасць пераклад. Журы падлічвае колькасць жэтонаў, плюс жэтон за хуткасць.


Улитка – смоўж

Ларец – куфэрак

Кучер – фурман

Оттепель – адліга

Шлепанцы – шлапакі

Достоинство – годнасць

Неряшливо, небрежно – неахайна

Мгла – мгла

Хлопок – бавоўна

Высокомерно, тщеславно – пыхліва


Вядучы абвяшчае вынікі трох раундаў.


Вядучы. Пачынаецца другая частка нашай гульні – “Літаратурны марафон”. Мы ўжо навучыліся добра разгадваць таямніцы слоў. Давайце пглядзім, як асабныя словы ўпрыгожваюць і ўзбагачаюць аўтарскую мову. У кожнага пісьменніка ў творчай памяці захоўваецца шмат цікавых слоў і выразаў, якія ён пачуў у дзяцінстве ад бабулі і дзядулі, ад землякоў. І за жыццё такіх запаведных слоў становіцца ўсё болей. Нездарма пісьменнікаў называюць “майстрамі слова”. Для сённяшняй сустрэчы мы перагарнулі старонкі твораў трох вядомых беларускіх пісьменнікаў – Якуба Коласа, Аляксея Кулакоўскага і Уладзіміра Караткевіча. Я прапаную камандам 15 сказаў.


Вядучы чытае выразна сказ і звяртае ўвагу на “таемнае” слова. Праз хвіліну каманда павінна разгадаць гэтае слова – растлумачыць яго значэнне, пераклаўшы на рускую мову. Каманда працягвае гульню да першай памылкі. Адбываецца пераход хода і г.д. За гульню дазваляецца кожнай камандзе двойчы браць дапамогу залы. Вядучы можа дапамагаць камандам удакладняючымі пытаннямі. За кожны правільны адказ каманда атрымлівае жэтон.


Якуб Колас. “Новая зямля”

1. Снуюцца пчолкі з ціхім звонам,

Казуркі розныя і мушкі.

2. А збоку чмыша бык Мікіта,

Хвастом матаючы сярдзіта.

3. І хмарак сівыя фальбоны

Падуць, апусцяцца ўніз.

4. Галлё спусціўшы над парканам,

Расла тут грушка з тонкім станам.

5. А знізу гэты лес кашлаты

Меў зелянюсенькія шаты.


Слоўнік для журы:

Кашлаты – мохнатый, лохматый, косматый.

Казуркі – букашки, козявки.

Паркан – забор (ограда из бревен).

Чмыхаць – фыркать.

Фальбоны – оборки.


А. Кулакоўскі. “Тры зоркі”, “Нявестка”

1. Міканор клыпаў ціха па вуліцы.

2. На вуліцы падшэрхла нанач, і калі хто ішоў, то боты месцамі грукалі па голай зямлі.

3. Назапускаў дзяўчынцы ў валасы гэты кепскі хлапчук калючага дзядоўніку.

4. Жанчына стала пыніцца ў хаце, рабла ўсё ціха, хадзіла на кіпеньках.

5. Гэта Даніла прынёс пад крысам з калгаснай адрыны.


Слоўнік для журы:

Адрына – сеновал.

Дзядоўнік – репейник.

Клыпаць – ковылять.

На кіпеньках – на цыпочках (на носочках).

Пад крысам – под полой.

Падшэрхнуць – подсохнуть, подмерзнуть.

Пыніцца – разг. “прибираться”, наводить порядок.


У. Караткевіч. “Дзікае паляванне Караля Стаха”

1. Мы сядзелі ў старой альтанцы, закінутай глыбока ў зарасніках.

2. Як пах тым’ян, якія скразныя блакітныя цені ляжалі на зямлі.

3. Тры вялізныя хвоі ўжо вымалёўваліся пад чэзлымі хмызамі.

4. Там ёсць толькі пакой з даўно закінутым рызманом.

5. На далоні маёй ляжаў партабак.


Слоўнік для журы:

Альтанка – беседка.

Партабак – портсигар.

Рызманы – тряпьё, лохмотья.

Скразныя – прозрачные (ажурные).

Чэзлыя – чахлые.

Хмызы – заросли, кустарники.


Увага! Калі каманды набралі аднолькавую колькасць жэтонаў, на фінал прапануем на хуткасць перавесці са слоўнікам урывак з У. Караткевіча “Ладдзя Роспачы”:

Кругом в темноте белыми облаками цвёл боярышник, светлел бересклет и угадывались по аромату шиповник и жимолость.


Пераклад:

Вакол белымі ў цемры аблокамі цвіў глог, святлела брызгліна і ўгадваліся па водару шыпшына і бружмель.


ІV. Падвядзенне вынікаў мерапрыемства.

Журы абвяшчае пераможцу. Узнагароджванне каманд.


Вядучы. Спадзяёмся, што вы сёння пазналі шмат цікавага і папоўнілі свой слоўнік. Калі будзеце чытаць новую кнігу, не лянуйцеся праверыць па слоўніку незнаёмае слова, узбагачайце сваю мову.




























Отпечаток

Камыш


Ломоть


Стеклышко


Шиповник


Мусор


Занавески


Мечтатель


Ремень




1 варыянт

Челюсть

Бархат

Сплетник

Случай, повод

Корыто


2 варыянт

Высокомерие

Отсчет

Остаток

Конюшня

Шелуха

Улитка

Ларец

Кучер

Оттепель

Шлепанцы

Достоинство

Неряшливо, небрежно

Мгла

Хлопок

Высокомерно, тщеславно

Улитка

Ларец

Кучер

Оттепель

Шлепанцы

Достоинство

Неряшливо, небрежно

Мгла

Хлопок

Высокомерно, тщеславно