СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Янка Купала. Жыццёвы і творчы шлях. Лірыка (9 клас)

Нажмите, чтобы узнать подробности

План-канспект па тэме "Янка Купала. Жыццёвы і творчы шлях. Лірыка" для 9 каласа

Просмотр содержимого документа
«Янка Купала. Жыццёвы і творчы шлях. Лірыка (9 клас)»

Прадмет: беларуская літаратура

Клас: 9

Тэма: Янка Купала. Жыццёвы і творчы шлях. Лірыка

Мэта і задачы: азнаямленне вучняў з жыццём і творчасцю Янкі Купалы;

- пазнаёміць з асноўнымі фактамі жыцця і творчасці Янкі Купалы., паказаць адметнасць постаці пісьменніка ў беларускай літаратуры пачатку ХХ ст.; прааналізаваць вершы “Мая малітва”, “Роднае слова”, “У вырай!” , “На сход”, “Паязджане”;

  • развіваць навыкі аналізу эпічных твораў малой формы, уменне вызначаць прыметы стылю;

  • садзейнічаць выхаванню цікавасці да творчай індывідуальнасці пісьменніка; выхаванне любові да літаратуры.

Абсталяванне: партрэт Янкі Купалы, выстава кніг пра Янку Купалу, падручнікі па беларускай літаратуры для 9 класа, запісы на дошцы, тэставыя заданні, мультымедыйная прэзентацыя.

Эпіграф:

…У народ і край свой толькі веру

І веру ў самаго сябе.

Я. Купала

Ход урока

І. Рэлаксацыя.

Гучыць песня “Спадчына” у выкананні ансамбля “Песняры”


ІІ. Паведамленне тэмы, мэты і задач урока. Матывацыя.

Вы, несумненна, пазналі гэты твор і ўспомнілі яго аўтара. У сваім вершы Янка Купала расказвае нам, якая спадчына засталася нам “ад прадзедаў спакон вякоў”. Сёння на ўроку мы з вамі ўспомнім, якая ж спадчына засталася нам з вамі ад народнага песняра Беларусі, класіка беларускай літаратуры.

ІV. Вывучэнне новай тэмы.

Паведамленне настаўніка

Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч) нарадзіўся ў сям’і малазямельнага арандатара ў ноч на 7 ліпеня 1882 г., недалёка ад Мінска, у фальварку Вязынка. Нараджэнне яго супадала са старажытным народным святам Купалле, назву якога паэт узяў у якасці псеўданіма. Дзіцячыя і юнацкія гады прайшлі ў вандроўках.

Пасля смерці бацькі (1902 г.) Янка Купала працаваў вандроўным настаўнікам, пісарам у судовага следчага, малодшым прыказчыкам на Сенненшчыне, практыкантам і памочнікам вінакура на броварах у маёнтку.

У 1908 г. паэт прыехаў у Вільню, дзе працаваў бібліятэкарам у прыватнай бібліятэцы “Веды” Б. Даніловіча і супрацоўнічаў у газеце “Наша ніва”.

З 1909 г. на працягу чатырох гадоў, вучыўся на агульнаадукацыйных курсах А. Чарняева ў Пецярбургу. Пасля заканчэння вучобы вярнуўся ў Вільню, дзе працаваў сакратаром у “Беларускім выдавецкім таварыстве”, а пазней – адказным рэдактарам “Нашай нівы”.

Літаратурная творчасць Я. Купалы пачалася ў пачатку ХХ ст. Першыя вершы напісаў на польскай мове. У 1905 г. у мінскай газеце “Северо-западный край” быў надрукаваны верш “Мужык”. Гэта маналог селяніна-працаўніка, яго слова, яго голас.

Вучаніца чытае верш “Мужык”.

Пытанне да класа. Чым адрозніваецца мужык з вершаў Ф. Багушэвіча ад мужыка Янкі Купалы?

Як бачыце, у гэтым вершы не толькі крык набалелай душы, боль і скарга на жыццё, але і пратэст супраць бяспраўнага становішча і вера ў свае сілы, свайго чалавечага “Я” (зачытаць апошнія дзве страфы)

Першы зборнік вершаў “Жалейка” выйшаў у 1908 г., а затым – кнігі “Гусляр” (1910) і “Шляхам жыцця” (1913).

Лета 1913 г. было надзвычай плённым для паэта: з’явіліся новыя вершы, паэмы, артыкулы. У Акопах ён напісаў паэмы “Бандароўна”, “Магіла льва”, “Яна і я”, п’есы “Паўлінка”, “Раскіданае гняздо”.

У студзені 1916 г. Янка Купала быў прызваны ў армію. Служыў у Мінску, Полацку, Смаленску. З гэтага часу і да 1918 г. паэт практычна не пісаў. Дзве рэвалюцыі, грамадзянская вайна. У той галодны і халодны час было не да вершаў.

Другое паэтычнае дыханне прыйшло толькі восенню 1918 г. Паэт, які звыш трох гадоў маўчаў, за нейкія два месяцы напісаў каля 30 вершаў. Тут і славутая “Спадчына” і санеты “Для Бацькаўшчыны”, і зварот “Свайму народу”, і вершы-заклікі “На сход!”, “Час!”

Вучаніца чытае верш “На сход!”

Пытанне класу:

- Які сход заклікае паэт беларускі народ і аб чым павінны яны там расказаць?

- Што дала беларускаму народу “апека” з боку царскага ўрада?

- Якім грамадска-палітычным сэнсам напоўнены вобразы курганоў, “раскопаных магіл”, груганоў?

Паведамленне настаўніка

У 1925 г. урачыста адзначалася 20-годдзе літаратурнай дзейнасці Янкі Купалы. Да юбілею яму першаму ў гісторыі беларускай літаратуры было прысвоена ганаровае званне Народнага паэта Беларусі.

1939г. Янка Купала ўзнагароджаны ордэнам Леніна.

З чэрвеня 1935 г. па чэрвень 1941г. паэт перыядычна адпачываў у Ляўках, дзе таксама было напісана шмат урачыстых, радасных, святочных вершаў,

так званы ляўкоўскі цыкл. Сярод іх “Хлопчык і лётчык”

У чэрвені 1941 г. паэт пакінуў родную краіну і больш сюды не вярнуўся.

У гады Вялікай Айчыннай вайны Янка Купала жыў і працаваў недалёка ад Казані. Паэзія таго часу вызначаецца моцным антыфашысцкім пафасам, заклікам да змагання. Асаблівай папулярнасцю ў народзе карыстаўся верш “Беларускім партызанам”

18 чэрвеня 1942 г. Янка Купала прыехаў у Маскву, а 28 чэрвеня ў гасцініцы “Масква” ён трагічна загінуў. Гэта была заўчасная і загадкавая смерць. Усяго 10 дзён заставалася да яго 60-годдзя. 1 ліпеня 1942 г. паэт быў пахаваны ў Маскве. У 1962 г. урна з прахам была перавезена ў Мінск і перазахавана на Вайсковых могілках.


ІІІ. Праверка дамашняга задання.

Паведамленне вучняў пра цікавыя факты з жыцця Янкі Купалы

V. Аналіз твораў.

1. Верш “Роднае слова”

- Што выражае гэты верш?

- З чым адчувае сваю еднасць паэт?

- Што паэт праслаўляе ў вершы?

- Чым з’яўляецца мова для беларускага народа?

- Прачытайце радкі з верша, у якіх заключаецца яго аноўная думка. Растлумачце іх сэнс.

Як жыло ты з намі – будзеш вечна жыці,

Грамадой мільённай з светам гаманіці.

- Хоць роднае слова гналі, яно непераможнае, свабоднае і бессмяротнае, бо яго нельга вырваць з сэрца народа.

2. Верш “Явар і каліна”

Многія вершы Янкі Купалы пакладзены на музыку і выконваюцца як песні. Прыкладам гэтага з’яўляецца верш “Явар і каліна”, музыку да якога напісаў Ю. Семяняка. У творы адлюстраваны ідэі вечнасці жыцця, кахання, гармоніі чалавека і прыроды.


VІ. Абагульненне і сістэматызацыя вывучанага.

Літаратурны дыктант

1. Янка Купала нарадзіўся …

2. Сапраўднае прзвішча…

3. Калі і дзе працаваш паэт пасля смерці бацькі…

4. Паэтычны дэбют паэта – гэта верш …., надрукаваны …

5. Назавіце зборнікі Янкі Купалы.


VІ. Падвядзенне вынікаў урока.

  • Што новага вы адкрылі для сябе на гэтым уроку?

  • Працыгніце выраз: “Сёння я ўпэўніўся ў тым, што....”

  • Ацаніце ваш асабісты ўдзел у рабоце на ўроку?

  • Ці задаволены вы сваёй працай?


VІІ. Дамашняе заданне.

  • вывучыць на памяць верш на выбар;

  • акрэсліць мастацкія асаблівасці лірыкі Я.Купалы;

  • напісаць эсэ «Увесь да дна трэба выпіць свой келіх жыцця…»


VІІІ. Рэфлексія.

Ты вечна будзеш сярод нас,

І непаўторнае тваё імя

Легендай стане ў вяках

Паходняй, што сваім праменнем

Паможа ў будучыню шлях

Прабіць наступным пакаленням.

М.Танк




















Вязынка


Акопы


Ляўкі


Казань


Масква


Вільня


Мінск


Пецярбург


Смаленск


Зборнікі: “Жалейка”, “Гусляр”, “Шляхам жыцця”, “Спадчына”, “Ад сэрца”










































У народ і край свой толькі веру,

І веру ў самаго сябе.

Янка Купала



Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!